Пётра Крэчэўскі – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Усебеларуская палітычная канфэрэнцыя ў Празе, 1921 г.
25-28 верасьня 1921 г. у Празе адбылася Ўсебеларуская палітычная канфэрэнцыя, якая пацьвердзіла вернасьць Трэцяй Устаўнай грамаце Рады БНР і заявіла, што адзіным заканадаўчым органам Беларусі зьяўляецца Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама пацьвердзіла прынцып незалежнасьці й непадзельнасьці Беларусі.

Канфэрэнцыя аб’яднала прадстаўнікоў асноўных беларускіх палітычных арганізацый і партый за межамі БССР. Прысутнічалі ўдзельнікі з Заходняй Беларусі, Нямеччыны, Латвіі, Летувы, Польшчы і Чэхаславаччыны.

Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянэраў прадстаўлялі С. Баран, К. Дуж-Душэўскі, Л. Заяц, А. Карабач, В. Ластоўскі, Я. Мамонька, М. Шыла;

Беларускую партыю сацыялістаў-фэдэралістаў — В. Захарка, К. Езавітаў, П. Крачэўскі, А. Цьвікевіч;

Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю — Б. Тарашкевіч.

Канфэрэнцыя пацьвердзіла вернасьць Трэцяй Устаўнай грамаце Рады БНР і заявіла, што адзіным заканадаўчым органам Беларусі зьяўляецца Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама пацьвердзіла прынцып незалежнасьці й непадзельнасьці Беларусі.

Прадстаўнікі дыпляматычных місій БНР, 1921 г., падчас Усебеларускай палітычнай канфэрэнцыі ў Празе. Зьлева направа: Лявон Вітан-Дубейкаўскі, Мікола Вяршынін, Аляксандар Галавінскі, Аляксандар Цьвікевіч, Бруна Мілер

Дэлегацыя Партыі Сацыялістаў-Рэвалюцыянэраў на Ўсебеларускай палітычнай канфэрэнцыі, Прага, 25-28 верасьня 1921 г.

Рэзалюцыя, прынятая на канфэрэнцыі ў Празе

I. Рэзалюцыя аб Рыжскім Трактаце

Стоячы на грунце граматы Беларускай Народнай Рэспублікі ад 25 сакавіка 1918 г., апавесьціўшай незалежнасьць Беларусі ў межах лічэбнай перавагі беларускага народу, Беларуская нацыянальна-палітычная нарада ў Празе, зложаная з прадстаўнікоў беларускіх палітычных партыяў і нацыянальных арганізацый з-пад усіх цяперашніх акупацый Беларусі, сабраўшыся ў Прагу, аднагалосна заяўляе:

1.Беларускі народ вёў, вядзе й будзе весьці барацьбу за незалежнасьць і непадзельнасьць Беларусі.

2.Што ўсе ранейшыя пратэсты беларускіх палітычных і нацыянальных арганізацый, у свой час заяўленыя супраць Рыжскага Трактату, дзеля чаго Беларусь паміж Расеяй і Польшчай, нарадай аднагалосна пацьвярджаюцца.

3.Беларуская нацыянальна-палітычная нарада ў Празе заклікае ўсе актыўныя беларускія сілы да самай рашучай рэвалюцыйнай барацьбы ўсякімі, маючыміся ў іх распараджэньні спосабамі супраць падзелу Беларусі й заклікае лічыць ворагамі беларускага народу кожнага таго, хто згадзіўся б прызнаць Рыжскі мірны трактат. (Падпісалі: Старшыня нарады А. Цьвікевіч, Віцэ-старшыня В. Захарка й сакратар С. Баран).

II. Палажэньне беларускага народу пад акупацыямі

Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада ў Празе, разважыўшы палажэньне беларускага народу пад расійскай і польскай акупацыямі, сьцьверджае, што:

1) пад расійскай акупацыяй у гэты момант знаходзіцца больш як 206.000 кв.кл. беларускай тэрыторыі, зь ліку якой расійскі савецкі ўрад 153.000 кв.кл. далучыў беспасярэдна да Расіі, а на 53.000 кв.кл. утварыў фікцыю савецкай Беларусі. На тэрыторыі савецкай Беларусі расійскі савецкі ўрад устанавіў уладу, зложаную з чужых беларускаму народу элемэнтаў, каторымі кіруе цэнтральны савецкі ўрад з Масквы. Шырока рэклямаваная талерантнасьць савецкай улады да беларускага адраджэнскага руху ў савецкай Беларусі дагэтуль ня выйшла з чыста дэкляратыўных рамак; для нацыянальна-культурнага адраджэнскага руху ў савецкай Беларусі дагэтуль нічога ня зроблена.

На беларускай тэрыторыі, далучанай беспасярэдна да Расіі, беларускае насяленьне падлягае самай натужанай русыфікацыі і пазбаўленае ўсіх як палітычных, так і нацыянальна-культурных правоў: урадавай мовай зьяўляецца мова расійская, беларускія газэты забароненыя, беларуская адраджэнская праца тлуміцца турмой і расстрэламі;

2) пад польскай акупацыяй знаходзіцца больш як 100.000 кв.кл. беларускай зямлі; на захопленых польскім імпэрыялізмам гэтых тэрыторыях бушуе цяпер нічым не агранічаны польскі шавінізм і нечуваны нацыянальны ўціск і зьдзек над беларускім народам. З мэтай задушыць беларускі вызвалечы рух палякі нішчаць беларускую культуру і інтэлігенцыю, кіруючыся да поўнага зьнішчэньня на гэтых землях беларускага племені. ЗЕмлі беларускіх уцекачоў польскі ўрад раздае салдатам – ураджэнцам Польшчы. Сьвядомае беларускае сялянства польскі ўрад гноіць па турмах і канцэнтрацыйных табарах, ён зачыняе культурныя, нацыянальныя і эканамічныя арганізацыі, забараняе друк, беларускую школу і мову.

Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада, у імя справядлівасьці і захаваньня беларускай нацыі і культуры, вымагае ад Лігі Нацый м ўсіх народаў сьвету адкінуць агідны польскі шавінізм і імпэрыялізм у яго этнаграфічныя межы за Буг і Нарэў.

Прага-Чэская, 28 верасьня 1921 г.

Дзяржаўныя пячаткі Беларускай Народнай Рэспублікі
Галоўны атрыбут і сымбаль паўнамоцтваў Рады БНР: дзяржаўныя пячаткі Беларускай Народнай Рэспублікі і штамп Канцылярыі Старшыні Рады БНР.

Пячаткі былі створаныя перад Другой Сусьветнай Вайною, а самая старая – у 1918 годзе ў Беларусі.

З таго часу яны захоўваюцца Старшынёй Рады БНР і перадаюцца разам з паўнамоцтвамі новаабранаму Старшыні пры заступленьні на пасаду.

1. Старая Пячатка

Створаная ў 1918 годзе ў Беларусі, зьмяшчае “Пагоню” і надпіс “Рада Беларускай Народнай Рэспублікі”

2. Новая Пячатка

Створаная ў час паўнамоцтваў III Старшыні Рады БНР Пётры Крэчэўскага, зьмяшчае “Пагоню” і надпіс “Рада Беларускай Народнай Рэспублікі” кірыліцай і лацінкай.

3. Штамп Канцылярыі Старшыні Рады БНР

Выкарыстоўвалася для зацьверджаньня дакумэнтаў Канцылярыі. Яна была створаная ў 1930-я гады ў час знаходжаньня Рады БНР у Празе, пры IV Старшыні Рады Васілю Захарку. Зьмяшчае надпіс “Канцылярыя Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі” на беларускай і францускай мовах.

Зварот Рады БНР да прэзыдэнта ЗША – 22.10.1918
22 кастрычніка 1918 г. прыняты зварот Рады БНР да прэзыдэнта ЗША і да ваюючых дзяржаваў з заклікам да прызнаньня незалежнасьці Беларусі.

Обращеніе

къ президенту Сѣверо-Американских Соединенныхъ Штатовъ,

воюющимъ и центральнымъ державамъ

Рада Бѣлорусской Народной Республики, состоящая изъ избранниковъ ВСЕБѢЛОРУССКАГО СЪѢЗДА, а также изъ представителей національныхъ, общественныхъ и политическихъ группъ, является до созыва Бѣлорусскаго Сейма единственнымъ высшимъ Законодательнымъ и Административнымъ Органомъ, выражающимъ волю Бѣлорусскаго народа и другихъ народностей, населяющихъ Бѣлоруссію.

Въ тяжкій моментъ жизни довѣрившаго ей власть Края Рада въ сознаніи лежащей на ней отвѣтственности за судьбы Родины обращается къ Демократіямъ Міра.

Краю нашему, уже разоренному войной и гражданской междоусобицей, грозитъ еще въ случаѣ ухода Германскихъ войскъ неминуемое вторженіе анархическихъ элементовъ и пробужденіе анархическихъ настроеній въ народныхъ массахъ, а съ этимъ уничтоженіе остатковъ народнаго достоянія и культуры.

Изъ Бѣлоруссіи волна разрушенія грозитъ перекинуться на Западъ и усилить и тамъ бѣдствіе міровой войны.

Во имя культуры и человѣчности, во имя началъ гуманности, превозглашенныхъ господиномъ Президентомъ Сѣверо-Американскихъ Соединенныхъ Штатовъ Рада Бѣлорусской Народной Республики проситъ спасти беззащитную Бѣлоруссію отъ разгрома и въ этихъ цѣляхъ нынѣ же до отхода оккупаціонной арміи обезпечить ей внѣшнюю неприкосновенность признаніемъ ея Самостоятельности и Независимости и внутреннюю безопасность передачей въ руки Рады Гражданскаго Управленія Краемъ.

Дабы Рада могла выполнить лежащую на ней задачу умиротворенія Края необходимо одновременно съ передачей ей Гражданскаго Управленія возстановить дѣйствія Конституціонной гарантіи публичной и частной жизни.

Старшыня Рады [Лесикъ], Намесьник [Смоличъ], Секретарь [Кречевскій]

(паводле Архівы БНР, Том 1, Кніга 1, с. 284)

на ілюстрацыі: прэзыдэнт ЗША ў 1918 г. Вудро Вілсон

Альшанскія могілкі ў Празе: прэзыдэнт Пётра Крэчэўскі – відэасюжэт Радыё Свабода
Сюжэт Радыё Свабода пра Пётру Крэчэўскага, Старшыню Рады БНР у выгнаньні.

Першы беларускі ўрад – 20.02.1918 г.
20 лютага 1918 г. пасьля адступленьня зь Менска бальшавісцкіх войскаў Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду сфармаваў першы Беларускі ўрад (Народны Сакратарыят).

Сакратарыят абвясціў сябе вярхоўнай уладай у краі да “склікання на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сходу Беларусі”. У кастрычніку 1918 Народны Сакратарыят быў перайменаваны ў Раду Народных Міністраў БНР і ў наступным быў вядомы як Урад БНР. Сёньня функцыі Ўраду БНР у выгнаньні выконвае Прэзыдыюм Рады БНР.

Спачатку ва ўрад на чале зь Язэпам Варонкам уваходзілі 7 чалавек, але пасьля іх колькасьць была даведзеная да 15-ці. Паводле ўспамінаў Кастуся Езавітава, склад першага ўраду БНР быў наступны:

Язэп Варонка — старшыня і народны сакратар (міністар) міжнародных справаў,

Іван Макрэяў — народны сакратар унутраных справаў,

Аркадзь Смоліч — народны сакратар асьветы,

Яўхім Бялевіч — народны сакратар справядлівасьці,

Янка Серада — народны сакратар народнай гаспадаркі,

В. Рэдзька — народны сакратар шляхоў зносін,

Тамаш Грыб — народны сакратар земляробства,

Палута Бадунова — народны сакратар апекі,

А. Карач — народны сакратар пошты і тэлеграфу,

Пётра Крэчэўскі — народны сакратар кантролю,

Гелі Белкінд — народны сакратар фінансаў,

Павал Злобін — сакратар расейскіх справаў,

Майсей Гутман — «першы таварыш» (першы намесьнік) старшыні і сакратар габрэйскіх справаў,

Канстантын Езавітаў — «другі таварыш» старшыні і народны сакратар вайсковых справаў,

Лявон Заяц — загадчык справаў Народнага Сакратарыяту

“Покліч” – артыкул Старшыні Рады БНР Крэчэўскага (студзень 1926 г.)
У сваім артыкуле III Старшыня Рады БНР Пётра Крэчэўскі адказвае на аргумэнты непрыяцеляў беларускага дзяржаўнага сувэрэнітэту як у Польшчы, так і ў Савецкай Расеі.

Зь беспрыкладнай у гісторыі народаў адвагай Беларускі Народ вядзе змаганьне за сваё вызваленьне ад чужацкай няволі.

