Польская акупацыя Заходняй Беларусі – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Мэмарыял БНР да Парыскай мірнай канфэрэнцыі (1919)
У 1919 і 1920 гг. у Парыжы адбылася мірпная канфэрэнцыя, на якой падводзіліся вынікі Першай сусьветнай вайны і вызначаліся ўмовы пасьляваеннага міжнароднага парадку.

Рада БНР таксама накіравала сваю дэлегацыю на чале з Антонам Луцкевічам для ўдзелу ў канфэрэнцыі з мэтай дасягнуць прызнаньня незалежнасьці Беларусі з боку міжнароднай супольнасьці. Па дарозе ў Парыж дэлегацыя наведала Чэхаславаччыну, дзе была прынятая прэзыдэнтам Томашам Масарыкам. У Парыжы дэлегацыя мела сустрэчу з замежным міністрам расейскага калчакаўскага ўраду Аляксандрам Сазонавым і з польскім прам’ер-міністрам Ігнацыям Янам Падэрэўскім.

Для ўдзельнікаў Парыскай канфэрэнцыі Антонам Луцкевічам і Лявонам Зайцам быў падрыхтаваны мэмарыял, тэкст якога прадстаўляем вашай увазе.

Мэмарыял Беларускага Ўраду
Пану Старшыні Міравой Канфэрэнцыі ў Парыжы

г. Гродна, 22 студзеня 1919 г.

Пад той час, як прынцып самаазначаньня нацыянальнасьцей сьвяткуе пабеду на ўсенькім сьвеці, – дванадцацімільённы Беларускі народ, некалі вольны і незалежны, а пасьля паняволены суседзямі і толькі цяпер паўстаўшый дзеля адбудовы сваёй нацыянальнай культуры і дзяржаўнасьці, стаіць перад пагрозай новага паняволеньня – яшчэ горшага за колішняе, бо яно суліць яму ў дадатку разрыў жывога нацыянальнага арганізму на некалькі часьцін. У гэткі мамэнт ядынае законнае прадстаўніцтва Беларускага народу, Народнае Міністэрства, прызванае да жыцьця народнай воляй, лічыць сваёй павіннасьцю зьвярнуцца да вялікіх дзяржаў, апавесьціўшых прынцып нацыянальнага самаазначаньня, з просьбай аб зашчыту апіраючыся не на сілу аружжа, а на сваё права на жыцьцё і свабоду.

Праз нейкую дзіуную іронію долі культурны сьвет ведае аб рожных дробных і слабых народах і паддзержывае іх дзяржаўнасьць,- але аб дванаццацімільённым Беларускім народзе, бацькаўшчына катарага ў дадатку страшэнна зруйнавана вайной, ня ведае і ня рупіцца ніхто…

Гранічучы на заходзі з Польшчай, на паўночным заходзі з Літвой і Латвіей, на поўначы і ўсходзі з Маскоўшчынай і на паўдня з Украінай, абшар Беларусі, даходзячы 300 000 квадратных кіломэтраў, абнімае быўшыя расейскія губэрні Віленскую, Гродзенскую, Менскую, Вітэбскую, Магілёўскую, палову Смаленскай, часьць Чарнігаўскай і сумежныя паветы Сувальскай, Ковенскай, Курляндзкай і іншых губэрняў.

Згруба гранічная мяжа Беларусі йдзе гэтак: ад Дзьвінску на поўнач ламанай лініей да станцыі пры чыгунцы Корсаўка, адтуль на ўсход да Ржэва на Волзе блізка зусім простай лініей, ад Ржэва граніца йдзе ў паўднёва-заходнім кірунку на Бранск і далей па Дзесьне, адтуль на заход крывой лініей на Грамяч, Ноўгарад-Северск, Гарадню, усьце Прыпяці і далей уздоўж балот Прыпяці (на паўдня ад іх) Буга і Нарэва да Беластоку. Акружаючы з заходу Беласток і Хорошч, якія знаходзяцца на Беларускай зямлі, граніца паднімаецца на поўнач, захоплівае места Аўгустоў і далей ламанай лініей ідзе цераз Друскенікі, Эйшышкі, Новыя Трокі, Мусьнікі, Сьвенцяны – да Дзьвінску. Места Вільня стаіць на Беларускай зямлі, і літоўская граніца акружае яго паўкругам радзіусу 20-60 вёрст. На ўсім паказаным абшары беларусы становяць каля 75% насяленьня, жыды становяць тут каля 12%, а рэшта – палякі, вялікарусы, украінцы, літвіны, татары і інш.

Беларусы вядуць свой род ад старых славянскіх плямёнаў Крывічоў, Дрыгвічоў і інш., каторыя ўжо у IX сталецьці зрабілі пачатак сваёй дзяржаўнасьці. Ад IX да XIII ст. гісторыя Беларусі – гэта час цяжкой барацьбы за незалежнасьць з суседнімі рускімі князьствамі, барацьбы за вольны доступ да Балтыцкага мора, з каторым Беларусь зьвязывалі водныя тарговыя дарогі – Дзьвіна і Нёман. Гэная барацьба прымусіла беларускія плямёны крэпка еднацца паміж сабой і зрабіць хаўрус з Літвой. Ад XIII да другой паловы XVI ст. беларусы разам з літоўскім народам збудавалі магутную дзяржаву, якая найбольш вядома пад імем Вялікага Князьства Літоўскага. Дзякуючы сваей культурнасьці і высокаму разьвіцьцю грамадзкага жыцьця, беларусы здабылі тутака пануючае палажэньне. Беларуская мова сталася дзяржаўнай мовай па ўсенькім В. Князьстве Літоўскім, сталася мовай культурных людзей, пакінуўшы па сабе сьляды ў вечных памятніках – нялічаным множстве актаў дзяржаўных і цывільнага права, у вядомым на ўсю Эўропу зборніку законаў В. Кн. Літоўскага – “Літоўскім Статуце”, які быў напісаны па-беларуску і сьпярша друкаваўся толькі ў гэтай мове. Ужо ў 1518 г. беларусы мелі друкаваную Біблію у роднай мове.

У 1569 г. на сойме ў Любліне Літоўска-Беларускае гаспадарства падпісала акт дзяржаўнае уніі (еднасьці) з Польшчай. Паводлуг Люблінскай умовы злучыліся яны ў адну фэдэрацыю на аснове поўнай роўнасьці: кожная з іх захавала права мець сваю асобную армію, свае законы, фінансы, суды і мясцовае ўпраўленьне, а еднасьць выяўлялася толькі ў супольным сойме.

У канцы XVIII ст. злучаная Беларуска-Літоўска-Польская дзяржава была разьдзелена паміж трох суседак: Аўстрыяй, Прусамі і Расеей. Беларусь была цэлком прылучана да Расеі ў 1793 г. паводлуг умовы, падпісанай у Гародні. Гэная ўмова павінна была забаспечыць Беларусі магчымасьць свабоднага і самабытнага разьвіцьця і тварэньня свёй нацыянальнай культуры. На жаль, яна ня была споўнена: расейская дзяржаўная палітыка пайшла па даразе гвалтаў і нялічанымі агранічэньнямі і рэпрэсіямі: зачыняючы вышэйшыя школы, уціскаючы веру, забараняючы друкаваць кніжкі па-беларуску (у 1865 г.), ужываць народную мову ў школе і цэркві (1839 г.) і т.д.- старалася забіць у беларусаў нацыянальнае пачуцьцё і абярнуць іх у маскалёў. На Беларусь углядаліся, як на некалькі губэрняў, аднастайных з маскоўскімі, якімі упраўлялі маскоўскім абычаем – з тэй толькі рожніцай, што тут не дапускалі ані ценю самаўпраўленьня, заведзенага ў вялікарускіх губэрнях у 1864 г. Толькі наперадодні сусьветнае вайны ў часьці Беларусі было заведзена земскае самаўпраўленьне, а Віленшчына і Гродзеншчына і тагды асталіся бяз яго.

Жывучы ў страшэнна цяжкіх варунках, пазбаўлевыя нацыянальнай школы і цэрквы, беларусы блізка зусім утрацілі сваю інтэлігенцыю. Аднак за ўвесь час маскоўскага панаваньня рабіліся спробы пачаць работу дзеля нацыянальнага адраджэньня беларусаў, робленыя нацыянальна-сьвядомымі сынамі Беларускае зямлі. Спробы гэныя зыходзіліся з мамэнтамі ўзросту дэмакратычнага руху у Расеі і заграніцай: яны станавілі адгалосак Вялікай Францускай Рэвалюцыі, узмацовываліся ў 1830 і 1848 гадох, выяўляліся ў часе паўстаньня 1863 году, разьвіцьця «народнічества» ў Расеі у 1880-х гадох і ўрэшці абярнуліся ў шырокі масавы народны рух у часе рэвалюцыі 1905 г. У зусім кароткі час беларусы стварылі сваю арыгінальную літэратуру, даўшы багата імёнаў слаўных паэтаў, стварылі сваю народную прэсу, много культурна-прасьветных, грамадзкіх і палітычных арганізацый і т.д. Цэнтрам беларускай нацыянальнай работы была адвечная сталіца краю – Вільня. Найвышэйшай праявай беларускай нацыянальнай работы была праца над будоўляй сваёй незалежнай дэмакратычнай нацыянальнай дзяржавы. Яна разьвярнулася ў першыя ж дні рэвалюцыі ў лютым 1917 году. У марцы ў Менску адбыўся людны зьезд беларускіх грамадзскіх працаўнікоў, на якім быў заснованы “Беларускі Нацыянальны Камітэт”. Месца апошняга пасьля заняла “Цэнтральная Рада Беларускіх Арганізацый і Партый”, каторая адгэтуль гуртавала каля сябе і кіравала ўсю беларускую нацыянальную работу. За шэсць месяцаў рэвалюцыі ідэя адраджэньня і палітычнага самаазначаньня Беларусі ўсё ўзмацоўвалася і разьвівалася на чысьленых зьездах, мітынгах і сходках. Пасьля трэйцяе сэсіі “Цэнтральнае Рады Беларускіх Арганізацый і Партый” у кастрыніку 1917 г. ясна выявілася патрэба стварыць дзяржаўнапраўную ўстанову, якая ўзяла-бы ў свае рукі ўласьць, і палажыў аснову Беларускай Народнай Рэспубліцэ. Дзеля гэтага былі скліканы армейскія зьезды на ўсіх франтах: Заходнім у Менску (18-24 кастрычніка), Паўночным у Вітэбску (15-20 лістапада), Румынскім у Одэсі (3-8 сьнежня), Палудзенна-заходнім у Kіеві; два зьезды беларусаў-бежанцаў у Маскве і адзін у Менску; зьезды вучыцялёў і розных грамадзкіх арганізацый у Смаленску, Вітэбску, Полацку і іншых местох. Рэзультатам гэтых зьездаў было заснаваньне “Вялікай Беларускай Рады” і “Беларускай Цэнтральнай Вайсковай Рады”, а такжа скліканьне ўсебеларускага Зьезду з устаноўчымі функцыямі ў Менску 18 сьнежня 1917 году.

Усебеларускі Зьезд быў найбольш поўным і сур’ёзным выяўленьнем волі Беларускага народу, раўнуючы да такага-ж выяўленьня волі другімі народамі быўшае Расеі. На зьезд прыехалі дэпутаты ад валасных (сялянскіх) земств, і камітэтаў з усяе этнаграфічнае Беларусі, ад павятовых і губэрнскіх земств, мястовых самаўпраўленьняў, работніцкіх арганізацый, ваенных з усіх фронтаў і тылу арміі, бежанскіх саюзаў і камітэтаў, коопэратываў, прафэсіянальных і іншых саюзаў Беларусі, усіх палітычных партый, – разам 1167 дэпутатаў с правам пастанаўляючага голасу і 705 дарадчага. Зьезд, выяўляючы сувэрэнную волю Беларускага народу, пастановай 31 сьнежня 1917 года ўстанавіў рэспубліканскі дэмакратычны лад у этнаграфічных межах Беларускае зямлі і выбраў найвышэйшую уладу Беларусі: Раду Ўсебеларускага зьезду, якая у свой чарод пасьля аддала спаўняючую ўласьць у старонцы Радзе Народных Міністраў. Пасьля прыняцьця гэтых пастаноў прадстаўнікі большэвіцкай уласьці у Менску, карыстаючы з таго, што пад той час тамака ня было беларускага войска, аружнай сілай разагналі Зьезд. Нягледзячы на гэта, Рада прыступіла да выпаўненьня узложаных на яе абавязкаў і, паміж іншым, паслала дэлегатаў ад Беларусі на мірныя перагаворы ў Бярэсьце, куды яны афіцыяльна дапушчаны ня былі.

Лінія ваеннага фронту, якая устанавілася на ўсходзі ў верасьні 1915 году, разьдзяліла Беларусь на дзьве часьці. Пры гэтым у межах окупацыі апынулася ўся Гродзеншчына, вялікшая частка Віленшчыны і невялікі кусочак Меншчыны. Тут Беларускі рух выявіўся перш за ўсё у шырокай культурнай рабоці, ладзючы сець беларускіх народных школ замест эвакуіраваных расейскіх, адкрываючы вучыцельскія сэмінарыі, друкуючы беларускія кніжкі для навукі ў школах, арганізовываючы беларускія культурныя ўстановы і таварыствы. Разам з тым, нягледзячы на суровыя забароны нямецкае ўласьці, разьвівалася і беларуская палітычная работа, на якой зыходзіліся дэмакратычныя групы ўсіх нацыянальнасьцей краю, – галоўным чынам у старым гістарычным цэнтры краю – Вільні. 25-26 студзеня 1918 году беларусам зь вялікім трудом удалося склікаць у Вільні нацыянальную канфэрэнцыю, на якой былі прадстаўнікі акупіраванай у 1915 гаду часьці Беларусі (Віленшчыны, Гродзеншчыны і часьці Меншчыны). Канфэрэнцыя высказалася за адбудову незалежнай фэдэрацыйнай Беларуска-Літоўскай дзяржавы, аб’яднанай зь незалежнай Латвіей, прызываючы да еднасьці і заакопную усходнюю Беларусь, аб долі і палажэньні каторай нямецкія ўласьці не прапускалі ў Вільню ніякіх вестак. Конфэрэнцыя выбрала такжа найвышэйшую беларускую нацыянальную ўстанову для зямель старой нямецкай акупацыі – Беларускую Раду, каторай наказала супольна зь літоўскім нацыянальным прадстаўніцтвам і нацыянальнымі меншасьцямі падгатаваць скліканьне ўстаноўчага сойму.

Гэтак у абедзьвюх часьцях разрэзанай ваенным фронтам Беларусі адначасна разьвівалася і ўзмацовывалася ідэя стварэньня незалежнае дзяржавы. А пад той жа час нямецкія прадстаўнікі ўмаўляліся у Бярэсьці з прадстаўнікамі расейскага савецкага ўраду аб паняволеньні і разьдзелі паміж ваюючымі старонкамі абрабаванай і зруйнаванай вайной Беларускай зямлі…

Паводлуг Берасьцейскае ўмовы Беларусь, катарая мае доступ да мора глаўным чынам цераз Лібаўскі порт, бо з ім яна ад вякоў зьвязана сыстэмай дарог, аказалася зусім адрэзанай ад марскога ўзьбярэжжа, што павінна было ў самой аснове забіць яе самабытнае эканаміцкае жыцьцё, аддаўшы Беларусь у поўную эканаміцкую залежнасьць ад Вялікарасеі. Яшчэ раней умова, зробленая паміж Нямеччынай і Ўкраінай, аддала апошняй дзесяць беларускіх палудзенных паветаў (Магілёўскай, Чарнігаўскай, Менскай і Градзенекай губэрній). Калі ж нямецкая акупацыя пасунупася далей на ўсход, дык і Ўсходняя Беларусь аказалася яшчэ раз разрэзанай, бо ўсходнія акраіны яе асталіся у руках Расеі, а цэнтральнай часьці яе было суджана карміць вялізарную нямецкую армію, якая вывозіла з занятых зямель усё, што мела якую-колечы цану, – агулам на многа мільёнаў рублёў.

Заняцьце нямецкім войскам Менску, дзе знаходзіліся цэнтральная установа беларускай дзяржаўнай уласьці, прыняўшай пад той час імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, дало магчымасьць беларусам старой і новай акупацыі зыйсьціся разам і згаварыцца пасьля трохгадовага перарыву ўсялякіх зносін. У канцы марца 1918 году ў Менск прыехала дэлегацыя Беларускае Рады зь Вільні, якая і прыняла ўчасьце ў гістарычным засяданьні Рады Рэспублікі 24-25 марца. Рэзультатам злучэньня прадстаўніцтва ўсходняй і заходняй Беларусі было апавешчаньне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі і выданьне акту, у каторым паміж іншым гаварылася:

“Мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці, якое гвалтам накінулі расейскія цары на наш вольны і незалежны край.

Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнай і вольнай дзяржавай. Самі народы Беларусі у асобе свайго устаноўчага Сойму пастановяць аб будучых дзяржаўных зьвязях Беларусі.

