Беларуская мова – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Інтэрвію Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы беларускаму часопісу “Большой”
Івонка Сурвіла: «Памяркоўныя, талерантныя людзі зрабіліся ўпартымі індывідуалістамі»

Беларуская Народная Рэспубліка — гэта наш «Востраў Крым», пра які пісаў Васіль Аксёнаў. Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, якая з’ехала з Беларусі ў 6-гадовым узросце, распавяла «Большому», як гэта — узначальваць краіну, якой няма ні на воднай мапе.

ХТО:

старшыня Рады БНР, якая жыве ў Канадзе

ЧАМУ:

кожны хоча жыць у сваёй Беларусі

ЗВЯРНУЦЬ УВАГУ НА ВЫРАЗ:

«На эміграцыі часта людзі кажуць, што яны пачалі гаварыць па-беларуску і цаніць усё беларускае, калі апынуліся далёка ад свае зямлі».

— Што такое БНР зараз? Гэта клуб, грамадскае аб’яднанне? Як вы самі ўспрымаеце Раду БНР?

— Рада Беларускай Народнай Рэспублікі — гэта найстарэйшая дзейная беларуская палітычная і дзяржаўная інстытуцыя, створаная Першым Усебеларускім Кангрэсам у Менску ў 1917-м годзе, і якой Кангрэс перадаў свае паўнамоцтвы. Яна абвесьціла незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 году, і толькі дзякуючы існаваньню Рады БНР была створана БССР і паўстала ў 1991-м годзе незалежная дзяржава Беларусь. Рада БНР дзейнічае ў выгнаньні з 1919 году. Я зьяўляюся яе шостай Старшынёй у выгнаньні, пасьля Пятра Крэчэўскага, Васіля Захаркі, Мікола Абрамчыка, Вінцэнта Жук-Грышкевіча і Язэпа Сажыча. Уважаю Раду БНР вялікай каштоўнасьцю нашага народу. Яе мэтай ёсьць бараніць незалежнасьць беларускай дзяржавы так доўга, як незалежнасьць гэтая ня будзе замацаваная назаўсёды*.

— Колькі вас чалавек, актыўных удзельнікаў?

— Рада БНР налічвае 80 радных, між якімі выбіраецца Прэзідыум Рады.

— Чым займаецца Рада БНР? Якія праекты былі рэалізаваны ў 2017 годзе?

— Дзейнасць Рады БНР залежыць ад падзеяў у Беларусі і адносінаў да Беларусі іншых краінаў свету, а менавіта нашага ўсходняга суседа. У 2017 годзе на парадку дня былі перад усім вайсковыя манэўры «Запад-2017», бо ўваход расейскага войска ў Беларусь пагражаў існаванню незалежнай дзяржавы Беларусь. Людскія правы, стан беларускай мовы, беларуская культура, школьніцтва, замежная палітыка Беларусі, стан яе эканомікі — усё гэта таксама на парадку дня Рады. Інфармуем свет пра Беларусь, прыпамінаем, што такая дзяржава існуе і што яна не ёсць часткай расейскай імпэрыі.

Бюджэт Рады складаецца з ахвяраванняў беларускай дыяспары. Ніякіх грантаў Рада ніколі не прасіла і не прыймала ад іншых урадаў.

— Чаму ў сучаснай Беларусі пра Раду БНР ніхто не ведае? І чаму ў Менску няма офіса Рады БНР?

— Пра Раду БНР ведаюць у Беларусі ўсе беларусы, якія цікавяцца доляй свайго народу. Так што казаць, што «ніхто не ведае», не адказвае праўдзе. Што да офісу БНР у Менску — дык ці чулі вы пра ўрад у выгнанні, які меў бы офіс у сталіцы свае краіны?

— За якія сродкі існуе Рада?

— Бюджэт Рады складаецца з ахвяраванняў беларускай дыяспары. Ніякіх грантаў Рада ніколі не прасіла і не прыймала ад іншых урадаў.

— А чым займаецца старшыня Рады? Можаце расказаць пра свой працоўны дзень?

— Я займаюся ўсім, што звязанае з Беларуссю. Усім цікаўлюся, рэагую на ўсё, што вартае ўвагі. Разам з супрацоўнікамі вырашаем, якія браць меры, калі патрэбная нашая інтэрвенцыя. У «Гадавіках» Рады на інтэрнэце, на сайце Рады і на нашай старонцы ў Facebook можаце даведацца больш дакладна пра дзейнасць Рады. Тое, што мы з’яўляемся ў беларускай інфармацыйнай прасторы  толькі 25 сакавіка — не адказвае праўдзе. На інтэрнэце ёсць маса дакументаў Рады.

— Як, на ваш погляд, выглядае сучасная Беларусь? Як тут жывуць людзі?

— Як выглядае сучасная Беларусь — дык адказ на гэтае пытанне і вы, і я дакладна ведаем. Толькі скажу, што кожны чалавек мае права чуцца вольным у сваёй краіне і не жыць у вечным страху і недаверы да сваіх і чужых.

— Ці задаволеныя грамадзяне ўладай? Ці ёсць у сучасных беларусаў жаданне дэмакратычных зменаў?

— Нашыя людзі задаволеныя, калі нічога не пагражае іх жыццю. Маўляў, «абы вайны не было». Дзеля гэтага маўчаць. Не цікавяцца палітыкай. Але ж вольны, паўнавартасны чалавек не задавальняецца няволяй, якой «сытай» яна б ні была. У сваёй краіне людзі маюць права самі вырашаць, што ім трэба, не баяцца гэта казаць сваім і чужым, і за гэта змагацца. У Беларусі тыя, што гэта робяць, звычайна апынаюцца ў шпіталях. Але, дзякаваць Богу, ёсць героі. І таму ёсць надзея, што дачакаемся зменаў на лепшае.

— Зараз беларуская культура з заняпадзе, ці ў росквіце? З аднаго боку — русіфікацыя, з другога боку — Свабодны тэатр вандруе па планеце, ёсць літаратура, мастацтва… Як вы бачыце сітуацыю?

— На дзіва, нашая культура жыве, нягледзячы на ўсе перашкоды і цяжкасці. Але так доўга, як беларуская мова не адродзіцца, гаварыць пра росквіт беларускай культуры немагчыма. Беларускі народ заўсёды быў таленавітым. Такім ён ёсць і цяпер. І таму ён творыць. Але Беларусь далёка не тая беларуская радзіма, якой яна магла б быць.

