Слуцкі Збройны Чын – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Віншаваньне з Днём Герояў, 2023 г.
Зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы з нагоды ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну, 2023 г.

“Дарагія суродзічы,

Гэтак, як сёньня ўкраінскія героі змагаюцца,каб выратаваць свой край ад нападу з Усходу, гэтак і ў 1920 годзе 10 тысячаў Случчакоў узялі зброю ў рукі, каб бараніць ад расейскай навалы Беларускую Народную Рэспубліку.

Ніхто, нажаль, ім не дапамог – не было ў іх нават і зброі для кожнага змагара, але нашыя героі стрымалі ледзь не на месяц бальшавіцкі напад.

Беларусы ва ўсім вольным сьвеце дасюль кожны год адзначаюць гэты гераічны збройны чын сваіх суродзічаў са Случчыны. З удзячнасьцю адзначае яго і Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, кожны год у канцы лістапада ўрачыста прыпамінае сваіх герояў і аддае ім павагу.

Ад імя Рады БНР і ад сябе асабіста, вітаю ўсіх, каму баліць сэрца па героях, якія пайшлі паміраць, каб жыла незалежная Беларуская Народная Рэспубліка.

З захапленьнем узгадваем Вас, дарагія Случчакі, і дзякуем Вам за Вашую мужнасьць, Ваш гераізм, а перад усім – за Вашую бязьмежную любоў да свае зямлі і свайго народу!

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла,
Старшыня Рады
Беларускай Народнай Рэспублікі

Лістапад 2023″

Галоўная беларуская вайсковая святыня XX стагоддзя
У гэтыя дні адзначаецца стагоддзе Слуцкага збройнага чыну – аднаго з самых важных эпізодаў узброенай барацьбы за незалежнасць Беларусі ў канцы 1910-х і пачатку 1920-х гадоў. З нагоды юбілею Рада БНР прадстаўляе абноўленую рэканструкцыю вядомага сімвала гэтых гераічных падзеяў: сцяга Першага Слуцкага палка Беларускай Народнай Рэспублікі.

СТВАРЭННЕ І ВЫГЛЯД

Слуцкае войска мела фармальны статус Слуцкай брыгады БНР. Слуцкая брыгада дзялілася на Першы Слуцкі полк і Другі Грозаўскі полк. Для Першага Слуцкага палка ў Горадні мясцовай беларускай грамадой быў створаны сцяг, які быў дасланы ў Слуцк. Сцяг Першага Слуцкага палка вядомы па знакамітым фота, на якім бачым дзеячоў беларускага руху Лявона Вітан-Дубейкаўскага, магчыма Юліяну Мэнке і Антона Борыка.

На светлым фоне ў верхняй частцы паўколам вышыты надпіс “ПЕРШЫ СЛУЦКІ ПОЛК”, унізе паўколам вышыта “БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ”. Дакладныя колеры не вядомыя, але ёсць версія, што светлае палатно было насамрэч жоўтага (залацістага) колеру.

У гістарычных крыніцах пішацца, што на сцягу быў надпіс “ТЫМ, ШТО ПАЙШЛІ ПАМІРАЦЬ, КАБ ЖЫЛА БАЦЬКАЎШЧЫНА”. Верагодна, надпіс мог быць зроблены на зваротным баку сцяга.

Усярэдзіне вышытая вельмі прыгожая і ўдалая, дынамічная і гарманічная “Пагоня” на простакутным француска-расейскім шчыце. Як мы ведаем, прыгожыя варыянты “Пагоні” – рэдкасць і каштоўнасць, і таму асабліва шкада, што гэты эскіз “Пагоні” нідзе больш не сустракаецца і цяпер не выкарыстоўваецца. Варта гэта выпраўляць – асабліва ўлічваючы, што гэта ўзор “Пагоні”, створаны самімі беларусамі.