На моцы гэтага трацяць сілу усе старыя дзяржаўныя зьвязі, якія далі магчымасьць чужому ўраду падпісаць і за Беларусь трактат у Бярэсьці, што забівае на сьмерць Беларускі народ, дзелючы зямлю яго на часткі. На моцы гэтага ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі мае ўвайсьці у адносіны з зацікаўленымі старонамі, прапануючы ім перагледзіць тую часьціну Берасьцейскага трактату, якая датычыць Беларусі, і падпісаць міравую ўмову з усімі ваяваўшымі дзяржавамі.

Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі, дзе жыве і мае лічэбную перавагу Беларускі народ, а ласьне: Магілёўшчыну, беларускія часьці Меншчыны, Гродзеншчыны, (з Горадняй, Беластокам і інш.), Віленшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны і сумежныя часьці суседніх губэрній, засялёныя беларусамі.

Беларуская Народная Рэспубліка пацьверджывае ўсе тыя правы і вольнасьці грамадзян і народа ў Беларусі, якія абвешчаны Устаўной Граматай ад 9 сакавіка 1918 году.

Абвяшчаючы аб незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Рада яе пакладае свае надзеі на тое, што ўсе любячыя волю народы дапамогуць Беларускаму народу
ў поўнай меры зьдзейсьніць яго палітычна-дзяржаўныя ідэалы”.

Гэты акт быў разасланы ўрадам усіх вялікіх дзяржаў; аднак варункі, у якіх прыходзілася жыць беларусам пад нямецкай акупацыяй, не даюць пэўнасьці, што ён дайшоў да ўсіх. Справа ў тым, што акупанты ў адносінах да беларускага дзяржаўнага будаўніцтва занялі ад першых дзён акупацыі зусім варожае становішча. Пасьля ўваходу да Менску акупацыйныя ўласьці аружнай сілай захапілі беларускія дзяржаўныя грошы і гэтыя грошы назад не вярнулі. Калі ж акт 25 марца быў пададзен нямецкаму ураду, апошні ў афіцыяльным адказе заявіў, што, згодна з Берасьцейскай умовай, пытаньне аб Беларусі ён лічыць унутранай справай Расеі і радзіць беларускаму ўраду дайсьці ўгоды з большэвіцкім урадам. Сваю ляяльнасьць у адносінах да савецкага ўраду Расеі нямецкі урад давёў да таго, што за 9 месяцаў акупацыі зусім не даваў беларускаму ўраду арганізовываць край, не дапускаючы свабоды руху, не даючы карыстацца поштай, тэлеграфам, тэлефонамі і т.д., арыштовываючы камісараў, якія памыкаліся арганізовываць народныя беларускія аружныя сілы. Усё упраўленьне Беларусьсю аставалася у нямецкіх руках. Калі ж нямецкія войскі былі прымушаны пакінуць Беларусь, яны ня толькі адмовіліся аддаць цывільнае ўпраўленьне краем у рукі краёвых арганізацый, але і не дапусьцілі арганізацыі краёвай міліцыі дзеля абароны народу ад анархіі, нямінучай у мамэнт адходу акупантаў пры поўнай неарганізованасьці насяленьня.

Тое, што было зроблена немцамі ў Усходняй Беларусі і ў Менску, паўтарылася і ў заходняй часьці яе – за лініяй старога фронту. Немцы і тут не далі арганізаваць беларускіх аружных сіл – апоры ўсялякае ўласьці. А ў тым жа самым часе яны падгатаўлялі захват беларускіх зямель з Вільняй, Горадняй, Беластокам суседняй Польшчай: зусім адкрыта, бяз ніякіх перашкод з нямецкага боку, арганізовываліся і зброіліся па ўсім краю польскія легіоны, замяніўшыя нямецкую акупацыю і тэрорызуючыя тутэйшае насяленьне.

Наагул, з боку Польшчы беларусам грозіць самая сур’ёзная небясьпека. Справа ў тым, што “вышэйшыя” станы ў Беларусі – паны земляўласьнікі і мястовая буржуазія – даўно зусім спольшчаны. Вось, гэныя элементы, здрадзіўшыя свой народ, карыстаючы з паддзержкі пераважнай часьці каталіцкага духавенства, усемі сіламі стараюцца прылучыць Беларусь да Польшчы. Дзеля гэтага, не саромячыся нават духаўнага гвалту ў касьцёлі, яны стараюцца спольшчыць беларускіх сялян, – глаўным чынам беларусаў-каталікоў, чысло каторых даходзіць больш чым 2 мільёнаў. Каталіцкі касьцёл у Беларусі аб’яўлены польскім нацыянальным касьцёлам, а ўсе каталікі – палякамі. Каталіцкае духавенства прамаўляе да народу з амбоны бадай выключна па-польску. Ксяндзы адмаўляюцца спавядаць і вучыць беларускіх дзяцей асноў веры ў іх роднай мове беларускай. Яны грозяць касьцёльнымі карамі бацьком, дзеці каторых будуць вучыцца ў беларускіх школах. Такая работа йдзе глаўным чынам у заходняй Беларусі, гдзе каталікоў больш, асабліва ж па мястох – у Вільні, Горадні, Беластоку і інш. Даводзячы сваіх правоў на захаднюю Беларусь, палякі пазываюцца на статыстыку, каторая рабілася пад той час, калі вялікшая частка беларускага праваслаўнага насяленьня гродзеншчыны і віленшчыны лікам больш за мільён душ знаходзілася ў цэнтральнай Расеі, куды яе былі гвалтам высялялі пры адходзе расейскіх войск у 1915 гаду, а астаўшыяся на месцы беларусы-каталікі пераварачываліся ксяндзамі ў палякоў.

Гэткае палажэньне злажылася для Беларусі і Беларускага народу за час нямецкай акупацыі. Край зусім неарганізаваны. Мясцовыя сілы, прынімаўшыя чыннае ўчасьце ў дзяржаўным будаўніцтве, былі прымушаны пакінуць родныкрай з прычыны прыходу большэвікоў. Культурна-нацыянальнае жыцьцё зруйнована. А прыход большэвіцкае ўласьці, чужой для беларуса ў і па нацыянальнасьці, і па духу, суліць новую руіну, эканаміцкі развал і голад…

3 прычыны незалежных ад яго акалічнасьцей Беларускі народ ня меў магчымасьці аружнай сілай абараніць сваю незалежнасьць. Дзеля гэтага беларусы ўсе свае надзеі ўскладаюць не на сілу, а на свае права і зварочываюцца да Мірнай Конфэрэнцыі, заклікаючы яе паддзяржаць зусім законнае жаданьне Беларускага народу здабыць дзяржаўную незалежнасьць.

Нават Савецкі Урад быў прымушаны аб’явіць незалежнасьць Беларусі пасьля яе заняцьця: маніфэстам з 1 студзеня 1919 году, выданым савецкай уладай, Беларусь аб’яўлена незалежнай Савецкай Рэспублікай у фэдэрацыйнай сувязі з Савецкай Расеей. Аднак, аднабокая разьвязка пытаньня аб прымусовасьці фэдэрацыі Беларусі з Расейскай Савецкай Рэспублікай і завядзеньне ў межах Беларускай Народнай Рэспублікі савецкай сыстэмы ўпраўленьня па прыказу з Масквы раўназнаны нарушэньню сувэрэнных правоў Беларускага народу. Справа аб долі дванадцацімільённага Беларускага народу, зусім ясна выявіўшага сваё жаданьне незалежнасьці, ня можа быць аддадзена на разьвязку Маскоўскаму ураду, ня можа лічыцца ўнутранай справай Расеі. Дзеля забясьпечаньня Беларускаму народу незалежнасьці патрэбны міжнародныя гарантыі. 3 гэтае прычыны Беларускі ўрад у асобе Рады Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі просіць разьвязаць на Мірнай Канфэрэнцыі беларускае пытаньне ва ўсёй яго шырыні і даць Беларускаму народу помач у яго дзяржаўным будаўніцтве ў этнаграфічна-гістарычных межах, а такжа дапусьціць на Канфэрэнцыю дэлегатаў Беларускай Народнай Рэспублікі дзеля абароны інтарэсаў Беларускага народу і дачы патрэбных інфармацый.

Старшыня Рады Міністраў і Міністэр Загранічных Спраў Ант. Луцкевіч

Дзяржаўны Пісар Лявон Заяц

Паводле: Знешняя палітыка Беларусі: Зборнік дакументаў і матэрыялаў. Т.1 (1917-1922 гг.) (Пастаянная камісія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржауны універсітэт, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы). Мн.: БелНДІДАС, 1997

Антон Луцкевіч
29 студзеня 1884 г. у Шаўлях нарадзіўся Антон Луцкевіч, адзін з галоўных ідэолягаў беларускага нацыянальнага руху ў 20. стагодзьдзі, ініцыятар абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі, прам’ер-міністар і міністар замежных справаў БНР, рэпрэсаваны савецкімі акупантамі.

