Category: Дзеячы БНР

Мітрафан Доўнар-Запольскі

14 чэрвеня 1867 г. у Рэчыцы нарадзіўся Мітрафан Доўнар-Запольскі – дыплямат БНР, выбітны беларускі гісторык і этнограф, адзін з заснавальнікаў беларускай гісторыяграфіі.

Янка Жучка

15 красавіка 1928 г. у Нясьвіскім павеце нарадзіўся Янка Жучка, радны БНР, беларускі грамадзкі дзяяч у Бэльгіі, інжынэр і журналіст.

Кастусь Мерляк

25 сьнежня 1919 году ў Наваградзкім павеце нарадзіўся Кастусь Мерляк, радны БНР, беларускі грамадзкі дзеяч у Аргентыне і ЗША. З нэкралёгу ў газэце “Беларус” (№539): “Жыцьцё ягонае, за выняткам апошніх 12 гадоў нямогласьці, было...

Мікола Пашковіч

1 сьнежня 1893 г. у Глыбокім нарадзіўся Мікола Пашковіч – сябра Фінансавай камісіі Рады БНР, пэдагог, ахвяра савецкіх рэпрэсіяў.

Ян Станкевіч

26 лістапада 1891 г. у Ашмянскім павеце нарадзіўся Ян Станкевіч, радны БНР, дэпутат польскага Сойму, доктар славянскай філялёгіі й гісторыі (1926), дзеяч беларускай дыяспары ў Нямеччыне і ЗША.

кс. Вінцэнт Гадлеўскі

16 лістапада 1898 г. у Ваўкавыскім павеце нарадзіўся а. Вінцэнт Гадлеўскі, член Рады БНР, беларускі рэлігійны і палітычны лідар, забіты нацыстамі.

Вацлаў Ластоўскі

8 лістапада 1883 г. у Дзісьненскім павеце нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі, прам’ер-міністар Беларускай Народнай Рэспублікі, беларускі публіцыст і палітык.

Алег Васількоўскі

28 кастрычніка 1879 г. у Віцебскай губэрні нарадзіўся Алег Васількоўскі, генэрал расейскай імпэратарскай арміі, генэрал БНР, кіраўнік дыпляматычных прадстаўніцтваў Беларусі ў краінах Балтыі і ў Фінляндыі, кіраўнік Петраградзкай ваеннай акругі ў ліпені-жніўні 1917 г.

Раіса Жук-Грышкевіч

22 кастрычніка 1919 году ў Пружанах нарадзілася Раіса Жук-Грышкевіч – сябра Прэзыдыюму Рады БНР, дзяячка беларускай дыяспары ў Канадзе.