ТРЭБА АДШУКАЦЬ СЦЯГ СЛУЧЧАКОЎ

Пасьля Слуцкага збройнага чыну сцяг захоўваўся ў Антона Сокала-Кутылоўскага, камандара Першага Слуцкага палка. Сокал-Кутылоўскі жыў у Заходняй Беларусі, дзе стаў праваслаўным святаром. Улетку 1921 г. Сокал-Кутылоўскі хацеў перадаць сцяг на захаванне праваслаўнаму Пінска-Наваградскаму біскупу Панцялейману, але той адмовіўся яго прыняць.

У 1931 годзе сцяг канфіскавала польская паліцыя падчас ператрусу. Далейшы лёс гэтай важнай рэліквіі невядомы.

Неабходна шукаць арыгінальны сцяг або высвятляць ягоны лёс. У ідэале гэтым павінна была б заняцца беларуская дзяржава, але ва ўмовах цяперашняга рэжыму ўзяць на сябе гэтую задачу павінна грамадскасць.

Калі і дзе дакладна быў канфіскаваны сцяг? Слонімшчына/Наваградчына? Якой паліцэйскай часткай?

Што павінны былі з ім зрабіць паводле працэдураў – знішчыць ці адправіць у архіў?

Калі першае, ці ёсць пацверджанне?

Калі другое, дзе гэты архіў? Што з ім сталася падчас Другой сусветнай вайны (пасля прыходу саветаў, а потым нацыстаў)? Што з ім сталася ў часы БССР / камуністычнага рэжыму ў Польшчы?

АДНАЎЛЕННЕ І СУЧАСНАЕ ВЫКАРЫСТАННЕ

У 2014 годзе па замове Рады БНР быў створаны вектарны абноўлены варыянт сцягу. Фонавым колерам быў абраны белы, колерам надпісу – чырвоны. На жаль, не атрымалася адрысаваць арыгінальную версію “Пагоні”, замест яе на шчыт быў памешчаны летувіскі эскіз Жмуйдзінавічуса: атрымалася вельмі прыгожа, хоць і не ў строгай адпаведнасці з арыгіналам.

Файл знаходзіцца ў вольным доступе, і раздрукаваны сцяг Случчакоў можна набыць на AliExpress (прадавец не звязаны з Радай БНР, і ўвогуле невядомы). Сімвал часам можна пабачыць на акцыях пратэсту ў Беларусі і замежжы.

Сцяг Случчакоў – бадай што галоўная беларуская вайсковая рэліквія XX стагоддзя. У будучыні ён мог бы зрабіцца сімвалам або асновай для сімвала ўсяго Беларускага войска. А адшуканне арыгінала гэтага сцяга магло б быць падзеяй, якая па важнасці саступала б хіба што толькі перапахаванню паўстанцаў Каліноўскага ў 2019 годзе.

Да стагоддзя Слуцкага збройнага чыну Рада БНР прадстаўляе абноўленую дыгітальную рэканструкцыю знакамітага сьцяга.

Сьцяг Першага Слуцкага палка БНР, Слуцкі збройны чын

Сьцяг Першага Слуцкага палка БНР, Слуцкі збройны чын – зваротны бок

Асобна – упершыню адноўленая “Пагоня” са сцяга Случчакоў:

Пагоня са сьцяга Случчакоў 1920 г.

https://www.radabnr.org/wp-content/uploads/2020/12/Sciah-Slucak-1920.zip

Выявы даступныя ў максымальнай якасьці да зладаваньня і вольнага выкарыстаньня. Яны прыдатныя ў тым ліку да раздрукоўкі на тканіне.

Алесь Чайчыц
Сакратар інфармацыі Рады БНР
Стваральнік блога “Беларуская геральдыка”

Сто гадоў Слуцкаму збройнаму чыну: Зварот Старшыні Рады БНР
27 лістапада 1920 г. – Дзень герояў, пачатак Слуцкага Збройнага Чына. У гэты дзень Слуцкая Брыгада БНР прыняла першы бой з войскамі Чырвонай Арміі. Аддзел 6-й роты Слуцкага Стралковага Палка на чале з паручнікам Кернажыцкім падчас выведкі ў раёне вёсак Быстрыца, Верамейчыкі, Васільчыцы і Чарнагубава сутыкнуліся з савецкім выведвальным атрадам. Падчас першай сутычкі случчакі ўзялі “языка”.