— Вы ў эміграцыі сустракаліся з Зянонам Пазняком? Якія ў вас стасункі?

— З Зянонам Пазняком стасункі ў мяне нармальныя. Удзячная лідару БНФ за ўсё, што ён зрабіў для Беларусі.

У нашым народзе страх, і пакуль людзі яго не пазбавяцца, цяжка сказаць, ці талерантнасць гэтая не ёсць проста выявай гэтага страху.

— У сучаснай Беларусі людзей вельмі цяжка аб’яднаць, кожны сам па сабе, кожны паасобку… Беларуская дыяспара за мяжой такая жа дружныя, як дыяспары ўсходніх народаў?

— Некаторыя рысы нашага народу вызваныя, на маю думку, доўгай няволяй. Памяркоўныя, талерантныя людзі зрабіліся ўпартымі індывідуалістамі. Дзеля гэтай упартасці мы, магчыма, і выжылі, але прыйшоў час, калі трэба здаць сабе справу, што без салідарнасці між намі, без павагі адных да другіх мы не дасягнём тых зменаў, якія так моцна патрэбныя нашаму народу. Эмігранты, безумоўна, вывозяць з сабою свае якасці, і, на жаль, свае недахопы. Дадаецца да гэтага адна акалічнасць — варожыя нам сілы робяць усё, што могуць, каб нас падзяліць.

— Якімі дасягненнямі Радзімы вы ганарыцеся? Ці ёсць у сучаснай Беларусі нешта добрае?

— Ганаруся ўсім, чым ганарыцца кожны беларус. Перамогі беларусаў у спорце і ўва ўсіх іншых міжнародных спаборніцтвах мяне моцна цешаць. Вельмі ганаруся «Нобэлям» Святланы Алексіевіч і, наагул, усімі нашымі пісьменнікамі і нашымі выдатнымі мастакамі і зоркамі. Ганаруся, што наш народ прадаўжае браць удзел у развіцці культурнай скарбонкі чалавецтва.

— Не ўсе разумеюць, як можна любіць радзіму на адлегласці. Чаму вы не прыехалі да нас у госці?

— Я б сказала, што наадварот — так, як гэта казаў калісь Адам Міцкевіч у выгнанні: чалавек пачынае разумець, як моцна любіць сваю радзіму, калі яе страціць. На эміграцыі часта людзі кажуць, што яны пачалі гаварыць па-беларуску і цаніць усё беларускае, калі апынуліся далёка ад свае зямлі. Гэта зусім натуральнае з’явішча. Я моцна тужу па Беларусі.

— А як гэта наогул — быць патрыётам краіны, у якой не жывеш?

— U hetym śviecie nia važna, dzie žyvieš. Toje, što važnaje, heta pačućcio prynaležnaści. Ja nikoli nia straciła hetaha pačućcia prynaležnaści da Biełarusi, chacia mocna lublu ŭsie krainy, dzie ja žyła i žyvu. Adno druhomu absalutna nie pieraškadžaje*.

— Вы даўно жывяце ў Канадзе, Пазняк — у ЗША, Саннікаў пераехаў у Лондан. У Беларусі засталіся харызматычныя палітыкі? Хто вам падабаецца з сучасных і за што?

— Так, у Беларусі і па-за яе межамі ёсць шмат харызматычных беларускіх палітыкаў, цудоўных людзей, шмат якіх я мела шчасце пазнаць. Падабаюцца яны мне дзеля свае мужнасці, свае любові да бацькаўшчыны і да сваіх суайчыннікаў, дзеля свайго жадання ім дапамагчы, дзеля веры ў лепшую будучыню Беларусі, і за ўсё тое, што яны робяць, каб нашы мары споўніліся, каб Беларусь жыла.

— Беларусы — гэта талерантная, рахманая нацыя, ці змагары?

— І адно, і другое. Часам думаецца, што занадта талерантныя… Хацелася б, каб больш мужна дамагаліся павагі сваіх правоў, лепшых умоваў жыцця, большай сацыяльнай справядлівасці, сапраўдных судоў. Праўда, пануе ў нашым народзе страх, і пакуль людзі яго не пазбавяцца, цяжка сказаць, ці талерантнасць гэтая не ёсць проста выявай гэтага страху. Хочацца паўтарыць словы папы Яна Паўла II: «Не бойцеся»… А ў міжчасе каб забыліся словы «мая хата з краю» і пачалі думаць пра будучыню сваіх дзяцей.

На эміграцыі часта людзі кажуць, што яны пачалі гаварыць па-беларуску і цаніць усё беларускае, калі апынуліся далёка ад свае зямлі.

— Рада БНР неяк можа аб’яднаць беларусаў, якія падзелены на ўсходнікаў і заходнікаў? Як увогуле нам паяднацца, бо адны русафілы, а іншыя — русафобы…

— Рада БНР безумоўна можа аб’яднаць людзей сваімі шляхотнымі ідэаламі. У дыяспары не было падзелу на ўсходнікаў і заходнікаў. Дзясяткамі гадоў дружна змагаліся за вольную, незалежную беларускую Беларусь.

— Ці хутка прыйдзе час, калі нацыі наогул знікнуць і на іх месцы з’явяцца транснацыянальныя карпарацыі, якія будуць аб’ядноўваць аднадумцаў без усялякіх рамак і межаў?

— Не думаю, што нацыі калісь знікнуць. Нават савецкай уладзе не ўдалося выкараніць любоў людзей да свае зямлі. Цяпер хопіць глянуць на тое, што робіцца ў Эўропе. Нацыі не знікаюць, а наадварот, стараюцца адрадзіцца пасля гадоў або нават стагоддзяў жыцця ў рамках супольных дзяржаваў.

— Што павінна здарыцца, каб вы і вашы сваякі вярнуліся і вярнулі штаб рады БНР у Менск, туды, дзе ўсё пачыналася?

— Я мару, што дажыву да пары, калі буду думаць пра магчымасць вярнуцца ў вольную, дэмакратычную эўрапейскую дзяржаву Беларусь, і калі Рада БНР будзе магчы перадаць свой мандат дэмакратычнай беларускай дзяржаве, незалежнасць якой ніколі больш не будзе пад пагрозай. Спадзяюся, што тады і тыя, што выехалі, і тыя, што засталіся, зразумеюць, што мы адзін народ, што нашыя дзяды разам змагаліся за наш родны край, і разам яго столькі разоў адбудоўвалі пасля чужых нападаў. Што мы ўсе браты і сёстры тае самае вялікае беларускае зямлі.

