Артыкулы радных БНР – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Паліна Прысмакова пра палітыку Лукашэнкі падчас пандэміі COVID-19: “генацыд беларускага народу”
Сакратар Рады БНР Паліна Прысмакова ўзяла ўдзел у абмеркаваньні палітыкі рэжыму Лукашэнкі адносна пандэміі COVID-19 у рамках анляйнавага Сусьветнана кангрэсу беларусаў, які адбыўся 30 кастрычніка 2021 г.Прадстаўляем відэазапіс сэсіі, а таксама тэзісы яе выступу.

Склаўшуюся сытуацыю з COVID-19 у Беларусі, рэакцыю і дзеяньні Міністэрства аховы здароўя і яго падначаленых, як і мэтанакіраваную дэзынфармацыю Міністэрства інфармацыі РБ, заклікаю разглядаць як генацыд беларускай нацыі.

Мы, беларусы ў Беларусі і беларусы замежжа, зьвяртаем увагу паасобных краінаў на гэтую праблему і просім ААН падтрымкі і вырашэньня крызісу.

Рада БНР ячшэ год таму зьвярталася да Старшыні Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя Др. Тэдраса Адганама з просьбай зьвярнуць увагу на выкарыстаньне COVID-19 у беларускіх турмах супраць затрыманых як на біялягічную зброю. Тады яшчэ не стаяла пытаньня пра вакцынацыю. Агульнага доступу да вакцынаў яшчэ не было ў і разьвітых краінах. Сёньня, калі Беларусі прапаноўваецца гуманітарная дапамога вакцынамі, напрыклад, польскім урадам, а Міністэрства аховы здароўя адмаўляецца яе прымаць, мы можам казаць пра масавае выкарыстанне COVID-19 як біялягічнай зброі для пашкоджаньня беларускай нацыі. Паводле пункту “C” Канвэнцыі пра генацыд ААН, генацыд – гэта “наўмыснае стварэньне жыцьцёвых умоваў для групы, каб мэтанакіравана фізычна зьнічыць яе цалкам ці часткова”.

Мэдыкі маюць больш канкрэтныя веды пра біялягічную частку пытаньня. У сваім выступе я спрабую растлумачыць асноўныя юрыдычныя моманты.

Генацыд – гэта перадусім парушэньне правоў чалавека. Канвэнцыя ААН па генацыдзе была прынятая за дзень да Сусьветнай дэклярацыі правоў чалавека. Канвэнцыю па генацыдзе трэба разглядаць як канкрэтнае прымяненьне Сусьветнай дэклярацыі правоў чалавека.

Генацыд – гэта цэнтральная, канчатковая праблема любога парушэньня правоў чалавека. Яго апошняя ступень. Таму парушэньні правоў чалавека, якія адбываюцца ў Беларусі — нелегальныя затрыманьні, катаваньні, зьдзекі, запалохваньне, а цяпер і абмежаваньне доступу да мэдычных сродкаў — можна аб’яднаць пад агульным паняцьцем “генацыд”. Паасобныя дзеяньні могуць не зьяўляцца дзеяньнямі генацыду, але іх сукупнасьць і мэтанакіраванасьць можна падсумаваць як генацыд.

Мэтанакіраванасьць –  істотны момант, які адрозьнівае генацыд ад выпадковых масавых зьнічшэньняў. Напрыклад, выбух на Чарнобыльскай АЭС — гэта не генацыд. Гэта няшчасны выпадак. Але наўмыснае ўкрыцьцё інфармацыі пра выбух, адмова ў патрэбных леках і сродках абароны — калі накіраванае на зьнічшэньне групы людзей — можна разглядаць як генацыд.