У гэты дзень традыцыйна ўшаноўваем памяць пра герояў-случчакоў і ўсіх барацьбітоў за свабоду і незалежнасьць Беларусі.

Сьвяточны зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы да стагодзьдзя Слуцкага збройнага чыну:

Дарагія Суродзічы-беларусы!

Сто гадоў таму беларускі народ паўстаў, каб бараніць сваю Бацькаўшчыну ад навалы з Усходу. Слуцкая брыгада – дзесяць тысяч случчакоў пад сьцягам Беларускай Народнай Рэспублікі – “пайшла ўміраць, каб жыла Бацькаўшчына”. Сто гадоў у вольным сьвеце беларусы адзначаюць з удзячнасьцю гераічны збройны чын Слуцкай брыгады і ганарацца ёю.

У гэтым 2020-м годзе да слуцкіх герояў далучыліся сотні тысяч новых герояў, якія выступілі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, каб вызваліць свой край ад хлусьні, ад гвалту і ад прыгнёту чалавекам, які здрадзіў сваёй прысязе Канстытуцыі Беларусі і гандлюе беларускім народам як сваёю маёмасьцю.

Нашыя новыя героі – нашая моладзь, нашыя жанчыны, нашыя пэнсіянэры і інваліды, лекары, якія стараюцца выратаваць народ ад страшнага каранавірусу, студэнты, спартоўцы. Кожны беларус, у якога б’ецца беларускае сэрца, ніколі не забудзе, зь якой нянавісьцю б’юць, калечаць і забіваюць свой народ зьверскія сілавікі. Не забудзе і будзе змагацца да перамогі.

Увесь сьвет захапляецца годнасьцю нашага народу, перажывае разам зь ім яго бяду, гатовы яму памагчы. Беларусы замежжа падтрымоўваюць, як могуць, сваіх аднадумцаў на Бацькаўшчыне. Няма той цывілізаванай краіны, якая сёньня не спачувае нашаму народу.

Дарагія суродзічы, зь верай кажу Вам: мы пераможам!

Дзякуючы героям 2020 году – нашым Случчаком 21-га веку – Беларусь зойме сваё пачэснае месца ў сям’і вольных народаў сьвету. Яны вызваляць свой народ з-пад бота ганебнага самазванца.

Дык слава героям Беларусі! Наш народ ніколі не забудзе Вашага гераізму!

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Пратэст Слуцкай Беларускай Рады да Ўраду Саветаў (між 21 і 27 лістапада 1920 г.)
Напярэдадні пачатку баявых дзеяньняў у лістападзе 1920 г. Часовая Рада Случчыны выдала заяву, у якім пратэставала супраць наступу войскаў бальшавікоў. Ніжэй падаем тэкст заявы.

У часе сусьветнай вайны, якая збурыла адны магутныя дзяржавы і вызваліла іншыя, абудзілася Беларусь да дзяржаўнага жыцьця. Пасьля 350 гадоў няволі ўзноў на ўвесь сьвет чуцен голас Беларускага Народу аб тым, што ён жыве і жыць будзе. Вялікае Нацыанальнае Сабраньне — Усебеларускі Конгрэс 5—17 сьнежня 1917 году, дбаючы аб лёсе Беларусі, устанавіў на яе землях рэспубліканскі лад і абвесьціў незалежнасьць і непадзельнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Стоячы на гэтым грунце, зьезд селянскіх прэдстаўнікоў Случчыны ў ліку 107 асобаў выбраў Беларускую Раду Случчыны, якой даручыў часова ўсю цывільную ўладу ў павеце.

