Пётра Крэчэўскі

Пётра Крэчэўскі, III Старшыня Рады БНР.

 

Нарадзіўся 7 жніўня 1879 г. у Кобрынскім павеце.

Перад І. Сусьветнай Вайной працаваў настаўнікам на Беласточчыне, у Ялоўцы. Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. старшыня Барысаўскага савета салдацкіх і рабочых дэпутатаў.

У сьнежні 1917 г. – дэлегат I Усебеларускага Кангрэсу, сябра Рады БНР.

У сьнежні 1919 абраны Прэзыдэнтам Рады БНР і выконваў гэты абавязак да канца жыцьця.

На эміграцыі, у Празе, стварыў Прадстаўніцтва Рады БНР, разгарнуў шырокую дыпляматычную дзейнасьць, наладзіў інфармаваньне заходнеэўрапейскіх краінаў пра становішча ў Савецкай і Заходняй Беларусі.

У 1921 г. склікаў Нацыянальна-палітычную нараду беларускіх арганізацыяў Заходняй Беларусі і замежжа, якая асудзіла савецка-польскі падзел Беларусі згодна з Рыскай дамовай і пацьвердзіла патрабаваньне аб незалежнасьці Беларусі.

Крэчэўскі дамогся ў чэхаславацкага ўраду стыпэндыяў для беларускіх студэнтаў, стварыў Беларускі архіў у Празе. У 1926 выдаў палітычна-навуковы альманах “Замежная Беларусь”.

Памёр у Празе ў 1928 г. Пахаваны на Альшанскіх могілках.

Rada of the Belarusian Democratic Republic. Official website