Любоў дзяцей да бацькаўшчыны перадаецца прыкладам.

— Якім чынам вы сочыце за жыццём у Беларусі? Якія рэсурсы чытаеце, з кім падтрымліваеце сувязь?

— Адзінае, чаго я не чытаю і не слухаю, гэта маскоўскай прапаганды, якая яшчэ ўсё прамывае мазгі нашым людзям, бо ім яшчэ ўсё цяжка дабрацца да аб’ектыўных СМІ. Апрача гэтага, я цікаўлюся ўсім вартым увагі, што публікуецца пра Беларусь і наагул пра падзеі ў свеце, якія могуць мець нейкі ўплыў на будучыню Беларусі. Таксама цяпер нашыя людзі часта адведваюць Беларусь і шмат расказваюць пра свае ўражанні. Заўсёды захапляюся прыгаством нашага краю, калі паказваюць свае здымкі і фільмы, зробленыя ў Беларусі.

— Раскажыце, як вы атрымалі медаль Каралевы Вялікабрытаніі? Гэта самая значная для вас узнагарода за ўнёсак у дэмакратычныя працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі?

— Пра тое, што мне прысудзілі мэдаль Каралевы Брытаніі, мне пазванілі з Сэнату, і ў Сэнаце адбылося маленькае прыняцце з гэтае нагоды. Словы, сказаныя падчас перадачы мэдалю, былі апублікаваныя ў парлямэнцкім бюлетэні. Мэдаль мне быў дадзены за «lifelong work to restore democracy in Belarus» — «пажыццёвую працу па аднаўленні дэмакратыі ў Беларусі».

— Як бацькі дамагліся таго, што вы не асіміляваліся, а засталіся сапраўднай беларускай? Якая атмасфера для гэтага была ў сям’і?

— Мы ніколі не гаварылі з бацькамі на іншай мове, як на беларускай. Дык зусім нармальна, што і брат, і я валодаем беларускай мовай. Прыехаўшы ў Данію, калі жылі ў лягеры ўцекачоў і яшчэ не хадзілі ў мясцовыя школы, тата нас вучыў беларускай мове штодзённымі дыктоўкамі пра гісторыю Беларусі. Але калі была магчымасць, бацькі пасылалі нас на лекцыі беларускай мовы. У Парыжы нас вучылі Ніна Абрамчык і айцец Леў Гарошка.

— Як вы выхоўвалі дзяцей, каб яны былі беларускамоўнымі і адданымі Беларусі?

— У маёй сям’і, паколькі мы заўсёды жылі далёка ад беларускай грамады і мелі шмат іншамоўных сяброў, гаварылі на чатырох мовах — беларускай, французскай, ангельскай і гішпанскай, хаця з мужам гаварылі толькі па-беларуску. Так што дзеці выраслі з чатырма мовамі. Любоў дзяцей да бацькаўшчыны перадаецца прыкладам. Бацькі мае перадалі гэтую любоў брату і мне, а я з мужам перадалі яе нашым дочкам.

— Ці Беларусь не прыгожая казка-вырай для вас?

— Выраем для мяне была б Беларусь, калі б я не нарадзілася там перад вайной і столькі дзеля гэтага не перажыла. Беларусь — гэта мая краіна, зямля маіх продкаў і маіх дзядоў, прыгожая, «ветлая», як яе называе Арсеннева ў сваёй «Малітве», і якой, не дзеля свае віны, прыйшлося перажыць у дваццатым стагоддзі болей бяды, чым усім іншым краінам гэтае часткі свету. На дзіва, яна ўсё ж выжыла і выжыў беларускі народ. А ён мае права быць гаспадаром на сваёй зямлі. За гэта змагаецца Рада БНР. Хацелася б, каб гэта сталася мэтай і кожнага сумленнага беларуса.

Часам думаецца, што занадта талерантныя… Хацелася б, каб больш мужна дамагаліся павагі сваіх правоў, лепшых умоваў жыцця, большай сацыяльнай справядлівасці, сапраўдных судоў.

— Чаму вы карыстаецеся тарашкевіцай і чым яна лепей за сучасную беларускую мову?

— Таму што ёю карысталіся мае бацькі, мае настаўнікі і таму што яна дакладна перадае ўсе характарыстыкі той беларускай мовы, якой я карыстаюся.

— Што перадаць беларусам ад вашага імя?

— Я, здаeцца, больш-менш перадала ў маіх адказах тое, чым хацела падзяліцца з беларускім народам. Нягледзячы на сваю памяркоўнасьць, хацелася б, каб ён быў гатовы бараніць свой край і свае людскія правы. Каб людская годнасць паважалася ўсімі, уключна з уладамі, суддзямі і людзьмі ва ўніформе. Каб памяталі, што здзекуюцца над чалавекам, здзекуюцца над сваім суайчыннікам, сваім братам ці сястрой.

My narod cyvilizavany, jaki vyžyŭ razam dziesiać stahodździaŭ — časta ŭ vielmi ciažkich abstavinach. My samaaddana baranili adny druhich, i nijakija abiacanki nia vartyja taho, kab my stracili pavahu da svaich suajčyńnikaŭ, najbližejšych nam ludziej*. Хацелася б, каб слова «Салідарнасць» стала для кожнага з нас нацыянальнай каштоўнасцю. Бо толькі салідарнымі мы зможам стацца мужным, паўнавартасным эўрапейскім народам.

28 лістапада 2017 г.

* Падчас абмеркавання арфаграфіі інтэрв’ю ў рэдакцыі пачалася бойка. Калі заўважыце недакладнасці — ведайце, мы і сами заблыталіся ў трох мовах. Жыве Беларусь!

http://bolshoi.by/persona/ivonka-survila/

Уладзіслаў Сыракомля
29 верасьня 1823 г. у Бабруйскім павеце нарадзіўся Ўладзіслаў Сыракомля (сапр. Людзьвік Кандратовіч), беларускі і польскі паэт, драматург, перакладчык, літаратурны крытык і краязнаўца.

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і. У 1833 распачаў навучаньне ў павятовай школе пры дамініканскім кляштары ў Нясьвіжы, якую расейскія ўлады зачынілі ў 1835. Давучваўся ў дамініканскай школе ў Наваградку (1836—1837). У 1840 уладкаваўся на службу ў канцылярыю кіраўніцтва радзівілаўскімі маёнткамі.

