Зьміцер Вайцюшкевіч узнагароджаны Мэдалём да 100-годзьдзя БНР

22 чэрвеня ў Лёндане быў уручаны Мэдаль да стагодзьдзя БНР выбітнаму сьпеваку Зьмітру Вайцюшкевічу, які быў узнагароджаны за шматгадовую плённую працу па папулярызацыі беларушчыны.

Мэдаль уручыў Заступнік Старшыні Рады БНР Мікалай Пачкаеў падчас канцэрта З. Вайцюшкевіча на сьвяткаваньні Купальля, арганізаванага Англа-беларускім таварыствам пры Беларускім доме (Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі).