radabnr – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Віншаваньне ад Старшыні Рады БНР з новым 2024 годам
Старшыня Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла зьвярнулася да беларусаў напярэдадні Новага году.

«Дарагія мае Суродзічы Беларусы!

Прайшоў яшчэ адзін год, які мы перажылі з трывогай у сэрцах дзеля штодзённай пагрозы незалежнасьці нашай зямлі і нязноснага жыцьця нашага народу пад ботам хворага дыктатара. Дык пачну гэтае прывітаньне ад імя Рады БНР і ад мяне асабіста, жаданьнем усім нам посьпехaў у нашым змаганьні за лепшую долю нашага народу.

Нашай найбольш эфэктыўнай зброяй у гэтым змаганьні ёсьць нашая культура і нашае добрае імя. Якраз пра гэта хачу вам сказаць. А каб памагчы вам ня траціць надзеі, перадаю вам, разам з сьвяточнымі пажаданьнямі, падарунак, які заставіў нам цудоўны беларускі паэт і які я заўсёды ўважала адным з найбольш яскравых твораў нашай літаратуры: Апокрыф Максіма Багдановіча. Пэўная, што ён напоўніць вашае сэрца любоўю да ўсяго беларускага і жаданьнем вярнуць нашаму народу тое годнае жыцьцё, на якое ён мае права як і ўсе вольныя народы зямлі.

Ня буду чытаць Вам інтэгральна ўсяго Апокрыфу, але хачу перадаць вам словы якія мяне цешаць ужо шматлікія дзесяцігодзьдзі.

Аўтар расказвае, як Хрыстос, вярнуўшыся на Зямлю, апынуўся з двума апосталамі ў Беларусі і з захапленьнем пабачыў, як красуюцца на палях нашага краю васількі.

І на папрок апостала, што больш карысна было б, каб на месцы васількоў расло збожжа, бо „апрача красы патрэбны спажытак чалавеку“, Хрыстос адказаў: „Няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсьць спажытак для душы“.

І мовіў Хрыстос Пятру: Ты, шкадуючы галодных людзей, асудзіў песьню, але самыя галодныя не асудзілі яе. Жывая яшчэ душа ў народзе гэтым»

На словы гаспадара, які сказаў што яшчэ ад малалецьця краса васількоў прыйшла яму да душы і радуе сэрца яго, Хрыстос адказаў: ” Добра быць коласам, але шчасьлівы той, каму дадзена быць васільком«, і кажучы так, пачуў Ён песьню жней і прамовіў : «Слухайце што кажуць словы гэтай песьні! Яе складалі людзі, якія ведаюць што варты хлеб»!

Апошнія радкі Апокрыфу змушаюць праўда задумацца ў гэтым канцы 2023-га году:

«… І босыя ногі Хрыста пакідалі на цёплым мяккім пыле дарогі сьляды… Але гора Вам людзі, бо ўжо даўно затапталі Вы іх»!

Не магла іх прамаўчаць. Даруй нам Божа, калі затапталі. Ня ўсе мы былі пачулі Цябе. Ня ўсе зразумелі.

Дык віншую Вас зь Сьвятамі, мае дарагія Сябры. Жадаю шчасьця, здароўя і плёну ў працы! А перад усім жадаю каб наступны раз дакладна пачулі і зразумелі!

Жадаю ўсім нам дачакацца незалежнай Беларусі, Беларусі якая будзе нашай Бацькаўшчынай, а не акупаванай чужакамі забранай тэрыторыяй, патрэбнай ім толькі каб бараніць сваю імпэрыю, «інтарэсы» варожага нам «рускага міру».

Жадаю пабачыць любоў і павагу нашых людзей адных да другіх і салідарнасьць між намі, бо ж мы адзін народ, сыны і дочкі тых самых прашчураў, якія захавалі часта ў вельмі складаных умовах і перадалі нам гэты край. Жадаю, каб і мы маглі перадаць яго нашым дзецям і ўнукам адроджаным, і назаўсёды беларускім, незалежным і заможным!