Каб зьменшыць вагу барацьбы за вольнае слова, за родную школу, за мову і сваё палітычнае і гаспадарска-эканамічнае жыцьцё, нашыя ворагі штодня карыстаюцца сваёй і загранічнай прэсай, каб давясьці сьвету, што гэта бандытызм, а не вялікая вызвольчая барацьба за сваю свабоду. Паўстаньні ў Захадняй і Ўсходняй Беларусі жорстка душацца, а падаюцца зьвесткі ў прэсу, што беларускае сялянства і непісьменна, і нацыянальна несьвядома, а таму зьвяртаць увагу на іх барацьбу і дамаганьня ня варта.

Не дармо на ўсім абшары этнаграфічнай Беларусі нашы ворагі карыстаюцца ў гэтым сэнсе тымі самымі доказамі:

“Цяпер ясня відаць, кажа Савецкая Беларусь на Ўсходзе, што ў варунках сучаснага капіталістычнага ладу збудаваць Мужыцкую Беларускую Рэспубліку – сіламі аднаго сялянства на 60: непісьменнага, 90: нацыянальна несьвядомага, – ёсьць заданьне ілюзорнае, вельмі далёкае ад зьдзейсьненьня” (Сав. Бел. 31 Х.І. №296 (1595).

Тое самае гавораць і паны – на Захадзе. Вывад па-іхняму адзін: селянін няпісьменны і нацыянальна несьвядомы мусіць падпарадкавацца альбо, як “кулак”, – камуністам і іх партыі, альбо, як “несьвядомае быдла” – панам, якія ўжо і давядуць селяніна да маткі праўды.

Аднак, без дапамогі тых і другіх, Беларускі Народ сваёй сялянскай масай вызнаў сябе сувэрэнным гаспадаром Беларусі і актам 25 сакавіка 1918 г. замацаваў сваю дзяржаву. Не адважываецца і савецкая Беларусь супярэчыць праўна-юрыдычнаму акту гэнага дню, але прызнаецца шчыра, што пакуль цэніць не права, а сілу, і таму прымушана сьвяткаваць Незалежнасьць 1 студзеня 1919 г. – камуністычную.

Розум і павага, зь якой Беларускі Народ ставіўся да сваёй дзяржавы, як у пройшласьці – Беларуска-Літоўскай дзяржавы, так і цяпер – Беларускай Народнай Рэспублікі, як творчай волі ўсяго Беларускага Народу, дэмакратычнага па істоце і цьвёрдага ў сваім “я”, гаворыць за правідловасьць яго шляху.

Гэтага не адкідаюць і бесстароныя дасьледчыкі беларускага руху з варожага стану:

“Усюды сярод беларускай люднасьці можна без труднасьці сьцьвердзіць моцны стан самаўсьведамленьня, асабліва сацыяльна-клясавага, рэлігійнага, а таксама і нацыянальнага і, хоць праўда, болей у значэньні нэгатыўным – незалежнасьці да даных нацыянальнасьцяў, ніж у пазытыўным – належнасьці да аднэй зь іх” (Сроковскі, Справа народосьцёва на крэсах всходніх, Краков 1924 г. бал. 7).

Мы верым, што традыцыйна ўзгадованы на праве і справядлівасьці Беларускі Народ ніколі не падпарадкуецца сіле дыктатуры, і як актыўна, так і пасіўна, што дасьледчыці называюць нэгатыўным самаўсьведамленьнем у варунках трохсотлетняга заняпаду пад гвалтам польскай і расейскай улады, будзе змагацца за сваё права на поўнае зьдзейсьненьне народапраўства.

Мы не карыстаемся дэмагогіяй і не заклікаем да таго, чаго ня можам даць. Наш шлях – шлях праўды. На абман народу і за кліч яго да ўсясьветнага шчасьця ў той час, як ён галодны і халодны, абрабованы чужынцамі, абліваецца крывёй і потам у змаганьні за сваё права, мы ня пойдзем.

Трэба ўпарадкаваць сваё жыцьцё, трэба Беларускі Народ зрабіць гаспадаром на сваёй зямлі ў першую чаргу, а потым ужо памагаць і другім народам у мэтах агульна-чалавечага шчасьця.

Прэзыдыюм Рады Беларускай Народнай Рэспублікі стаіць на варце гэных інтарэсаў за граніцай, так, як даручыла яму Рада Рэспублікі 13 сьнежня 1919 г. – Голас Усебеларускага Зьезду.

