Tag Archives: Антон Аўсянік

Сумесная заява БНР і ЗУНР супраць падзелу Беларусі і Ўкраіны між палякамі і бальшавікамі

8 кастрычніка 1920 г. Беларусь і Заходне-Ўкраінская Народная Рэспубліка выдалі сумесную заяву адносна савецка-польскай Рыскай змовы, якая дзяліла Беларусь і Ўкраіну надвое.

Да ўсіх:

Супольны пратэст Дэлегацыі Беларускай і Ўсходне-Галіцкай проці імпэрыялістычнага захвату іхных зямель на аснове рыскай прэлімінарнай умовы.

У Рызе падпісваецца сягоньня прэлімінарная ўмова між Польшчай і Расеяй, якая ня толькі не ўлагодзіць адносін на Ўсходзе Эўропы, але яшчэ болей разьятрыць міжнародную барацьбу. Вынікам гэтай умовы яўляецца самаўпраўнае прыгвалчэньне волі цэлых народаў, спаконвечныя землі каторых ператарговывалі, як прыватную ўласнасьць адпаведна да хаценьня зазнаўшагася імпэрыялізму. Жэртвамі гэтага торгу палі перш за ўсё Беларусь, тэрыторыю каторай самапраўна разарвалі на карысьць Польшчы і Расеі, ды Ўсходняя Галіччына, каторую цалкам кінулі на зьежу Польшчы, а таксама іншыя старыя ўкраінскія землі: Холмшчыну, Валынь і Падольле. А незадоўга пачуюць вынікі гэтага торгу Літва і іншыя прыбалтыцкія дзяржавы.

Continue reading Сумесная заява БНР і ЗУНР супраць падзелу Беларусі і Ўкраіны між палякамі і бальшавікамі

Супольны пратэст БНР і Заходне-Ўкраінскай Рэспублікі супраць польска-савецкай змовы

8 кастрычніка 1920 г. дэлегацыі Беларускай Народнай Рэспублікі і Заходне-Ўкраінскай Народнай Рэспублікі выдалі сумесную заяву адносна савецка-польскай Рыскай змовы, якая дзяліла Беларусь і Ўкраіну надвое.

Continue reading Супольны пратэст БНР і Заходне-Ўкраінскай Рэспублікі супраць польска-савецкай змовы