Category: Падзеі

Мэдаль да стагодзьдзя БНР уручаны Л. Шышэі, А. Макоўскай, Н. Шыдлоўскай

Працягваюцца ўручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР. 23 жніўня ў Вільні Мэдаль да стагодзьдзя БНР быў уручаны Леакадзіі Шышэі (Кавальчук) – вэтэранцы беларускага незалежніцкага руху, палітычнаму вязьню ў СССР. У 1946-1947 гг. Леакадзія Кавальчук была...

Алег Рудакоў узнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя БНР

Мэдаль да стагодзьдзя БНР уручаны Алегу Рудакову, шматгадоваму актывісту Таварыства беларускае культуры імя Яна Чэрскага ў Іркуцку, Расейская Фэдэрацыя. Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла пракамэнтавала ўзнагароджаньне: “Алег Рудакоў – адзін з найбольш яскравых дзеячоў...

Аляксей Каўка ўзнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя БНР

4 ліпеня адбылося першае ўручэньне Мэдаля да стагодзьдзя БНР у Маскве. Узнагароду атрымаў доктар Аляксей Каўка, гісторык, літаратуразнаўца, публіцыст, выбітны грамадзкі дзеяч, адзін з заснавальнікаў і першы старшыня маскоўскага Таварыства беларускае культуры імя Францішка...

Літаратар Барыс Пятровіч узнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя БНР

25 чэрвеня ў Менску быў уручаны Мэдаль да стагодзьдзя БНР Барысу Пятровічу, беларускаму літаратару і журналісту, заснавальніку і галоўнаму рэдактару часопіса “Дзеяслоў”, галоўнага літаратурна-мастацкага выданьня Беларусі. Уручэньне адбылося на сьвяточнай імпрэзе, прысьвечанай 100-му нумару...

Зьміцер Вайцюшкевіч узнагароджаны Мэдалём да 100-годзьдзя БНР

22 чэрвеня ў Лёндане быў уручаны Мэдаль да стагодзьдзя БНР выбітнаму сьпеваку Зьмітру Вайцюшкевічу, які быў узнагароджаны за шматгадовую плённую працу па папулярызацыі беларушчыны. Мэдаль уручыў Заступнік Старшыні Рады БНР Мікалай Пачкаеў падчас канцэрта...

Мэдаль да 100-годзьдзя БНР уручаны С. Шушкевічу, С. Алексіевіч, Ул. Арлову, Р. Гарэцкаму, С. Антончыку

18 чэрвеня ў Менску адбылося ўручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР Станіславу Шушкевічу, Уладзімеру Арлову, а таксама Радзіму Гарэцкаму, Сяргею Антончыку і Сьвятлане Алексіевіч.

Мэдаль да стагодзьдзя БНР: уручэньні ў Віцебску

У Віцебску адбыліся ўручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР мясцовым актывістам Барысу Хамайду і Сяргею Каваленку. Мэдалі ўручыў Першы заступнік Старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык. Барыс Хамайда – журналіст, актывіст і праваабаронца, адзін зь лідараў...

Уручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР у Празе

3 чэрвеня 2019 г. адбылося ўручэньне мэдалёў да стагодзьдзя БНР у Празе. Мэдаль атрымалі супрацоўнікі “Радыё Свабода” Багдан Андрусышын, Аляксандар Лукашук і Сяргей Шупa, а таксама былы міністар замежных справаў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг.