УДЗЕЛЬНІКАМ І ГАСЬЦЯМ ФЭСТЫВАЛЮ АБУДЖАНЫХ TUTAKA

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі дазвольце прывітаць удзельнікаў і гасьцей Фэстывалю абуджаных TUTAKA, які ўжо набыў славу найбуйнейшага сьвята беларускай культуры.

Сымбалічна, што фэстываль праводзіцца ў месцах цяпер ужо легендарнага «Басовішча», якое дзесяцігодзьдзямі зьбірала ня толькі моладзь Падляшша, але і выканаўцаў ды гледачоў зь Беларусі.

Сёньня прарасейскі рэжым Лукашэнкі пасьлядоўна нішчыць беларускія нацыянальныя каштоўнасьці, падаўляе ўсялякую культурніцкую ініцыятыву, якая не адпявядае сумнеўным ідэалягічным догмам. Беларуская культура на тэрыторыі Беларусі фактычна існуе ў падпольлі.

І таму асабліва важны і каштоўны Фэстываль абуджаных TUTAKA, які дае цудоўную магчымасьць беларускім творцам выявіць свае таленты ў вольных умовах.

Дык жадаю вам, дарагія суродзічы, запамінальных імпрэзаў, цікавых сустрэчаў і карыснага адпачынку!

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла,

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Ліпень 2025

Атава.

You may also like...