Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

14 і 15 студзеня: разьвітаньне з Антонам Шукелойцям у Нью-Ёрку

Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне паведамляе пра жалобныя мерапрыемствы сьв.памяці Антона Шукелойця. Паніхіда  пройдзе ў суботу 14 студзеня 2016 з 10 раніцы да 12 гадзін ў Пахавальным Доме Малішэўскага ў Нью Джэрзі  на адрасе : 218 Whitehead Ave,...

Аўген Жыхар

11 студзеня 1955 г. у няроўным баі з савецкімі карнікамі загінуў Аўген Жыхар, беларускі партызанскі камандэр, сябра Беларускай Незалежніцкай Партыі.

Беларусы павінны езьдзіць у краіны Захаду бязь візаў – І. Сурвілла

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла пракамэнтавала для Радыё Свабода рашэньне ўладаў Беларусі ўвесьці пяцідзённы бязьвізавы рэжым для грамадзян 80 краінаў. «На мой погляд, гэты крок можна ацэньваць як станоўчы, але за ім павінны быць...

In Memoriam: Антон Шукелойць

7 студзеня на 102-м годзе жыцьця ня стала раднага БНР Антона Шукелойця, шматгадовага дзеяча й лідара беларускай дыяспары ў Злучаных Штатах Амэрыкі, выбітнага беларускага пэдагога, дасьледчыка, актывіста.

кс. Адам Станкевіч

6 студзеня 1892 г. у Ашмянскім павеце нарадзіўся Адам Станкевіч — беларускі каталіцкі сьвятар, радны БНР, літаратуразнаўца, выдавец, дэпутат Сойму міжваеннай Польшчы, дзяяч беларускага адраджэньня ў Заходняй Беларусі.

“Покліч” – артыкул Старшыні Рады БНР Крэчэўскага (студзень 1926 г.)

У сваім артыкуле III Старшыня Рады БНР Пётра Крэчэўскі адказвае на аргумэнты непрыяцеляў беларускага дзяржаўнага сувэрэнітэту як у Польшчы, так і ў Савецкай Расеі. Зь беспрыкладнай у гісторыі народаў адвагай Беларускі Народ вядзе змаганьне за...

Сустрэча дэлегацыі БНР зь Пілсудзкім – 03.01.1920

3 студзеня 1920 г. у Варшаве адбылася сустрэча Старшыні Рады Народных Міністраў БНР Антона Луцкевіча і Паўнамоцнага Прадстаўніка БНР у Польшчы Лявона Вітан-Дубейкаўскага зь Юзафам Пілсудзкім, начальнікам Польскай дзяржавы. З пратаколу сустрэчы: “Начальнік Польскае...

Барыс Рагуля

1 студзеня 1920 г. у Наваградзкім павеце нарадзіўся Барыс Рагуля, намесьнік Старшыні Рады БНР, вайсковец, мэдык, выбітны дзеяч беларускай дыяспары ў Канадзе. Ягоны бацька быў лекарам, але памёр падчас эпідэміі тыфусу, калі Барысу было...

Сэсія Рады БНР у Остэргофэне – 29.12.1947

29 сьнежня 1947 г. у Остэргофене (Баварыя, Нямеччына) прайшла Сэсія Рады БНР, прысьвечаная  30-й гадавіне І Усебеларускага зьезду. На Сэсіі было афіцыйна абвешчана пра актывізацыю дзейнасьці Рады БНР у выгнаньні на чале зь Міколам...