Архівы тэгаў: Зянон Пазьняк

Зянон Пазьняк, Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель і іншыя дзеячы ў ЗША атрымалі Мэдаль да стагодзьдзя БНР

22 чэрвеня ў Нью-Брансьвіку, штат Нью-Джэрсі, ЗША, адбылося ўручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР некалькім дзеячам, што пражываюць у Злучаных Штатах.

Працягнуць чытаць Зянон Пазьняк, Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель і іншыя дзеячы ў ЗША атрымалі Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Устаноўчы зьезд БНФ

24 і 25 чэрвеня 1989 г. у Вільні прайшоў устаноўчы зьезд Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” – шырокага грамадзкага незалежніцкага руху, які адыграў вырашальную ролю ў аднаўленьні дзяржаўнага сувэрэнітэта Беларусі ў 1991 годзе.

Працягнуць чытаць Устаноўчы зьезд БНФ

РАДА БНР ЗАКЛІКАЕ СПЫНІЦЬ БУДАЎНІЦТВА Ў КУРАПАТАХ: ЗАЯВА

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі занепакоеная чарговым наступам на Курапаты – месца расстрэлаў ахвяраў камуністычных рэпрэсій.

У Курапатах з канца 1930-х па 1941 год былі зьнішчаныя дзясяткі тысяч людзей – у іх ліку і некаторыя заснаваньнікі Беларускай Народнай Рэспублікі. Ва ўрочышчы гвалтоўна скончыўся зямны шлях ня толькі прадстаўнікоў беларускай эліты, але і рабочых, сялянаў – і таму гэтае злачынства мае прыкметы генацыду над нацыяй.

Курапаты – ня толькі месца смутку, але і сымбаль адраджэньня нацыі, бо менавіта іх адкрыцьцё ў канцы 1980-х гадоў абудзіла беларускі народ і ўзьняло яго на барацьбу за аднаўленьне Незалежнасьці.

У 1988 годзе Рада БНР спрычынілася да распаўсюду ў сьвеце інфармацыі адкрывальніка Курапатаў Зянона Пазьняка. Тады вядучыя выданьні сьвету зьмясьцілі публікацыю пра раскопкі пад Менскам, і гэта выявіла перад сьветам сапраўднае, антычалавечае аблічча савецкай улады.

Працягнуць чытаць РАДА БНР ЗАКЛІКАЕ СПЫНІЦЬ БУДАЎНІЦТВА Ў КУРАПАТАХ: ЗАЯВА

Першы візыт прэзыдэнта ЗША ў Беларусь – 15.01.1994

15 студзеня 1994 г. адбыўся першы ў гісторыі афіцыйны візыт прэзыдэнта ЗША ў Беларусь.

Прэзыдэнт Біл Клінтан меў сустрэчы зь кіраўніцтвам Беларусі, выступіў у Акадэміі Навук, ушанаваў памяць пагінулых у Другой Сусьветнай Вайне і ахвяраў савецкіх рэпрэсій.

Біл Клінтан у Курапатах:

Курапаты – дарога сьмерці

3 чэрвеня 1988 у газэце “Літаратура і Мастацтва” апублікаваны артыкул Зянона Пазьняка “Курапаты – дарога сьмерці”.

Артыкул упершыню распавядаў пра гісторыю масавых расстрэлаў, зьдзейсьненых савецкімі карнымі ворганамі ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам. Публікацыя выклікала вялікі розгалас і ўсплёск цікавасьці да тэмы камуністычнага тэрору ў Беларусі. Гэтая падзея шмат у чым сталася адпраўной кропкай для актывізацыі беларускага грамадзтва канца 1980-х гадоў, якое ў хуткім часе вылучыла патрабаваньні аб дэмакратычных рэформах і дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі.

У кастрычніку таго году ўтвораныя арганізацыя “Мартыралёг Беларусі” і Беларускі Народны Фронт, які стаўся галоўным рухавіком у здабыцьці Беларусьсю незалежнасьці ў 1991 годзе.

Тэкст артыкулу: Працягнуць чытаць Курапаты – дарога сьмерці