Пасьля жаніцьбы ў 1844 г. пераехаў у фальварак Залучча (цяпер Стаўпецкі раён). У верасьні 1852 пераехаў у Вільню, бліжэй да выдавецтваў. У красавіку 1853 пачаў арандаваць фальварак Барэйкаўшчына каля Вільні.

У 1856—1858 неаднаразова выяжджаў у Варшаву і Познань (Прускае каралеўства). Пасьля гэтых паездак расейскія ўлады ўсталявалі за Л. Кандратовічам сакрэтны нагляд. У красавіку 1861 выступіў на патрыятычнай маніфэстацыі ў Коўне зь вершамі. Выехаў у Варшаву, а на зваротным шляху яго арыштавалі і зьняволілі ў віленскай вязьніцы. Знаходзіўся пад арыштам каля месяца. Вызвалены пад нагляд паліцыі. Памёр у часе сьледзтва. Пахавалі паэта на віленскіх могілках Росы ў Вільні.

Зьвяртаўся да гісторыі Беларусі, вераваньняў, звычаяў, вуснай паэзіі беларускага народу, паэтызаваў гераічнае мінулае продкаў. Дэбютаваў вершам «Паштальён» (1844), паводле пачутай у Міры гісторыі («народнай гутаркі»). Пераклад «Паштальёна» на расейскую мову паэтам Л. Трэфалевым зрабіўся папулярнай у Расеі народнай песьняй «Когда я на почте служил ямщиком…».

Як добры знаўца фальклёру, вуснай паэзіі беларусаў раскрыўся ў «Кароткім дасьледаваньні мовы і характару паэзіі русінаў Менскай правінцыі» (1856). Вывучэньню Беларусі прысьвяціў гістарычна-краязнаўчыя працы «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» (1853), «Менск: беглы агляд сучаснага стану Менску» (1857), «Нёман ад вытокаў да вусьця» (1861) і інш.

Пісаў па-польску, зь беларускамоўных твораў захаваліся толькі два — верш «Добрыя весьці» (1848, 1861) і лірычная мініятура «Ужо птушкі пяюць усюды».

Зьяўляецца аўтарам некалькіх п’есаў, якія ставіліся віленскім тэатрам. З драматычных твораў У. Сыракомлі найбольшай папулярнасьцю карысталася п’еса «Kasper Kaliński».

Перакладаў на польскую мову творы разнастайных расейскіх, францускіх, украінскіх, нямецкіх і лацінскіх паэтаў. Сярод найбольш значных працаў — пераклады твораў Гётэ, Гайнэ, Лермантава, Шаўчэнкі, Някрасава, Бэранжэ і іншых. Творы У. Сыракомлі лічацца аднымі з найлепшых перакладаў паэзіі ў гісторыі польскай мовы.

Зьяўляецца аўтарам двухтомнай «Гісторыі літаратуры ў Польшчы» (1851—1852) і іншых твораў.

У Барэйкаўшчыне працуе музэй-бібліятэка Ўладзіслава Сыракомлі, ягонае імя носяць вуліцы ў Менску і Нясьвіжы. У Варшаве у гонар паэта названыя адразу дзьве вуліцы: вуліца Людвіка Кандратовіча і вуліца Ўладзіслава Сыракомлі.

Хведар Нюнька: Мова – прызнак беларуса
Выступ Хведара Ньнюкі, раднага БНР, грамадзкага дзеяча зь Вільні, на 7. Зьезьдзе Беларусаў Сьвету.

Вельмі хутка праляцелі чатыры гады ад шостага зьезду. Шмат значных і важных падзей адбылося за гэты час у сьвеце – зьмяняліся палітычныя і эканамічныя асновы дзяржаў сьвету, дзе мірным шляхам, а дзе з кроўю.

Толькі ў нашай Беларусі ўсё захавалася стабільна, як было раней. Як каралі, так і караюць: звальненьнем з працы, штрафамі, міліцэйскімі расправамі за гістарычную нацыянальную сымболіку, за мірныя пратэстныя акцыі, за крытыку існуючага рэжыму,тым самым  парушаючы элемэнтарныя правы чалавека. Не палепшылася драматычная сытуацыя зь беларускай мовай , яна ня стала дзяржаўнай, у адрозьненье ад сытуацыі ва ўсіх суседніх краінах.

У Літве на галоўных каналах тэлебачаньня кожны тыдзень перадаюцца канцэрты па заяўках слухачоў і гледачоў. Канцэрт доўжыцца 2-3 гадзіны і запоўнены выключна літоўскай эстраднай і народнай музыкай і ніякай другой. Дык вось, прыклад адносін дзяржавы да сваёй мовы. Ці магчыма такое ў Беларусі?

Справа мовы архіважная для захаваньня беларускага этнасу. Калі параўнаць колькасьць выдаваемых дзяржаваю беларускіх газэт, кнігаў і іншай прадукцыі, то варта спытаць: у якой незалежнай дзяржаве мы жывем?

А школы, якія павінны выхоўваць беларускіх патрыётаў, якія захаваюць беларускі этнас і культуру, а таксама пры патрэбе будуць  абараняць Беларусь ад сапраўдных ворагаў, а не ад выдуманых – зь “пятай калёны” ці “Белага легіёна”. Сумна, але ў гарадах Беларусі наогул беларускіх школ няма – поўная русіфікацыя. Беларуса трэба выхаваць, каб ён стаў сапраўдным патрыётам сваёй краіны. Так робяць усе цывілізаваныя народы сьвету.

З гонарам хачу адзначыць, што дзякуючы маім намаганьням і добрым адносінам з усімі літоўскімі ўладамі, мне ўдалося атрымаць дазвол на бюджэтным фінансаваньні адчыніць у Вільні беларускую школу (цяпер гімназія) і беларускі факультэт пры пэдунівэрсытэце. Аднак, замест падзякі, на працягу дваццаці гадоў адносіны паміж мною і беларускай амбасадай з падкантрольнай ёй беларускай школай разарваныя. Прычына – мае шматлікія пратэстныя акцыі супроць існуючага рэжыму і супроць парушэньня правоў чалавека ў Беларусі.

Хачу нагадаць мой асабісты прыклад з жыцьця і станаўленьня нас да нацыі і народа. Я жыў у Беларусі пры польскай уладзе, вучыўся і выхоўваўся ў польскай школе і ў польскім духу, бо ні беларускіх, ні іншых не было. У 1942 годзе адчыніліся беларускія школы, усе школы перайшлі на беларускую мову. Настаўнікі, бальшыня з іх, былі мясцовыя беларускія патрыёты і вучылі нас праўдзівай беларускай гісторыі. Я зразумеў, што  ніякі я не паляк і мова мая павінна быць беларускаю. У школе я стаў актывістам і беларускім патрыётам, і захаваў гэта на ўсё жыцьцё, ды стаў сябрам Беларускай Народнай Самапомачы. У часе нямецкай акупацыі я памагаў беларусам і беларускай справе, прафесійна валодаючы нямецкай моваю.