Духоўная, як і рэальная сувязь паміж Прэзыдыюмам Рады і Беларускім Народам, нягледзячы на варожыя акупацыі, не парвана. Гэта мы бачым штодня з той барацьбы, якую вядзе Беларускі Народ на тэрыторыі Савецкай Беларусі – на Ўсходзе і пад Польшчай – на Захадзе.

Здраднікі і перакідчыкі, то ў адзін бок, то ў другі, самі па сабе атрымалі засуд Беларускага Народу.

Далейшая праца, як наша за граніцай, так і ўсяго Беларускага Народу на Бацькаўшчыне, павінна скінуць панаваньне чужынцаў і даць мейсца Беларускаму Народу на ўсёй Этнаграфічнай Беларусі, дзе ён становіць адменную большасьць.

Сьмела наперад, за нацыянальную і сацыяльную роўнасьць!

Няхай жыве Беларускі Народ!

Не пазволім панам і камуністам фальшаваць волю Беларускага Народу.

Супроць сілы – мы ставім ідэю, супроць гвалту – пратэст.

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

П. Крэчэўскі

Студзень 1926 г.

Абвяшчэнне БНР і дзейнасць яе Рады
9 снежня 1917 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй пачаліся мірныя перагаворы. Занепакоены тым, што ўзнікла рэальная небяспека падзелу роднага края, выканкам Усебеларускага з’езда накіраваў у Брэст-Літоўск сваіх прадстаўнікоў. Дэлегацыя на чале з А. Цвікевічам, нягледзячы на шматлікія перашкоды і адсутнасць афіцыйнага статуса, здолела данесці да ведама ўдзельнікаў канферэнцыі, што яна выступае ад імя беларускага народа і адстоўвае цэласнасць і непадзельнасць яго тэрыторыі, неабходнасць нацыянальнага самавызначэння. Але мірныя перагаворы па віне Л. Троцкага былі сарваны. Германскае камандаванне аддало загад сваім войскам пачаць 18 лютага 1918 г. наступленне, што рэзка абвастрыла сітуацыю на Заходнім фронце. Дзейнічаючы сумесна з часцямі 1-га польскага корпуса, германскія войскі хутка набліжаліся да Гомеля і Мінска. У такіх умовах кіраўніцтва Аблвыканкамзаха і СНК Заходняй вобласці, якія раней не аднойчы заяўлялі аб сваім імкненні застацца ў горадзе і арганізаваць абарону, вымушаны былі спешна эвакуіравацца. У ноч на 19 лютага з Мінска ў Смаленск выехалі партыйныя і савецкія ўстановы, штаб Заходняга фронту.

Пасля адыходу бальшавікоў выканкам Усебеларускага з’езда вырашыў узяць уладу ў свае рукі. 21 лютага 1918 г. ён звярнуўся да народаў Беларусі з першай устаўнай граматай, у якой абвясціў сябе часовай уладай. Мы павінны ўзяць свой лёс у свае ўласныя рукі”, — падкрэслівалася ў грамаце. Беларускі народ павінен ажыццявіць сваё неад’емнае права на поўнае самавызначэнне, а нацыянальныя меншасці — на нацыянальна-персанальную аўтаномію. Планавалася, што права нацый павінна вырашацца праз скліканне на дэмакратычных пачатках устаноўчага сейма, а да яго адкрыцця функцыі ўлады ўскладаліся на створаны Выканкамам Народны Сакратарыят Беларусі. Гэта быў першы беларускі ўрад, старшынёй і сакратаром міжнародных спраў якога быў прызначаны адзін з лідэраў БСГ Я.Варонка. Акрамя яго ў склад урада ўвайшлі П.Крачэўскі, А.Смоліч, П.Бадунова, А.Карач, Т.Грыб, К.Езавітаў, У.Макрэеў, І.Серада, Я.Бялевіч, В.Рэдзько, Г.Белкінд, П.Злобін, Л.Заяц (усяго 14 сакратароў), якія прадстаўлялі БСГ, сацыялістаў-рэвалюцыянераў і яўрэйскія сацыялістычныя арганізацыі.

