Беларускі народны дом імя Максіма Багдановіча

19 траўня 1918 году ў Менску адчынены Беларускі народны дом імя Максіма Багдановіча, які стаўся цэнтрам культурніцкага жыцьця Беларусі. У той жа дзень на базе Таварыства драмы і камэдыі быў створаны Беларускі дзяржаўны тэатр.

Да пачатку савецкай акупацыі ў Беларусі былі таксама створаныя пэдагагічны інстытут, кансэрваторыя і падрыхтоўчая камісія па стварэньні ўнівэрсытэта. Паводле розных падлікаў за гэты час у Беларусі было адкрыта ад 150 да 350 школаў і 13 гімназій.

Пры Народным сакратарыяце асьветы было створана бюро па распрацоўцы школьных падручнікаў і выдавецтва школьнае літаратуры. У Беларусі таго часу выдавалася 14 газэт і часопісаў на беларускай мове.

На фота: беларуская тэатральная трупа з Кобрына, 1917 г.