Category Archives: Дзеячы БНР

Дзеячы БНР, рэпрэсаваныя савецкімі ўладамі

Сьпіс дзяржаўных дзеячоў Беларускай Народнай Рэспублікі, якія сталіся ахвярамі тэрору з боку савецкага рэжыму.

Памерлі ў зьняволеньні альбо забітыя акупацыйнымі ўладамі:

Язэп Лёсік, II Старшыня Рады БНР: памёр у савецкай турме 1 красавіка 1940

Аляксандар Цьвікевіч, Прам’ер-міністар БНР: расстраляны 30 сьнежня 1937 г.

Вацлаў Ластоўскі, Прам’ер-міністар БНР: расстраляны 23 студзеня 1938

Раман Скірмунт, Прам’ер-міністар БНР: забіты па загаду савецкіх уладаў 7 кастрычніка 1939

Антон Луцкевіч, Прам’ер-міністар БНР: вязень ГУЛАГ, памёр у зьняволеньні 23 сакавіка 1942

Георгі Эльфэнгрэн, дыплямат БНР: расстраляны камуністамі ў 1927 г. у якасьці помсты за забойства П. Войкава

Антон Аўсянік, сябра Народнага сакратарыяту БНР: арыштаваны ў 1933 г., лёс невядомы

Лявон Заяц, Дзяржаўны кантралёр БНР: вязень ГУЛАГ, памёр у час сьледзтва 23 верасьня 1935 г.

Мікола Пашковіч, сябра Фінансавай камісіі Рады БНР: высланы зь Беларусі, потым вязень ГУЛАГ (Салаўкі), лёс пасьля 1935 г. не вядомы

Язэп Мамонька, сябра Прэзыдыюму Рады БНР: расстраляны ў верасьні 1937 г.

а. Стэфан Кульчыцкі, радны БНР, расстраляны 1 лістапада 1937 г.

Аляксандар Вальковіч, Народны сакратар фінансаў БНР: расстраляны 4 лістапада 1937

Аляксандар Галавінскі, дыплямат БНР: вязень ГУЛАГ, лёс пасьля 1937 не вядомы

Аркадзь Смоліч, Народны сакратар БНР у справах асьветы: расстраляны 17 чэрвеня 1938 г.

Уладзімер Пракулевіч, Дзяржаўны сакратар Ураду БНР: расстраляны 20 жніўня 1938 пасьля васьмі гадоў у ГУЛАГ

Сымон Рак-Міхайлоўскі, радны БНР: расстраляны ў лістападзе 1938

Палута Бадунова, Народны сакратар БНР у справах апекі: расстраляная 29 лістапада 1938

Сьцяпан Некрашэвіч, прадстаўнік ураду БНР на поўдні Ўкраіны і ў зносінах з францускім камандаваньнем Антанты: правёў 7 гадоў у высылцы ў Удмуртыі, расстраляны 20 сьнежня 1937 г.

Аляксандар Уласаў, радны БНР: вязень ГУЛАГ, памёр у турме 11 сакавіка 1941 г.

Яўхім Бялевіч, Міністар фінансаў, Міністар юстыцыі БНР: вязень ГУЛАГ, загінуў у лягеры 13 сьнежня 1942

Алег Васількоўскі, генэрал БНР, дыпляматычны прадстаўнік БНР у Фінляндыі і ў краінах Балтыі: вязень ГУЛАГ, загінуў у лягеры ў 1944 г.

Кастусь Езавітаў, Народны сакратар па вайсковых справах БНР: памёр у савецкай турме ў 1945 г.

а. Фабіян Абрантовіч, радны БНР: закатаваны ў маскоўскай турме, памёр 2 студзеня 1946

Вячаслаў Лаўскі, Сакратар Рады БНР: вязень ГУЛАГ, загінуў у лягеры ў 1951 г.

Янка Філістовіч, упаўнаважаны Рады БНР: расстраляны ўвесну 1953 г.

Вязьні ГУЛАГ:

Ян Серада, першы Старшыня Рады БНР: вязень ГУЛАГ на працягу 13 гадоў, лёс пасьля вызваленьня не вядомы

Антон Сокал-Кутылоўскі, адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну: вязень ГУЛАГ на працягу 12 гадоў

Вінцэнт Жук-Грышкевіч, V Старшыня Рады БНР: вязень ГУЛАГ на працягу 3 гадоў

Барыс Рагуля, заступнік Старшыні Рады БНР у выгнаньні: арыштаваны ў студзені 1941 г., прысуджаны да расстрэлу, якога пазьбег праз пачатак вайны.

Ларыса Геніюш, Сакратар Рады БНР: вязень ГУЛАГ на працягу 8 гадоў

Аўген Калубовіч, Прам’ер-міністар БНР у выгнаньні: вязень ГУЛАГ на працягу 3 гадоў.

Цімох Вострыкаў, прадстаўнік Рады БНР: вязень ГУЛАГ на працягу 23 гадоў

Фабіян Ярэміч, радны БНР: вязень ГУЛАГ на працягу 11 гадоў

Івонка Сурвілла пра а. Аляксандра Надсана (відэа)

Выступ Старшыні Рады БНР на пахаваньні былога раднага БНР а. Аляксандра Надсана

Continue reading Івонка Сурвілла пра а. Аляксандра Надсана (відэа)