Якія групы людзей знаходзяцца пад аховай? Нацыі, этнічныя групы, рэлігійныя групы. Трэба дакладна разумець, што ў Беларусі сёньня маем выпадак генацыду менавіта нацыянальнага, а не этнацыду. З пункту гледжаньня міжнароднага права, розьніца нацыі і этнагрупы ў тым, што ў этнагруп няма сваёй дзяржавы. У беларусаў яна пакуль ёсьць. Жыве Беларусь, і жыве вечна!Палітычныя групы не ахоўваюцца канвэнцыяй. Палітычныя праблемы лічацца ўнутраннакраёвымі. ААН прызваная займацца панадкраёвымі пытаньнямі. Мэтанакіраванае зьнішчэньне нацыянальнай групы — прыклад такога пытаньня. Калі б краіна мела абмежаваную колькасьць вакцынаў і іх выдавалі выключна адной палітычнай групе, гэта можна было б неяк зьвязаць з палітыкай. Наколькі разумею, нешта падобнае цяпер адбываецца з ложкамі ў шпіталях. Але адмова Міністэрства ад гуманітарнае дапамогі — гэта мэтанакіраваннае рашэньне дзяржаўнай адміністрацыі супраць свайго ж народу. Мэтанакіраванае стварэньне ўмоваў жыцьця, якія ставяць беларускую нацыю пад пагрозу зьнішчэньня, нават калі і частковую, — гэта генацыд, паводле канвэнцыі.

Безумоўна, сытуацыя ў Беларусі жудасная. Ёсьць перакананыя, што лічбы ахвяраў ня тыя, каб ужываць громкае слова “генацыд”. Масакру у Срэбраніцы 1995 г. у Босьніі і Герцагавіне, калі былі забітыя 8000 тысяч басьнійскіх мужчынаў, прызналі генацыдам. Праз COVID-19 у Беларусі загінула ўжо толькі афіцыйна 5000 чалавек. Кожны тыдзень цяпер нясе болей як 100 сьмерцяў. І гэтая лічба павялічваецца прагрэсійна. Нам ня трэба чакаць на сотні тысяч загінулых, каб пасьля заднім чыслом заявіць, што “аднак, гэта быў генацыд”. Не чакайма болей ахвяраў, каб спыніць масакру. Канвэнцыя ААН па генацыдзе перад усім створаная была, каб генацыд прадухіліць. Каб прадухіліць масавыя забойствы і зьнішчэньні.

Прашу зразумець, што я не за прымусовую вакцынацыю. Вакцынавацца ці не — індывідуальная справа і рашэньне кожнага. Але доступ да вакцыны, як і да актуальнай інфармацыі пра эпідэміялягічную сытуацыю у краіне, і да інфармацыі пра наяўнасьць вольных бальнічных ложкаў, пра наступствы захворваньня, каб на падставе гэтых ведаў кожны беларус змог зрабіць правільнае для сябе рашэньне, ацаніць свае рызыкі і рызыкі для блізкіх — гэта правы чалавека, якія не Міністэрству аховы здароўя ці Міністэрству інфармацыі вырашаць. Гэта глябальныя, унівэрсальныя правы чалавека на жыцьцё.

Генацыд часта аб’ядноўваюць з паняцьцем “ваенныя злачынствы”. Але ваеннае становішча ня ёсьць абавязковай умоваю. Генацыд можа мець месца і ў мірны час. Прыкладам сёньняшняя Беларусь і беларускі народ, які масава пакутуе ад рашэньняў і дзеяньняў — а менавіта бязьдзеяньняў — адміністрацыі ў час сусьветнае пандэміі.

Мыйце рукі, насіце маскі. Але лепш за ўсё заставайцеся дома. Як паказаў вопыт Францыі, Італіі і іншых заходнеэўрапейцаў – як бы гэта не шкодзіла эканоміцы краіны, але для спынення COVID-19 няма нічога лепшага, чым усеагульны карантын. А эканоміку, якая накіраваная на ўзбагачэньне выключна апаратчыкаў цаною дабрабыту, а цяпер і здароўя беларускай нацыі — шкадаваць ня варта.

Апарат сёньняшняй адміністрацыі баіцца агульнага карантыну, бо ўжо пахіснуўшаяся эканоміка гэтага ня вытрымае. Таму беларусам пускаюць пыл у вочы пра тое, што COVID-19 нястрашны, каб усе хадзілі на працу. Прымусовую працу. Думаю, усе зразумелі паралель. Здароўя усім!

