Tag Archives: Аляксей Каўка

Аляксей Каўка ўзнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя БНР

4 ліпеня адбылося першае ўручэньне Мэдаля да стагодзьдзя БНР у Маскве. Узнагароду атрымаў доктар Аляксей Каўка, гісторык, літаратуразнаўца, публіцыст, выбітны грамадзкі дзеяч, адзін з заснавальнікаў і першы старшыня маскоўскага Таварыства беларускае культуры імя Францішка Скарыны.

Уручэньне адбылося перад маскоўскім помнікам Янку Купалу, які быў усталяваны намаганьнямі беларускае дыяспары, у тым ліку Аляксея Каўкі.

Утварэньне Маскоўскага Таварыства Беларускае Культуры – 1988 г.

30 сьнежня 1988 года ў Маскве адбыўся сход беларусаў-масквічоў, на якім было вырашана ўтварыць Маскоўскае Таварыства Беларускай Культуры – першую за некалькі дзесяцігодзьдзяў арганізацыю беларускае дыяспары ў Маскве. Папярэднія беларускія арганізацыі ў Маскве былі зьнішчаныя ў час сталінскіх рэпрэсіяў.

Прафэсар Алякей Каўка, асноўны арганізатар і натхняльнік імпрэзы, прапанаваў надаць новай арганізацыі імя выдатнага дзеяча эпохі Адраджэньня, першадрукара і асьветніка Францішка Скарыны.

Гэта была першая ў Савецкім Саюзе нацыянальна-культурная грамадзкая арганізацыя беларусаў за межамі БССР. Удзельнікі сходу прынялі зварот да беларусаў Масквы і Маскоўскай вобласьці.

На базе Таварыства беларускай культуры ўтварылася маскоўская суполка Беларускага Народнага Фронту, якая актыўна удзельнічала ў падзеях 90-91 гг., падтрымліваючы дэмакратычныя пераўтварэньні ў Расеі і Беларусі, дапамагаючы беларусам, якія пасьля распаду СССР пачалі масава вяртацца ў Беларусь з розных куткоў Расеі.

Таварыства існуе да гэтага часу, ягоны сайт:
http://belhramada.ru/

Тэкст звароту, прынятага на сходзе:

ДА БЕЛАРУСАЎ МАСКВЫ І ПАДМАСКОЎЯ

Дарагія землякі, браты і сестры, суродзічы!

30 снежня 1988 года на ўстаноўчым сходзе беларусаў – масквічоў утворана Маскоўскае Таварыства Беларускай Культуры імя Францішка Скарыны. Мы гуртуемся ў эпоху сацыяльнага і духоунага абнаўлення, адраджэння ленінскай канцэпцыі сацыялізма, нацыянальнага жыцця ў краіне

Continue reading Утварэньне Маскоўскага Таварыства Беларускае Культуры – 1988 г.