Архівы тэгаў: Нью-Ёрк

Сьвяткаваньне 25 сакавіка з удзелам уладаў ЗША і прадстаўнікоў дыяспараў – 1957 г.

У час пасьля Другой сусьветнай вайны 25 сакавіка як Дзень незалежнасьці Беларусі шырока адзначаўся ў краінах вольнага сьвету, у тым ліку ў Злучаных Штатах, з удзелам найвышэйшага дзяржаўнага кіраўніцтва.

Прыкладам, у 1957 годзе Дзень незалежнасьці Беларусі быў адзначаны на паседжаньні Кангрэсу ЗША. У беларускіх сьвяточных мерапрыемствах у розных гарадах бралі ўдзел прадстаўнікі гарадзкіх і рэгіянальных уладаў, кангрэсмэны і сэнатары, прадстаўнікі нацыянальных дыяспараў. Былі атрыманыя віншаваньні ад губэрнатара і мэра Нью-Ёрка, мэра Дэтройта, некалькіх сэнатараў і кангрэсмэнаў. Дзень незалежнасьці Беларусі быў афіцыйна абвешчаны ў штатах Нью-Джэрсі, Мічыган, Ілінойс.

Ніжэй падаем артыкул з газэты “Беларус” ад чэрвеня 1957 г.

Працягнуць чытаць Сьвяткаваньне 25 сакавіка з удзелам уладаў ЗША і прадстаўнікоў дыяспараў – 1957 г.

Беларускі сьцяг для ААН – 2 кастрычніка 1991 г.

2 кастрычніка 1991 г. беларусы ЗША ўрачыста перадалі беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг прадстаўніцтву Беларусі пры ААН для афіцыйнага выкарыстаньня.

Дэлегацыю беларуска-амэрыканскае моладзі прыняў амбасадар Рэспублікі Беларусь Генадзь Бураўкін.

Ва ўрачыстасьці прынялі ўдзел Міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь Пётра Краўчанка, які знаходзіўся ў Нью-Ёрку ў сувязі з удзелам у паседжаньні Генэральнай асамблеі ААН, а таксама старшыня Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня Антон Шукелойць.

Пацалаваўшя сьцяг, амбасадар Г. Бураўкін прамовіў пра значэнье сьцягу для народу.

(паводле газэты “Беларус”, №383, кастрычнік 1991 г.)

Сьцяг Беларусі перад будынкам ААН, Нью-Ёрк

Натальля Арсеньнева

20 верасьня 1903 г. у Баку нарадзілася Натальля Арсеньнева, беларускі паэт і грамадзкі дзеяч, аўтар вершу “Малітва за Беларусь”, які стаў тэкстам беларускага духоўнага гімна “Магутны Божа” на музыку Мікалая Равенскага.

Працягнуць чытаць Натальля Арсеньнева

Кастусь Мерляк

25 сьнежня 1919 году ў Наваградзкім павеце нарадзіўся Кастусь Мерляк, радны БНР, беларускі грамадзкі дзеяч у Аргентыне і ЗША.

З нэкралёгу ў газэце “Беларус” (№539):

“Жыцьцё ягонае, за выняткам апошніх 12 гадоў нямогласьці, было поўнае дзеяньня на палітычнай і грамадзка-рэлігійнай ніве ў пяцёх краінах. Шлях пралёг з роднае Наваградчыны ў Нямеччыну, Італію, Аргентыну (1944-54) ды Злучаныя Штаты Амэрыкі (з 1954).

Праз усё жыцьцё [ён] выяўляў энэргію й працавітасьць як у прафэсійнай дзейнасьці бухгальтара, а тады – фінансавага кантралёра вялікай вадаплаўнай кампаніі, гэтак і ў грамадзкіх справах. Кастусь Мерляк пакінуў трывалыя вынікі ў гісторыі беларускай паваеннай эміграцыі ў краінах ягонага прабываньня. Заснавальнік і старшыня Згуртаваньня Беларусаў Аргентыны, старшыня Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, а пасьля – Беларуска-Амэрыканскага Аб’еднаньня ў Нью-Ёрку ды іншых грамадзкіх структураў, ініцыятар і ўдзельнік розных палітычных праектаў. Ва ўсёй гэтай дзейнасьці, пры ягонай напорыстай натуры, не абыходзілася бяз спрэчак і канфліктаў, але канчальнай мэтай заўсёды заставалася дабро нацыянальнай справы.

