Архівы тэгаў: Гісторыя Рады БНР

Навошта нам Рада БНР: інтэрвію з членам Рады (Наша Ніва, 2011)

Рада БНР у выгнаньні («на экзыле», як старамодна гучыць афіцыйнае найменьне) — інстытут, што для адных авеяны рамантыкай, а ў іншых, перадусім прыхільнікаў сёньняшніх беларускіх уладаў, выклікае непрыхаванае раздражненьне. Самы стары ў сьвеце ўрад на выгнаньні, Рада БНР — галоўная палітычная ўстанова беларускай дыяспары, ахоўнік традыцый той першай спробы пабудаваць самастойную беларускую дзяржаву ў 1918 г. Як вайсковая частка ня лічыцца зьнішчанай, пакуль вораг не захапіў яе баявы штандар, так і ідэі Беларускай народнай рэспублікі працягваюць жыць, пакуль існуе Рада БНР. Нягледзячы на аднаўленьне незалежнасьці Беларусі ў 1991 г., місія Рады БНР так і застаецца нявыкананай. Пра тое, што прынесла Беларусі гэтая ўстанова і як яна працуе, у інтэрвію з адным зь яе актыўных сучасных дзеячоў, Сакратаром інфармацыі Мікалаем Пачкаевым.

Працягнуць чытаць Навошта нам Рада БНР: інтэрвію з членам Рады (Наша Ніва, 2011)

Рада БНР – беларускі ўрад у выгнаньні: адказ Г. Ґ. Віку

Выступ сябры Прэзыдыюму Рады БНР Валянціны Трыгубовіч пра ролю Рады БНР, у адказ на прапанову Ганса Ґеорґа Віка аб стварэньні беларускага ўраду ў выгнаньні. 25 сакавіка 2012 г.

Працягнуць чытаць Рада БНР – беларускі ўрад у выгнаньні: адказ Г. Ґ. Віку

РАДА БНР: ЗАХАВАЛЬНІЦА ТРАДЫЦЫЙ І ЧАСТКА ШЛЯХУ ДА ДЭМАКРАТЫІ

isurvila
Івонка Сурвілла пра мінулае, сучаснасьць, будучыню беларускага ўраду ў выгнаньні.
Калі б кіраўнікі Беларусі ў Сярэднявеччы былі такімі ж мудрымі, як імпэратары Кітая, яны б пабудавалі сьцяну ўздоўж іх мяжы з Масковіяй яшчэ ў самым пачатку яе агрэсіі. Замест гэтага, змучаныя абарончымі войнамі супраць усходніх захопнікаў, якія квапіліся на іх зямлю, літоўскія вялікія князі заключылі абарончы хаўрус з Польшчай. Гэта здарылася ў Любліне ў 1569 годзе. Прайшло амаль чатыры з паловай стагодзьдзя, і сёньня я хацела б паразважаць пра урад Беларускай Народнай Рэспублікі, які знаходзіцца ў выгнаньні вось ужо 96 гадоў зноў дзеля экспансіянісцкай палітыкі нашага “старэйшага брата” з усходу.

Працягнуць чытаць РАДА БНР: ЗАХАВАЛЬНІЦА ТРАДЫЦЫЙ І ЧАСТКА ШЛЯХУ ДА ДЭМАКРАТЫІ