Цяпер цёпла і з удзячнасьцю ўспамінаю сваіх першых настаўнікаў-выхаваўцаў. Нажаль, лёс іх склаўся трагічна. Як пашану да іх памяці, хачу назваць некаторых зь іх:  гэта прафэсар, выкладчык гісторыі Дзьмітры Агіцкі; фізыку і матэматыку выкладалі  Язэп і Юрка Клышэвічы, культуру – Пётра Рандарэвіч, Шляхтун і іншыя.

Пётра Рандарэвіч, Язэп і Юрка Клышэвічы і шмат, шмат іншых былі замардаваныя чырвонымі ці белымі бандамі, якія не змагаліся з акупантамі, а забівалі беларускіх актывістаў-адраджэнцаў.

Прафэсар Дзмітры Агіцкі, сын сьвятара ў Шчучынскай царкве, перажыў вайну, але асабістае жыцьцё склалася ня менш трагічна. Мне даслалі газэту “Кароль Лір са Шчучынскага раёну”, дзе апісаныя апошнія гады жыцьця гэтага выдатнага навукоўца і патрыёта . Гэта ён першы спрычыніўся да выхаваньня мяне беларускім патрыётам, што і пранёс я праз усё жыцьцё. Таму і тэрміновы пераезд мой напрыканцы 1943 года ў Вільню не быў прыпадковым, а зьвязаны быў з маёй беларускасьцю.

Жыцьцё паказвае, што як толькі пры акупацыях зьяўляюцца спрыяльныя ўмовы (першая і другая сусьветныя войны), беларусы  здольныя арганізавацца і змагацца за свае  інтарэсы, і, у першую чаргу, закладаюць беларускія нацыянальныя школы. Аб чым сьведчаць дакумэнты. У мяне захаваўся арыгінал пашпарта, выдадзенага ў Літве ў 1916 годзе на нямецкай і беларускай мове – не на рускай, ці польскай, ці літоўскай, а на беларускай.

(публікуецца з скаротамі)

Беларуская мова – дзяржаўная ў БНР – 03.04.1918
3 красавіка 1918 выйшла прэсавае паведамленьне пра аб’яўленьне беларускай мовы дзяржаўнай і абавязковай моваю Беларускае Рэспублікі.

Пры тым, што беларуская мова абвяшчалася дзяржаўнай і абавязковай моваю рэспублікі, нацыянальным меншасьцям у Беларусі (галоўнымі зь якіх былі расейцы, палякі і габрэі) прадстаўлялася права карыстацца сваімі мовамі пры афіцыйнай камунікацыі зь дзяржаўныім ўстановамі. Такім чынам, у БНР былі закладзеныя асновы для палітыкі шматмоўнасьці, якая працягвалася і ў першыя гады БССР:

“Народный Секретаріать Бѣлорусской Народной Республики принялъ постановленіе объ объявленіи бѣлорусскаго языка государственнымъ и обязательнымъ языкомъ Республики. Національнымъ меньшинствамъ Бѣлоруссіи предоставляется пользоваться своимъ языкомъ в оффиціальныхъ сношеніяхъ съ государственными учрежденіями. Всѣ акты, документы и переписка правительственныхъ установленій должны совершаться на государственномъ бѣлорусскомь языкѣ.”

Рада БНР — за наданьне бел-чырвона-беламу сьцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці і статусу дзяржаўнага сьцягу
Заява Рады БНР аб аднаўленьні статусу дзяржаўных сымбаляў Рэспублікі Беларусь і наданьні беларускаму сьцягу статусу аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны

Рада Беларускае Народнае Рэспублікі падтрымлівае грамадзкую ініцыятыву аб наданьні бел-чырвона-беламу сьцягу статусу аб’екта нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці Рэспублікі Беларусь.

Бел-чырвона-белы сьцяг – сымбаль руху за незалежнасьць Беларусі. Сваімі каранямі ён абапіраецца на старажытныя традыцыі беларускай дзяржаўнай сымболікі. Белы і чырвоны – гэта колеры старажытнага беларускага гербу “Пагоня”, які ўжо ўнесены ў сьпіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, а таксама асноўныя колеры сьцягоў Вялікага Княства Літоўскага й Рэчы Паспалітае.

Пад бел-чырвона-белым сьцягам Беларусь зрабілася незалежнаю ў 1918 годзе. На працягу 20-х і 30-х гадоў бел-чырвона-белы сьцяг быў сымбалем руху за нацыянальныя правы беларусаў у міжваеннай Польшчы і ў БССР. У другой палове 20. стагодзьдзя сьцяг выкарыстоўваўся як сымбаль Беларусі ў краінах Вольнага сьвету. Гэты сьцяг шмат разоў падымаўся на Дзень незалежнасьці Беларусі 25 сакавіка над афіцыйнымі ўстановамі (ратушамі Таронта, Манчэстэру і іншых гарадоў) у знак павагі да нашай краіны і да беларускага народу.

Пад бел-чырвона-белым сьцягам Беларусь адрадзіла сваю незалежнасьць і зрабілася агульнапрызнаным членам міжнароднай супольнасьці ў 1991 годзе. Менавіта гэты сьцяг быў падняты на першых амбасадах незалежнай Беларусі ў Вялікай Брытаніі, Нямеччыне, ЗША, Расеі і іншых краінах.

Бел-чырвона-белы сьцяг усё 20. стагодзьдзе быў сымбалем незалежнай беларускай дзяржаўнасьці і беларусаў незалежна ад палітычных поглядаў.

Разам з тым, Рада БНР заклікае ня толькі надаць бел-чырвона-беламу сьцягу статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці, але і аднавіць у Рэспубліцы Беларусь ягоны статус дзяржаўнага сьцягу, зацьверджаны рашэньнем Вярхоўнага Савету Беларусі ад 19 верасьня 1991 г. Рада БНР адзначае, што рэфэрэндум, з спасылкаю на які быў скасаваны дзяржаўны статус бел-чырвона-белага сьцягу, гербу “Пагоня” і статус беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, быў прызначаны незаконна, а таксама арганізаваны і праведзены з істотнымі парушэньнямі, якія пазбаўляюць любыя ягоныя вынікі юрыдычнае сілы.

