Архівы тэгаў: Леў Сапега

Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага – 28.01.1588

28 студзеня 1588 прывілеем вялікага князя Жыгімонта Вазы быў зацьверджаны і набыў сілу трэці Статут ВКЛ – звод законаў Вялікага княства Літоўскага, выбітны помнік беларускай і эўрапейскай юрыдычнай думкі, асноўная крыніца права на Беларусі да 1840 г.

Прадмову да Статуту напімаў Леў Сапега, Падканцлер ВКЛ, выбітны беларускі дзяржаўны дзеяч – падаем яе да Вашай увагі.

Прадмова да Статуту 1588 г.

Усім станам Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега, падканцлер Вялікага Княства Літоўскага, стараста слонімскі, маркоўскі  і мядзельскі, пакорлівыя і зычлівыя службы свае ахвярую.

Заўважалі тое мудрыя людзі ўсіх вякоў, што ў кожнай рэчы паспалітай прыстойнаму чалавеку нічога ня можа быць даражэй за вольнасьць. А няволяй так мусіць гідзіцца, што павінен яе ня толькі скарбамі, але й сьмерцю самой ад сябе адганяць.

А таму ўсе людзі прыстойныя не шкадуюць выносіць супраць кожнага непрыяцеля ня толькі маёмасьць, але і жыцьцяў сваіх, каб пад іх жорсткае панаваньне ня трапіць. Каб ня мусілі жыць пазбаўленыя вольнасьці сваёй, паводле волі і разуменьня чужынцаў.

Працягнуць чытаць Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага – 28.01.1588