Абдымаю Вас!

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла,

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Сьпявачка Вераніка Круглова атрымала Мэдаль да стагодзьдзя БНР
У Бэрліне адбылося ўручэньне Мэдаля да стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі выбітнай сьпявачцы Вераніцы Кругловай.

Цырымонія прайшла ў рамках “Менскага форуму”, штогадовай міжнароднай канфэрэнцыі, прысьвечанай стасункам Беларусі зь Нямеччынай і Эўрапейскім Зьвязам. Рада БНР выказвае падзяку Нямецка-беларускаму таварыству, арганізатару мерапрыемства, за прадстаўленую магчымасьць.

Вераніка Круглова – вакалістка гурту Kriwi, удзельніца многіх яскравых беларускіх музычных праектаў, адна з ключавых фігураў беларускай музычнай сцэны ў часы незалежнасьці. Яна атрымала ўзнагароду за свае заслугі ў справе папулярызацыі беларускай культуры.

Мэдалём да стагодзьдзя БНР узнагароджаныя 180 беларускіх актывістаў, палітыкаў, грамадзкіх і культурніцкіх дзеячоў, а таксама сяброў Беларусі зь ліку замежнікаў.

Рада БНР абвяшчае пра новыя ўзнагароджаньні
У адзначэньне ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну Рада Беларускае Народнае Рэспублікі абвяшчае пра наступныя ўзнагароджаньні.

Мэдалём Ордэну Пагоні за заслугі ў барацьбе за волю і незалежнасьць Беларусі ўзнагароджаныя:

Аляксандра Герасіменя,
Маргарыта Ляўчук,

а таксама чатыры асобы, чые імёны не публікуюцца дзеля меркаваньняў бясьпекі, у тым ліку палітычныя вязьні.

Як выбітныя грамадзкія і культурніцкія дзеячы ўзнагароджаныя:

Альгерд Бахарэвіч,
Аліна Нагорная,
Пазыўны “Оксон”.

Пасьмяротна ўзнагароджаны баец атраду “Атам”, які гераічна загінуў на вайне супраць расейскіх агрэсараў.

Мэдаль Ордэну Пагоні ўручаецца беларускім грамадзянам і замежнікам беззаганнага характару, якія маюць асаблівыя заслугі перад беларускім народам: асобам, якія адзначыліся на ніве змаганьня за волю і незалежнасьць Беларусі, выбітным грамадзкім і культурніцкім дзеячам у Беларусі і сярод беларускага замежжа, замежнікам, якія спрычыніліся да дасьледваньняў і папулярызацыі Беларусі ў сьвеце, а таксама іншым чынам спрыялі нацыянальным інтарэсам Беларусі.

Мэдалём БНР за баявыя заслугі ўзнагароджаныя шасьцёра байцоў мэдычнай службы Палку імя Кастуся Каліноўскага (трое – асноўнымі мэдалямі і трое – афіцэрскімі), а таксама адзін баец спэцпадразьдзяленьня Збройных сілаў Украіны, беларус, выхаванец “Белага лёгіёну” (афіцэрскім мэдалём).

Мэдаль за баявыя заслугі надаецца за асабістую адвагу, праяўленую ў абставінах, зьвязаных з рызыкай для жыцьця і з абаронай свабоды, сувэрэнітэту й дэмакратычнага канстытуцыйнага ладу Беларусі на грунце ідэалаў 25 сакавіка, у прыватнасьці, пры выкананьні вайсковага і службовага абавязку, у баях і пры выкананьні спэцыяльных заданьняў у нацыянальных інтарэсах Беларусі.

Віншаваньне з Днём Герояў, 2023 г.
Зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы з нагоды ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну, 2023 г.

“Дарагія суродзічы,

Гэтак, як сёньня ўкраінскія героі змагаюцца,каб выратаваць свой край ад нападу з Усходу, гэтак і ў 1920 годзе 10 тысячаў Случчакоў узялі зброю ў рукі, каб бараніць ад расейскай навалы Беларускую Народную Рэспубліку.