Др. Паліна Прысмакова

Сакратар Рады БНР

Дацэнт Катэдры дзяржаўнага кіраваньня Флёрыдзкага Атлянтычнага ўнівэрсытэту

Старшыня Рады БНР: Не спыняйцеся, не бойцеся, і ведайце: за вамі праўда і ўвесь свет
“Новы час” апублікаваў калёнку Івонкі Сурвіллы, Старшыні Рады БНР.

Сілавыя структуры, падпарадкаваныя Аляксандру Лукашэнку, гатовыя страляць у свой мірны законапаслухмяны народ. Пра гэта прамым тэкстам цяпер кажа намесьнік міністра Караева.

За чвэрць стагодзьдзя аўтарытарызму ў Беларусі мы, здаецца, маглі б стаць звыклыя да ўсяго. Але я не магу стрымаць свайго шоку і абурэньня гэтай заявай.

Бо адметнасьцю цяперашняга беларускага пратэсту стала неверагодныя мірнасьць і мудрасьць, якія праявіў народ Беларусі. Гэтай мірнасьцю, мудрасьцю, яскравай творчасьцю беларусаў, якія мы бачым увесь гэты час, захапляецца ўвесь сьвет.

Мы, тысячы беларусаў і нашчадкаў беларусаў, раскіданыя па ўсім сьвеце, ганарымся сваёй беларускасьцю цяпер больш, чым калісь яшчэ. Іншыя народы, хто зь няведаньня часам думаў, што беларусы радыя свайму сумнаму лёсу, цяпер глядзяць на Беларусь па-новаму, перажываюць за беларусаў і ганарацца імі.

І тое, што выклікае павагу і захапленьне ўсяго сьвету — тое і выклікае ярасьць і нянавісьць тых, хто ведае, што іхны час незваротна мінуў. Яны могуць колькі заўгодна суцяшаць сябе штучнымі лічбамі з афіцыйных вынікаў выбараў. Яны будуць ненавідзець, будуць хлусіць і пагражаць з тэлевізару, будуць біць і страляць.

Беларускі народ — у кроку ад свабоды. У кроку ад таго, за што змагаліся пакаленьні нашых продкаў, у тым ліку героі Слуцкага збройнага чыну, стагодзьдзе якога мы будзем адзначаць праз крыху больш як месяц.

Усе нашыя малітвы, усе нашыя думкі ў гэтыя дні зь Беларусяй.

Зь Беларусяй — усе нашыя сьлёзы абурэньня жорсткасьцю карнікаў.

Як і нашыя сьлёзы радасьці, калі бачым тысячы і тысячы людзей штотыдзень на вуліцах Беларусі: старых і маладых, жанчынаў і мужчынаў, жыхароў Менску і жыхароў маленькіх мястэчак.

Рэвалюцыя адбываецца перадусім не ў адміністрацыі, а ў душах і сэрцах людзей. Гэтая рэвалюцыя адбылася. Гэтая рэвалюцыя адбываецца штодзень, штораз, як беларусы выходзяць да сябе ў двор, усьміхаюцца сваім суседзям, сьпяваюць, выходзяць разам на марш пад нашым сьцягам – у супольнай радасьці, у супольным узьнёслым пачуцьці прыналежнасьці да свае зямлі, у супольнай празе справядлівасьці і праўды.

Беларусь ажыла і абавязкова пераможа. Не спыняйцеся, ня бойцеся, і ведайце: за вамі праўда і за вамі ўвесь сьвет ад Эўропы да Канады і Аўстраліі.

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла
Старшыня Рады Беларускае Народнае Рэспублікі

Штандар наш бел-чырвона-белы
Як нацыі, што перажыла цяжкія часы прыгнёту, беларусам уласьцівыя нацыянальныя сьціпласьць і комплекс непаўнавартасьці, якія адным не дазваляюць ганарыцца рэчамі, аб’ектыўна вартымі гонару, а іншым дазваляюць ганарыцца чужымі дасягненьнямі як сваімі, гэтаксама як і гіпэрбалізаваць свае.

І ўсё ж, бяз страху быць абвінавачаным у другім, хочацца падзяліцца сваімі суб’ектыўнымі эмоцыямі, выкліканымі аб’ектыўнай, зрэшты, рэччу.

