Язэп Сажыч

Язэп Сажыч, VII старшыня Рады БНР.

Нарадзіўся ў Наваградзкім павеце 5 верасьня 1917 г.

Вырас у сялянскай сям’і. Па сканчэньні польскае гімназіі імя Адама Міцкевіча і афіцэрскае школы з пачаткам Другое Сусьветнае вайны мабілізаваны ў польскае войска, трапіў на фронт. Быў паранены, апынуўся ў палоне. Пасьля ўцёку вучыўся ва Львоўскім унівэрсітэце.

Падчас другое Ўсясьветнае вайны удзельнічаў у арганізацыі беларускіх вайсковых аддзелаў. Пасьля вайны скончыў мэдычны факультэт Марбурскага ўнівэрсытэту, у 1950 годзе атрымаў дыплём доктара.

Ажаніўшыся зь Вераю Мазур пераехаў у ЗША, дзе жыў у Дэтройце.

З 1953 году сябра Рады БНР. Быў Заступнікам, а пасьля Старшынём Кангрэсу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА).

Заснаваў аддзел беларускіх вэтэранаў. Выконваў абавязкі Сакратара па справах ветэранаў пры Радзе БНР. Адзін з заснавальнікаў Парафіі Сьвятога Духа ў Дэтройце.

З 1968 году генэрал БНР. У 1982—1997 гг. — старшыня Рады БНР. У сакавіку 1993 удзельнічаў у сьвяткаваньні 75-е гадавіны незалежнасьці Беларусі ў Менску.

Памёр 19 лістапада 2007 году ў Сэнт Клэр Шорз, Мічыган. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансьвіку (Нью-Джэрзі, ЗША).

(ілюстрацыя – партрэт аўтарства А. Крывенкі)

Язэп Сажыч на Беларускай Тэлевізіі, 1993 год:

Язэп Сажыч (у цэнтры) зь Сяргеем Навумчыкам і Зянонам Пазьняком

Язэп Сажыч з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам – старэйшым, 1991 год