Tag Archives: Язэп Варонка

Магілёўская краёвая рада падтрымлівае БНР – 31.03.1918

31 сакавiка 1918 года адбылося надзвычайнае пасяджэньне Магiлёўскай краёвай рады, на якiм было прынята наступнае рашэньне:

1) прызнаць уладу Цэнтральнай Краёвай Беларускай Рады;

2) павiнна быць створана адзiная непадзельная Беларусь у форме БНР;

3) дэлегаваць у Менск свайго прадстаўнiка.

Аналягічныя пастановы прыходзілі з іншых гарадоў і павятовых цэнтраў Беларусі: Бабруйск, Радашкавічы, Барысаў, Слуцак, Нясьвіж, Наваградак, Койданава, Рэчыца і іншыя.

Газэта “Гоман” 12 красавiка 1918 года паведамляла:

„Зь Менска паказваюць, што весьцi аб прызнаньнi Народнага Сакратарыята прыходзяць амаль штогадзiну”.

13 траўня 1918 года Народны Сакратарыят Беларусі наведалі прадстаўнікі Рэчыцкага земства М. Мяцельскі і Д. Хічук. Дэлегаты раіліся са старшынём Народнага Сакратарыята Язэпам Варонкам і народным сакратаром асьветы Аркадзем Смолічам аб справе, зьвязанай з беларуска-ўкраінскімі перагаворамі, а таксама аб справе арганізацыі сеткі беларускіх школ і ўвядзеньня беларускай мовы ва ўжо існуючых школах.

У паведамленьні ад 6 чэрвеня 1918 года „Сфэра ўплыву Народнага Сакратарыята” адзначалася:

„За апошні тыдзень Народны Сакратарыят наведалі прадстаўнікі Магілёўскай, Віцебскай губэрній, Гомельшчыны, Палесься, Вілейскага павета і іншых гарадоў. З усіх месц дэлегаты прывозяць пастановы аб прызнаньні ўлады Народнага Сакратарыята і просьбу рэгуляваць жыцьцё”.

Першы беларускі ўрад – 20.02.1918 г.

20 лютага 1918 г. пасьля адступленьня зь Менска бальшавісцкіх войскаў Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду сфармаваў першы Беларускі ўрад (Народны Сакратарыят).

Сакратарыят абвясціў сябе вярхоўнай уладай у краі да “склікання на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сходу Беларусі”. У кастрычніку 1918 Народны Сакратарыят быў перайменаваны ў Раду Народных Міністраў БНР і ў наступным быў вядомы як Урад БНР. Сёньня функцыі Ўраду БНР у выгнаньні выконвае Прэзыдыюм Рады БНР.

Continue reading Першы беларускі ўрад – 20.02.1918 г.

Лістапад 1918: вяртаньне беларускіх дыпляматычных дэлегацый у Менск

У першы тыдзень лістапада 1918 г. у Менск вярнуліся беларускія дыпляматычныя дэлегацыі, якія правялі перамовы з палітыкамі і ўрадоўцамі ў шэрагу эўрапейскіх краінаў. У прыватнасьці, прадстаўнічая беларуская дэлегацыя наведала Варшаву.

Continue reading Лістапад 1918: вяртаньне беларускіх дыпляматычных дэлегацый у Менск