Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Францішак Умястоўскі

10 лютага 1882 г. у Вільні нарадзіўся Францішак Умястоўскі, беларускі літаратар, журналіст, вайсковец, расстраляны саветамі ў Катыні

Антон Сокал-Кутылоўскі

7 лютага 1892 г. у Пінскім павеце нарадзіўся Антон Сокал-Кутылоўскі – адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну, беларускі вайсковец, праваслаўны сьвятар, вязень ГУЛАГ.

Мэмарандум Ураду БНР на адрас Папы Рымскага – 1921 г.

7 лютага 1921 г. Урад БНР склаў Мэмарандум на адрас Папы Рымскага Бэнэдыкта XV. У гэтым дакумэнце беларускі ўрад крытыкаваў польскія касьцёльныя ўлады за актыўную палітычную і нацыяналістычную агітацыю, якую палякі-ксяндзы праводзілі сярод беларускіх...

Тадэвуш Касьцюшка

4 ці 12 лютага 1746 г. у Слонімскім павеце нарадзіўся Тадэвуш Касьцюшка, палітычны і вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году, удзельнік Вайны за незалежнасьць ЗША, нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША.

“Сярожа” – дакумэнтальны фільм пра беларусаў Падляшша

“Сярожа” – дакумэнтальны фільм пра беларусаў Падляшша

У біяграфіі жыхара Будаў, што ля Белавежскае пушчы, Сяргея Нічыпарука, як у фокусе абʼектыва, адлюстраваўся лёс праваслаўнай беларускай меншасьці на ўсходзе Польшчы. Як і пераважная большасьць ягоных землякоў, ён паходзіць зь невялікай беднай вёскі,...

Канстанты Каліноўскі

2 лютага 1838 г. у Гарадзенскім павеце нарадзіўся Вінцэнт Канстанты (у сучаснай гісторыяграфіі – Кастусь) Каліноўскі – беларускі рэвалюцыянэр-дэмакрат, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863-64 гг., адзін з папярэднікаў і натхняльнікаў беларускага нацыянальнага руху.

Нарада кіраўнікоў беларускіх партызанаў – 01.02.1921

1 лютага 1921 г. у Варшаве адбылася сакрэтная нарада з удзелам генэрала Булака-Балаховіча, прадстаўнікоў Рады Случчыны, Беларускага Палітычнага Камітэта і партызанскай арміі “Зялёны дуб”. На сходзе абмяркоўваліся праграма і мэтады магчымае барацьбы за незалежнасьць...

Пачатак паўстаньня Каліноўскага – 01.02.1863

1 лютага 1863 г. на тэрыторыі Беларусі пачаліся першыя выступы ў рамках буйнага нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў Беларусі, Літве і Польшчы. Кіраўніком паўстаньня на тэрыторыі Беларусі быў Вінцэнт Канстанты (Кастусь) Каліноўскі. У гэты дзень Часовы...