Архівы тэгаў: Станіслаў Шушкевіч

Першы візыт прэзыдэнта ЗША ў Беларусь – 15.01.1994

15 студзеня 1994 г. адбыўся першы ў гісторыі афіцыйны візыт прэзыдэнта ЗША ў Беларусь.

Прэзыдэнт Біл Клінтан меў сустрэчы зь кіраўніцтвам Беларусі, выступіў у Акадэміі Навук, ушанаваў памяць пагінулых у Другой Сусьветнай Вайне і ахвяраў савецкіх рэпрэсій.

Біл Клінтан у Курапатах:

Белавескае пагадненьне 1991 г.

8 сьнежня 1991 г. у рэзыдэнцыі Віскулі на Берасьцейшчыне паміж кіраўнікамі Беларусі, Расеі і Ўкраіны было падпісанае пагадненьне аб ліквідацыі СССР, вядомае як Белавескае пагадненьне.

10 сьнежня Вярхоўны Савет Беларусі ратыфікаваў пагадненьне, чым канчаткова аформіў выхад з складу СССР і завершыў працэс аднаўленьня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі.

Тэкст пагадненьня (на расейскай мове):

Працягнуць чытаць Белавескае пагадненьне 1991 г.

Афіцыйнае сьвяткаваньне 75-годзьдзя БНР у Менску – 1993 г. (відэа)

Афіцыйнае сьвяткаваньне 75-годзьдзя БНР у Менску, 1993 год. Удзельнічаюць Старшыня Рады БНР Язэп Сажыч, Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч, дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь і іншыя афіцыйныя асобы.

Працягнуць чытаць Афіцыйнае сьвяткаваньне 75-годзьдзя БНР у Менску – 1993 г. (відэа)