Tagged: Наша Ніва

Антон Луцкевіч

29 студзеня 1884 г. у Шаўлях нарадзіўся Антон Луцкевіч, адзін з галоўных ідэолягаў беларускага нацыянальнага руху ў 20. стагодзьдзі, ініцыятар абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі, прам’ер-міністар і міністар замежных справаў БНР, рэпрэсаваны савецкімі акупантамі.

Вацлаў Ластоўскі

8 лістапада 1883 г. у Дзісьненскім павеце нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі, прам’ер-міністар Беларускай Народнай Рэспублікі, беларускі публіцыст і палітык.

Навошта нам Рада БНР: інтэрвію з членам Рады (Наша Ніва, 2011)

Рада БНР у выгнаньні («на экзыле», як старамодна гучыць афіцыйнае найменьне) — інстытут, што для адных авеяны рамантыкай, а ў іншых, перадусім прыхільнікаў сёньняшніх беларускіх уладаў, выклікае непрыхаванае раздражненьне. Самы стары ў сьвеце ўрад на выгнаньні, Рада БНР — галоўная палітычная...

Язэп Фарботка

5 верасьня 1893 г. у Налібаках нарадзіўся Язэп Фарботка, кансультант беларускай дэлегацыі на перамовах з УНР, паэт, літаратуразнаўца, перакладчык, удзельнік беларускага грамадзка-палітычнага руху пачатку ХХ стагоддзя.

Аляксандар Уласаў

28 жніўня 1874 г. у Вялейцы нарадзіўся Аляксандар Уласаў, радны БНР, сэнатар у міжваеннай Польшчы, заснавальнік і шматгадовы рэдактар газэты “Наша Ніва”, адзін з заснавальнікаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады і Таварыства Беларускае Школы.

Францішак Умястоўскі

10 лютага 1882 г. у Вільні нарадзіўся Францішак Умястоўскі, беларускі літаратар, журналіст, вайсковец, расстраляны саветамі ў Катыні