Сардэчна вітаем вас на афіцыйным сайце Рады Беларускае Народнае Рэспублікі, найстарэйшага дзеючага беларускага дзяржаўнага воргану.

Рада БНР была сфармаваная ў якасьці Рады Першага Ўсебеларускага Зьезду, які прайшоў у сьнежні 1917 года ў Менску. Зьезд сабраў амаль 1900 дэлегатаў ад органаў мясцовага самакіраваньня, грамадзкіх і палітычных арганізацыяў усіх рэгіёнаў Беларусі.

Рада БНР абвесьціла незалежнасьць Беларусі ў якасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Ад 1919 г. Рада БНР вымушаная дзейнічаць у выгнаньні, прадстаўляючы інтарэсы беларускага народу і захоўваючы традыцыі беларускага незалежніцкага руху.

Рада БНР перадасьць свой мандат уладам Беларусі пасьля таго, як у Беларусі будзе забясьпечаны дэмакратычны дзяржаўны лад і калі палітыка ўладаў Беларусі перастане быць пагрозаю незалежнасьці нашае краіны.

Акт перадачы мандату будзе доўгачаканым злучэньнем традыцый беларускага незалежніцкага руху XIX – пачатку XX стагодзьдзяў і сучаснай беларускай дзяржаўнасьці, зьяўленьне якой сталася вынікам доўгае барацьбы за дзяржаўны сувэрэнітэт Беларусі і ключавым момантам якой было абвяшчэньне незалежнасьці БНР у 1918 г.

ivonka_survilla_podpis_s.gif