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і. У 1902 годзе скончыў Менскую гімназію. Вучыўся на фізыка-матэматычным факультэце Пэтэрбурскага ўнівэрсытэту, юрыдычным факультэце Дэрпцкага ўнівэрсытэту.

У 1903 годзе Луцкевіч стаў адным з заснавальнікаў Беларускай рэвалюцыйнай грамады (пазьней — Беларуская сацыялістычная грамада). У 1904 годзе ён арыштаваны ў Менску за распаўсюджваньне партыйнай літаратуры, пасьля арышту выпушчаны з пазбаўленьнем права пакідаць горад.

У лютым 1906 году Луцкевіч перайшоў на нелегальнае становішча, пераехаў у Вільню, дзе ўваходзіў у склад рэдакцый газэтаў “Наша доля” й “Наша ніва”. Пачаў выступаць у беларускай прэсе як аўтар. З 1911 году — суўладальнік Віленскай бібліятэкі-чытальні “Веды” Б. Даніловіча, з 1914 году — яе ўладальнік.

Пасьля таго, як Вільню ў 1915 годзе занялі нямецкія войскі, Луцкевіч узначаліў Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны і быў адным з выдаўцоў газэты “Гоман”. У тым жа 1915 годзе разам з братам Іванам Луцкевічам, паэтэсай Алаізай Пашкевіч і іншымі ён заснаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную работніцкую групу (БСДРГ), узначаліў Беларускі народны камітэт (БНК).

Адзін з ініцыятараў Канфэдэрацыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1916 годзе БНК ухваліў яго канцэпцыю Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мора.

У час БНР

Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году Луцкевіч выказваўся за ўключэньне ў склад будучай беларуска-літоўскай дзяржавы ўсіх беларускіх зямель, за наданьне дзяржаўнага статусу ўсім мясцовым мовам, школьнае навучаньне на роднай мове.

На Беларускай канфэрэнцыі 1918 ён абраны старшынём Віленскай беларускай рады (ВБР). 18 сакавіка 1918 году Луцкевіч кааптаваны ад ВБР у склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён быў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Пасьля расколу БСГ ён – адзін са стваральнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (БСДП).

У верасьні 1918 году Луцкевіч прызначаны Радай БНР Старшынём Народнага сакратарыяту й народным сакратаром замежных справаў (з кастрычніка 1918 году — Старшыня Рады Народных Міністраў і міністар замежных справаў БНР).

У верасьні — пачатку кастрычніка 1918 году ён узначальваў беларускую надзвычайную дэлегацыю, якая наведала Ўкраіну, сустракалася з гетманам П. Скарападзкім.

3 сьнежня 1918 Рада і ўрад БНР на чале з А. Луцкевічам пераехалі ў Вільню, 27 сьнежня — у Гародню.

14 сьнежня 1918, 2 і 3 студзеня 1919 году Луцкевіч накіраваў ноты пратэсту польскаму ўраду супраць далучэньня да Польшчы Беластоцкага, Бельскага й Аўгустоўскага паветаў.

У канцы сакавіка 1919 году перад пагрозай польскай акупацыі Гарадзеншчыны й Віленшчыны ён і некаторыя чальцы ўраду БНР выехалі ў Бэрлін. Дамагаўся таго, каб прадстаўнікі БНР прынялі ўдзел у Парыскай мірнай канфэрэнцыі. У Бэрліне склаў мэмарандум, які быў уручаны старшыні канфэрэнцыі.

Па запрашэньні міністра-прэзыдэнта Польшчы І. Падарэўскага выехаў з Парыжу ў Варшаву, дзе ў пачатку верасьня 1919 году быў інтэрнаваны. 1 сьнежня 1919 году вярнуўся ў Менск.

З 13 сьнежня 1919 году — Старшыня Рады Міністраў “Найвышэйшай Рады БНР”. Не знайшоўшы паразуменьня з Польшчай, 28 лютага 1920 году падаў у адстаўку і выехаў у Вільню.

У міжваенны час

Антон Луцкевіч з жонкай і дзецьмі

У Вільні Луцкевіч аднавіў выданьне газэты «Наша ніва» (выйшла 9 нумароў), да канца 1920 году склаў і выдаў зборнікі “Наша ніва” і “Памяці Івана Луцкевіча”.

У ліпені — жніўні 1920 году Луцкевіч зьняволены бальшавікамі.

З 1921 году — старшыня Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні. Выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі. У ліпені 1921 году заснаваў Беларускую школьную раду, якая пазьней зьлілася з Таварыствам беларускай школы (ТБШ).

Намаганьнямі Луцкевіча пры Беларускім навуковым таварыстве (БНТ) арганізаваны Беларускі музэй імя І. Луцкевіча.

У 1922 годзе Луцкевіч узначаліў у Вільні Беларускі цэнтральны выбарчы камітэт, распрацаваў тактыку й структуру Беларускага пасольскага клубу.

Пасьля ўтварэньня ў 1925 годзе Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ) працаваў у яе рэдакцыйным камітэце, куды быў запрошаны С. Рак-Міхайлоўскім.

У кастрычніку 1927 году Луцкевіч арыштаваны польскімі ўладамі і абвінавачаны ў супрацоўніцтве зь нямецкай і савецкай разьведкамі. У пачатку 1928 году ён быў апраўданы судом. У 1928 годзе арыштоўваўся яшчэ раз і зноў апраўданы.

У сярэдзіне 1929 году А. Луцкевіч выключаны з ТБШ, дзе камуністы мелі моцныя пазыцыі. Адзін са стваральнікаў Цэнтральнага саюзу культурных і гаспадарчых арганізацыяў (Цэнтрасаюзу), які адмаўляў рэвалюцыйныя мэтады змаганьня з санацыйным рэжымам Ю. Пілсудзкага й выступаў за парлямэнцкія мэтады барацьбы.

А. Луцкевіч выступаў з крытыкай савецкай нацыянальнай і аграрнай палітыкі, якую кіраўніцтва СССР пачало ў 1929 годзе. У артыкуле “Цень Азефа” (1930) ён даў рэзка адмоўную характарыстыку Сталіну й яго акружэньню. Гэтая крытыка выклікала рэзкае незадавальненьне КПЗБ.

Таксама Антон Луцкевіч праяўляў вялікую актыўнасьць у галіне культурна-публіцыстычнай, між іншым быў старшынём Беларускага навуковага таварыства.

У 1930 годзе польскія ўлады забаранілі дзейнасьць Беларускага выдавецкага таварыства, якім кіраваў Антон Луцкевіч. У 1931 годзе ён звольнены з работы ў Віленскай беларускай гімназіі і стаў аб’ектам крытыкі, палітычных спэкуляцый і нападаў з боку розных фракцый беларускага руху. Ён адышоў ад палітычнай дзейнасьці, працаваў у БНТ і Беларускім музэі, выступаў зь лекцыямі й рэфэратамі.

Арышт і сьмерць

Пасьля акупацыі Заходняй Беларусі савецкімі войскамі Луцкевіча спачатку запрасілі на сход беларускай інтэлігенцыі, а празь некалькі дзён арыштавалі ў Вільні й перавезьлі ў Менск.

Асаблівай нарадай НКВД СССР Антон Луцкевіч быў прыгавораны да 8 гадоў канцлягераў.

У 1942 ці 1943 годзе ён памірае ў саратаўскай вязьніцы НКВД. Ён пахаваны ў спэцсэктары камунальных могілак Аткарску.

У 1989 годзе савецкія ўлады рэгабілітуюць Антона Луцкевіча.

Цікавыя факты пра першага прам’ер-міністра БНР: відэа тэлеканала “Белсат”

https://www.youtube.com/watch?v=G8s5Myty_X8

Віталь Кажан
9 кастрычніка 1916 г. у Дзісьненскім павеце нарадзіўся Віталь Кажан – Галоўны скарбнік Рады БНР у выгнаньні.

Віталь Кажан

Янка Запруднік піша:

“Нарадзіўся Віталь у невялікай вёсцы Балбекі над прыгожаю рэчкаю  Мнютай. Там ён вырас у сям’і прадпрыймальнага селяніна, які, здабыўшы  асьвету, працаваў сакратаром ў земскага начальніка. Маці Віталя  паходзіла з заможнай сялянскай сям’і. Бацькі мелі 20-гэктарную  гаспадарку.

Пад польскай акупацыяй бацька спачатку быў выбраны  войтам гміны, але пасьля трох гадоў яго зволілі за нястачу “польскасьці”  і ён заняўся гандлем.

