Адам Мальдзіс і Мая Кляшторная ўзнагароджаныя Мэдалём да Стагодзьдзя БНР

4 траўня адбыліся першыя ўручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР на тэрыторыі Беларусі. За шматгадовыя заслугі ў дасьледваньні і папулярызацыі беларушчыны мэдалём узнагароджаны прафэсар Адам Мальдзіс. За працу па аднаўленьні справядлівасьці ў беларускім грамадзтве праз захаваньне памяці пра ахвяры савецкіх рэпрэсіяў, у тым ліку заслугі ў разьвіцьці мэмарыялу Курапаты, узнагароджаная Мая Кляшторная. Мэдалі ўручыў Мікалай Пачкаеў, Заступнік Старшыні Рады БНР і сябра Камісіі па Ўзнагароджаньнях пра Радзе БНР.

Адам Мальдзіс

Адам Мальдзіс – доктар філялягічных навукаў, літаратуразнаўца і публіцыст, адзін зь вядучых дасьледчыкаў старажытнай і дасавецкай беларускай літаратуры, аўтар шматлікіх кнігаў, складальнік некалькіх літаратурных зборнікаў і перакладчык з польскай і балгарскай моваў.

Мая Кляшторная

Мая Кляшторная – архітэктар, былы вязень Гулагу і грамадзкі актывіст. Будучы дачкой расстралянага беларускага паэта Тодара Кляшторнага, яна з часоў “Перабудовы” ў СССР актыўна займалася асьветніцтвам па тэме палітычных рэпрэсіяў і ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскага тэрору. Яна сталася адным з натхняльнікаў стварэньня народнага мэмарыялу ў Курапатах і пэўны час была навуковым кіраўніком Курапатаў як гісторыка-культурнай каштоўнасьці.

You may also like...