Дзейнасць Народнага Сакратарыята праходзіла ў складаных умовах. У Мінск увайшлі нямецкія войскі, дзе яны нечакана “сутыкнуліся” з палітычным цэнтрам, які называў сябе беларускім урадам. Асновай сваёй палітыкі Германія лічыла мірны дагавор толькі з РСФСР і разглядала Беларусь як частку акупіраванай расійскай тэрыторыі. 25 лютага 1918 г. нямецкія салдаты занялі будынак Народнага Сакратарыята, знялі з яго нацыянальны сцяг, у памяшканні зрабілі вобыск і захапілі касу. Неўзабаве пасля інцыдэнту акупацыйным уладам быў адасланы мемарандум. Пасля наведвання беларускімі прадстаўнікамі нямецкага каменданта капітана фон Пільца непаразуменне было вырашана. Аднак рэальнай улады Народны Сакратарыят не атрымаў і працягваў сваё існаванне толькі фармальна. 9 сакавіка 1918 г. адбылося пашыранае пасяджэнне Выканкама Усебеларускага з’езда, на якім была прынята другая ўстаўная грамата да народаў Беларусі. У межах рассялення і колькаснай перавагі яе насельніцтва Беларусь была абвешчана Народнай Рэспублікай — БНР. Выканкам быў перайменаваны ў Раду, прэзідыўм якой узначаліў І.Серада. Да склікання ўстаноўчага сейма яна аб’яўлялася заканадаўчай уладай, а Народны Сакратарыят, які назначаўся Радай, стаў выканаўчым органам і падпарадкоўваўся ёй. Граматай дэклараваліся дэмакратычныя правы і свабоды, адмянялася права прыватнай уласнасці на зямлю, устанаўліваўся 8-гадзінны рабочы дзень.

Друтая ўсгаўная грамата фактычна з’яўлялася пашыраным варыянтам першай і вызначала асноўныя прынцыпы нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва на Беларусі. 3 імі пагадзіліся нават меншавікі і эсэры, якія раней ігнаравалі саму ідэю беларускай дзяржаўнасці. Адбылося іх прымірэнне з беларускімі палітычнымі партыямі, перш за ўсё з БСГ. Пачала выпрацоўвацца агульная тактыка ў нацыянальным пытанні, на падастве якой складваўся палітычны блок. Прадстаўнікі расійскіх сацыялістычных партый увайшлі ў Раду. 18 сакавіка 1918 г. Рада Усебеларускага з’езда абвясціла сяое Радай БНР і папоўніла свой склад. Агульная колькасць яе членаў была даведзена да 71 чалавека. У яе ўвайшлі прадстаўнікі палітычных партый і аб’яднанняў, земстваў і гарадоў, нацыянальных меншасцяў, якія жылі на Беларусі. У Прэзідыўм Рады былі абраны І.Серада, Я.Варонка і К.Езавітаў.

3 сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй быў падпісаны мірны дагавор, па якім землі, што ляжалі на захад ад лініі Рыга — Дзвінск — Свянцяны — Ліда — Пружаны і належалі раней Расіі, перадаваліся Германіі і Аўстра-Венгрыі. Іх лёс павінен быў вырашацца ў адпаведнасці з пажаданнямі насельніцтва. Усходняя частка захопленых Германіяй беларускіх зямель да заканчэння вайны заставалася пад акупацыяй. Гэта яшчэ болын узмацніла незалежніцкія тэндэнцыі ў радах беларускага нацыянальнага руху, бо бальшавікі парушылі дадзенае абяцанне, што лёс Беларусі не будзе вырашацца без удзелу яе прадстаўнікоў.

У склад Рады былі кааптаваны прадстаўнікі Віленскай беларускай рады, якія прапанавалі абвясціць незалежнасць БНР. Прапанова спачатку была разгледжана фракцыяй БСГ у Радзе БНР, затым на пленарным пасяджэнні. Пасля доўгіх спрэчак паміж прыхільнікамі незалежнасці і аўтаноміі Беларусі ў складзе РСФСР 25 сакавіка 1918 г. была прынята трэцяя ўстаўная грамата, якой абвяшчалася незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. У дапаўненне да папярэдніх актаў тут указвалася, што БНР павінна ўключыць усе землі, дзе жыў і меў лічбавую перавагу беларускі народ. Згодна з этнаграфічнай картай, якую склаў акадэмік Я.Карскі, сюды ўключаліся Магілёўшчына, беларускія часткі Міншчыны, Віцебшчыны, Віленшчыны, Гродзеншчыны, Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны і іншых губерняў. У фамаце падкрэслівалася, што страцілі сілу ўсе старыя дзяржаўныя сувязі і Брэсцкі мірны дагавор. Рада БНР павінна была ўвайсці ў адносіны з зацікаўленымі бакамі і самастойна падпісаць мірнае пагадненне, маючы на ўвазе захаванне цэласнасці і непадзельнасці беларускіх зямель.

