Менскі гарадзкі савет пастанавіў вярнуць назву “Менск”, скасаваную савецкімі акупантамі – 05.09.1991

5 верасьня 1991 г. Менскі гарадзкі савет народных дэпутатаў пастанавіў зьвярнуцца да ўладаў Беларусі з прапановай вярнуць гораду  гістарычную назву “Менск” замест польскай назвы “Мінск”, прынятай акупацыйнай савецкай уладай 29 ліпеня 1939 г.

Разам з гэтым Менску быў вернуты ягоны старажытны герб.

Вяртаньне гістарычнай назвы так і не было зацьверджанае Вярхоўным Саветам Беларусі, а сама прапанова зьвярнуцца да ўладаў Беларусі была скасаваная недэмакратычна сфармаваным гарадзкім саветам у сакавіку 2001 г.

Многія беларускія гарады і вёскі дагэтуль афіцыйна носяць польскія (Гародня – “Гродна”, Берасьце – “Брэст”, Наваградак – “Навагрудак” і інш.) альбо савецкія (Койданава – “Дзяржынск”, Прапойск – “Слаўгарад” і інш.) назвы замест гістарычных беларускіх.

Тэкст рашэньня:

РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА НАРОДНЫХ ДЭПУТАТАЎ
5 верасня 1991 г. N 167

АБ ГЕРБЕ г.МІНСКА І АБ ВЯРТАННІ ГОРАДУ ЯГО ГІСТАРЫЧНАЙ НАЗВЫ МЕНСК
___________________________________________________________

Зыходзячы з неабходнасці аднаўлення гістарычнай  справядлівасці і з нагоды 400-годдзя надання месту Менску герба, Мінгарсавет лічыць неабходным вярнуць гораду яго  спрадвечнае  гістарычнае  найменне  – Менск – і пацвердзіць герб, нададзены яму 12 студзеня 1591 г.

Згодна з названым вышэй сесія Мінгарсавета прымае рашэнне:

1. Пацвердзіць герб,  нададзены гораду 12 студзеня  1591  г.  у
выніку атрымання Магдэбургскага права ў 1499 г.

2. Звярнуцца  ў ВС БССР з прапановай адмяніць рашэнне 2-й сесіі ВС БССР I склiкання ад 29 лiпеня 1939 г.,  згодна з якім горад Менск быў перайменаваны ў Мінск.

Старшыня                                         А.ГЕРАСІМЕНКА