Архівы тэгаў: Згуртаваньне Беларусаў Канады

Новыя ўзнагароджаньні Мэдалём да Стагодзьдзя БНР у Канадзе

29 сьнежня 2019 г. Мэдаль да стагодзьдзя БНР быў уручаны шматгадовым удзельнікам беларускае грамады ў Канадзе Юрку Рапецкаму і Зьмітру Эльляшэвічу.

Працягнуць чытаць Новыя ўзнагароджаньні Мэдалём да Стагодзьдзя БНР у Канадзе

Мэдалі да Стагодзьдзя БНР уручаныя Н. Дробінай, Доктару Р. Качаткову, доктару З. Шыбеку

У Таронта адбылося ўручэньне Мэдалёў да Стагодзьдзя БНР двум дзеячам беларускае дыяспары ў Канадзе: Надзеі Дробінай і доктару Руслану Качаткову. Мэдалі ўручыў сябра Прэзыдыюму Рады БНР Алесь Кот.

Надзея Дробіна – у мінулым старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады і Рады Парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта (БАПЦ), удзельніца беларускага канадзкага фальклёрнага калектыву “Яваровы людзі”.

Доктар Руслан Качаткоў – Старшыня Каардынацыйнага камітэту беларусаў Канады, Старшыня Рады Парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта (БАПЦ), дабрачынца.

У Ізраілі мэдаль атрымаў доктар гістарычных навук прафэсар Захар Шыбека, дасьледчык гісторыі Менска і гарадзкой культуры Беларусі, а таксама гісторыі беларускага нацыянальнага руху.

Уручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР: Таронта, Лёндан, Вашынгтон

У рамках сьвяткаваньня Дня Волі ў гэтыя выходныя ў розных краінах было ўручана некалькі Мэдалёў да стагодзьдзя БНР.

Працягнуць чытаць Уручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР: Таронта, Лёндан, Вашынгтон

Выступ Старшыні Рады БНР на сьвяткаваньні юбілею Згуртаваньня Беларусаў Канады

Дастойны Ўладыка Сьвятаслаў, шаноўныя госьці, дарагія сябры,

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю ўсіх нас зь юбілеем Згуртаваньня Беларусаў Канады.

Як і ўва ўсіх іншых краінах, куды лёс іх закінуў, беларусы паваеннай хвалі эміграцыі ў Канадзе хутка пасьля свайго прыезду зьядналіся, перадусім каб разам працаваць на карысьць беларускага народу і разам змагацца за незалежнасьць Бацькаўшчыны.

Нават калі, у залежнасьці ад сваіх палітычных поглядаў, тварылі ў краіне некалькі беларускіх арганізацыяў, усе яны былі верныя ідэалам 25 сакавіка, усе стараліся стварыць «сваю Беларусь» на чужыне. Ад самага пачатку, заміж забясьпечваць уласнае існаваньне, яны браліся за здабычу сваіх сьвятыняў і грамадзкіх цэнтраў. У адным зь іх мы сьвяткуем сёньня наш сямідзясяты юбілей.

Працягнуць чытаць Выступ Старшыні Рады БНР на сьвяткаваньні юбілею Згуртаваньня Беларусаў Канады

Раіса Жук-Грышкевіч

22 кастрычніка 1919 году ў Пружанах нарадзілася Раіса Жук-Грышкевіч – сябра Прэзыдыюму Рады БНР, дзяячка беларускай дыяспары ў Канадзе.

Працягнуць чытаць Раіса Жук-Грышкевіч

Янка Сурвілла

20 чэрвеня 1925 г. у Смаргонскім раёне нарадзіўся Янка Сурвілла, сябра Рады БНР у выгнаньні, беларускі грамадзкі дзеяч.

Працягнуць чытаць Янка Сурвілла

Супольная заява Рады БНР і беларускіх арганізацый замежжа з нагоды закрыцьця ЭГУ

ЗАЯВА
з прычыны закрыцьця Эўрапейскага Гуманітарнага Ўнівэрсытэту ў Менску

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі (на Чужыне)
Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва (Нью-Ёрк)
Кааліцыя ў Абарону Дэмакратыі й Правоў Чалавека ў Беларусі (ЗША, Канада)
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне
Згуртаваньне Беларусаў Канады 

заяўляюць:

Ліквідацыя Эўрапейскага Гуманітарнага Ўнівэрсытэту ўрадам прэзыдэнта Лукашэнкі праз пазбаўленьне памешканьня для выкладаў і адмову ў ліцэнзіі на працяг навучаньня – гэта яшчэ адно сьведчаньне рэакцыйнасьці сучаснага рэжыму ў Беларусі. Гэта чарговае намаганьне спыніць разьвіцьцё свабоднага грамадзтва, запавольніць рост грамадзянскай супольнасьці (civil society). Закрыцьцё Эўрапейскага Гуманітарнага Ўнівэрсытэту зроблена наўсуперак відавочнаму пастуляту, што толькі глыбока ўкарэнёная грамадзянская супольнасьць можа гарантаваць дэмакратыю і агульны дабрабыт у краіне. А такое можа стацца ў вялікай меры праз азнаямленьне з новымі ідэямі ў гуманітарных навуках. Гэткаму азнаямленьню й спрыяла дзейнасьць недзяржаўнага ЭГУ. Але ўлада РБ спахапілася, што азнаёмленасьць маладых людзей з сучаснымі навуковымі тэорыямі на Захадзе, лекцыі заходніх выкладчыкаў, экспэрымэнтальныя мэтады навучаньня, новыя ідэі ў пазнаваньні рэчаіснасьці разьнявольваюць розум моладзі, даюць імпульс глядзець на рэчы й зьявы іншымі вачыма. Вызвалены розум не прызнае прымусу над сабой, ён супрацівіцца ўсякаму гвалту над ім. І ў гэтай свабодзе інтэлекту ўладныя структуры ўгледзелі пагрозу сабе.

Кіраўніцтва ўнівэрсытэту, выкладчыцкі пэрсанал, студэнты й замежныя спонсары змагаюцца за выжываньне ЭГУ. Мы жадаем ім перамогі ў іхных намаганьнях і будзем бараніць права на далейшае існаваньне гэтай установы. Жадаем заадно, каб у будучай сваёй дзейнасьці кіраўніцтва ўнівэрсытэту зьвярнула больш увагі на вывучэньне беларускай нацыянальнай культуры, якую неміласэрна вынішчае ўрад Лукашэнкі. Бо ж беларушчына становіць неад’емную частку агульнай чалавечай культуры, азнаямленьню зь якой спрыяе ўнівэрсытэт.

Калі-ж выжыць ЭГУ ў гэтым змаганьні ня ўдасца і гэтая вышэйшая навучальная ўстанова спыніць сваё існаваньне, гэта будзе вялікаю стратаю, будзе далейшым абмежаваньнем шанцаў Беларусі інтэгравацца ў Эўропу, у заходні дэмакратычны сьвет.

Жнівень – верасень 2004 г.