Ці паспрачаецца хто з тым, што ніводная іншая нацыя ў сьвеце ня мае нагэтулькі ж выразнага, яскравага, энэргетычнага сьцягу, як беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы?

Сьцягі бываюць прыгожыя, сымэтрычныя, гарманічныя. Бываюць сьцягі са старажытнаю гісторыяй, сьцягі, за якія людзі ахвяравалі жыцьцём, сьцягі, якія натхнялі людзей на выбітныя подзьвігі, сьцягі, што ўсталёўваліся першапраходцамі на далёкіх выспах і горных вяршынях. Ёсьць сьцягі са старажытнымі легендамі пра паходжаньне, як дацкі Danneborg, што ў 1219 годзе сыйшоў зь неба да дацкіх войнаў, каб яны перамаглі ў бітве. Ёсьць сьцягі, якія зрабіліся сымбалем і брэндам, культавым атрыбутам як брытанскі Union Jack. У свой зорна-паласаты сьцяг мільёны амэрыканцаў ўкладаюць столькі гонару, любові і энэргіі, што палотнішча сталася ў ЗША сапраўднай сьвятыняй – куды больш, чым проста сымбалем дзяржавы і краіны.

Але, напэўна, ніводзін сьцяг не нясе сам па сабе гэткай выразнай унутранай эмацыйнасьці, як спрадвечны гістарычны сьцяг Беларусі, які адной сваёй яскравай выявай прыцягвае вочы.

Белае поле, і чырвоная паласа працінае яе наскрозь. Чырвоны гарачы агонь, што топіць белы халодны сьнег. Мёртвы белы лёд – і чырвоная жывая, кіпячая кроў на ім. Белы ціхі спакой – і гучны чырвоны крык, поўны болю, сілы, прагі волі.

Гэтая выключная энэргетыка кантрасту – сьцяг, які гучыць; сьцяг, які пячэ і апальвае. Пакажыце мне другі такі ж!

Кляўстрафабічная таталітарная атмасфэра Менску ажыўляецца, як толькі гэтую душную “матрыцу” працінае бела-чырвона-белае палотнішча ў руках таго, хто асьмеліўся падняцца за сваю чалавечую годнасьць. Нацыянальны штандар над уваходам у сядзібу БНФ – як дзірка ў прасторы і часе, а дзьвер пад ім – бы партал у іншую рэальнасьць, у выспачку свабоды і надзеі пасярод апошняй эўрапейскай дыктатуры.

На мяжы містыкі – такое адчуваньне, быццам гэты сьцяг здольны адганяць зло.

Здавалася б, чаго варта было Лукашэнку пакінуць гэты сьцяг у 1995 г., каб захаваць ляяльнасьць нямалай колькасьці людзей, не згубіўшы даверу і свайго традыцыйнага электарату? Насельніцтва Беларусі збольшага дзялілася і дзеліцца на прыхільнікаў бел-чырвона-белага сьцягу і тых, каму абыякава, пад якім сьцягам жыць.

Але ж не: відаць, зь любым сьцягам гэта было б магчыма, толькі ня з гэтым. Любы сьцяг сьцярпеў бы пад сабою злачынствы, акрамя гэтага, і нейкім чуцьцём нават лукашысты ўсьведамілі гэта, і як быццам зьнішчылі гэтую сымбалічную перашкоду.

Супрацьстаяньне свабоды і дыктатуры ў Беларусі – гэта супрацьстаяньне і на сымбалічным узроўні.

Чырвоны і зялёны – гэта негарманічныя колеры, чыё спалучэньне выклікае ў чалавека стрэс и дэпрэсію. Вялізнае крывава-чырвонае поле, што навісла над зялёнай палоскай – увасабленьне нераўнапраўя, дамінацыі і дыктатуры. Само непрыгожае і безгустоўнае палотнічша ў якасьці дзяржаўнага сымбалю – гэта нібы зьдзек з усяе краіны, як нахабны выклік: “Якую яшчэ зьнявагу вы здольныя вытрымаць? Якую яшчэ гнюснасьць вы здольныя сьцярпець?”

