Салідарнасьць з “Хартыяй’97”

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае сваю падтрымку і салідарнасьць з “Хартыяй’97” у сувязі з пагрозай спыненьня фінансаваньня гэтага СМІ.

“Хартыя’97” – адно з самых старых і найбольш папулярных незалежных беларускіх інтэрнэт-выданьняў. На працягу ўжо больш як 20 гадоў “Хартыя’97” пасьлядоўна і непахісна абараняе каштоўнасьці свабоды, дэмакратыі і незалежнасьці Беларусі.

Журналісты і рэдактары “Хартыі’97” неаднаразова былі аб’ектам палітычных рэпрэсіяў з боку ўладаў Рэспублікі Беларусь. Заснавальнік і рэдактар Алег Бябенін быў забіты пры дагэтуль ня высьветленых абставінах напярэдадні сумнавядомых прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.

Рада БНР заклікае польскую дзяржаву ў поўным аб’ёме працягнуць фінансаваньне “Хартыі’97” і іншых беларускіх незалежных СМІ, якія ў цяперашні час граюць надзвычайна важную ролю ў справе дэмакратычнай трансфармацыі Беларусі.

Рада БНР заклікае беларускую грамаду ў Польшчы зьвярнуцца да польскіх уладаў і патлумачыць важнасьць “Хартыі’97” і падтрымкі гэтага выданьня.

Рада БНР заклікае беларусаў ва ўсім сьвеце аказаць матар’яльную і маральную падтрымку “Хартыі’97”.

You may also like...