Беларуская Рада Случчыны, паведамленая аб намерах савецкіх войскаў, якія пасьля выйсьця польскіх адзелаў хочуць заняць Слуцк і павет, зьневажаючы гэтым волю народу, энергічна пратэстуе проці агрэсыўных намераў Савецкага Ўраду з Кнорыным на чале, лічучы, што гэтая акцыя Саветаў спречна таксама з пастановамі міравой конфэрэнцыі.

Адначасна Беларуская Рада Случчыны сваю ўладу перадасьць толькі Ўраду, створанаму Ўсебеларускім Конгрэ[с]ам 1917 году.

У месяцы лістопадзе 1920 г.

Падпісалі:

Старшыня Беларускай Рады Случчыны Пракулевіч

Члены Рады: Жаўрыд, Русак, Сасноўскі, Радзюк.

Зварот Старшыні Рады БНР да Дня Слуцкага збройнага чыну – 2019
Дарагія Суродзічы Беларусы!

Як і кожны год у гэты восенскі месяц, Беларусы з удзячнасцю
прыпамінаюць і аддаюць чэсць сваім слаўным Случчаком, якія пайшлі
змагацца пад бел-чырвона-белым сьцягам за сваю зямельку. Пайшлі ўміраць
каб жыла Беларусь!

У гэтым годзе – таксама ў лістападзе – адбудзецца ў Вільні перапахаванне Кастуся Каліноўскага і іншых герояў Паўстання 1863-1864 г. ў Беларусі. Дасюль ляжалі іх  замардаваныя парэшткі ў агульнай непазначанай яме на Замкавай Гары.

З нагоды перапахавання, адбудзецца ў Вільні вялікая ўрачыстасць 22-га
лістапада. Дарагія Суродзічы, прашу ўсіх Вас далучыцца думкамі да гэтае
падзеі. Прыпамінаю, што пароль паўстанцаў быў:

Каго любіш? Люблю Беларусь! Так узаемна!

А вось што пісаў нам з-пад шыбеньніцы, засуджаны царскімі ўладамі на
смерць, наш герой. Сёння як ніколі хочу, каб Вы пачулі ягоныя словы
любові да сваей Бацькаўшчыны і свайго народу:

«Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеньніцы маскоўскай прыходзіць мне
да Вас пісаці, і можа раз астатні! Горка пакінуць зямельку родную і
Цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, но не жаль
згінуць за Тваю праўду. Прыймі народзе маё слова прадсмертнае, бо яно,
як з таго света, толькі для дабра Твайго напісана!»

І канчае Яська, гаспадар з-пад Вільні, свой ліст усім нам ведамымі
словамі : «Бо я Табе з-пад шыбеньніцы кажу Народзе, што тады толькі
зажывеш шчасліва, калі над Табою Маскаля ўжо ня будзе»!

Словы гэтыя актуальныя па сёння! Хаця дзяржава наша незалежная,
кіруюць ёю яшчэ ўсё ворагі нашай свабоды. Дык памятайма «слова
прадсмертнае» нашага героя, дарагія Суродзічы, бо «толькі для дабра
нашага яно напісана»!

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Івонка Сурвілла, Старшыня Рады БНР

Дзень Герояў – віншаваньне Старшыні Рады БНР
Дарагія Суродзічы!

Надыходзяць угодкі Слуцкага Збройнага Чыну і, як заўсёды, напаўняецца сэрца адначасна захапленьнем гераізмам Случчакоў, якія “ішлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына”, і сумам, што іх ахвярнасьць была дарэмнай. Было іх замала, каб стрымаць чужую навалу, ня было адпаведнай зброі й ніхто ім не памог у іх змаганьні.

Але Случчакі назаўсёды застануцца ў нашай памяці. Яны ішлі змагацца зь верай у сваю праўду, не таму што нехта ім загадаў ісьці, а таму што яны ведалі, што няма большай каштоўнасьці ў чалавека за волю – сваю і свайго народу.

Дзевяноста восем гадоў таму яны былі гатовыя аддаць жыцьцё за волю!

