Бел-чырвона-белы сьцяг на адкрыцьці Алімпійскіх гульняў

Беларускія спартоўцы ўпершыню прадстаўлялі на Алімпійскіх гульнях сувэрэнную Беларусь на зімніх гульнях у Альбэрвілі (1992) і летніх гульнях у Барсэлёне (1992).

Беларускі сьцяг упершыню быў пранесены на цырымоніі адкрыцьця гульняў у Барсэлёне ў 1992 годзе. Беларускія спартоўцы тады выступалі ў складзе аб’яднанай каманды краінаў СНД, дзе былі прадстаўленыя былыя рэспублікі СССР, акрамя краінаў Балтыі.

Самастойная беларуская каманда ўпершыню выступала на зімніх гульнях у Лілегамэры (1994) пад бел-чырвона-белым сьцягам.

Відэа: Радыё Рацыя