23 верасьня 2016 г.

Матар’ялы XXVI Сэсіі Рады БНР
XXVI Сэсія Рады БНР прайшла ў Нью-Ёрку 3 лістапада 2007 г. Удзельнічалі радныя зь некалькіх краінаў Эўропы й Паўночнай Амэрыкі.

Зраніцы адбылося паседжаньне Прэзыдыюму Рады БНР. Папаўдні пачала працу сама сэсія. Пачалася яна ўшанаваньнем памяці тых радных, якія адыйшлі ў лепшы сьвет цягам апошніх двух гадоў, ад часу правядзеньня папярэдняй сэсіі.

Удзельнікі сэсіі зацьвердзілі прыняцьце чатырох новых сябраў Рады БНР.

На сэсіі былі прынятыя рэзалюцыя і пастанова, тэксты якіх друкуюцца ніжэй.

Рэзалюцыя XXVI Сэсіі Рады БНР

Пра захаваньне беларускіх гістарычных здабыткаў

1. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) прызнае варожай беларускім нацыянальным інтарэсам палітыку пануючай улады ў Рэспубліцы Беларусь (РБ), скіраваную на падаўленьне беларускай гістарычнай памяці.

2. Палітычны рэжым РБ спалучае эканамічную эксплюатацыю Беларусі са зьнішчэньнем, у тым ліку карыстаючыся гаспадарчай матывацыяй, рысаў яе адметнага гістарычнага і культурнага аблічча. Распачатая ў 1994 годзе новая вайна ўладаў супраць беларускай гісторыі сёньня перанесеная на матэрыяльныя здабыткі нацыянальнае спадчыны. Яскравым прыкладам сталася руйнаваньне гістарычнай забудовы Горадні, зьнішчэньне помнікаў у Менску.

3. Рада БНР надае вялікае значэньне захаваньню матэрыяльных сьведчаньняў нацыянальна-культурнай гісторыі краіны. Помнікі, што ствараюць краявід беларускіх местаў і мястэчак, умацоўваюць сьвядомасьць нацыянальна-гістарычнай пераемнасьці беларускай гісторыі. Пасьля нязьлічоных стратаў ад войнаў ды дзесяцігодзьдзяў сыстэматычнай “саветызацыі”, асаблівую каштоўнасьць набываюць захаваныя архітэктурныя ляндшафты з часоў перад захопам беларускіх земляў Расейскай імпэрыяй і перадсавецкіх часоў.

4. Рада БНР зазначае, што адвольныя адміністрацыйныя рашэньні ўладаў выклікаюць востры пратэст сярод грамадзка-актыўных грамадзян, перадусім моладзі. Рада БНР падтрымлівае і высока ацэньвае грамадзянскую мужнасьць змагароў за захаваньне нацыянальнай спадчыны Беларусі.

5. Рада БНР указвае на недапушчальнасьць ужываньня гаспадарчых матываў для зьнішчэньня гістарычных і архэалягічных помнікаў. Няздольнасьць бачыць каштоўнасьць гэтых аб’ектаў для будучыні нацыянальна-культурнага быцьця беларускага народу – яскравае сьведчаньне антынацыянальнага характару сёньняшніх уладаў у Беларусі.

6. Рада БНР нагадвае аб грамадзянскай адказнасьці спэцыялістаў і ўрадоўцаў пры прыняцьці рашэньняў аб захаваньні гістарычнай спадчыны. Пасьля аднаўленьня дэмакратычнага ладу ў Беларусі роля і дзеяньні службовых асобаў РБ у прычыненьні шкоды аб’ектам гістарычнай спадчыны павінны быць прадметам юрыдычнага разгляду, каб вызначыць іх легітымнасьць ды магчымыя падставы для прыцягненьня адпаведных асобаў да судовай грамадзянскай ці крымінальнай адказнасьці.

7. Рада БНР таксама зьвяртае ўвагу беларускіх і замежных інвэстараў-удзельнікаў адпаведных праектаў на рызыку заангажаваньня ў гаспадарчых праектах з палітычным падтэкстам, магчымых на падставе адміністрацыйных рашэньняў ды рэалізаваных насуперак вострым пратэстам грамадзка-актыўных грамадзян, бо вынікі такіх праектаў могуць падлягаць праўнаму перагляду ў будучым.

Пастанова XXVI Сэсіі Рады БНР

Аб падтрымцы беларускай моладзі

У апошні час рэжым Лукашэнкі ўзмацніў рэпрэсіі супраць актывістаў адраджэнскіх моладзёвых арганізацыяў, якія найактыўней змагаюцца за Незалежнасьць Беларусі, за захаваньне беларускай мовы і культуры, нацыянальных традыцыяў. Супраць беларускіх моладзёвых актывістаў распачатыя крымінальныя справы, сотні чалавек караюцца арыштамі і штрафамі, звальненьнямі з працы і выключэньнямі з навучальных устаноў. Некалькі лідэраў асуджаныя на працяглыя тэрміны зьняволеньня.

У сваёй нянавісьці да ўсяго беларускага рэжым дайшоў да таго, чаго не было нават у камуністычныя часы: моладзь арыштоўваюць ужо за адно толькі выкарыстаньне беларускай мовы. Працягваецца і перасьлед тых, хто ўздымае Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, асьвечаны стагодзьдзямі беларускай гісторыі, хто вымаўляе змагарны лёзунг “Жыве Беларусь!”.

Адначасна ўлада стварае і фінансуе зь бюджэту (за сродкі падаткаплацельшчыкаў) моладзеёвыя структуры, якія стаяць на пазыцыях падтрымкі рэжыму, адрынаюць нацыянальныя каштоўнасьці і спрыяюць расейскай асыміляцыі моладзі.

Рада БНР выказвае падтрымку ўсім тым моладзёвым актывістам, якія знаходзяць у сабе сьмеласьць выступаць у абарону беларускай Незалежнасьці, нацыянальных і дэмакратычных каштоўнасьцяў. Рада БНР зьвяртаецца да парлямэнтаў і ўрадаў з заклікам ужыць усе магчымыя сродкі ціску на афіцыйны Менск дзеля як найхутчэйшага вызваленьня Зьмітра Дашкевіча, Артура Фінькевіча, іншых палітзьняволеных, спыненьня крымінальнага і адміністрацыйнага перасьледу моладзёвых актывістаў.

