Мэдаль да стагодзьдзя БНР уручаны Л. Шышэі, А. Макоўскай, Н. Шыдлоўскай

Узнагароджаньне мэдалямі да стагодзьдзя БНР у Вашынгтоне, 25 сакавіка 2019 г.

Працягваюцца ўручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР.

Леакадзія Шышэя

23 жніўня ў Вільні Мэдаль да стагодзьдзя БНР быў уручаны Леакадзіі Шышэі (Кавальчук) – вэтэранцы беларускага незалежніцкага руху, палітычнаму вязьню ў СССР. У 1946-1947 гг. Леакадзія Кавальчук была ўдзельнікам падпольнай беларускай незалежніцкай арганізацыі “Чайка”. У сярэдзіне 1947 года арганізацыя была выкрытая, Леакадзія Кавальчук была асуджаная на восем з паловай гадоў зьняволеньня ў ГУЛАГу.

Алена Макоўская, Мікалай Пачкаеў, Ніна Шыдлоўская

22 жніўня ў Менску заступнік Старшыні Рады БНР Мікалай Пачкаеў уручыў Мэдалі да стагодзьдзя БНР кіраўніцы Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” Алене Макоўскай і старшыні Рады ЗБС “Бацькаўшчына” Ніне Шыдлоўскай. У якасьці галоўных каардынатараў працы Згуртаваньня беларусаў сьвету і кампаніі “Будзьма беларусамі!” Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская робяць вялікую і неабходную справу па аб’яднаньні беларускай дыяспары, папулярызацыі беларушчыны сярод нашых суайчыньнікаў як у Беларусі, так і за яе межамі.

You may also like...