Упаўнаважаньне І. Краскоўскаму на вядзеньне перамоваў з Расеяй, 1918 г.

У архівах захавалася ўпаунаважаньне Народнага Сакратарыяту БНР ад 10 кастрычніка 1918 г., выдадзенае Івану Краскоўскаму на правядзеньне ў Кіеве перамоваў з прадстаўнікамі РСФСР аб прызнаньні незалежнасьці Беларусі.


БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ РЭСПУБЛІКА
НАРОДНЫ СЭКРЭТАРЫЯТ
10 Кастрычніка 1918 г.
№1651
Место Менск

УПАЎНАМОЦТВА

Народны Сэкрэтарыят Беларускае Народнае Рэспублікі, на моцы сваёй пастановы за 9 гэтаго кастрычніка 1918 г., даручае Члену Надзвычайнай Беларускай Дэлегацыі Івану Краскоўскаму, ад імені Беларускай Народнай Рэспублікі, вясьці перэгаворы ў пастанаўляючай форме з Урадам Расійскай Савецкай Фэдэратыўнай Рэспублікі, ці яго паўнамоцнымі прэдстаўнікамі ў Кіеві, – аб прызнаньні нізалежнасьці і Дзержаўнай самастойнасьці Беларусі і наконта тых вынікаў, якія выцекаюць з факту гэтаго прызнаньня; аб устанаўленьні рубяжоў паміж памянёнымі Дзержавамі, і ўпаўнамачывае падпісаць належные ў гэтых справах дагаворы, што подпісам і прыкладам печаткі сьведчымо.

Старшыня Народнаго Сэкрэтарыяту і Народны Сэкрэтар Міжнарадовых Справаў
Середа

Народны Сэкрэтар Гандлю і Прамысловасьці
Т. Вернікоўскі

Народны Сэкрэтар Фінансаў
Захарко

Народны Сэкрэтар – Загадчык Справаў Народнаго Сэкрэтарыяту
Л. Заяц

(паводле Архівы БНР, Том 1, Кніга 1, с. 276)

You may also like...