Віталь скончыў у Дзісьне польскую  гімназію, адбыў вайсковую службу ды ў 1938 годзе падаўся ў афіцэрскую  школу, куды быў прыняты не зважаючы на праваслаўную веру. Пасьля  польска-нямецкай вайны працаваў настаўнікам у родных мясьцінах.

У  жніўні 1942 году адбыў першыя курсы беларускіх афіцэраў у Менску,  адкуль быў пасланы ў Браслаў для вядзеньня падафіцэрскіх курсаў для  Беларускай Самааховы. Як ведама, немцы паставіліся да Самаахвовы  адмоўна. У выніку гэтага Віталь працаваў пэўны час у Глыбокім сакратаром  і заступнікам акруговага старшыні Беларускай Народнай Самапомачы.

У сакавіку 1943 году на пастанову беларускага актыву, працаваў у
Вялейцы загадчыкам беларускай канцылярыі пры нямецкай установе.

Беларусь пакінуў у чэрвені 1944 году. У Бэрліне працаваў у БЦР, браў  удзел у рыхтаваньні беларускіх афіцэраў. У лістападзе 1944 году  палкоўнік Кушаль прызначыў яго сваім ад’ютантам.

1 сакавіка 1945
году Віталь ажаніўся з Жэняй Кароль, якая парацавала ў канцылярыі
палкоўніка Кушаля. А праз месяц, калі альянты дабівалі гітлераўцаў,
Кажаном удалося перабрацца ў заходнюю частку краіны, каб не патрапіць
пад савецкую акупацыю.

Пасьля некалькіх пераездаў зь лягеру  ўцекачоў у лягер, Віталь Кажан, трапіў на пасаду заступніка каманданта  лягернай паліцыі ў Шляйсгайме ля Мюнхэну. Там прабыў ад ліпеня 1946 па  люты 1948 году. Пасьля пераезду ў лютым 1948 году ў беларускі лягер  Остэргофэн выконваў абавязкі адміністратара газэты “Бацькаўшчына”, а ад  лістапада таго-ж году – яшчэ і абавязкі каманданта лягернай паліцыі. Быў  сакратаром Беларускага Нацыянальнага Камітэту на Амэрыканскую зону  Нямеччыны.

У кастрычніку 1948 году прайшоў спэцыяльныя курсы для
камандантаў лягернай паліцыі ў горадзе Штутгарце, дзе ад імя ўсіх
курсантаў вітаў жонку прэзыдэнта ЗША Элеанору Рузвэльт.

У чэрвені
1949 году, калі быў арганізаваны адзіны лягер для беларусаў у
Розэнгайме, працаваў там бухгальтарам аддзелу прадуктаў ды адначасна
прайшоў курсы ангельскай мовы. Працаваў там-жа выкладчыкам пачаткаў
ангельскай мовы ў беларускай школе.

Чацьвертая сэсія Рады БНР у
Розэнгайме ў кастрычніку 1949 году надала Віталю Кажану становішча
галоўнага Скарбніка Рады БНР. Гэтую адказную функцыю ён  выконваў з
надзвычайнай працавітасьцю і сыстэматычнасьцю да самага канца свайго
жыцьця, нават калі ўжо быў цяжка хворы.

У чэрвені 1950 году
Віталь з жонкаю і дачушкай Ларысай вадаплавам прыбылі ў гаманлівы Нью
Ерк. Вясковаму сыну фабрычная праца не прыпала да сэрца. Праз год Кажаны
перабіраюцца ў горад Стамфард у штат Канэтыкэт. Тут Віталь атрымаў
працу ў добрай кампаніі, дзе і адпрацаваў на пасадзе прараба амаль
трыццаць гадоў.

У сакавіку 1952 году Віталя напаткала трагедыя: жонка нарадзіла сына Аўгена, а пасьля родаў сама памерла.

У кастрычніку 1953 году Віталь ажаніўся зь Любай Пронькай, ранейшай
знаёмай з Шаркаўшчыны. У іх нарадзіліся дзьве дачкі, Юля і Маргарыта.

Каб забясьпечыць чатыром дзецям вышэйшую асьвету, Віталь Кажан пачаў у  1954 годзе, у дадатак да фабрычнай працы, свой бізнэс – маляваньне дамоў  навонкі й унутры. Гэта ён рабіў аж да 1984 году ў час адпачынку ды  сьвяточнымі днямі. Усім дзецям Віталь з жонкаю забясьпечылі вышэйшую  адукацыю. У сваім аўтабіяграфічным нарысе, апублікаваным у зборніку  “Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый” (сэрыя  “Беларусіка-Albaruthenica”, Мінск, “Беларускі кнігазбор”, 2001) Віталь  піша: “Здаецца, што мы, я і мая спадарожніца Люба, можам ганарыцца  сваімі дзяцьмі. Усе яны былі добрымі вучнямі й сёньня зьяўляюцца добрымі  людзьмі. Таксама важнае, што яны жывуць у добрай дружбе-сяброўстве  паміж сабою і нас бацькоў паважаюць і шануюць. І яшчэ – усе яны добрыя  хрысьціяне і добра ведаюць, што яны беларускага паходжаньня, і вельмі  важна, што ўсе яны з намі, бацькамі, гавораць толькі па-беларуску”.

Апошнія гады ён жыў у гарадку Пэнінгтан у Нью-Джэрзі; пахаваны ў горадзе Стамфард у штаце Канэтыкэт (ЗША).”

Паводле ЗБС “Бацькаўшчына”

Заява Рады БНР да 80-х угодкаў далучэньня Заходняй Беларусі да СССР
У гэты дзень 80 гадоў таму, праз два з паловай тыдні пасьля нападу гітлераўскай Нямеччыны на Польшчу і пачатку Другой Сусьветнай вайны, савецкія войскі перайшлі мяжу з Польшчай і пачалі свой наступ на Захад насустрач нямецкім войскам. За два тыдні саветы акупавалі значную тэрыторыю. 28 верасьня СССР і гітлераўская Нямеччына падпісалі Дамову аб сяброўстве і мяжы, у якой зафіксавалі падзел тэрыторыі рэгіёна пасьля сумеснай расправы над польскай дзяржавай.

У выніку гэтых падзеяў амаль уся тэрыторыя Беларусі апынулася ў складзе таталітарнай савецкай дзяржавы. Гэты факт дазваляў савецкай прапагандзе сьвяткаваць 17 верасьня як «Дзень узьяднаньня» Заходняй Беларусі з БССР.

Рада БНР канстатуе, што падзел тэрыторыі Беларускай Народнай Рэспублікі, вырашаны паміж РСФСР і Польшчай у 1921 годзе, адбыўся насуперак волі беларускага народу і ў парушэньне права беларускага народу на самавызначэньне.

Рада БНР канстатуе, што аўтарытарны рэжым у міжваеннай Польшчы груба парушаў нацыянальныя правы беларусаў і ажыцьцяўляў дыскрымінацыю беларусаў па нацыянальнай прыкмеце, адмаўляючы беларусам у праве на аўтаномію, абмяжуючы магчымасьці для беларускай адукацыі і грамадзка-палітычнай дзейнасьці, чынячы палітычны перасьлед беларускіх грамадзкіх дзеячоў. Сваімі дзеяньнямі польскія ўлады парушалі як свае агульнапрызнаныя міжнародныя абавязальніцтвы, так і дамоўленасьці зь беларускімі нацыянальнымі арганізацыямі, дасягнутыя ў пачатку дваццатых гадоў.

Разам з тым, Рада БНР адзначае, што дыскрымінацыя беларусаў у СССР мела нашмат больш жорсткі характар, чым у Польшчы. Ва ўмовах савецкага таталітарнага рэжыму беларусы ня мелі магчымасьці адкрыта выказваць нязгоду з уладамі, фармаваць альтэрнатыўныя камуністычнай партыі палітычныя рухі, карыстацца свабодай слова. Дзясяткі тысячаў беларусаў у дваццатыя і трыццатыя гады мінулага стагодзьдзя сталі ахвярамі палітычнага тэрору і дэпартацый. Усходнебеларускай культурніцкай і грамадзкай эліце быў нанесены непапраўны ўдар у час сталінскіх рэпрэсій, калі савецкай уладай былі забітыя сотні выбітных беларускіх інтэлектуалаў і дзеячоў культуры.

Рада БНР заяўляе, што далучэньне Заходняй Беларусі да СССР аб’яднала большую частку этнаграфічнай Беларусі пад уладай зьнешняй дзяржавы, якая акупавала Беларусь насуперак воле беларускага народа і зьдзяйсьняла палітыку, варожую ў адносінах да беларусаў і да Беларусі як незалежнай дзяржавы. Савецкая агрэсія супраць Польшчы мела на мэце не ўзьяднаньне беларускага народу, а захоп новых тэрыторыяў, распаўсюд камуністычнае дыктатуры на заходнюю частку этнаграфічнае Беларусі і ў тым ліку зьнішчэньне альтэрнатыўных несавецкіх цэнтраў беларускага грамадзка-палітычнага жыцьця, што існавалі ў Заходняй Беларусі, нягледзячы на ціск польскіх уладаў.