За гэтых 98 гадоў шмат што зьмянілася на нашай зямлі. Чужакі зьнішчылі мільёны найлепшых сыноў і дачок Беларусі. Тыя, што засталіся, разьвілі неверагодны інстынкт выжываньня, які дазволіў ім выжыць дасюль.

І дзякаваць Богу за гэта! Але ці за гэта змагаліся Случчакі?

Барацьба за вольную і дэмакратычную Беларусь, якую яны вялі, працягваецца і па сёньня.

Сёлетні год – юбілейны для беларускай дзяржаўнасьці. Але мы бачым, як на фоне суседніх з намі краінаў, што таксама сьвяткуюць стагодзьдзе сваёй незалежнасьці, рэжым у Беларусі фактычна праігнараваў гэтую найважнейшую дату. Адначасова з гэтым для ўсіх відавочнай стала ўсё большая небясьпека, якую прадстаўляе агрэсіўная пуцінская Расея. Рада БНР папярэджвала пра гэтую небясьпеку шмат гадоў. Але ня ўсе хочуць яе чуць. Маскоўскае прамываньне мазгоў выконвае сваю зларадную працу

Хочу папрасіць кожнага з вас, дарагія Суродзічы, каб прыпомнілі сёньня гераізм нашых яшчэ недалёкіх продкаў і выказалі ім з глыбіні сэрца ўдзячнасьць беларускага народу за іх яскравы чын. Яны паказалі ўсім нам, як трэба цаніць сваю зямлю!

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла

Старшыня Рады БНР

Дэклярацыя Рады Случчыны, 28-29.11.1920
28-29 лістапада 1920 г., пасьля першых баёў беларускіх войскаў з бальшавікамі, Рада Случчыны зрабіла новую дэклярацыю, у якой пацьвярджала прыхільнасьць асноўным пунктам палітычнай праграмы беларускага незалежніцкага руху:

У момэнт самаадзначэньня ўсіх народаў і барацьбы іх за сваю самастойнасць і свабоду Беларусі Рада Случчыны, выпалняючы волю сялянства, паслаўшага яе і даверыўшага ёй абарону незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны Беларусі, падымае сьцяг барацьбы за свабодную незалежную Беларусь і заяўляе ўсяму міру:

1. Беларусь павінна быць вольнай незалежнай Народнай Рэспублікай у яе этнаграфічных межах.

2. Асноўныя законы Беларускай Народнай Рэспублікі будуць выпрацаваны Белар[ускім] Устан[оўчым] Соймам, сазваным на аснове агульнага, роўнага, простага, патаемнага і прапарцыянальнага выбарчага права.

3. Прызнаваючы, што земля павінна належаць працоўнаму народу і што прыватная ўласнасць на зямлю касуецца, Рада Случчыны думае, што нормы землекарыстаньня (землепользование) маюць быць выпрацаваны толькі Бел[арускімі] Уст[аноўчы]мі зборамі. Да разьвязаньня ж гэтага пытаньня ў Уст[аноўчым] Сойме ўсе пастановы Часовай улады павінны згаджацца з вышэйпаказаным прынцыпам. Усе ж лясы і нутра зямлі павінны быць уласнасьцю Рэспублікі.

4. Да сазыва Устан[оўчага] Сойму павінны быць прыняты самыя шырокія меры для абароны правоў і інтарэсаў працаўнікоў, як, напрыклад, аб увядзеньнi найбольшага 8–мі гадзін[авага] дня, кантроля над дабрабытам, мінім[ума] зараб[отнай] платы і г.д.

5. У мэтах барацьбы з вырастаючай спэкуляцыяй і ўпарадкаваньня тавараабмену паміж местам і вёскаю Рада Случчыны прыме меры к разьвіцьцю на шырокіх пачатках усіх відаў коопэрацыі.

6. Уперад да скончаньня развязваньня гэтага пытаньня ў Уст[аноўчы]м Сойме прызнаем на тэрыт[орыі] Бел[арусі] свабоду слова, друку, сходаў, забастовак, хаўрусаў, рэлігій, незачэпнасьць асобнасьці і памяшчэньняў.

