Архівы тэгаў: Міхал Андрыёлі

Пачатак паўстаньня Каліноўскага – 01.02.1863

1 лютага 1863 г. на тэрыторыі Беларусі пачаліся першыя выступы ў рамках буйнага нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў Беларусі, Літве і Польшчы. Кіраўніком паўстаньня на тэрыторыі Беларусі быў Вінцэнт Канстанты (Кастусь) Каліноўскі.

У гэты дзень Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі на чале з Каліноўскім выдаў свой першы маніфэст, які заклікаў жыхароў былога Вялікага княства Літоўскага ўзьняцца на барацьбу за аднаўленьне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. і да збройнага супрацьстаяньня Расейскай Імпэрыі. Раней, 22 студзеня, Маніфэст з аналягічным зьместам выдаў Цэнтральны Народны Камітэт у Варшаве.

Працягнуць чытаць Пачатак паўстаньня Каліноўскага – 01.02.1863