Ніхто, нажаль, ім не дапамог – не было ў іх нават і зброі для кожнага змагара, але нашыя героі стрымалі ледзь не на месяц бальшавіцкі напад.

Беларусы ва ўсім вольным сьвеце дасюль кожны год адзначаюць гэты гераічны збройны чын сваіх суродзічаў са Случчыны. З удзячнасьцю адзначае яго і Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, кожны год у канцы лістапада ўрачыста прыпамінае сваіх герояў і аддае ім павагу.

Ад імя Рады БНР і ад сябе асабіста, вітаю ўсіх, каму баліць сэрца па героях, якія пайшлі паміраць, каб жыла незалежная Беларуская Народная Рэспубліка.

З захапленьнем узгадваем Вас, дарагія Случчакі, і дзякуем Вам за Вашую мужнасьць, Ваш гераізм, а перад усім – за Вашую бязьмежную любоў да свае зямлі і свайго народу!

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла,
Старшыня Рады
Беларускай Народнай Рэспублікі

Лістапад 2023″

Пра незаконны крымінальны перасьлед з боку органаў рэжыму А. Лукашэнкі
Рада Беларускае Народнае Рэспублікі прымае да ведама інфармацыю пра незаконны крымінальны перасьлед, распачаты карніцкімі органамі нелегітымнага рэжыму на чале з А.

Лукашэнкам.

Дадзены факт ніякім чынам не паўплывае на дзейнасьць Рады БНР, яе ўзаемадзеяньне з дэмакратычнымі сіламі Беларусі і яе падтрымку беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за свабоду і незалежнасьць Украіны.

Больш за тое, заведама незаконныя і абгрунтаваныя экстрэмісцкай ідэалёгіяй рэжыму Лукашэнкі рашэньні і дзеяньні, у тым ліку псэўдаюрыдычнага характару, папаўняюць сьпіс злачынстваў, якія могуць быць падставай для крымінальнага перасьледу датычных да іх асобаў пасьля аднаўленьня законнасьці на тэрыторыі Беларусі.

Абвінавачваньні супраць Рады БНР, у тым ліку заявы пра адмаўленьне Радай БНР незалежнасьці беларускай дзяржавы, носяць заведама ілжывы і абсурдны характар, асабліва з улікам таго, што менавіта Рада БНР 25 сакавіка 1918 году абвесьціла пра дзяржаўны сувэрэнітэт Беларусі, ад чаго вядзе свой адлік гісторыя сучаснай сувэрэннай Беларусі.

Таксама Рада БНР нагадвае, што неаднаразова асуджала таталітарныя рэжымы, якія зьдзяйсьнялі злачынствы на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку рэжым нямецкіх нацыянал-сацыялістаў.

У прыватнасьці, у сваёй заяве ад 22 чэрвеня 2021 г., прынятай з нагоды васьмідзясятых угодкаў ад пачатку гітлераўскай акупацыі Беларусі, Рада БНР казала пра наступнае:

“Рада БНР салідарызуецца з рашэньнямі Нюрнбэрскага трыбуналу ў асуджэньні даказаных вайсковых злачынстваў, зьдзейсьненых на тэрыторыі Беларусі нямецкімі войскамі і іхнымі хаўрусьнікамі, у тым ліку як беларусамі, так і расейскімі нацыяналістамі і прадстаўнікамі іншых краінаў. Рада БНР асуджае ўсе арганізацыі, прызнаныя злачыннымі рашэньнем Нюрнбэрскага трыбуналу.

Разам з тым, Рада БНР асуджае прапагандысцкае злоўжываньне тэмаю трагедыі Другой Сусьветнай вайны з боку таталітарнага савецкага рэжыму і ягоных сучасных спадкаемцаў.