За гады дыктатуры для нашага пакаленьня бел-чырвона-белы сьцяг зрабіўся сымбалем свабоды, сымбалем барацьбы за волю і за прагрэс. Ён выпакутоўвае сваю пачэснасьць, набывае асацыяцыі, ад якіх пры кожным позірку на яго сэрца стукае хутчэй. За яго людзі церпяць зьбіцьці, штрафы, доўгія суткі арыштаў.

Адно зьяўленьне гэтага сьцягу на вуліцы ўжо нясе вялікае сьвядомае і падсьвядомае пасланьне само па сабе – і таму, здавалася б, нявінны “незарэгістраваны” бел-чырвона-белы сьцяг зрабіўся асобнай, спэцыфічнай, сымбалічнай мэтай для рэпрэсіяў з боку дыктатуры. А раз рэжым яго баіцца, значыць сьцяг сапраўды нясе яму небясьпеку – усяляе іррацыянальны страх у душонкі дзяржаўных халуёў, запраданцаў, жандармаў і шпегаў. Патыхае для іх жарам пекла і справядлівай адплатаю, якой не пазьбегнуць ніводнаму злачынцу, ня гледзячы на часовыя тытулы, пагоны і рахункі ў замежных банках.

Пакуль бел-чырвона-белы сьцяг над нашымі галовамі і ў нашых сэрцах – значыць, “нас нядоля не здалела”. Насуперак гісторыі, насуперак злодзеям ва ўладзе і расейскамоўным нігілістам-плявунам у ЖЖ.

Магчыма, сапраўды Беларусь чакае асаблівы лёс, калі сымбаль яе – такі асаблівы сьцяг.

Альбо гэта проста добры знак надзеі для ўсіх нас, каго ён яднае – і вельмі магчыма, што толькі ў нас, у некаторай колькасьці беларусаў, бел-чырвона-белы штандар выклікае ўзьнёслыя пачуцьці. Але ці ня гэта галоўнае для нацыянальнага сьцягу – каб была нацыя, для якой ён быў бы каштоўным? Беларускі нацыянальны сьцяг дазваляе аддзяліць сутнасьць ад формы, ён яднае тых, хто зьяўляецца беларусам паводле стану душы і сьвядомасьці, а не паводле прыналежнасьці да адміністрыцыйнага бюракратычнага апарату, што мяшкае ў Менску і выдае пашпарты з савецкім гербам.

Сьцяг наш мае сваю нацыю, хай складаецца яна не з усіх тых, хто сябе заве беларусам. Нацыю годную, нацыю, што мае будучыню; нацыю-матыля, пакуль што закутую ў кокане. І нацыя наша мае ганарыцца сымбалем нагэтулькі моцным, шляхотным і дзвонкім – нашым сьцягам, апетым у песьнях. Сьцягам, які натхняе, пад якім хочацца стаяць і змагацца – штандарам бел-чырвона-белым.

Алесь Чайчыц

maskva.net

чэрвень 2008 г.

НЕЗАБЫЎНЫ ДЗЕНЬ – Мікалай Шыла пра 25 сакавіка 1918 г.
“І ў гэты ўрачысты мамэнт, калі аднагалосна была прынята Рэзалюцыя і была абвешчана Вольная Незалежная Дзяржава, у салю ўпалі першыя праменьні раньняга сонца. Яно абліло вясеньнім ясным сьветам залю, у якой, як на Вялікдзень у часе хрыстосаваньня, усе радныя абдымаліся і цалаваліся ад радасьці. І ў гэты мамэнт узышло Сонца Свабоды над нашай шматпакутнай Бацькаўшчынай” – успаміны раднага БНР журналіста Мікалая Шылы пра абвяшчэньне Незалежнасьці Беларусі

У жыцьці кожнага чалавека ёсьць многа ўспамінаў. Але з іх заўсёды бываюць успаміны, якія застаюцца на ўсё жыцьцё ў памяці, хвалюючыя і яскравыя, успаміны аб тым, што вызначыла ўвесь далейшы шлях жыцьця. Хачу з Вамі, чытачы, падзяліцца адным з гэткіх успамінаў, аб падзеях, удзельнікам якіх быў тады і я, пішучы гэтыя радкі.