Матар’ялы XXII Сэсіі Рады БНР
Мэмарандум XXII Сэсіі Рады БНР

«Аб дзейнасьці Рады Беларускай Народнай Рэспублікі»

Рада БНР‚ створаная дэмакратычнай воляй Беларускага Народу — носьбіт ідэі незалежнасьці і дэмакратычнага ладу ў Беларусі. Рада працягвае справу Беларускай Народнай Рэспублікі‚ падтрымлівае ажыцьцяўленьне прынцапаў дзяржаўнасьці і дэмакратыі Беларусі‚ адлюстраваныя ва Ўстаўных Граматах Рады БНР 1918 году.

Рада БНР лічыць утварэньне Рэспублікі Беларусь і замацаваньне ейнай дзяржаўнай незалежнасьці ў Канстытуцыі 1994 году этапам на шляху да ажыцьцяўленьня ідэалаў БНР‚ аб чым красамоўна засьведчылі прынятыя Вярхоўным Саветам 12 скліканьня дзяржаўныя сымболі — бел-чырвона-белы сьцяг і герб Пагоня‚ а таксама канстытуцыйнае ды заканадаўчае замацаваньне дзяржаўнасьці беларускай мовы.

Рада БНР‚ гэтак жа як і дэмакратычныя дзяржавы Захаду‚ не прызнае незаконных лукашэнскаўскіх антыдэмакратычных структураў улады‚ створаных пасьля лістападаўскага перавароту 1996 году‚ ды асуджае прарасейскую акупацыйную палітыку‚ скіраваную на ліквідацыю незалежнасьці Беларусі‚ на зьнішчэньне беларускай культуры‚ беларускай мовы і беларускай нацыі.

Рада БНР будзе рабіць усе крокі‚ каб прадухіліць пагрозу незалежнасьці беларускай дзяржавы і існаваньню беларускай нацыі. Рада БНР зьвяртае ўвагу дэмакратычных уладаў і палітыкаў заходняга сьвету на пагрозу‚ што ідзе вольным краінам Усходняй Эўропы ад прамаскоўскага дыктатарскага рэжыму на Беларусі‚ які прапануе вярнуць у Беларусь расейскую ядзерную зброю.

Заява XXII Сэсіi Рады БНР

«Аб становішчы ў Беларусі»

Рада БНР з трывогай назірае за ўзмацненьнем рэпрэсійных дзеяньняў прамаскоўскага дыктатарскага рэжыму ў Беларусі‚ накіраваных супраць асноўных правоў чалавека‚ законнасьці‚ свабоды і беларускай культуры. Пад пагрозай апынулася ня толькі дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі‚ але і існаваньне беларускай нацыі. У Беларусі фактычна адноўлены бальшавіцкі акупацыйны рэжым‚ зачынены амаль усе беларускія школы‚ зьліквідавана нацыянальнае ўзгадаваньне моладзі‚ дыскрымінуецца на кожным кроку беларуская мова. Урад выдае распараджэньні аб адабраньні нерухомай маёмасьці беларускіх установаў і арганізацыяў‚ зачыняе беларускія газэты і часапісы. Уведзена цэнзура на творы мастацтва‚ ліквідавана свабодная адвакатура. У судах і турмах пануе поўная самаволя ўрадавых функцыянэраў. Прэзыдэнцкая рэпрэсійная машына адкрыта дыскрымінуе беларусаў. Самаволя ўладаў у канфрантацыі з журналістамі дайшла да таго‚ што пачалі завастрацца канфлікты паміж шматлікімі замежнымі сродкамі масавай інфармацыі ды ўрадам Лукашэнкі.

Тымчасам эканамічны крызыс у Беларусі паглыбляецца ў выніку намаганьняў ураду трымаць усё пад сваім кантролем. Iндэксацыя заработкаў і пэнсіяў не пасьпявае за інфляцыяй‚ якая ў першай палавіне гэтага году перавысіла 40 працэнтаў. Вартасьць беларускага рубля катастрафічна падае. Гандлёвы балянс рэспублікі пазначаны глыбокім дэфіцытам. Урад дарма намагаецца прыхаваць факт далейшага эканамічнага спаду маніпуляваньнем статыстыкі. Каб залатаць бюджэтныя дзіркі‚ урад рыхтуецца запушчаць ізноў у работу друкарскі станок на новую эмісію рублёў‚ якія яшчэ больш абясцэняць мізэрныя заработкі і пэнсіі.

Усе эканамісты‚ у тым ліку і ўрадавыя‚ прызнаюць‚ што адбудова беларускай эканомікі немагчымая без замежных інвэстыцыяў. Але інвэстыцыі не паплывуць у дзяржаву‚ якая не праводзіць рыначных рэформаў.

У выніку арыентацыі Лукашэнкі на сілавыя мэтады кіраваньня‚ за Беларусьсю ў сьвеце замацоўваецца імя паліцыйнае дзяржавы. Апошні з цэлае сэрыі рэдакцыйных артыкулаў вядучых заходніх оpганаў незалежнага друку — у газэце New York Times (25 жніўня 1997)‚ загалоўлены «Расея і ейны тыранскі сусед». Гэта пра Беларусь пад кантролем прэзыдэнта-тырана. Зразумела‚ што з такою краінаю патэнцыяльныя заходнія інвэстары ня будуць наладжваць дзелавых сувязяў. Міжнародную ізаляванасьць Беларусі найлепш паказвае факт‚ што беларускі прэзыдэнт стаўся «невыездным» у дэмакратычныя дзяржавы. Ня хочуць і ў Беларусь ехаць ані заходнія турысты‚ ані бізнэсмэны. Культурны і навуковы абмен з Захадам зьведзены да мінімуму. Амаль спыніўся паток гуманітарнай дапамогі з замежных краін‚ бо галодны на валюту Менск наклаў сваю кантрольную руку і на гэтую дзялянку грамадзкай дзейнасьці.

Паліцыйны заціск свабоды паглыбляецца. Лукашэнкаў незаконны парлямэнт рыхтуецца цяпер прыняць папраўкі да закону аб друку‚ які пашырыць яшчэ больш беззаконьне чыноўніцкага кантролю над сродкамі масавай інфармацыі.

У сувязі з вышэйсказаным Рада БНР асуджае паліцыйны антыбеларускі рэжым Лукашэнкі і заклікае беларускае ды міжнароднае грамадзтва да супрацьдзеяньня ягонай дыктатуры‚ да змаганьня за аднаўленьне дэмакратычнага ладу ў Беларусі.

