Рада Беларускай Народнай Рэспублікі. Афіцыйны сайт

Віншаваньне з Днём Волі ад Прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана – 1995 г.

У 1995 г. да 25 сакавіка прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан выдаў афіцыйнае віншаваньне беларусам з нагоды Дня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. БЕЛЫ ДОМ ВАШЫНГТОН 16 сакавіка 1995 г. У 77-я ўгодкі абвешчаньня ў 1918...

Віншаваньне з Днём Волі ад прэзыдэнта ЗША Дуайта Айзэнгаўэра – 1958

З нагоды 40-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі Прэзыдэнт ЗША Айзэнгаўэр перадаў на рукі старшыні Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня Кастуся Мерляка прывітаньне наступнага зьместу: БЕЛЫ ДОМ ВАШЫНГТОН АСЫСТЭНТ ПРЭЗЫДЭНТА 15 сакавіка 1958 г. Паважаны пане...

Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь – 1994 г.

15 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет Беларусі прыняў першую Канстытуцыю незалежнае Рэспублікі Беларусь. Насуперак намаганьням Апазыцыі БНФ, Канстытуцыяй прадугледжвалася пасада Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, якую ў выніку выбараў, што прайшлі летам таго году, заняў Аляксандар...

Аляксандар Прушынскі (Алесь Гарун)

11 сакавіка 1887 каля Менску нарадзіўся Аляксандар Прушынскі (псэўданім – Алесь Гарун), беларускі паэт, рэвалюцыянэр і вайсковец, палітычны вязень у царскай Расеі, у 1918 – сябра Беларускай Вайсковай Камісіі, у 1919 – старшыня Часовага...

а. Леў Гарошка

11 сакавіка 1911 г. у Наваградзкім павеце нарадзіўся а. Леў Гарошка, грэка-каталіцкі сьвятар, архімандрыт, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзеяч, дасьледчык гісторыі рэлігіі ў Беларусі.

Францішак Аляхновіч

9 сакавіка 1883 у Вільні нарадзіўся Францішак Аляхновіч – загадчык рэпэртуару Беларускага Дзяржаўнага Тэатру ў часы БНР, беларускі драматург, тэатральны дзеяч, журналіст, вязень ГУЛАГ.

Пачатак дэпартацыі “раскулачаных” сялянаў з Усходняй Беларусі – 03.03.1930

3 сакавіка 1930 года савецкія акупацыйныя ўлады пачалі апэрацыю па масавай дэпартацыі ў Сыбір “раскулачаных” сялянскіх сем’яў з Усходняй Беларусі, якая ў форме БССР была тады часткай Савецкага Саюзу. “Раскулачаньне” было часткай савецкай сельскагаспадарчай палітыкі,...