Працягнуць чытаць Кастусь Мерляк

Ян Станкевіч

26 лістапада 1891 г. у Ашмянскім павеце нарадзіўся Ян Станкевіч, радны БНР, дэпутат польскага Сойму, доктар славянскай філялёгіі й гісторыі (1926), дзеяч беларускай дыяспары ў Нямеччыне і ЗША.

Працягнуць чытаць Ян Станкевіч

Уладзімер Набагез

20 кастрычніка 1919 г. на Наваградчыне нарадзіўся Ўладзімер Набагез – сябра Рады БНР у выгнаньні, беларускі грамадскі дзеяч у ЗША.

Працягнуць чытаць Уладзімер Набагез

Янка Запруднік

9 жніўня 1926 г. у Міры нарадзіўся Янка Запруднік, радны БНР, доктар гістарычных навук, шматгадовы дзеяч беларускае дыяспары ў ЗША, у мінулым супрацоўнік Радыё “Вызваленьне”.

Рада Беларускае Народнае Рэспублікі далучаецца да віншаваньняў.

Працягнуць чытаць Янка Запруднік

Зора Кіпель

1 ліпеня 1927 г. у Менску нарадзілася Зора Кіпель (дзяв. Савёнак) – беларуская грамадзкая дзяячка, літаратуразнавец, публіцыстка. Працягнуць чытаць Зора Кіпель

Беларускае Прэс-Бюро ў Нью-Ёрку – 1921 г.

У 1921 годзе сіламі Рады БНР было створанае Беларускае Прэс-Бюро ў Нью-Ёрку, мэтай якога быў распаўсюд інфармацыі у амэрыканскім грамадзтве і сярод выхадцаў зь Беларусі ў ЗША, арганізацыя мерапрыемстваў. Аналягічныя бюро дзейнічалі ў іншых замежных гарадах, у тым ліку Коўне і Бэрліне.

Паведамленьне зь бюлетэню Беларускага Прэс-Бюро ў Коўне за 16.06.1921 (№103):

Бѣлорусская работа въ Америкѣ

Въ Нью-Іоркѣ съорганизовалось бѣлорусское прессъ-бюро, ставящее своей цѣлью ознакомленіе американскаго и русскаго общества въ Америкѣ съ тѣмъ, что происходитъ въ Бѣлоруссіи, борющейся за свою независимость. Предположено также привлекать русскія организаціи къ участію въ работѣ, главной цѣлью которой будетъ помощь Бѣлоруссіи моральная и матеріальная.

Бѣлорусское прессъ-бюро будетъ заниматься распространеніемъ среди выходцевъ изъ Бѣлоруссіи газетъ, книгъ и другихъ изданій на бѣлорусскомъ языкѣ и всякаго рода информацій, а также устройствомъ лекцій, докладовъ и рефератовъ по бѣлорусскому вопросу.

Платформа бѣлорусскаго прессъ-бюро въ Америкѣ: независимость и недѣлимость Бѣлоруссіи и переходъ земель и власти въ руки народа.

(паводле Архіваў БНР, Том 1, Кніга 2, с.1127)

Вітаўт Кіпель

Сёньня адзначае свой дзевяносты дзень нараджэньня Вітаўт Кіпель – выбітны навуковец і актывіст беларускай дыяспары ў Амэрыцы, у мінулым сябра Прэзыдыюму Рады БНР.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі шчыра віншуе пана Вітаўта Кіпеля, жадае добрага здароўя і натхненьня!

Працягнуць чытаць Вітаўт Кіпель