Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

а. Леў Гарошка

11 сакавіка 1911 г. у Наваградзкім павеце нарадзіўся а. Леў Гарошка, грэка-каталіцкі сьвятар, архімандрыт, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзеяч, дасьледчык гісторыі рэлігіі ў Беларусі.

Францішак Аляхновіч

9 сакавіка 1883 у Вільні нарадзіўся Францішак Аляхновіч – загадчык рэпэртуару Беларускага Дзяржаўнага Тэатру ў часы БНР, беларускі драматург, тэатральны дзеяч, журналіст, вязень ГУЛАГ.

Пачатак дэпартацыі “раскулачаных” сялянаў з Усходняй Беларусі – 03.03.1930

3 сакавіка 1930 года савецкія акупацыйныя ўлады пачалі апэрацыю па масавай дэпартацыі ў Сыбір “раскулачаных” сялянскіх сем’яў з Усходняй Беларусі, якая ў форме БССР была тады часткай Савецкага Саюзу. “Раскулачаньне” было часткай савецкай сельскагаспадарчай палітыкі,...

Яўхім Бялевіч

27 лютага 1888 г. у Менску нарадзіўся Яўхім (Яфім) Бялевіч, міністар фінансаў і юстыцыі ў першым Народным сакратарыяце БНР, дыплямат БНР, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, які быў рэпрэсаваны савецкімі акупантамі і загінуў у Гулагу.

РАДА БНР ЗАКЛІКАЕ СПЫНІЦЬ БУДАЎНІЦТВА Ў КУРАПАТАХ: ЗАЯВА

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі занепакоеная чарговым наступам на Курапаты – месца расстрэлаў ахвяраў камуністычных рэпрэсій. У Курапатах з канца 1930-х па 1941 год былі зьнішчаныя дзясяткі тысяч людзей – у іх ліку і некаторыя...

Менская прэса пра будаўніцтва органаў улады БНР – 1918 г.

25 лютага 1918 газэта „Минские новости” паведамляла: „На имя Белорусского Народного Секретариата беспрерывно поступают заявления разных групп и обществ о признании власти избранного Секретариата Белоруссии”. У гарадах, мястэчках па ініцыятыве беларускай мясцовай інтэлігенцыі і...

Гасан Канапацкі

25 лютага 1879 г. у Менску нарадзіўся палкоўнік Гасан Канапацкі, беларускі вайсковец, дзяяч нацыянальна-вызвольнага руху.

Станіслаў Булак-Балаховіч

22 лютага 1883 г. на Браслаўшчыне нарадзіўся генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч, беларускі военачальнік, камандзір Асобнага атраду войскаў БНР у Балтыі, адзін з кіраўнікоў збройнай антысавецкай барацьбы на Беларусі ў 1919-1920 гг.