Рада БНР падтрымлівае ўсе беларускія нацыянальна-вызвольныя сілы‚ што змагаюцца за дэмакратыю‚ незалежнасьць і эўрапейскі шлях разьвіцьця Беларусі.

Рада БНР заяўляе‚ што адзіны выхад з тупіковага палажэньня‚ у якім апынулася міжнародна ізаляваная Беларусь‚ — гэта адстаўка Лукашэнкі‚ зварот да Канстытуцыі 1994 году і правядзеньне свабодных парлямэнцкіх выбараў.

Пастанова XXII Сэсіі Рады БНР

«Пра абарону самабытнага аблічча беларускае літаратурнае мовы»

Жывое бытаваньне і пэрспэктыва беларускае літаратурнае мовы на Бацькаўшчыне зноў апынуліся пад пагрозаю. Антыбеларускі рэжым пасьлядоўна выціскае беларускую літаратурную мову з асноўных сфэраў ейнага функцыянаваньня: адукацыі‚ культуры‚ навукі‚ дзяржаўных органаў‚ прэсы‚ кнігавыданьня і г. д.

Падобна як сталінскі рэжым у 1930-ыя гады‚ рэжым Лукашэнкі‚ адначасна зь перасьледам беларускае мовы наагул‚ робіць замах на ейную самабытнасьць. У 1933 г. правапіс і граматыка беларускае літаратурнае мовы рашэньнем Саўнаркому БССР былі валюнтарыстычна зрэфармаваныя дзеля палітычнае мэты — набліжэньня беларускае мовы да расейскае. Вынішчаліся непаўторнае аблічча і нормы беларускае літаратурнае мовы‚ што сфармаваліся натуральным эвалюцыйным чынам на падстваве народных гаворак і жывой практыкі ды былі ўпарадкаваныя Браніславам Тарашкевічам.

Рада БНР‚ ідучы за воляю свабоднага беларускага грамадзтва‚ не прызнала пастановы Саўнаркому БССР «Аб рэформе беларускага правапісу». Беларуская літаратурная мова пачала існаваць у двух правапісна-граматычных варыянтах: клясычным‚ што быў скадыфікаваны Б. Тарашкевічам і ягонымі наступнікамі‚ ды савецкім‚ зрусыфікаваным.

На працягу апошняга дзесяцігодзьдзя клясычная правапісна-граматычная традыцыя ня толькі адрадзілася на Бацькаўшчыне‚ але стала асноваю далейшага разьвіцьця беларускае літаратурнае мовы. Грамадзкія‚ культурныя арганізацыі‚ акадэмічныя колы выказаліся за перагляд пастановы Саўнаркому БССР 1933 году «Аб рэформе беларускага правапісу». Пастанова была ацэнена як палітычна тэндэнцыйная ў Выніковым дакумэнце Дзяржаўнае Камісіі па ўдакладненьні правапісу беларускае літаратурнае мовы ад 2 лютага 1994 году. Дзяржаўная Камісія і Правапісная Камісія Таварыства Беларускае Мовы выпрацавалі прапановы‚ якія мелі на мэце ўніфікацыю зрусыфікаванага варыянту правапісу і граматыкі з клясычным.

Аднак рэжым Лукашэнкі‚ пераймаючы ў нацыянальна-моўнай палітыцы рэжым Сталіна‚ абмяжоўвае ўжываньне беларускае літаратурнае мовы ў ейным не скажоным рэформаю 1933 г. правапісна-граматычным абліччы ды рыхтуе поўную забарону апошняга.

У сувязі з вышэйвыкладзеным‚ грунтуючыся на дакумэнтах Беларускага Навуковага Таварыства ў Вільні (1933)‚ Таварыства Беларускае Мовы і яго Правапіснае Камісіі (1991—1994)‚ Дзяржаўнае Камісіі па ўдакладненьні Беларускае літаратурнае мовы (1994)‚ Камісіяў Беларускага Народнага Фронту па Адукацыі і па Культуры (1989—1997)‚ Рада БНР пастанаўляе:

Лічыць клясычныя правапіс і граматыку беларускае літаратурнае мовы‚ упарадкаваныя Б. Тарашкевічам і надалей кадыфікаваныя і ўжываныя ў слоўніках на Бацькаўшчыне і на эміграцыі‚ нацыянальным здабыткам‚ які падлягае дзяржаўнай апецы і абароне.

Ужываць у дзяржаўнай чыннасьці Рады БНР вылучна клясычныя правапіс і граматыку беларускае літаратурнае мовы ды рэкамэндаваць іх да ўжытку ва ўсіх сфэрах функцыянаваньня мовы ў Беларусі.

Правесьці навукова-практычную канфэрэнцыю з мэтаю ўдакладненьня нормаў правапісу і граматыкі беларускае літаратурнае мовы з улікам найноўшае моўнае практыкі.

Рэзалюцыя

«Аб этнічнай дыскрымінацыі беларусаў і слуханьнях у Кангрэсе ЗША аб пагвалтаваньні правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь»

ХХII Сэсія Рады БНР зьвяртае ўвагу ўрадаў дзяржаваў сьвету і міжнародных арганізацыяў на масавую ліквідацыю беларускамоўных школаў у Беларусі‚ на шматлікія факты зьбіцьця і арыштаў грамадзянаў рэспублікі байцамі прэзыдэнцкіх спэцслужбаў толькі за тое‚ што яны размаўляюць па-беларуску. Сэсія канстатуе наяўнасьць ня толькі маральнага‚ палітычнага‚ але і фізычнага перасьледу беларусаў на тэрыторыі Беларусі па нацыянальнай прыкмеце. Дзеля гэтага Сэсія Рады БНР зьвяртаецца з прапановай да Кангрэсу Злучаных Штатаў Амэрыкі правесьці слуханьні аб фактах пагвалтаваньня правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.

Рэзалюцыя

«Аб радыё “Свабода – Свабодная Эўропа” і беларускамоўных перадачах іншых заходніх радыястанцыяў»

ХХII Сэсія Рады БНР уважае‚ што пашырэньне вяшчаньня беларускай службы радыё “Свабода” ды запачаткаваньне беларускамоўных перадачаў “Голасам Амэрыкі” і радыястанцыямі іншых заходніх дзяржаваў ва ўмовах поўнай манаполіі прэзыдэнта Лукашэнкі на электронныя сродкі масавай інфармацыі станоўча паўплывае на лёс беларускай дэмакратыі.