Акт аб незалежнасці адлюстраваў надзеі на прызнанне БНР суседнімі краінамі. Аднак гэты крок спачатку не атрымаў падтрымкі. Украіна і Латвія мелі прэтэнзіі на беларускія тэрыторыі. У Расіі адразу пачаліся акцыі пратэсту супраць абвяшчэння БНР, 6о яна лічыла Беларусь неад’емнай часткай сваёй тэрыторыі. Дзяржавы Антанты і ЗША ва ўмовах вайны з Германіяй і грамадзянскай вайны ў Расіі таксама не праявілі зацікаўленасці да БНР. Праціўнікамі беларускай дзяржаўнасці з’яўляліся польскія і рускія арганізацыі на Беларусі, яўрэйскія колы, якія арыентаваліся на мову і культуру вялікіх народаў і мелі эканамічныя інтарэсы за яе межамі. Што ж тычыцца Германіі, то яе канцлер у адказ на ноту Народнага Сакратарыята паведаміў, што Берлін трактуе Беларусь як частку Савецкай Расіі і, паводле Брэсцкага пагаднення, не мае права без згоды ленінскага ўрада прызнаць новаўтвораную дзяржаву.

Пад пагрозай зброі нямецкія акупацыйныя ўлады разагналі Раду і Народны Сакратарыят, а ў пачатку красавіка забаранілі іх дзейнасць.

У сувязі са склаўшыміся абставінамі Рада і Сакратарыят пайшлі на збліжэнне з дзеячамі Мінскага беларускага прадстаўніцтва Р.Скірмунтам і П.Алексюком, якія выступалі супраць сацыяльных пераўтварэнняў, за больш цеснае супрацоўніцтва з Германіяй. Яны былі кааптаваны ў склад Рады БНР, а 25 красавіка 1918 г. пад іх націскам прымаецца рашэнне накіраваць тэлеграму кайзеру Вільгельму II, у якой выказваецца падзяка за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага прыгнёту і анархіі. Члены Рады заявілі, што будучыню сваёй краіны яны бачаць толькі пад апекай германскай дзяржавы.

Але адказу не было, не далі вынікаў і іншыя намаганні ў гэтай справе. Як затым высветлілася, гэта быў памылковы крок, які выклікаў востры палітычны крызіс і прывёў да расколу БСГ і Раду БНР. Беларуская сацыялістычная грамада раскалолася на тры часткі: Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю і Беларускую партыю сацыялістаў-федэралістаў. Раду БНР пакінулі сацыялісты-рэвалюцыянеры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты, частка членаў БСГ. Пачаў распадацца Народны Сакратарыят. Пад уплывам абставін Рада пачала эвалюцыяніраваць у кааліцыйны орган, дзе перавагу атрымалі кансерватары на чале з Р.Скірмунтам. Яны адмовіліся ад аграрнай праграмы, якая была замацавана ў першай устаўнай грамаце, і пачалі кансультацыі з прадстаўнікамі палітычных партый аб фарміраванні новага складу Народнага Сакратарыята. Але місія Скірмунта правалілася і праз два месяцы ініцыятыву па фарміраванні новага ўрада паспрабаваў узяць на сябе І.Серада. Крызіс унутры Рады БНР паглыбляўся і гэтаму садзейнічала ўзмацняючаяся партызанская барацьба народных мас супраць акупантаў. Адначасова палепшыліся яе адносіны з акупацыйнымі ўладамі, якія ў адрозненне ад афіцыйнага Берліна супрацоўнічалі з Радай БНР.