Камуністычныя ўлады выкарыстоўвалі калясальную траўму беларускага народу ад вайны дзеля маніпуляваньня нашым народам, распальвання варажнечы да іншых краінаў, прыхаваньня памяці пра масавы савецкі палітычны тэрор і масавыя савецкія вайсковыя злачынствы, а таксама дзеля ўмацаваньня сваёй злачыннай антыбеларускай улады.

Рада БНР заяўляе, што былы прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ёсьць адзіным галавой сучаснай эўрапейскай дзяржавы, які зьяўляецца адкрытым ідэйным пасьлядоўнікам як савецкага, так і гітлераўскага рэжымаў.

А. Лукашэнка публічна рабіў антысэміцкія заявы і заявы пра непаўнавартаснасьць беларускай мовы, культуры і дзяржаўнасьці.

А. Лукашэнка публічна выказваў захапленьне палітычнымі практыкамі А. Гітлера і за амаль тры дзесяцігодзьдзя свайго незаконнага кіраваньня выбудаваў палітычную сыстэму Беларусі ў адпаведнасьці з гітлераўскімі прынцыпамі пагарды да дэмакратычных свабодаў і правоў чалавека, пагарды да парлямэнцкай дэмакратыі, а таксама канцэнтрацыі абсалютнае ўлады ў адных руках.”

Акрамя гэтага, у сваёй заяве з нагоды сямідзясятых угодкаў ад заканчэньня Другой Сусьветнай вайны ад 8 траўня 2015 году Рада БНР сьцьвярджала наступнае:

“Перамога над нацыянал-сацыялістычнай Нямеччынай, важны ўнёсак у якую зрабілі беларусы, выратавала мільёны людзей ад прамой пагрозы фізычнага вынішчэньня. На жаль, у выніку вайны Беларусь не атрымала свабоды, але на амаль 50 гадоў засталася пад савецкай акупацыяй, якая суправаджалася русіфікацыяй і рэпрэсіямі супраць іншадумцаў, у тым ліку супраць прыхільнікаў дзяржаўнага сувэрэнітэту Беларусі.

Чалавецтва павінна шанаваць памяць ахвяраў Другой Сусьветнай вайны і зрабіць усё, каб такая вайна ніколі больш не паўтарылася.”

Ніжэй прыведзеныя спасылкі на заявы і публікацыі Рады БНР па дадзенай тэме:

Заява Рады БНР з нагоды 70-годзьдзя ад заканчэньня Другое Сусьветнае вайны (8.5.2015):

ЗАЯВА РАДЫ БНР З НАГОДЫ 70-ГОДЗЬДЗЯ АД ЗАКАНЧЭНЬНЯ ДРУГОЕ СУСЬВЕТНАЕ ВАЙНЫ

Дэклярацыя памяці і салідарнасьці (30.10.2016):

ДЭКЛЯРАЦЫЯ ПАМЯЦІ І САЛІДАРНАСЬЦІ

Эўрапейскі дзень памяці ахвяраў нацызма і сталінізма (23.8.2017):

Эўрапейскі дзень памяці ахвяраў нацызма і сталінізма

Заява Рады БНР да 80-х угодкаў Пакта Молатава-Рыбэнтропа (23.8.2019):

Заява Рады БНР да 80-х угодкаў Пакта Молатава-Рыбэнтропа

Памяць пра Другую Сусьветную вайну павінна быць падмуркам міру, свабоды і дэмакратыі – Заява Рады БНР (22.6.2021):

ПАМЯЦЬ ПРА ДРУГУЮ СУСЬВЕТНУЮ ВАЙНУ ПАВІННА БЫЦЬ ПАДМУРКАМ МІРУ, СВАБОДЫ І ДЭМАКРАТЫІ – ЗАЯВА РАДЫ БНР

Мэдаль да стагодзьдзя БНР уручаны Аляксандру Мілінкевічу
У Вільні адбылося ўручэньне Мэдаля да стагодзьдзя БНР Аляксандру Мілінкевічу, беларускаму грамадзкаму дзеячу, навукоўцу і палітыку.

