Tag Archives: Варшава

Супрацоўнікі Міністэрства замежных справаў БНР, 1918 — 1919 гг.

У архівах БНР захаваліся некалькі сьпісаў супрацоўнікаў Міністэрства замежных справаў Беларускай Народнай Рэспублікі у 1918 – 1919 гадах.

Continue reading Супрацоўнікі Міністэрства замежных справаў БНР, 1918 — 1919 гг.

Уручаны першы Мэдаль да стагодзьдзя БНР

У панядзелак у Варшаве быў уручаны першы Мэдаль да стагодзьдзя БНР. За гісторыка Юрыя Туронка мэдаль атрымала ягоная ўдава Зінаіда Туронак.

Доктар Юры Туронак – аўтар шэрагу навуковых працаў па гісторыі Беларусі першае паловы дваццатага стагодзьдзя. Акрамя гэтага, ён быў вядомы як адзін зь лідараў беларускай меншасьці ў Польшчы.

Continue reading Уручаны першы Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Ян Станкевіч

26 лістапада 1891 г. у Ашмянскім павеце нарадзіўся Ян Станкевіч, радны БНР, дэпутат польскага Сойму, доктар славянскай філялёгіі й гісторыі (1926), дзеяч беларускай дыяспары ў Нямеччыне і ЗША.

Continue reading Ян Станкевіч

кс. Вінцэнт Гадлеўскі

16 лістапада 1898 г. у Ваўкавыскім павеце нарадзіўся а. Вінцэнт Гадлеўскі, член Рады БНР, беларускі рэлігійны і палітычны лідар, забіты нацыстамі.

Continue reading кс. Вінцэнт Гадлеўскі

Лявон Вітан-Дубейкаўскі

19 ліпеня 1869 г. у Мсьціслаўскім павеце нарадзіўся Лявон Вітан-Дубейкаўскі — беларускі архітэктар і грамадзкі дзеяч; галоўны дзяржаўны архітэктар БНР, консул БНР у Варшаве.

Continue reading Лявон Вітан-Дубейкаўскі

Іван Краскоўскі

24 чэрвеня 1880 г. у Бельскім павеце нарадзіўся Іван Краскоўскі – беларускі і ўкраінскі дзяржаўны дзеяч, сябра ўраду Украінскай Народнай Рэспублікі, старшыня ўкраінскай дыпляматычнай місіі на Каўказе, кансультант і ўпаўнаважаны прадстаўнік Беларускай Народнай Рэспублікі, член прэзыдыюму Дзяржпляна БССР.

Continue reading Іван Краскоўскі

Вацлаў Іваноўскі

7 чэрвеня 1880 г. у Лідзкім павеце нарадзіўся Вацлаў Іваноўскі, міністар асьветы БНР у 1918 г., беларускі палітык і грамадзкі дзеяч.

Continue reading Вацлаў Іваноўскі

Раман Скірмунт

25 красавіка 1868 г. у вёсцы Парэчча Пінскага павету нарадзіўся Раман Скірмунт – беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч, прэм’ер-міністар ва ўрадзе БНР, перад гэтым дэпутат Дзяржаўнай Думы Расейскай Імпэрыі і чалец Дзяржаўнага Савета Расейскай Імпэрыі, пазьней сэнатар Польскай Рэспублікі.

Continue reading Раман Скірмунт

Тадэвуш Касьцюшка

4 ці 12 лютага 1746 г. у Слонімскім павеце нарадзіўся Тадэвуш Касьцюшка, палітычны і вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году, удзельнік Вайны за незалежнасьць ЗША, нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША.
Continue reading Тадэвуш Касьцюшка