Ідэя незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны Беларусі ў нашых галовах нарадзілася і разьвівалася яшчэ да рэвалюцыі 1917 г. На сходах, на мітынгах, у прыватных гутарках яна заўсёды высоўвалася, але ажыцьцявіць яе тады яшчэ не хапала ў нас сілы, а тыя аргумэнты, якія былі ў нашых руках, мы лічылі яшчэ недастатковымі. Супраціў быў вельмі вялікі з боку ўсіх небеларускіх элемэнтаў, а асабліва расейцаў, якія ў Радзе Б.Н.Р. мелі сваіх прадстаўнікоў. Ды і сярод сябе мы мелі людзей, якія гаварылі, што яшчэ зарана падымаць гэтае пытаньне, што трэба да яго добра падрыхтавацца, усебакова разгледзець, зважыць і ўпэўніцца.

Але праца ішла, ня спынялася. Сеялася агітацыя, вялася прапаганда. Думка незалежнасьці ня сьціхала, а дзе толькі была магчымасьць пашыралася. Пішучаму гэтыя радкі прыходзілася не адзін раз выступаць сярод расейскіх эсэраў, сярод жыдоўскіх партыяў (Поалей Сіон, Бунд), польскай ППС і літоўскай (апошняя падтрымівала нас), ня лічачы украінцаў, якія ішлі з намі рука ў руку, плячо ў плячо.

Першы раз ідэя Незалежнасьці выказалася на спатканьні Новага Году 1918: “Беларуская Хатка”, апартамэнты якой не маглі зьмясьціць усіх жадаючых прыняць удзел у спатканьні, была першым гмахам, дзе была ў вузкім кругу беларускага грамадзтва абвешчана незалежнасьць Беларусі. У часе навагодніх прывітаньняў я на вялікім аркушы друкарскай паперы напісаў: “Няхай жыве Вольная, Незалежная, Непадзельная Беларусь!” і пусьціў для подпісу. Мігам аркуш быў запоўнены подпісамі і рознымі патрыятычнымі лёзунгамі. Варонка, Купала, Бядуля, Ядвігін Ш., Кудзелька, Галубок, Мамонька, Грыб, Смоліч, Рак-Міхайлоўскі, Ярушэвіч, Езавітаў, Жылка і шмат, шмат іншых, каля 70 асобаў былі ўдзельнікамі гэтае ўрачыстасьці. Па тэлефону прывіталі Я. Лёсіка і А. Гаруна з Новым Годам і паведамілі ім аб нашых подпісах. Яны ўмомант прыйшлі з свае кватэры і падпісаліся і прынялі ўдзел у агульным радасным сьвяткаваньні. Дакумэнт гэты забраў Я. Варонка, у якога ён, магчыма, і захоўваецца цяпер у Амэрыцы.

24-га Сакавіка 1918 году. 18 гадзіна. З усіх бакоў Менску у будынак на Захараўскай вуліцы сходзяцца сябры Рады Б.Н.Р. на чарговае паседжаньне. На парадку дня адно пытаньне: Абвешчаньне Незалежнасьці Нашае Бацькаўшчыны Беларусі.

У поўнай цішы Старшыня Рады Б.Н.Р. Язэп Лёсік адчыняе паседжаньне. Усе радныя ў поўным зборы. Месцы для гасьцей усе шчыльна запоўнены. Па выпаўненьні фармальнасьцяў раздаецца ўрачысты голас Старшыні Я. Лёсіка: Слова для дакладу па адзінаму пытаньню сяньняшняга парадку дня – абвешчаньня Незалежнасьці Беларусі – мае радны Язэп Варонка.

Паліліся поўныя запалу і веры ў нашую будучыню словы дакладчыка. Па пералічэньні і разглядзе гістарычных этапаў нашага народу і нашае Бацькаўшчыны, ён пераходзіць д геаграфічнага напісаньня нашае Краіны, сьцьвярджаючы факт, што ня гледзячы на шматвяковую няволю, наш народ захаваў сваю мову, культуру, звычаі і г. д. і што па свайму геаграфічнаму палажэньню мы творым асобную суцэльнасьць. Бурнымі, доўганямоўкнучымі воплескамі спатыкае заля апошнія словы дакладчыка. “Няхай жыве Вольная, Незалежная ў Яе этнаграфічных межах, Непадзельная Беларусь!” “Няхай жыве Беларускі Народ!” “Няхай жывуць усем народы, насяляючыя Беларусь!” Саля гудзела.

