Праклятыя і забытыя – фільм пра збройную барацьбу за незалежнасьць Беларусі
![](https://www.radabnr.org/wp-content/uploads/2017/01/Praklatyja_zabytyja.png)
Дакумэнтальны фільм рэжысэра Антося Цялежнікава пра збройны незалежніцкі супраціў на Беларусі пасьля Другой Сусьветнай Вайны (2013 г., тэлеканал “Белсат”).
Асновай гэтае барацьбы стала Беларуская Незалежніцкая Партыя, створаная ў 1942 годзе і паўлегальная ў часы нямецкай акупацыі. Ужо ў самым канцы вайны, калі яе вынік ужо быў перадвызначаны, шэраг беларускіх дывэрсантаў былі дэсантаваныя на тэрыторыю Беларусі. Іхнаю мэтаю была арганізацыя ўзброенага незалежніцкага падполля, у тым ліку на выпадак вайны паміж заходнімі саюзнікамі ды СССР.
Апошні зь беларускіх партызанаў-незалежнікаў, паводле афіцыйнай вэрсіі, загінуў у 1955 годзе. І ў Савецкім Саюзе, і ў сёньняшняй Беларусі гэтых людзей праклялі ды забылі.
Стужка багатая на ўспаміны ўдзельнікаў падзеяў, у ёй упершыню прадэманстраваны шэраг дакумэнтаў зь летувіскіх і польскіх архіваў, а таксама кадры сустрэчы Барыса Рагулі з вэтэранамі ягонага швадрону ў 1997 г. у Вільні.
https://www.youtube.com/watch?v=dD7nZhu9scU