Пры падтрымцы камандуючага 10-й арміяй генерала Эрыха фон Фалькенгайна Рада дабілася згоды на дзейнасць Мінскай гарадской думы, арганізацыю мясцовай улады. Быў выдадзены часовы загад мясцовым беларускім радам, у якім акрэсліваліся прынцыпы выбараў і прыняцця ўлады ад акупантаў у асобных адміністрацыйных галінах. Пры павятовых камендатурах ствараўся інстытут саветнікаў для ўрэгулявання спрэчак паміж акупантамі і насельніцтвам. Пасля таго як у чэрвені 1918 г. урад БНР аб’явіў несапраўднымі дэкрэты Савецкай улады, акупанты перадалі ў кампетэнцыю Народнага Сакратарыята гандаль, прамысловасць, органы апекі, адукацыю і культуру. Паспяхова развівалася дзейнасць Рады БНР на міжнароднай арэне. Па яе ініцыятыве нямецкае вайсковае камандаванне пачало летам 1918 г. перагаворы з Савецкай Расіяй аб аб’яднанні з БНР усходніх раёнаў Беларусі, занятых расійскімі войскамі. 3 гэтай нагоды ў Маскву выязджала беларуская дэлегацыя, але народны камісар замежных спраў РСФСР Г.Чычэрын яе не прыняў. Прадстаўніцтвы БНР з’явіліся на Украіне, у Літве і Савецкай Расіі. Дыпламатычныя місіі былі накіраваны ў Варшаву, Берлін, Берн, Капенгаген. У Кіеве была адкрыта Беларуская гандлёвая палата. Грамадзяне рэспублікі пачалі атрымліваць пашпарты БНР, у тым ліку дыпламатычныя. У красавіку 1918 г. у якасці дзяржаўнага быў зацверджаны бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”.

Найболыных поспехаў БНР дасягнула ў развіцці асветы і культуры. У красавіку 1918 г. Народны Сакратарыят прыняў пастанову аб абвяшчэнні беларускай мовы дзяржаўнай. Усе акты, дакументы і пастановы павінны былі пісацца на ёй. Паводле розных падлікаў было адкрыта ад 150 да 350 беларускіх школ, 13 гімназій; пры народным сакратарыяце асветы створаны бюро па справах распрацоўкі школьных падручнікаў і выдавецтва “Прасвета”, якое займалася іх выданнем. У Мінску пачаў працаваць Беларускі педагагічны інстытут, дзе чыталі лекцыі прафесары Я.Карскі, В.Іваноўскі, У.Ігнатоўскі, Б.Тарашкевіч і інш. У красавіку 1918 г. была заснавана Мінская вышэйшая музычная школа, у тым жа годзе перайменаваная ў Беларускую кансерваторыю. Была створана падрыхтоўчая камісія па адкрыцці Беларускага універсітэта, куды ўвайшлі А.Смоліч, М.Доўнар-Запольскі, Я.Карскі. У Мінску працавалі Беларускі тэатр, Таварыства драмы і камедыі, іншыя культурныя ўсгановы. Пад кантролем Народнага Сакратарыята выходзіла 14 газет і часопісаў на беларускай мове.

Поспехі ў дзяржаўным будаўніцтве БНР былі абмежаваныя, бо германскія ўлады не дазволілі стварыць свае ўзброеныя сілы і паліцыю, адсутнічалі фінансавая сістэма, мясцовыя органы ўлады. Каб неяк умацаваць сваё становішча, 9 кастрычніка 1918 г. Рада БНР прыняла пастанову аб павелічэнні свайго складу да звыш 100 чалавек, а Народны Сакратарыят неўзабаве быў пераўтвораны ў Раду народных міністраў, якую ўзначаліў А.Луцкевіч. Новы ўрад паспрабаваў вырашыць беларускае пытанне з удзелам Савецкай Расіі і ў лістападзе распачаў з ёю перагаворы. Але яны не былі завершаны. У Германіі адбылася лістападаўская (1918 г.) рэвалюцыя, Савецкі ўрад дэнансаваў Брэсцкі дагавор і рушыў Чырвоную Армію на захад. Рада БНР пасля адходу германскіх войскаў аказалася безабароннай. Частка яе членаў заставалася ў Мінску, астатнія выехалі ў Гродна і Вільна.

Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, першая спроба ўтварэння беларускай дзяржаўнасці мела вялікае гістарычнае значэнне. Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць яе Рады аказалі ўплыў на развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Не дабіўшыся ўлады, Рада БНР тым не менш прымусіла бальшавіцкі ўрад перагледзець сваю палітыку ў адносінах да Беларусі і пайсці па шляху ўтварэння абмежаванай у правах савецкай дзяржавы.

Аўтар: Ю. Казакоў

Крыніца: Гісторыя Беларусі. Пад рэд. А. Г. Каханоўскага і інш.- Мн.: “Экаперспектыва”, 1996. С. 313-318 (паводле http://hbnr.org/)