Фота – “Новы Час“

Байцы беларускай дэсантна-штурмавой роты ва Ўкраіне атрымалі мэдалі Рады БНР
27 верасьня ва Ўкраіне адбылося ўрачыстае узнагароджаньне налепшых байцоў-беларусаў Першай асобнай дэсантна-штурмавой роты, якія праявілі сябе ў баях супраць расейскіх агрэсараў.

Мэдалі за баявыя заслугі па ўпаўнаважаньні Рады БНР уручыў Валеры Сахашчык, кіраўнік Дэпартамэнту нацыянальнай бясьпекі ў складзе Аб’яднанага пераходнага кабінэту беларускіх дэмакратычных сілаў.

Беларуская дэсантна-штурмавая рота ўжо паўгады знаходзіцца на фронце, на адным з самых складаных яго ўчасткаў. Кожны дзень і кожную ноч ваяры роты змагаюцца, наносяць уражанне агрэсару і набліжаюць перамогу.

На ўрачыстасьць змагла зьявіцца менш, чым палова асабовага складу роты, бо многія байцы выконваюць баявыя задачы, а нейкая колькасьць пабрацімаў знаходзіцца ў шпіталях.

Мэдаль за баявыя заслугі – баявая ўзнагарода Беларускай Народнай Рэспублікі, заснаваная Дэкрэтам Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы ад 21 студзеня 2023 г.

Мэдаль надаецца за асабістую адвагу, праяўленую ў абставінах, зьвязаных з рызыкай для жыцьця і з абаронай свабоды, сувэрэнітэту й дэмакратычнага канстытуцыйнага ладу Беларусі на грунце ідэалаў 25 сакавіка, у прыватнасьці, пры выкананьні вайсковага і службовага абавязку, у баях і пры выкананьні спэцыяльных заданьняў у нацыянальных інтарэсах Беларусі.

Ад заснаваньня мэдаля яго атрымалі 38 беларусаў, якія ў складзе розных вайсковых аддзелаў ваююць на баку Ўкраіны супраць расейскіх акупантаў.

РАДА БНР БУДЗЕ ЗАБЯСЬПЕЧВАЦЬ ПРЫЗНАНЬНЕ ЎЗНАГАРОДАЎ БНР ЧАСТКАЙ СЫСТЭМЫ ДЗЯРЖАЎНЫХ УЗНАГАРОДАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прымае да ведама інфармацыю пра рашэньне падкантрольнага рэжыму А. Лукашэнкі суда Цэнтральнага раёну г. Менску аб прызнаньні “экстрэмісцкімі матар’яламі” ўзнагародаў Беларускай Народнай Рэспублікі: Ордэну Пагоні, Ордэну Жалезнага рыцара, Мэдаля за баявыя заслугі і Мэдаля да стагодзьдзя БНР. Рада БНР просіць цяперашніх і будучых узнагароджаных прыняць патрэбныя меры бясьпекі з улікам магчымых рэпрэсій у гэтай сувязі.

Рашэньне суда Цэнтральнага раёна Менску зьяўляецца незаконным і ёсьць сьвядомай абразай усім беларусам сьвету з боку марыянэткавага прорасейскага рэжыму.

Як і іншыя органы ўлады, сфармаваныя нелегітымным рэжымам А. Лукашэнкі, цяперашнія суды Рэспублікі Беларусь, да таго ж адказныя за шматлікія палітычныя прысуды і незаконнае ўвязьненьне тысячаў людзей, таксама зьяўляюцца нелегітымнымі, а іхныя рашэньні ня маюць законнае сілы і будуць прадметам крымінальнага разьбіральніцтва ў будучай дэмакратычнай Беларусі.

Пасьля аднаўленьня законнасьці ў Беларусі Рада БНР будзе забясьпечваць прызнаньне ўзнагародаў Беларускай Народнай Рэспублікі часткай сыстэмы дзяржаўных узнагародаў Рэспублікі Беларусь.

