24 траўня 1930 г. у Наваградку нарадзілася Галіна Русак — беларуская мастачка, мастацтвазнаўца, дзяячка беларускай дыяспары ў ЗША, прафэсар (1993).
Tag Archives: Наваградак
In Memoriam Барыс Кіт
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае свой смутак з нагоды сьмерці Барыса Кіта – знакамітага навукоўца і беларускага патрыёта.
Барыс Кіт быў сучасьнікам, сьведкам і ўдзельнікам найбольш драматычных старонак беларускай гісторыі дваццатага стагодзьдзя.
Ён быў адным з апошніх жывых грамадзянаў Беларускай Народнай Рэспублікі 1918 году, апошнім жывым яскравым прадстаўніком пакаленьня беларускіх актывістаў у міжваеннай Заходняй Беларусі. Ён быў выкладчыкам і дырэктарам легендарнай Віленскай беларускай гімназіі, выпускнікамі якой сталі многія выбітныя беларускія дзеячы. Ён перажыў савецкую акупацыю ў 39-41 гг. і нямецкую акупацыю ў 41-44 гадах, ледзьве выратаваўшыся ад расправы з боку нацыстаў. Жыцьцёвы шлях Барыса Кіта – гэта шлях ўсяго беларускага руху апошняга стагодзьдзя: складаны, пакручасты, і ўрэшце пераможны.
Сваёй выбітнай міжнароднай навуковай кар’ерай пасьля вайны Барыс Кіт стаўся сымбалем таго, як беларус можа дабіцца посьпеху ў сьвеце, пры гэтым не губляючы сувязі з Бацькаўшчынай. Барыс Кіт – натхняльны прыклад для ўсіх нас, для тысячаў беларусаў у замежжы і для самой Беларусі. Ён паказаў, што мы можам дасягнуць міжнароднага прызнаньня, будучы вернымі сваім ідэалам, ідэалам 25 сакавіка і вольнай дэмакратычнай Беларусі, як быў ім да самога канца верны Барыс Кіт.
Нас пакінула сапраўды ўнікальная асоба.
Рада Беларускае Народнае Рэспублікі выказвае свае спачуаньні родным і сябрам Барыса Кіта.
Кастусь Мерляк
25 сьнежня 1919 году ў Наваградзкім павеце нарадзіўся Кастусь Мерляк, радны БНР, беларускі грамадзкі дзеяч у Аргентыне і ЗША.
З нэкралёгу ў газэце “Беларус” (№539):
“Жыцьцё ягонае, за выняткам апошніх 12 гадоў нямогласьці, было поўнае дзеяньня на палітычнай і грамадзка-рэлігійнай ніве ў пяцёх краінах. Шлях пралёг з роднае Наваградчыны ў Нямеччыну, Італію, Аргентыну (1944-54) ды Злучаныя Штаты Амэрыкі (з 1954).
Праз усё жыцьцё [ён] выяўляў энэргію й працавітасьць як у прафэсійнай дзейнасьці бухгальтара, а тады – фінансавага кантралёра вялікай вадаплаўнай кампаніі, гэтак і ў грамадзкіх справах. Кастусь Мерляк пакінуў трывалыя вынікі ў гісторыі беларускай паваеннай эміграцыі ў краінах ягонага прабываньня. Заснавальнік і старшыня Згуртаваньня Беларусаў Аргентыны, старшыня Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, а пасьля – Беларуска-Амэрыканскага Аб’еднаньня ў Нью-Ёрку ды іншых грамадзкіх структураў, ініцыятар і ўдзельнік розных палітычных праектаў. Ва ўсёй гэтай дзейнасьці, пры ягонай напорыстай натуры, не абыходзілася бяз спрэчак і канфліктаў, але канчальнай мэтай заўсёды заставалася дабро нацыянальнай справы.
Уладзімер Набагез
20 кастрычніка 1919 г. на Наваградчыне нарадзіўся Ўладзімер Набагез – сябра Рады БНР у выгнаньні, беларускі грамадскі дзеяч у ЗША.
Фабіян Абрантовіч
14 верасьня 1884 г. у Наваградзкім павеце нарадзіўся архімандрыт Фабіян Абрантовіч – член Рады БНР, выбітны дзеяч беларускага хрысьціянска-дэмакратычнага руху, грэка-каталіцкі сьвятар, філёзаф.
Ігнат Дамейка
31 ліпеня 1802 г. у Наваградзкім павеце нарадзіўся Ігнат Дамейка – беларускі, польскі і чылійскі навуковец-дасьледнік, геоляг, мінэроляг, філямат, удзельнік Паўстаньня 1830-1831 гг.
