Архівы тэгаў: Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Уручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР у Вільні 22-23 лістапада 2019 г.

22 і 23 лістапада 2019 г. у Вільні былі ўручаныя Мэдалі да стагодзьдзя БНР шэрагу грамадзкіх і палітычных дзеячоў.

Сьпіс узнагароджаных уключае:

Працягнуць чытаць Уручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР у Вільні 22-23 лістапада 2019 г.

Фабіян Абрантовіч

14 верасьня 1884 г. у Наваградзкім павеце нарадзіўся архімандрыт Фабіян Абрантовіч – член Рады БНР,  выбітны дзеяч беларускага хрысьціянска-дэмакратычнага руху, грэка-каталіцкі сьвятар, філёзаф.

Працягнуць чытаць Фабіян Абрантовіч

а. Аляксандар Надсан

8 жніўня 1926 г. у Нясьвіскім павеце нарадзіўся а. Аляксандар Надсан – беларускі рэлігійны і грамадзкі дзеяч, радны БНР, апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы, адзін з заснавальнікаў Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лёндане.

Працягнуць чытаць а. Аляксандар Надсан

Вітаўт Рамук

15 ліпеня 1914 г. у Екатарынаславе (цяпер Дніпро, Украіна) нарадзіўся доктар Вітаўт Рамук, дзеяч беларускай дыяспары ў Чыкага.

Працягнуць чытаць Вітаўт Рамук

Магдалена Радзівіл

8 ліпеня 1861 г. у Варшаве нарадзілася Марыя Магдалена Радзівіл (у дзяв. Завіша) – беларуская мэцэнатка, дзяячка культурнага руху.

Працягнуць чытаць Магдалена Радзівіл

Гай Пікарда

20 ліпеня 1931 г. нарадзіўся Гай Пікарда — ангельска-францускі адвакат і музыказнаўца, дасьледчык беларускай культуры, шматгадовы сябар і ўдзельнік жыцьця беларускай дыяспары ў Вялікай Брытаніі, пахаваны пры Чырвоным Касьцёле ў Менску.

Працягнуць чытаць Гай Пікарда

а. Леў Гарошка

11 сакавіка 1911 г. у Наваградзкім павеце нарадзіўся а. Леў Гарошка, грэка-каталіцкі сьвятар, архімандрыт, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзеяч, дасьледчык гісторыі рэлігіі ў Беларусі.

Працягнуць чытаць а. Леў Гарошка

Мэмарандум Ураду БНР на адрас Папы Рымскага – 1921 г.

7 лютага 1921 г. Урад БНР склаў Мэмарандум на адрас Папы Рымскага Бэнэдыкта XV. У гэтым дакумэнце беларускі ўрад крытыкаваў польскія касьцёльныя ўлады за актыўную палітычную і нацыяналістычную агітацыю, якую палякі-ксяндзы праводзілі сярод беларускіх каталікоў, а таксама прапанаваў пашырыць выкарыстаньне беларускай мовы ў касьцёле на Беларусі ў інтарэсах беларускіх вернікаў.

 

Яго Сьвятаблівасьці Сьвяцейшаму Айцу Папе Рымскаму
Ад Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі

МЭМАРАНДУМ

Урад Беларускай Народнай Рэспублікі лічыць сваім абавязкам зьвярнуць увагу Апостальскага Пасаду, у інтарэсах Сьв. Каталіцкай Цэрквы, на тое, што ў гэты час адраджэньня Беларускай нацыі хрысьціянская навука ў касьцёде і школах Беларусі ня можа больш карыстацца польскай мовай, як тое гвалтоўна вайшло ў звычай ад цяжкіх часоў польска-маскоўскіх экспэрымэнтаў дэнацыяналізацыі беларускага народу. Беларуская мова павінна мець належачае ёй мейсца і ў беларускім касьцёле, і ў тым, што датычыцца рэлігійнай навукі ў беларускай школе.

Працягнуць чытаць Мэмарандум Ураду БНР на адрас Папы Рымскага – 1921 г.

Зварот з нагоды асьвячэньня беларускай царквы ў Лёндане

Старшыня Рады БНР зьвярнулася да беларусаў Вялікай Брытаніі з нагоды асьвячэньня ў Лёндане беларускай Царквы ў гонар сьвятаначальніка Кірылы, біскупа Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў Беларускага народу.

“Новы беларускі храм будзе важным сымбалям беларускай культурнай прысутнасьці ў адным з найбольш важных гарадоў сьвету і месцам, дзе беларусы змогуць надалей маліцца Богу на мове сваіх продкаў. Cёньня вялікае сьвята для ўсіх беларусаў незалежна ад веравызнаньня і ад таго, у якой частцы сьвету яны жывуць.”

Зварот цалкам:

Працягнуць чытаць Зварот з нагоды асьвячэньня беларускай царквы ў Лёндане

Чэслаў Сіповіч, першы біскуп адроджанай Беларускай грэка-каталіцкай царквы

8 сьнежня 1914 г. у Браслаўскім павеце нарадзіўся Чэслаў Сіповіч, першы біскуп адроджанай Беларускай грэка-каталіцкай царквы.

Працягнуць чытаць Чэслаў Сіповіч, першы біскуп адроджанай Беларускай грэка-каталіцкай царквы