Ордэн Пагоні і Ордэн Жалезнага рыцара – гістарычныя ўзнагароды Беларускай Народнай Рэспублікі, заснаваныя ў 1949 годзе. У 2022 г. быў заснаваны Мэдаль Ордэну Пагоні, якім ужо адзначаныя некалькі беларускіх палітычных вязьняў і, пасьмяротна, некалькі беларускіх байцоў, якія загінулі ва Ўкраіне. Тытулам кавалера Ордэна Жалезнага рыцара ў 2023 годзе пасьмяротна ўзнагароджаны Міраслаў Лазоўскі, адзін з сузаснавальнікаў “Белага легіёну”, які гераічна загінуў у Бітве за Бахмут.

Мэдаль БНР за баявыя заслугі – фактычна першы беларускі дзяржаўны баявы мэдаль з часоў Вялікага княства Літоўскага. За адвагу ў баях ім узнагароджаныя некалькі дзясяткаў гераічных беларускіх байцоў, якія змагаюцца супраць расейскіх акупантаў ва Ўкраіне.

Мэдаль да стагодзьдзя БНР – дзяржаўная ўзнагарода Беларускай Народнай Рэспублікі, якая ўручалася ў 2018–2019 гг. Гэтым мэдалём узнагароджаныя 180 выбітных беларускіх палітыкаў, грамадзкіх дзеячоў, дзеячоў культуры, а таксама шэраг замежнікаў, якія дапамагаюць Беларусі і беларускаму народу. Сярод узнагароджаных – ляўрэяты Нобэлеўскай прэміі Алесь Бяляцкі і Сьвятлана Алексіевіч, палітыкі Павал Севярынец, Мікалай Статкевіч, музыкі Лявон Вольскі і Зьміцер Вайцюшкевіч, а таксама многія іншыя выбітныя беларусы й сябры Беларусі.

XXXI Сэсія Рады БНР
У Празе ў памяшканьні Беларускай клюбоўні прайшла XXXI Сэсія Рады Беларускае Народнае Рэспублікі.

Асабіста прысутнічалі радныя з ЗША, Вялікай Брытаніі, Канады, Літоўскай Рэспублікі, Нямеччыны, Польшчы, Чэхіі, Эстоніі.

Былі абмеркаваныя бягучыя справы Рады і яе прыярытэты ва ўмовах актуальнай палітычнай абстаноўкі ў Беларусі. Разгледжаны шэраг паправак да Статуту Рады.

Заслуханыя справаздачы Старшыні Івонкі Сурвіллы, Заступнікаў Старшыні Сяргея Навумчыка і Мікалая Пачкаева, Сакратара Паліны Прысмаковай, Сакратара інфармацыі і прадстаўніка Камісіі па ўзнагароджаньнях Алеся Чайчыца.

Перад сэсіяй была прынятая заява Рады БНР зь віншаваньнем з Днём беларускай вайсковай славы і абвяшчэньнем пра ўзнагароджаньне 14 беларускіх байцоў ва Ўкраіне Мэдалямі БНР за баявыя заслугі.

Івонка Сурвілла пераабраная Старшынёй Рады БНР на наступны тэрмін у 6 гадоў.

Пераабраны Прэзыдыюм Рады БНР у наступным складзе:

Сяргей Навумчык (Першы Заступнік Старшыні)

Мікалай Пачкаеў (Заступнік Старшыні)

Паліна Прысмакова (Сакратар)

Алеся Сёмуха (Скарбнік)

Валеры Дворнік

Алесь Кот

Ала Орса-Рамана

Вячка Станкевіч

Аляксандар Старыкевіч

Валянціна Трыгубовіч

Алесь Чайчыц

Павал Шаўцоў

Уладзіслаў Яндзюк

У склад Рады БНР былі прынятыя чатыры новыя радныя:

Людвіка Кардзіс (Літоўская Рэспубліка)

Цімафей Кахновіч (Украіна)

Віталь Кошалеў (Канада)

Ірына Тоўсьцік (Канада)

Удзельнікі Сэсіі ўшанавалі памяць радных, якія адыйшлі з моманту папярэдняй сэсіі, а таксама ўсклалі кветкі да магілаў Старшыняў Рады БНР Пётры Крэчэўскага і Васіля Захаркі на Альшанскіх могілках.