7. Прыдаючы першаступеннае значэньне народнай прасьвеце, РС будзе старацца к агульнаму абучэньню ў самым шырокім маштабе.

8. У рубяжох БНР прызнаюцца правы ўсіх меншасьцяў на нац[ыянальную] пэрсан[альную] аўтаномію.

Абвяшчаючы аб гэтым і зьяўляючыся выразіцельніцай волі народа, Рада Случчыны дакляруе цьвёрда стаяць за незалежнасьць і свабоду роднае Беларусі і бараніць інтарэсы сялянства ад насільляў з боку чужаземных захватчыкаў, у выпадку патрэбнасці нават сілаю аружжа, нягледзячы на лічэбную перавагу праціўніка, думаючы, што наша справа — справа праўдзівая, а праўда заўсёды закрасуе.

Копія з чарнавіка, складзеная ў м.Семежава.
(З запісаў Васіля Русака).

Дэклярацыя Рады Случчыны – копія з чарнавіка

(Н. Стужынская. Беларускія матэрыялы ў фондах Рускага замежнага гістарычнага архіва. Вяртанне–6. C. 307.

Ілюстрацыя: актывісты беларускага нацыянальнага руху на Случчыне, 1920 г.)

ДЗЕНЬ ГЕРОЯЎ
27 лістапада 1920 г. – Дзень герояў, пачатак Слуцкага Збройнага Чына.

У гэты дзень Слуцкая Брыгада БНР прыняла першы бой з войскамі Чырвонай Арміі.

Аддзел 6-й роты Слуцкага Стралковага Палка на чале з паручнікам Кернажыцкім падчас выведкі ў раёне вёсак Быстрыца, Верамейчыкі, Васільчыцы і Чарнагубава сутыкнуліся з савецкім выведвальным атрадам. Падчас першай сутычкі случчакі ўзялі “языка”.

Слуцкі Збройны Чын стаў найбольш масавым і арганізаваным збройным выступам у абарону незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. На працягу месяца случчакі ладзілі збройны адпор пераважаючым сілам бальшавікоў, якія насоўваліся з усходу.

Вядомыя ўдзельнікі Слуцкага збройнага чыну:

Антон Борык

Павал Жаўрыд

Юрка Лістапад

Макар Касьцевіч (Краўцоў Макар)

Юрка Моніч

Васіль Русак

Лявон Рыдлеўскі

Антон Сокал-Кутылоўскі

Андрэй Якубецкі

Зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы да Дня Герояў 2017
Дарагія суродзічы!

У лістападзе шмат якія народы ўшаноўваюць памяць сваіх герояў. Прыкладам, а 11-ай гадзіне 11-га дня 11-га месяца ўся Канада аддае пашану хвілінай маўчаньня сваім змагарам. Ад прадстаўнічкі каралевы да вэтэранаў і звычайных грамадзянаў, старыя і маладыя, з удзячнасьцю прыгадваюць суайчыньнікаў, якія аддалі жыцьцё на алтар Бацькаўшчыны. Ускладаюцца вянкі на магілах невядомых жаўнераў і паўсюль адбываюцца адпаведныя абрады.

Беларускі народ да нядаўняга часу ня ведаў – бо было забаронена ведаць – пра сваіх першых герояў першай у ХХ стагодзьдзі беларускай дзяржавы, нашых слаўных Случчакоў, якія ў 1920 змагаліся за Беларускую Народную Рэспубліку. Толькі ў вольным сьвеце беларусы пра іх ведалі і з удзячнасьцю іх ушаноўвалі ў канцы лістапада.

У гэтым 2017 годзе ў Беларусі яшчэ ўсё трэба прасіць дазвол ў гарадзкіх управах, каб магчы ўшанаваць іх памяць.  І паколькі ніколі не вядома, у якой ступені “чалавечкі ў цывільным” дазволяць спакойна адзначыць Дзень Герояў, выходзяць на вуліцы не дзесяткі  тысяч, а толькі пару сотняў удзячных патрыётаў.

