Tag Archives: Ваўкавыск

кс. Вінцэнт Гадлеўскі

16 лістапада 1898 г. у Ваўкавыскім павеце нарадзіўся а. Вінцэнт Гадлеўскі, член Рады БНР, беларускі рэлігійны і палітычны лідар, забіты нацыстамі.

Continue reading кс. Вінцэнт Гадлеўскі

Аляксандар Прушынскі (Алесь Гарун)

11 сакавіка 1887 каля Менску нарадзіўся Аляксандар Прушынскі (псэўданім – Алесь Гарун), беларускі паэт, рэвалюцыянэр і вайсковец, палітычны вязень у царскай Расеі, у 1918 – сябра Беларускай Вайсковай Камісіі, у 1919 – старшыня Часовага беларускага нацыянальнага камітэту.

Continue reading Аляксандар Прушынскі (Алесь Гарун)

Фабіян Ярэміч

20 студзеня 1891 г. у Ваўкавыскім павеце нарадзіўся Фабіян Ярэміч, беларускі палітык, сябра Рады БНР, дэпутат польскага Сэйму.

Нарадзіўся ў сялянскай каталіцкай сям’і. Скончыў электратэхнічную школу ў Санкт-Пэтэрбургу, пасьля чаго працаваў у Вільні. У 1912 быў за сацыял-дэмакратычную агітацыю сярод тэлеграфістаў.

Старшыня Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні. Дэлегат Першага Ўсебеларускага зьезду (сьнежань 1917). Сябра прэзыдыюма Беларускай рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны.

У 1918-1921 гг. – радны БНР.

Пасол на Сэйм Польшчы 3-х скліканьняў (1922—1935), старшыня Беларускага пасольскага клюба ў 1925—1930 гг. Падчас свайго дэпутацтва актыўна выступаў у абарону правоў беларускага насельніцтва міжваеннай Польшчы.

Разам з Б. Рагулем і іншымі паплечнікамі ў 1925 стаў заснавальнікам і адным з кіраўнікоў партыі «Беларускі сялянскі саюз», у 1926 — сузаснавальнікам Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. У 1925—1930 выдавец і рэдактар газэты «Сялянская Ніва». Актыўна ўдзельнічаў у працы Таварыства беларускай школы.

У 1926 г. у складзе польскай парлямэнцкай дэлегацыі разам зь Пятром Мятлом наведаў БССР. У 1928 на кароткі час быў арыштаваны польскімі ўладамі па палітычных матывах.

У час Другой сусьветнай вайны працаваў у органах грамадзянскай адміністрацыі ў Менску і Барысаве. Удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэсу (1944).

У 1945 рэпрэсаваны і зьняволены савецкімі ўладамі ў мардоўскім канцлягеры да 1956 году. Пасьля вярнуўся ў Вільню, дзе правёў два апошнія гады свайго жыцьця. Памёр у сваім доме ў Калёніі пад Вільняй (цяпер Павільнюс).