РАДА БНР ВІНШУЕ З ДНЁМ БЕЛАРУСКАЙ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ І АБВЯШЧАЕ ПРА НОВЫЯ ЎЗНАГАРОДЖАНЬНІ
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі сардэчна віншуе ўсіх беларускіх вайсковаслужбоўцаў, байцоў, працаўнікоў тылу і валянтэраў з Днём беларускай вайсковай славы.

Як і ў часы пераможнай Аршанскай бітвы, угодкі якой мы адзначаем сёньня, Беларусь зноў перажывае адзін з тых момантаў у сваёй гісторыі, калі найбольшы ўнёсак дзеля будучыні нашай радзімы робяць тыя мужчыны і жанчыны, якія са зброяй у руках даюць адпор расейскім захопнікам, адвечным ворагам беларускага народу.

Рада БНР адзначае, што мірныя сродкі барацьбы за вызваленьне Беларусі ад крывавай дыктатуры, якая пры расейскай падтрымцы ўжо амаль трыццаць гадоў пануе ў Беларусі, у дадзены момант збольшага вычарпаныя.

Магчымасьці для пераменаў – агульнанацыянальнага адкрытага дыялёгу па будучым разьвіцьці Беларусі, свабодных і дэмакратычных выбараў – беларусы зараз вымушаныя здабываць на полі боя.

Толькі перамога Ўкраіны ў вайне і максымальнае аслабленьне цяперашняй шавіністычнай Расеі дасьць шанец на вызваленьне Беларусі.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі заклікае ўсіх беларусаў, перадусім у дыяспары, аказваць усю магчымую падтрымку беларускім добраахвотнікам, якія ваююць на баку Ўкраіны, а пры магчымасьці станавіцца ў іхныя шэрагі альбо здабываць вайсковыя навыкі і быць гатовымі ўступіць у бой за вызваленьне Беларусі.

Рада БНР заклікае ўсіх сумленных людзей, якія засталіся ў Беларусі і перадусім у шэрагах Збройных сілаў Рэспублікі Беларусь, назапашваць сілы, інфармацыю, навыкі для будучага вызваленьня Беларусі ад дыктатуры. Рада БНР заклікае людзей у Беларусі берагчы сябе, захоўваць гатоўнасьць дзейнічаць у той момант, калі гэта спатрэбіцца.

У адзначэньне Дня беларускай вайсковай славы Рада БНР абвяшчае аб новым узнагароджаньні беларускіх вайскоўцаў Мэдалём за баявыя заслугі.

За асабістую адвагу ў баях супраць расейскіх захопнікаў ва Ўкраіне адзначаюцца сем байцоў Палку Кастуся Каліноўскага, шасьцёра байцоў 1 Асобнай дэсантна-штурмавой роты ў складзе Дэсантна-штурмавых войскаў Украіны, адзін баец вайсковае часткі А2167 ЗСУ.

Агулам на дадзены момант мэдалём адзначаныя 36 байцоў. У гэтым ліку тры афіцэры адзначаныя афіцэрскім мэдалямі. Сярод узнагароджаных два байцы жаночага полу.

Гэтыя адважныя сыны і дачкі Беларусі бароняць беларускі нацыянальны гонар на тле таго, як былы прэзыдэнт А. Лукашэнка ўцягвае нашую Бацькаўшчыну ў злачынную захопніцкую вайну супраць Украіны, разьвязаную Расеяй на чале з карумпаваным рэжымам У. Пуціна.

Узнагароджаныя беларускія байцы – гэта героі, чые імёны яшчэ прыйдзе час апублікаваць. Яны куюць нашую агульную перамогу і закладаюць падмурак для будучай арміі свабоднай Беларусі.