Усе запісы ад radabnrorg

Заява беларускіх арганізацыяў з нагоды Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.

7 лістапада (25 кастрычніка па Юліянскім календары) 1917 г. у Расеі адбыўся Кастрычніцкі пераварот. Уладу ў тагачаснай сталіцы Петраградзе захапілі баявая атрады леварадыкалаў-бальшавікоў. Часовы Ўрад, сфармаваны пасьля вырачэньня з прастолу цара Ніколая ІІ, быў адхілены ад улады і арыштаваны.

Праз два дні галоўныя беларускія каардынацыйныя структуры (Вялікая Беларуская Рада, Цэнтральная Беларуская Вайсковая Рада, Беларускі Выканаўчы Камітэт Заходняга Фронту) выдалі заяву, у якой абазначылі стаўленьне беларускага нацыянальнага руху да тых падзеяў. Працягнуць чытаць Заява беларускіх арганізацыяў з нагоды Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.

Лістапад 1918: вяртаньне беларускіх дыпляматычных дэлегацый у Менск

У першы тыдзень лістапада 1918 г. у Менск вярнуліся беларускія дыпляматычныя дэлегацыі, якія правялі перамовы з палітыкамі і ўрадоўцамі ў шэрагу эўрапейскіх краінаў. У прыватнасьці, прадстаўнічая беларуская дэлегацыя наведала Варшаву.

Працягнуць чытаць Лістапад 1918: вяртаньне беларускіх дыпляматычных дэлегацый у Менск

Сядзіба беларускіх арганізацыяў часоў БНР у Маскве (фота)

Дом, у якім у 1917-1918 гг. у Маскве была сядзіба Беларускае Народнае Грамады, арганізацыі беларускай дыяспары ў Расеі. Цяперашні адрас — ул. Тимура Фрунзе 20.

Працягнуць чытаць Сядзіба беларускіх арганізацыяў часоў БНР у Маскве (фота)

Рада БНР – беларускі ўрад у выгнаньні: адказ Г. Ґ. Віку

Выступ сябры Прэзыдыюму Рады БНР Валянціны Трыгубовіч пра ролю Рады БНР, у адказ на прапанову Ганса Ґеорґа Віка аб стварэньні беларускага ўраду ў выгнаньні. 25 сакавіка 2012 г.

Працягнуць чытаць Рада БНР – беларускі ўрад у выгнаньні: адказ Г. Ґ. Віку

Беларусь у расейскім інфармацыйным полі: прэзэнтацыя Сакратара Інфармацыі Рады БНР

9 кастрычніка 2016 г. Сакратар Інфармацыі Рады БНР Алесь Чайчыц выступіў на Міжнародным Кангрэсе Дасьледчыкаў Беларусі ў Коўне. Выступ быў прысьвечаны аналізу расейскага інфармацыйнага поля вакол Беларусі: асноўных гульцоў, іхных матывацый і інструмэнтаў. Прапануем вашай увазе прэзэнтацыю.

Працягнуць чытаць Беларусь у расейскім інфармацыйным полі: прэзэнтацыя Сакратара Інфармацыі Рады БНР

New York Times пра барацьбу за незалежнасьць Беларусі ў 1920 г.

Адна з галоўных газэтаў ЗША The New York Times у 1920 годзе апублікавала некалькі матар’ялаў пра паход арміі Станіслава Булака-Балаховіча. Яны не былі свабоднымі ад памылак, але сьведчылі пра ўвагу і інтарэс заходняй грамадзкасьці да пытаньня незалежнасьці Беларусі.

Працягнуць чытаць New York Times пра барацьбу за незалежнасьць Беларусі ў 1920 г.

Дэкрэт аб узнагароджаньні Ордэнам Пагоні, 1950 г.

Дакумэнт аб узнагароджаньні беларускіх вайскоўцаў Ордэнам Пагоні – найвышэйшай узнагародай Беларускай Народнай Рэспублікі. Маёр “Ноч” – знакаміты партызанскі камандэр Міхал Вітушка.

Працягнуць чытаць Дэкрэт аб узнагароджаньні Ордэнам Пагоні, 1950 г.

Дакумэнты БНР у расейскім дзяржаўным архіве

У Дзяржаўным Архіве Расейскае Фэдэрацыі (Масква) захоўваецца некалькі тэчак з дакумэнтамі, датычнымі гісторыі Беларускае Народнае Рэспублікі:
Працягнуць чытаць Дакумэнты БНР у расейскім дзяржаўным архіве

Выбары ў Палату Прадстаўнікоў не былі сумленнымі і свабоднымі – Заява Рады БНР

Заява
Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
з нагоды выбараў у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 11 верасьня 2016 г.

Працягнуць чытаць Выбары ў Палату Прадстаўнікоў не былі сумленнымі і свабоднымі – Заява Рады БНР

СЬВЯТОЧНЫ ЗВАРОТ СТАРШЫНІ РАДЫ БНР ДА 25-ГОДЗЬДЗЯ АДНАЎЛЕНЬНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ

Паважаныя суродзічы, дарагія беларусы

Сардэчна віншую вас з дваццаць пятаю гадавінай аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі. Роўна чвэрць стагодзьдзя таму Беларусь пасьля больш як сямідзесяці гадоў панаваньня савецкага акупацыйнага рэжыму зноў адрадзілася як сувэрэнная дзяржава.
Працягнуць чытаць СЬВЯТОЧНЫ ЗВАРОТ СТАРШЫНІ РАДЫ БНР ДА 25-ГОДЗЬДЗЯ АДНАЎЛЕНЬНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