Category: Календар

Магілёўская краёвая рада падтрымлівае БНР – 31.03.1918

31 сакавiка 1918 года адбылося надзвычайнае пасяджэньне Магiлёўскай краёвай рады, на якiм было прынята наступнае рашэньне: 1) прызнаць уладу Цэнтральнай Краёвай Беларускай Рады; 2) павiнна быць створана адзiная непадзельная Беларусь у форме БНР; 3)...

Камісія Міжнародных Справаў Рады БНР, 1918 год: вытокі сучаснай беларускай дыпляматыі

29 сакавіка 1918 года на пасяджэньні Рады БНР была створаная Камісія Міжнародных Справаў, першы орган, адказны за міжнародныя стасункі Беларусі. Камісія займалася вырашэньнем бягучых пытаньняў зьнешняй палітыкі Беларусі, а таксама дэталёвым вызначэннем межаў БНР....

Расправа нацыстаў над жыхарамі Хатыні – 22.03.1943

22 сакавіка – гадавіна зьнішчэньня вёскі Хатынь нямецкімі нацыстамі пры ўдзеле сфармаванага з савецкіх ваеннапалонных батальёну дапаможнай паліцыі. Расправа над жыхарамі Хатыні стала адным з сымбаляў нацыстоўскіх злачынстваў супраць беларускага цывільнага насельніцтва ў час...

25 сакавіка абвешчаны “Беларускім днём незалежнасьці” распараджэньнем губэрнатара штату Калярада – 1984 г.

У 1984 г. губэрнатар амэрыканскага штату Калярада Рычард Ламм (Richard Lamm) зрабіў афіцыйную заяву аб 25 сакавіка як Дню незалежнасьці Беларусі. Гэткая і іншыя афіцыйныя заявы ўладаў ЗША сталіся вынікам актыўнай працы беларускай дыяспары...

Антысавецкае паўстаньне ў Барысаве – 16.03.1919

16-18 сакавіка 1919 адбыліся антысавецкія беспарадкі ў Барысаве, вядомыя як Барысаўскае антысавецкае паўстаньне. Бальшавікі спрабавалі арганізаваць мабілізацыю мясцовага насельніцтва на вайну супраць Польшчы, а таксама пачалі рэквізіцыю ў мясцовых жыхароў маёмасьці і харчаваньня на...

Пачатак дэпартацыі “раскулачаных” сялянаў з Усходняй Беларусі – 03.03.1930

3 сакавіка 1930 года савецкія акупацыйныя ўлады пачалі апэрацыю па масавай дэпартацыі ў Сыбір “раскулачаных” сялянскіх сем’яў з Усходняй Беларусі, якая ў форме БССР была тады часткай Савецкага Саюзу. “Раскулачаньне” было часткай савецкай сельскагаспадарчай палітыкі,...

Першы беларускі ўрад – 20.02.1918 г.

20 лютага 1918 г. пасьля адступленьня зь Менска бальшавісцкіх войскаў Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду сфармаваў першы Беларускі ўрад (Народны Сакратарыят). Сакратарыят абвясціў сябе вярхоўнай уладай у краі да “склікання на дэмакратычных асновах Устаноўчага...