Рада БНР адзначае, што пасьля анэксіі Заходняй Беларусі сталінскі рэжым у палітычных мэтах, з паказальным ігнараваньнем нават фальшывага ранейшага “волевыяўленьня” заходніх беларусаў аб далучэнні да СССР, перадаў тэрыторыі зь беларускім насельніцтвам і гарадамі Вільняй, Беластокам і іншымі ў склад суседніх дзяржаваў.

Рада БНР адзначае, што за анэксіяй Заходняй Беларусі пасьледвала хваля тэрору супраць заходнебеларускіх палітычных актывістаў, у тым ліку тых, хто раней вітаў далучэньне Заходняй Беларусі да СССР, а таксама супраць шырокіх катэгорыяў грамадзянаў паводле сацыяльных і эканамічных прыкметаў.

Рада БНР паўторна выказвае сваё асуджэньне таталітарных рэжымаў дваццатага стагодзьдзя, выказанае ў Заяве да 80-годзьдзя Пакту Молатава-Рыбэнтропа (23.08.2019) і іншых дакумэнтах Рады.

Рада БНР заяўляе пра неабходнасьць прымірэньня па гістарычных пытаньнях і выпрацоўкі супольнага бачаньня гісторыі дваццатага стагодзьдзя, у тым ліку яе неадназначных старонак, як далучэньне Заходняй Беларусі да СССР, паміж Беларусьсю, Польшчай, Расеяй і іншымі краінамі нашага рэгіёна.

Уладзімер Тэраўскі
23 лістапада 1871 г. у Слуцкім павеце нарадзіўся Ўладзімер Тэраўскі, дырыжор, кампазытар, аўтар музыкі «Ваяцкага марша» – гімна БНР.

Нарадзіўся ў мястэчку Раманава (цяпер вёска Леніна Слуцкага раёну Менскай вобласьці) у сям’і сьвятара. У 1889 годзе скончыў Слуцкую духоўную вучэльню. У 1892—1895 служыў у войску. У другой палове 1890-х жыў на Ўрале, кіраваў аматарскімі харавымі калектывамі. Сьпяваў у капэле Д. Агрэнева-Славянскага.

Вярнуўся ў Беларусь у пачатку 1900-х. Узначальваў царкоўны хор Старажоўскай царквы, аматарскі хор Менскага таварыства цьвярозасьці; выкладаў сьпевы ў пачатковых школах.

Уладзімер Тэраўскі – аўтар дзьвюх найважнейшых беларускіх патрыятычных гімнаў пачатку 20. стагодзьдзя: «Ваяцкага Маршу», які стаўся гімнам БНР, і «Беларускай Марсэльезы» (“Адвеку мы спалі”).

У 1914 годзе стварыў Менскі беларускі хор, які ў 1917 годзе увайшоў у склад Першага Беларускага таварыства драмы і камэдыі. У 1918—1919 кіраваў харавой капэлай у Беларускім савецкім тэатры; уваходзіў у склад Таварыства працаўнікоў беларускага мастацтва.

Улетку 1920 году арыштаваны польскімі акупацыйнымі ўладамі ў Асіповічах. Пасьля ўтварэньня Беларускага дзяржаўнага тэатру ў Менску (БДТ-1) яго галоўны хормайстар.

Арыштаваны ЧК у 1921 годзе разам з У. Фальскім; прысуджаны да расстрэлу, замененага 5-гадовым зьняволеньнем. У 1923 вызвалены.

Кіраваў харавымі калектывамі БДУ, МБПТ, саюзу паштавікоў-тэлеграфістаў. Стварыў музыку да спэктакляў БДТ-1: «Бязьвінная кроў» У. Галубка (1918), «Каваль-ваявода» Е. Міровіча (1925) і інш. Найбольш вядомай стала музыка да спэктакля «На Купальле» Міхася Чарота (1921), у прыватнасьці, да песьні «Купалінка». Напісаў песьні і рамансы на словы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Зьмітрака Бядулі, Міхася Чарота і іншых. Запісваў і гарманізаваў народныя песьні, частка якіх апублікавана ў зборніках «Беларускі сьпеўнік з нотамі на тры галасы паводле народных мэлёдыяў» (1921), «Беларускі лірнік» (1922), «Вайсковы зборнік» (1926). Браў удзел у рабоце музычнай сэкцыі Інбелкульту.

Пасьля 1930 году звольнены з працы, абвінавачаны ў нацыянал-дэмакратызьме. Служыў у царкоўным хоры Старажоўскай царквы Менску.

Арыштаваны 17 жніўня 1938. Расстраляны ў НКВД Менску. Рэгабілітаваны ў 1957 годзе.

Ваяцкі Марш: гімн БНР. Аўтар музыкі – У. Тэраўскі

Купалінка: знакамітая песьня, якую прынята лічыць народнай, музыку да якой на самой справе напісаў У. Тэраўскі

Шумныя бярозы: ёсьць меркаваньне, што Тэраўскі быў аўтарам музыкі да гэтай вядомай песьні

Вацлаў Ластоўскі
8 лістапада 1883 г. у Дзісьненскім павеце нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі, прам’ер-міністар Беларускай Народнай Рэспублікі, беларускі публіцыст і палітык.

Нарадзіўся ў сям’і безьзямельнага шляхціца. Скончыў на радзіме Пагосцкую пачатковую школу. У 1896 годзе зьехаў у Вільню, потым жыў у Пэтэрбургу і Рызе.

Далучыўся да беларускага нацыянальнага грамадзкага і культурнага руху. У 1906—1908 гадах уваходзіў у Беларускую сацыялістычную грамаду. У 1906 годзе быў арыштаваны за сацыялістычную прапаганду і сядзеў некалькі месяцаў у турме.

Ад 1909 — сакратар рэдакцыі «Нашай Нівы» і загадчык першай беларускай кнігарні (па адрасе ў Вільні Завальная, 7), у 1916—1917 — рэдактар газэты «Гоман», у 1918 выдаваў газэту «Krywičanin». У канцы 1918 году ўзначаліў прадстаўніцтва ўраду БНР пры літоўскай Тарыбе, быў беларускім аташэ пры літоўскім пасольстве ў Бэрліне. З 1919 — у партыі беларускіх эсэраў, са сьнежня 1919 да красавіка 1923 узначальваў Раду міністраў БНР (быў прэм’ерам).

Удзельнічаў у арганізацыі антыпольскага партызанскага руху ў Заходняй Беларусі, быў старшынём Сувязі нацыянальна-дзяржаўнага вызваленьня Беларусі. Быў зьняволены польскімі ўладамі, у 1920 яму дазволена выехаць ў Летуву. У красавіку 1923 году выйшаў з ураду БНР і адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасьці. Выдаваў у Коўні літаратурна-навуковы часопіс «Крывіч» (1923—1927).

У красавіку 1926 пераехаў у БССР. У 1927 урад БССР дазволіў яму вярнуцца ў Менск. Працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музэю. Ад 1928 году Вацлаў Ластоўскі — акадэмік і сакратар Інбелкульта і Акадэміі навук БССР.

У 1930 годзе, падчас экспэдыцыі ў Сыбір, Ластоўскага арыштавалі па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі», пазбавілі званьня акадэміка і саслалі на 5 гадоў у Саратаў. Там ён працаваў загадчыкам аддзелу рэдкай кнігі ва ўнівэрсытэцкай бібліятэцы.

Паўторна арыштаваны ў 1937, прыгавораны да вышэйшай меры пакараньня. 23 студзеня 1938 году яго расстралялі. Па першым прыгаворы рэабілітаваны 10 чэрвеня 1988, па другім — у 1958.

Гісторыя пад знакам Пагоні. Вацлаў Ластоўскі

https://www.youtube.com/watch?v=Gs-FN3RfwZY

Супольны пратэст БНР і Заходне-Ўкраінскай Рэспублікі супраць польска-савецкай змовы
8 кастрычніка 1920 г. Беларусь і Заходне-Ўкраінская Народная Рэспубліка выдалі сумесную заяву адносна савецка-польскай Рыскай змовы, якая дзяліла Беларусь і Ўкраіну надвое.

Да ўсіх:

Супольны пратэст Дэлегацыі Беларускай і Ўсходне-Галіцкай проці імпэрыялістычнага захвату іхных зямель на аснове рыскай прэлімінарнай умовы.