Магілёўская краёвая рада падтрымлівае БНР – 31.03.1918
31 сакавiка 1918 года адбылося надзвычайнае пасяджэньне Магiлёўскай краёвай рады, на якiм было прынята наступнае рашэньне:
1) прызнаць уладу Цэнтральнай Краёвай Беларускай Рады;
2) павiнна быць створана адзiная непадзельная Беларусь у форме БНР;
3) дэлегаваць у Менск свайго прадстаўнiка.
Аналягічныя пастановы прыходзілі з іншых гарадоў і павятовых цэнтраў Беларусі: Бабруйск, Радашкавічы, Барысаў, Слуцак, Нясьвіж, Наваградак, Койданава, Рэчыца і іншыя.
Газэта “Гоман” 12 красавiка 1918 года паведамляла:
„Зь Менска паказваюць, што весьцi аб прызнаньнi Народнага Сакратарыята прыходзяць амаль штогадзiну”.
13 траўня 1918 года Народны Сакратарыят Беларусі наведалі прадстаўнікі Рэчыцкага земства М. Мяцельскі і Д. Хічук. Дэлегаты раіліся са старшынём Народнага Сакратарыята Язэпам Варонкам і народным сакратаром асьветы Аркадзем Смолічам аб справе, зьвязанай з беларуска-ўкраінскімі перагаворамі, а таксама аб справе арганізацыі сеткі беларускіх школ і ўвядзеньня беларускай мовы ва ўжо існуючых школах.
У паведамленьні ад 6 чэрвеня 1918 года „Сфэра ўплыву Народнага Сакратарыята” адзначалася:
„За апошні тыдзень Народны Сакратарыят наведалі прадстаўнікі Магілёўскай, Віцебскай губэрній, Гомельшчыны, Палесься, Вілейскага павета і іншых гарадоў. З усіх месц дэлегаты прывозяць пастановы аб прызнаньні ўлады Народнага Сакратарыята і просьбу рэгуляваць жыцьцё”.
а. Леў Гарошка
11 сакавіка 1911 г. у Наваградзкім павеце нарадзіўся а. Леў Гарошка, грэка-каталіцкі сьвятар, архімандрыт, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзеяч, дасьледчык гісторыі рэлігіі ў Беларусі.
Антон Сокал-Кутылоўскі
7 лютага 1892 г. у Пінскім павеце нарадзіўся Антон Сокал-Кутылоўскі – адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну, беларускі вайсковец, праваслаўны сьвятар, вязень ГУЛАГ.
Барыс Рагуля
1 студзеня 1920 г. у Наваградзкім павеце нарадзіўся Барыс Рагуля, намесьнік Старшыні Рады БНР, вайсковец, мэдык, выбітны дзеяч беларускай дыяспары ў Канадзе.
Ягоны бацька быў лекарам, але памёр падчас эпідэміі тыфусу, калі Барысу было толькі два гады. Маці з сынам пераехалі ў Любчу. Пасьля заканчэньня акушэрскіх курсаў у Варшаве маці атрымала працу ў наваградскім шпіталі ў 1930 г.
Таксама ў 1930 годзе Барыс паступіў у беларускую гімназію. Польскія ўлады ў рамках палітыкі дыскрымінацыі беларусаў у Заходняй Беларусі закрылі беларускую гімназію ў 1935 г., Барыс быў вымушаны перайсьці ў польскую гімназію імя Адама Міцкевіча, дзе атмасфэра была вельмі няспрыяльная і дыскрымінацыйная ў адносінах да беларусаў. Ён закончыў гімназію ў 1938 г. і здаў уступныя іспыты на мэдычны факультэт Унівэрсытэту імя Стэфана Баторыя ў Вільні. Аднак польскія ўлады не далі яму магчымасьці вучыцца і ў абыход закону забралі ў армію.
У чэрвені 1939 году Б. Рагуля скончыў польскую афіцэрскую школу ў Зэмбраве, быў прызначаны камандзірам эскадрону ў 42-м палку польскага войска ў Беластоку. У верасьні 1939 г. ён ваяваў супраць нацыстаў у складзе польскага войска на мяжы Польшчы і Ўсходняй Прусіі. Барыс Рагуля трапіў у палон, адкуль у 1940 г. уцёк на радзіму ў Заходнюю Беларусь, якую ў той жа самы час акупаваў СССР. Працаваў настаўнікам у школе ў Любчы.