Дарагія суродзічы! Віншую вас сёньня ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі з гэтай вялікай падзеяй у жыцьці нашага народу – Слуцкім Збройным Чынам.

Успомніце з удзячнасьцю тых дзесяць тысяч Герояў, якія хацелі вас абараніць ад надыходзячага захопніка-чужынца. Яны на гэта заслужылі.

Вечная ім памяць!

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла,

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Лістапад 2017

Уладзімер Тэраўскі
23 лістапада 1871 г. у Слуцкім павеце нарадзіўся Ўладзімер Тэраўскі, дырыжор, кампазытар, аўтар музыкі «Ваяцкага марша» – гімна БНР.

Нарадзіўся ў мястэчку Раманава (цяпер вёска Леніна Слуцкага раёну Менскай вобласьці) у сям’і сьвятара. У 1889 годзе скончыў Слуцкую духоўную вучэльню. У 1892—1895 служыў у войску. У другой палове 1890-х жыў на Ўрале, кіраваў аматарскімі харавымі калектывамі. Сьпяваў у капэле Д. Агрэнева-Славянскага.

Вярнуўся ў Беларусь у пачатку 1900-х. Узначальваў царкоўны хор Старажоўскай царквы, аматарскі хор Менскага таварыства цьвярозасьці; выкладаў сьпевы ў пачатковых школах.

Уладзімер Тэраўскі – аўтар дзьвюх найважнейшых беларускіх патрыятычных гімнаў пачатку 20. стагодзьдзя: «Ваяцкага Маршу», які стаўся гімнам БНР, і «Беларускай Марсэльезы» (“Адвеку мы спалі”).

У 1914 годзе стварыў Менскі беларускі хор, які ў 1917 годзе увайшоў у склад Першага Беларускага таварыства драмы і камэдыі. У 1918—1919 кіраваў харавой капэлай у Беларускім савецкім тэатры; уваходзіў у склад Таварыства працаўнікоў беларускага мастацтва.

Улетку 1920 году арыштаваны польскімі акупацыйнымі ўладамі ў Асіповічах. Пасьля ўтварэньня Беларускага дзяржаўнага тэатру ў Менску (БДТ-1) яго галоўны хормайстар.

Арыштаваны ЧК у 1921 годзе разам з У. Фальскім; прысуджаны да расстрэлу, замененага 5-гадовым зьняволеньнем. У 1923 вызвалены.

Кіраваў харавымі калектывамі БДУ, МБПТ, саюзу паштавікоў-тэлеграфістаў. Стварыў музыку да спэктакляў БДТ-1: «Бязьвінная кроў» У. Галубка (1918), «Каваль-ваявода» Е. Міровіча (1925) і інш. Найбольш вядомай стала музыка да спэктакля «На Купальле» Міхася Чарота (1921), у прыватнасьці, да песьні «Купалінка». Напісаў песьні і рамансы на словы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Зьмітрака Бядулі, Міхася Чарота і іншых. Запісваў і гарманізаваў народныя песьні, частка якіх апублікавана ў зборніках «Беларускі сьпеўнік з нотамі на тры галасы паводле народных мэлёдыяў» (1921), «Беларускі лірнік» (1922), «Вайсковы зборнік» (1926). Браў удзел у рабоце музычнай сэкцыі Інбелкульту.

Пасьля 1930 году звольнены з працы, абвінавачаны ў нацыянал-дэмакратызьме. Служыў у царкоўным хоры Старажоўскай царквы Менску.

Арыштаваны 17 жніўня 1938. Расстраляны ў НКВД Менску. Рэгабілітаваны ў 1957 годзе.

Ваяцкі Марш: гімн БНР. Аўтар музыкі – У. Тэраўскі

Купалінка: знакамітая песьня, якую прынята лічыць народнай, музыку да якой на самой справе напісаў У. Тэраўскі

Шумныя бярозы: ёсьць меркаваньне, што Тэраўскі быў аўтарам музыкі да гэтай вядомай песьні