У Рызе падпісваецца сягоньня прэлімінарная ўмова між Польшчай і Расеяй, якая ня толькі не ўлагодзіць адносін на Ўсходзе Эўропы, але яшчэ болей разьятрыць міжнародную барацьбу. Вынікам гэтай умовы яўляецца самаўпраўнае прыгвалчэньне волі цэлых народаў, спаконвечныя землі каторых ператарговывалі, як прыватную ўласнасьць адпаведна да хаценьня зазнаўшагася імпэрыялізму. Жэртвамі гэтага торгу палі перш за ўсё Беларусь, тэрыторыю каторай самапраўна разарвалі на карысьць Польшчы і Расеі, ды Ўсходняя Галіччына, каторую цалкам кінулі на зьежу Польшчы, а таксама іншыя старыя ўкраінскія землі: Холмшчыну, Валынь і Падольле. А незадоўга пачуюць вынікі гэтага торгу Літва і іншыя прыбалтыцкія дзяржавы.

Як Беларусь, так і Ўсходняя Галіччына ўжо выявілі і даказалі сваё права на самаазначэньне, заснавалі свае дзяржавы, забясьпечаючы раўнапраўе ўсім нацыянальным меншасьцям, выбралі легальныя Ўрады, сарганізавалі свае арміі, дый заявілі сваю дзяржаўную адміністрацыю.

Супроць Галіччыны выступіла імпэрыялістычная Польшча вайной, і ў доўга трываўшай крывавай барацьбе ўдалося ёй з чужой дапамогай перамагчы і заліць салдаччынай увесь край. Ад таго часу на гэтых землях шалее страшэнны імпэрыялізм, выгубляе дзясяткі тысяч бязьвінных людзей, тысячы гніюць у польскіх турмах і лягерах і тысячы людзей разстрэляны або павешаны за любоў да іх роднага краю. Спалены і зраўнаваны зь зямлёй цэлыя палосы Беларусі і Галіччыны, тысячы людзей прымушаны былі пакінуць свае хаты і бяз хлеба і прыпынішча блутаецца па цэлай Эўропе, выклікаючы агульны спагад. А супроць тых, што засталіся, Польшча пагромамі вядзе барбарскае вынішчаючае іх змаганьне, адмаўляе ім у доступу да нацыянальных школ і ўрадаў, волі слова і права да жыцьця.

Усё тое робіць Польшча з той мэтай, каб выкарыстаць гэныя багатыя ў сыр’і старонкі – не на карысьць жыхароў тых зямель, аголеных вайной, а на карысьць паразытарнага жыцьця польскіх памешчыкаў.

Хоць спамянутая прэлімінарная ўмова прызнала незалежнасьць і сувэрэннасьць Беларусі і Ўкраіны, а ўсходняя Галіччына ўжо раней прызнана дзяржавамі Антанты як асобны дзяржаўны арганізм, – то ўсёж-такі дагэтуль трывае чужая акупацыя на гэтых землях, дакуль акупанты ня будуць прымушаны забраць свае войскі з чужых для іх тэрыторый, датуль акупаваныя землі застаюцца пад цяжкім ярмом няволі і аб праўдзівым міры ня можа быць і мовы.

Супраць усялякага імпэрыялізму вядзем і будзем весьці барацьбу да канца.

Зьвяртаемся да ўсіх у ймя найсьвяцейшых клічаў чалавецтва, у ймя культуры, міра і людзкасьці: памажэце нам у змаганьні за правы да жыцьця, дайце нам дапамогу ў барацьбе за свабоду. Калі вы захочаце, то зможаце ўплывамі на свае ўрады, каб не памагалі імпэрыялістычнай Расеі і Польчшы душыць Беларусь і Галіччыну. Ці-ж пасьля разьбіцьця старых турэм народаў паўстануць новыя турмы.

Споўніце свой абавязак супроць паняволеных і скажыце сваё цьвёрдае слова.

Беларуская Рэспубліка мае права да жыцьця і поўнай свабоды.

Галіцкая Рэспубліка мае права да жыцьця і поўнай свабоду.

Арыгінал падпісалі:

Ад дэлегацыі Беларусі:

Старшыня дэлегацыі Вацлаў Ластоўскі;

Сябры: Аляксандар Цьвікевіч, Антон Аўсянік, Аляксандар Галавінскі

Ад дэлегацыі Ўсходняй Галіччыны:

Старшыня дэлегацыі Костянтын Лэвыцькый

Сябры: Эрнэст Брайтэр, д-р Язэп Назарук, д-р Лука Міхуга і Есафат Жан

(Паводле Архіваў БНР, Том 1 Кніга 2 с. 904)

Людзьвіка Сівіцкая (Зоська Верас)
30 верасьня 1892 г. ва Ўкраіне нарадзілася Людвіка Сівіцкая, радная БНР, грамадзкі дзеяч, батанік, літаратар (творчы псэўданім “Зоська Верас”).

Нарадзілася ў шляхецкай сям’і, якая паходзіла з Гарадзеншчыны.

Пачатковую адукацыю, у тым ліку і музычную, атрымала ад бацькоў, а ў 1904 паступіла ў прыватнае гандлёвае вучылішча Л. Валадкевіч у Кіеве. У 1905 жыла ў Луцку на Валыні. Пасьля сьмерці бацькі ў 1908 пераехала разам з маці ў радавы маёнтак Альхоўнікі (па іншых крыніцах — маёнтак Крыштапарова) Сакольскага павета. Скончыла прыватную жаночую гімназію Кацярыны Баркоўскай, якая мясьцілася ў камяніцы Стэфана Баторыя ў Гародне (1912), 10-месячныя садоўніцка-агародніцка-пчалярскія курсы і 6-тыднёвыя ваенныя санітарныя курсы ў Варшаве (1914).

У маладым узросьце Сівіцкая далучылася да беларускага нацыянальнага руху. У 1909-1913 гг. удзельніца Гарадзенскага гуртку беларускай моладзі, дзе працавала бібліятэкарам і сакратаром. Кантактавала з газэтай «Наша Ніва», віленскімі выдавецтвамі, перапісвалася з Іванам Луцкевічам, Вацлавам Ластоўскім, Аляксандрам Уласавым.

У 1915 г., падчас Першай Сусьветнай Вайны, эвакуявалася ў Менск, дзе актыўна ўдзельнічае ў беларускім грамадзка-палітычным жыцьці. Працавала сакратаркай у Менскім аддзеле Беларускага таварыства дапамогі пацярлелым ад вайны, Беларускім нацыянальным камітэце, у Цэнтральнай радзе беларускіх арганізацый, Беларускай сацыялістычнай грамадзе.

У 1917 годзе Сівіцкая – дэлегат Першага Ўсебеларускага Зьезду. У 1918 г. – сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. У канцы 1918 г. Л. Сівіцкая пакідае Менск з прычыны хваробы маці і вяртаецца ў маёнтак дзеда — Альхоўнікі. У 1919 г. у Сівіцкай нарадзіўся сын Антон, ягоны бацька Фабіян Шантыр быў расстраляны бальшавікамі ў 1920 г.

Пасьля вайны і Рыскага падзелу Людвіка Сівіцкая жыве ў акупаванай Польшчаю Заходняй Беларусі: першыя гады ў Альхоўніках, потым у Вільні. У 1926 г. Сівіцкая выйшла замуж за Антона Войціка, у гэтым шлюбе ў 1927 г. нарадзілася дачка Галіна.

Сівіцкая апекавала беларускіх палітычных вязьняў, якія сядзелі ў віленскай турме «Лукішкі». Вынесла з «Лукішак» вершы Міхася Машары й выдала за свой кошт яго першы зборнік «Малюнкі» (1928). Друкуе свае творы ў часопісах «Шлях моладзі», «Студэнцкая думка», дзе выступае разам з Натальляй Арсеньневай. У 1924—1929 гг. Людвіка Сівіцкая-Войцік працавала адміністратарам рэдакцыі газэт Беларускай Сялянска-Рабочай Грамады, у 1927—1931 гг. — рэдактар дзіцячага часопіса «Заранка», пісала для яго апавяданьні, а ў 1934—1935 гг. — дзіцячага часопіса «Пралескі», у 1928—1939 гг. — старшыня Беларускага каапэратыўнага таварыства «Пчала», адначасова (1934—1938) — рэдактар пчалярскага часопіса «Беларуская борць» (Вільня).

Пасьля таго, як у 1944 г. была закрыта Віленская беларуская гімназія, у 1945 г. ліквідаваны Беларускі музэй імя І. Луцкевіча, у 1946 г. арыштаваны і асуджаны бяз права ліставаньня сын Сівіцкай Антон, а ў 1948 г. раптоўна памёр яе муж, Зоська Верас адыйшла ад актыўнага грамадзкага і літаратурнага жыцьця. У 1956 г. сын Л. Сівіцкай Антон нечакана вярнуўся дамоў з савецкіх лягераў, цяжка хворы.

