Category: Календар

Юрка Моніч

23 траўня 1924 у баю з бальшавікамі загінуў Юрка Моніч – партызан, адзін з правадыроў збройнай барацьбы за незалежнасьць Беларусі ў 1919-1924 гг.

Пачатак вяшчаньня Радыё “Вызваленьне” – 20.05.1954

20 траўня 1954 года выйшла ў этэр першая перадача беларускага Радыё “Вызваленьне”, створанага пры непасярэднім удзеле Рады БНР і асабіста старшыні Рады Міколы Абрамчыка. Першую беларускамоўную перадачу рыхтавалі Вінцэнт Жук-Грышкевіч (будучы старшыня Рады БНР),...

Беларускі народны дом імя Максіма Багдановіча

19 траўня 1918 году ў Менску адчынены Беларускі народны дом імя Максіма Багдановіча, які стаўся цэнтрам культурніцкага жыцьця Беларусі. У той жа дзень на базе Таварыства драмы і камэдыі быў створаны Беларускі дзяржаўны тэатр.

Юры Захаранка

7 траўня 1999 г. бясьследна зьнік генэрал Юры Захаранка, беларускі палітык, былы міністар унутраных справаў Беларусі, адзін зь лідараў апазыцыі прэзыдэнту А. Лукашэнку. Паводле існуючай інфармацыі, Юры Захаранка быў выкрадзены, катаваны і забіты паводле...

Беларусы прапануюць адраджэньне ВКЛ – 23.04.1918

23 красавіка 1918 г. на перамовах у Вільні з прадстаўнікамі Тарыбы прадстаўнікі Рады БНР і беларускага насельніцтва Віленшчыны заявілі, што палітычным ідэалам беларусаў зьяўляецца адраджэньне Вялікага Княства Літоўскага як фэдэрацыі Летувы і Беларусі. Кіраўніцтва...

Сход у падтрымку БНР у Адэсе – 21.04.1918

21 красавіка 1918 у Адэсе адбыўся сход беларускіх арганізацый у падтрымку Беларускай Народнай Рэспублікі. Удзельнікі прынялі рэзалюцыю, якая ўхваляла стварэньне незалежнай беларускай дзяржавы. Адэса была адным з важных цэнтраў беларускага нацыянальнага руху ў 1917-1918...

Стварэньне беларускіх радаў у рэгіёнах БНР

20 красавіка 1918 Рада БНР разаслала па рэгіёнах БНР загад аб стварэньні мясцовых рад (выбарных органаў БНР) і прыняцьці імі на сябе ўлады ад нямецкіх акупантаў. У наказе адзначалася, што “Беларускія Рады маюць мэтаю...

Генадзь Карпенка

6 красавіка 1999 г. пры нявысьветленых абставінах памёр Генадзь Карпенка, беларускі навуковец і палітык, адзін зь лідараў дэмакратычнай апазыцыі Аляксандру Лукашэнку.