Барысаўскі галодны бунт – 7.04.1932

7 красавіка 1932 г. у Барысаве пачаўся галодны бунт, выкліканы савецкай сельскагаспадарчай палітыкай. Гэта быў адзін з найбольш яскравых эпізодаў Галадамору ў Беларусі.

Савецкая ўлада імкнулася максымальна выціскаць эканамічныя рэсурсы зь сялянаў, каб забясьпечваць паскораную індустрыялізацыю і будаўніцтва арміі для сваёй агрэсіўнай вонкавай палітыкі. Таксама мэтай савецкай сельскагаспадарчай палітыкі было здушыць сельскіх дробных уласьнікаў як патэнцыйную базу сацыяльных і нацыянальных пратэстаў – перадусім, ува Ўсходняй Беларусі і Ўкраіне.

У выніку калектывізацыі і “раскулачваньня” сяляне былі вымушаныя аддаваць большую частку сваёй прадукцыі дзяржаве. У выніку гэтага ў многіх раёнах СССР (Украіна, Казахстан, Паволлжа) у 1932-33 гг. здарыўся масавы голад, ахвярамі якога сталіся да 8 мільёнаў чалавек, сярод якіх да 5 мільёнаў склалі жыхары Ўкраіны,

Паведамлялася таксама пра іншае масавае выступленьне ў Барысаве ў траўні 1933 г. Галодныя жанчыны і дзецi выйшлi на вулiцы Барысава і запатрабавалі ад савецкіх акупацыйных уладаў хлеба. Людзi намагалiся захапiць хлебную лаўку й сховiшча хлеба. Праз два-тры дні да пратэстоўцаў далучылiся мужчыны. Супрацоўнікі мясцовай запалкавай фабрыкi “Бярэзiна” абвесьцілі страйк. Пратэст прыняў даволi арганiзаваную форму барацьбы супраць улады.

Бунт быў жорстка падаўлены савецкімі акупантамі. Каля 1400 барысаўчанаў, што ўдзельнічалі ў бунце, былі арыштаваныя. 200 чалавек былі расстраляныя.

You may also like...