Сустрэча з прадстаўнікамі ўраду Латвіі

9 кастрычніка 1920 г. адбылася сустрэча прадстаўнікоў Рады БНР з прадстаўнікамі ўраду Латвіі. Ад верасьня 1920 г. беларускі ўрад актывізаваў сваю дзейнасьць у гэтай краіне, каб паўплываць на ход мірных перамоваў паміж РСФСР і Польшаю, на якіх вырашаўся лёс таксама і Беларусі.

Прадстаўнікі латвійскага ўраду адзначылі справядлівасьць патрабаваньняў беларускае дэлегацыі аб неабходнасьці яе допуску на перамовы, але не былі ў стане патрабаваць яго ад Польшчы і РСФСР.

На фота – Дом Чарнагаловых у Рызе, дзе вяліся расейска-польскія перамовы.

You may also like...