Category: Uncategorized

КУРАПАТЫ – СЬВЯТОЕ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ МЕСЦА

Рада БНР выказвае сваё асуджэньне і сум з нагоды зьнішчэньня крыжоў ва ўрочышчы Курапаты. Курапаты – месца, дзе савецкі таталітарны рэжым зьнішчыў дзясяткі тысячаў бязьвінных людзей. Гэта галоўны беларускі нацыянальны мэмарыял ахвяраў савецкага тэрору,...

Мэдаль да стагодзьдзя БНР: апісаньне

Мэдаль выраблены з бронзы, мае круглую форму дыямэтрам 38,61 мм. На ліцавым баку выбітыя выява гербу “Пагоня”, скрыжаваныя дубовыя галінкі і надпіс “Рада Беларускай Народнай Рэспублікі”:

Уручаны першы Мэдаль да стагодзьдзя БНР

У панядзелак у Варшаве быў уручаны першы Мэдаль да стагодзьдзя БНР. За гісторыка Юрыя Туронка мэдаль атрымала ягоная ўдава Зінаіда Туронак. Доктар Юры Туронак – аўтар шэрагу навуковых працаў па гісторыі Беларусі першае паловы...

Салідарнасьць з “Хартыяй’97”

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае сваю падтрымку і салідарнасьць з “Хартыяй’97” у сувязі з пагрозай спыненьня фінансаваньня гэтага СМІ. “Хартыя’97” – адно з самых старых і найбольш папулярных незалежных беларускіх інтэрнэт-выданьняў. На працягу ўжо...

Дэмакратызацыя – адзіная гарантыя незалежнасьці Беларусі. Заява Рады БНР

У апошнія тыдні актывізавалася грамадзкая дыскусія вакол пагрозаў незалежнасьці Беларусі з боку Расейскае Фэдэрацыі. Зважаючы на аналіз сытуацыі, а таксама: – Канстатуючы, што ў нацыянальных інтарэсах Беларусі – рэформа эканамічнай мадэлі краіны і выхад...

Узнагароджаньне Мэдалём да стагодзьдзя БНР

Рада Беларускае Народнае Рэспублікі абвяшчае пра ўзнагароджаньне Мэдалём да стагодзьдзя Беларускае Народнае Рэспублікі. Адпаведны дэкрэт падпісаны Старшынёю Рады БНР. Згодна са сваім статутам, Мэдаль уручаецца за пажыцьцёвыя заслугі ў працы дзеля зьдзяйсьненьня ідэалаў Акту...

Віншаваньне з 30-годзьдзем ТБК ў Літве

Старшыня Рады БНР павіншавала беларусаў Вільні з 30-годзьдзем Таварыства беларускае культуры ў Літве, адной з найстарэйшых арганізацыяў беларускае меншасьці ў Літоўскай Рэспубліцы: Шаноўныя нашыя землякі ў Вільні, Ад усяго сэрца віншую вас з трыццацігодзьдзем...

ПРАЗ 10 ГАДОЎ ПАСЬЛЯ ВАЙНЫ Ў ГРУЗІІ РАСЕЯ ПРАЦЯГВАЕ ПАГРАЖАЦЬ МІЖНАРОДНАЙ БЯСЬПЕЦЫ — ЗАЯВА РАДЫ БНР

У гэтыя дні спаўняецца 10 гадоў вайне паміж Расеяй і Грузіяй у 2008 годзе. Рада БНР канстатуе, што вайна сталася вынікам вонкавапалітычнай агрэсіі з боку Расеі, якая ад пачатку 1990-х гадоў аказвала матар’яльную і...

ВІЗЫТ ПРЭЗЫДЭНТАЎ НЯМЕЧЧЫНЫ І АЎСТРЫІ БУДЗЕ ВЫКАРЫСТАНЫ ДЛЯ ЛЕГІТЫМАЦЫІ РЭЖЫМА А. ЛУКАШЭНКІ – ЗАЯВА РАДЫ БНР

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае заклапочанасьць тым, што візыт у Беларусь Прэзыдэнта Фэдэральнай Рэспублікі Нямеччына Франка-Вальтэра Штайнмаера і Прэзыдэнта Аўстрыйскае Рэспублікі Аляксандра ван дэр Бэллена 29 чэрвеня 2018 будзе выкарыстаны для легітымацыі дыктатарскага рэжыма...