Толькі ў 1961 г. Людвіка Сівіцкая як паэтэса была «адкрытая» Арсенем Лісам, які зьбіраў у віленскіх архівах матэрыял для сваёй дысэртацыі. Пасьля гэтага яе пачалі наведваць пісьменьнікі, навукоўцы, журналісты, студэнты. У канцы 1980-х вакол Зоські Верас гуртавалася беларуская інтэлігенцыя Вільні. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1982).

Памёрла ў 1991 г., пахавана на Панарскіх могілках побач з магіламі маці, мужа і сына.

Л. Сівіцкая – аўтарка і складальніца «Беларуска-польска-расейска-лацінскага батанічнага слоўніка» (1924), брашуры «Гісторыя ўжываньня зёлак у лячэньні» (1934), кнігі вершаў і апавяданьняў для дзяцей «Каласкі» (1985), шматлікіх перакладаў на беларускую мову, выданьняў сваіх успамінаў і іншых твораў.

Ілюстрацыя: Зоська Верас у 1978 г., фота Сяргея Панізьніка

17 верасьня: Дзень узьяднаньня пад адным акупантам
Далучэньне Заходняй Беларусі да БССР не прынесла вызваленьня. Тэкст раднага БНР Алеся Чайчыца.

У Беларусі 17 верасьня прынята лічыць паўафіцыйным «Днём узьяднаньня».

Але насамрэч, па іроніі, няма іншай даты ў беларускай гісторыі, якая б пакідала такое дваякае, такое «падзеленае» пачуцьцё, як гэты самы «Дзень узьяднаньня».

З аднаго боку, лічыцца, што ўзьяднаньне Беларусі ў рамках адной адміністрацыйнай адзінкі – гэта добра. Нават калі адкінуць савецкі прапагандысцкі дыскурс, сапраўды немалаважна, што амаль уся беларуская супольнасьць нарэшце апынулася ў рамках адных дзяржаўных межаў. Скончылася польская акупацыя дэ-юрэ заходняй часткі Беларускай Народнай Рэспублікі, падчас якой беларусы сутыкаліся з жорсткай дыскрымінацыяй. Вядома, што да 1939 году на тэрыторыі Заходняй Беларусі былі зачыненыя ўсе беларускія школы, зь легальнага поля польскімі ўладамі выціснутыя ўсе беларускія палітычныя арганізацыі, а многія беларускія дзеячы сядзелі за кратамі за сваю палітычную дзейнасьць.

Між тым, ніякага вызваленьня, ніякай палёгкі, далучэньне Заходняй Беларусі да марыянэткавай БССР у складзе таталітарнай савецкай імпэрыі не прынесла. Разам з узьяднаньнем на Заходнюю Беларусь прыйшлі масавыя рэпрэсіі, калектывізацыя і русіфікацыя. Нічога гэтага не было ў «панскай Польшчы», дзе, між іншым, адкрытыя беларускія незалежнікі нават абіраліся ў Сойм.

Згубіўшы галаву, па валасах ня плачуць: расстраляным у Курапатах, сасланым у Сыбір і Казахстан беларусам напэўна ж было б лепей жыць пры тройчы праклятай «Другой Рэчы Паспалітай», чым загінуць у СССР. І нават нацыянальная заходнебеларуская інтэлігенцыя лепей бы жыла ў падзеленай Беларусі, чым гінула ва «ўзьяднанай».

Адзінае, чаго не шкада ў дадзенай сытуацыі, дык гэта польскую дзяржаву і пакрыўджаны польскі нацыянальны гонар. Жахлівыя ахвяры, якія Польшча панесла ў Другой Сусьветнай Вайне, гэта таксама вынік і ўласнага польскага «Пакту Молатава-Рыбэнтропа» з Савецкім Зьвязам – Рыскай мірнай дамовы 1921 года, якая і ўсталявала раскол Беларусі на Заходнюю і Ўсходнюю. Польская дзяржава не захацела тады прызнаваць Беларусь і лічыцца зь яе інтарэсамі? Польшча адмовілася прызнаваць паўнамоцтвы дэлегацыі БССР на перамовах у Рызе, а дэлегацыя ад БНР нават не была запрошаная да дыялёгу? У такім выпадку не выпадае абурацца з таго, што з польскімі інтарэсамі ў нейкі момант гэтаксама не палічыліся.

Дык якую ацэнку мы можам даць падзеям 17 верасьня 1939 году?

Лепш бы Заходняя Беларусь была вызваленая брытанцамі ці амэрыканцамі, а не саветамі. А яшчэ лепей – вызвалілася б сама.

А склалося так, што індывідуальнаму чалавеку ўзьяднаньне прынесла адно ліха замест іншага, прычым ліха часта яшчэ большае, чым была польская акупацыя.

Злачынства на злачынства. Забойства на забойства. У 1921 годзе злачынства зьдзейсьнілі палякі, у 1939 удвая болей злачынстваў зьдзейсьнілі нацысты і СССР. Пладзілі і пладзілі зло на няшчаснай беларускай зямлі ў той чорны час яе гісторыі.

Крыніца: Наша Ніва, 17.09.2014

https://nn.by/?c=ar&i=135439

Аляксандар Уласаў
28 жніўня 1874 г. у Вялейцы нарадзіўся Аляксандар Уласаў, радны БНР, сэнатар у міжваеннай Польшчы, заснавальнік і шматгадовы рэдактар газэты “Наша Ніва”, адзін з заснавальнікаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады і Таварыства Беларускае Школы.

Вучыўся ў духоўнай сэмінарыі ў Пінску, у Мікалаеўскай гімназіі ў Лібаве (цяпер Ліепая, Латвія), пазьней — у Рыскім тэхнічным унівэрсытэце.

У сьнежні 1904 году А. Уласаў заснаваў Беларускую сацыялістычную грамаду, першую беларускую палітычную партыю. Быў сябрам ейнага Цэнтральнага камітэту.

Падчас Рэвалюцыі 1905 г. Уласаў арганізоўваў страйкі рабочых у розных беларускіх гарадах, удзельнічаў у нелегальным зьезьдзе настаўнікаў. У 1908 годзе ён стаў адным з заснавальнікаў выдавецтва “Наша Хата”.

Зь сьнежня 1906 году і да траўня 1914 году А. Уласаў зьяўляўся галоўным рэдактарам газэты “Наша Ніва”, якая адыграла выключна важную ролю для беларускага грамадзтва. За гэты час Уласаў прыцягнуў да супрацоўніцтва з газэтай таленавітых беларускіх літаратараў, сярод якіх быў і Янка Купала, які пазьней стаў новым рэдактарам газэты.

За сваю грамадзка-палітычную дзейнасьць і публікацыі ў 1909 годзе А. Уласаў быў асуджаны расейскімі ўладамі да 4 месяцаў зьняволеньня.

У сьнежні 1917 г. Уласаў браў удзел у Першым Усебеларускім Кангрэсе.

У 1918 годзе ўвайшоў у склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, праз год аднавіў дзейнасьць Беларускага навуковага таварыства ў Вільні “Наша хатка”. Выдаваў таксама часопісы “Лучынка” для дзяцей і “Саха” для сялянаў.

На момант заключэньня польска-бальшавіцкай Рыскай дамовы 1920 году знаходзіўся ў Радашкавічах, якія апынуліся ў выніку дамовы на тэрыторыі міжваеннай Польскай Рэспублікі. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі акупацыйнымі ўладамі за беларускую культурніцкую і палітычную дзейнасьць. Пазьней у Радашкавічах Уласаў стварыў беларускую гімназію імя Францішка Скарыны. У 1921 годзе выступіў адным з заснавальнікаў Таварыства беларускай школы – важнай беларускай грамадзкай арганізацыі, што апеквалася беларускай адукацыяй у Заходняй Беларусі.

У 1922—1927 гадах Уласаў меў мандат сэнатара першага тэрміну зь сьпісу Блёку нацыянальных меншасьцяў у польскім Сэнаце. Прымаў удзел у рабоце Беларускай сялянска-работніцкай грамады, у 1927 г. выступаў у абарону яе кіраўнікоў на судовым “Працэсе 56-і”.

Пасьля акупацыі Заходняй Беларусі савецкімі войскамі ў кастрычніку 1939 году Уласаў быў арыштаваны НКВД і перавезены ў Менск. У лістападзе 1940 году ён асуджаны на 5 гадоў канцлягераў за “шпіёнска-правакатарскую дзейнасьць”. У сакавіку 1941 г. ён памёр у зьняволеньні ў Расеі, на тэрыторыі цяперашняй Кемераўскай вобласьці.

Яны былі першыя. Аляксандар Уласаў