Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Фільм БТ пра беларусаў у Вялікай Брытаніі

“Людзі з запаленымі сьвечкамі”: фільм Беларускай Тэлевізіі пра беларускую дыяспару ў Вялікай Брытаніі, 1993 г. Уключае кадры і інтэрвію з а. Аляксандрам Надсанам, Аленай Міхалюк, Янам Дамінікам, Джымам Дынглі, Гаям Пікарда і іншымі беларусамі...

Беларускія радыёперадачы з Мадрыду (1958 – 1965)

8 сьнежня 1958 г. пачаліся трансьляцыі беларускіх перадачаў на Гішпанскім Нацыянальным Радыё. Трансьляцыі вяліся на Беларусь, перадачы рыхтавалі беларускія актывісты – радны БНР Янка Сурвілла і ягоная жонка Івонка Сурвілла, якая ў 1997 г....

Белавескае пагадненьне 1991 г.

8 сьнежня 1991 г. у рэзыдэнцыі Віскулі на Берасьцейшчыне паміж кіраўнікамі Беларусі, Расеі і Ўкраіны было падпісанае пагадненьне аб ліквідацыі СССР, вядомае як Белавескае пагадненьне. 10 сьнежня Вярхоўны Савет Беларусі ратыфікаваў пагадненьне, чым канчаткова...

Першы Ўсебеларускі Кангрэс

5 сьнежня 1917 г. у Менску пачаў сваю працу Першы Ўсебеларускі Кангрэс (Зьезд) – першая ў найноўшай гісторыі прадстаўнічая агульнабеларуская канфэрэнцыя, на якой беларускае грамадзтва мела выказаць сваю пазыцыю па пытаньні далейшага разьвіцьця краю....

Расейскія СМІ супраць беларускай гістарычнай памяці – камэнтар намесьніка Старшыні Рады БНР

Артыкул аб падзеях Слуцкага збройнага чыну за БНР 1920 г., апублікаваны 3 сьнежня 2016 г. уплывовым про-крамлёўскім сайтам Lenta.ru, падае ўзор шэрагу прапагандовых прыёмаў, з дапамогаю якіх антыбеларуская прапаганда спрабуе супрацьдзеіць умацаваньню нацыянальнай беларускай...

Сьнежань 1917 г.: зьезды беларускіх вайскоўцаў у Адэсе і Кіеве

3 сьнежня 1917 г. пачаў працу Зьезд беларусаў-вайскоўцаў Румынскага фронту ў Адэсе. Удзельнікі зьезду выступілі за абвяшчэньне аўтаномнай Беларускай Дэмакратычнай Рэспублікі і беларусізацыю тых частак расейскага войска, якія да вайны стаялі на тэрыторыі Беларусі....

Рэзалюцыя Сэсіі Рады БНР ад 1974 г.: русіфікацыя, правы чалавека ў БССР

30 лістапада 1974 г. Сэсія Рады БНР у выгнаньні прыняла рэзалюцыю, у якой крытыкавалася савецкая акупацыя Беларусі: русіфікацыя, адсутнасьць дэмакратычных выбараў, парушэньні правоў чалавека.