Пасьля кароткага перапынку пачаліся спрэчкі па дакладу.

Усе беларускія партыі, як адна, злажылі дэклярацыі, падтрымліваючыя тэзы дакладчыка. З такімі-ж дэклярацыямі выступілі прадстаўнікі жыдоўскіх палітычных партыяў Поалей Цыон і Бунду, у якіх яны ад імя сваіх партыяў заяўлялі, што Беларускі Народ мае поўнае права кіраваць сваім жыцьцём і пастанаўляць аб сваім лёсе.

Супроць даклада выступілі расейскія кадэты і эсэры, матывуючы сваё становішча тым, што адарваўшыся ад Расеі, Беларусь можа ў віхры палітычных падзеяў загінуць. Іхнія цьверджаньні былі разьбітыя выступаючымі сябрамі Рады.

На гэтым месцы мушу адзначыць, што прадстаўнік польскае меншасьці ад ППС, сп. Прыстар, у сваёй яскравай прамове выступіў супроць кадэтаў і эсэраў. “Даволі – казаў ён – вы душылі нас, палякоў, і даволі вам душыць беларусаў! Настала пара, каб усе народы сталі вольнымі і жылі паводле сваіх традыцыяў і звычаяў!”

Выступала яшчэ шмат прамоўцаў, якія падтрымлівалі прапанову, уносілі свае папраўкі і заўвагі.

Каля поўначы Старшыня Язэп Лёсік па прапанове спыняе спрэчкі і ўносіць прапазыцыю выбраць рэдакцыйню камісію, якая-б апрацавала рэзалюцыю і Ўстаўную Грамату да Беларускага Народу. Прапанова аднагалосна прыймаецца. Выбіраецца Камісія, у склад якой уваходзяць усе прадстаўнікі партыяў і групіровак. Абвяшчаецца перапынак на поўгадзіны. Камісія пачала працу, а радныя, разьбіўшыся на групы, жыва дзеляцца ўражаньнямі сходу.

Званок.

Радныя займаюць свае месцы. Урачыстая цішыня. Аб працы Рэдакцыйнай Камісіі дакладае радны Язэп Варонка. Паліліся велічныя словы рэзалюцыі і Ўстаўной Граматы па салі, каб потым рэхам разьнесьціся па Беларусі і па ўсяму сьвету.

Бурныя, доўнанямоўкнучыя воплескі і поклічы “Няхай жыве Вольная Незалежная Беларусь!” пракаціліся па яшчэ сонным Менску праз вокны і дзьверы, як толькі скончыўся даклад Я. Варонкі.

Пасьля некаторых паправак пачынаецца паіменнае галасаваньне. Хоць мы былі і ўпэўнены ў добрых выніках галасаваньня, але сэрца неяк трывожна забілася: хацелася, каб усе прысутныя, як адзін чалавек, зьлілі з намі свае галасы ў адзін магутны голас вольнага ад сяньняшняга дня чалавека і нашай Вольнай Бацькаўшчыны, хацелася, каб усе тут прысутныя былі братамі роўнымі і адналькавымі ў нашай Маці Беларусі.

Урачыстая хвіліна, пачынаецца галасаваньне.

І ў гэты ўрачысты мамэнт, калі аднагалосна была прынята Рэзалюцыя і была абвешчана Вольная Незалежная Дзяржава, у салю ўпалі першыя праменьні раньняга сонца. Яно абліло вясеньнім ясным сьветам залю, у якой, як на Вялікдзень у часе хрыстосаваньня, усе радныя аб[д]ымаліся і цалаваліся ад радасьці. І ў гэты мамэнт узышло Сонца Свабоды над нашай шматпакутнай Бацькаўшчынай.

Друкуецца паводле:

http://www.bsdp.org/naviny/gistoryja-i-kultura/25-03-2017/25-sakavika-1918-g-va-uspaminah-syabra-rady-bnr-mikalaya-shyly

Шпацыры па беларускай Маскве: магіла Мітрафана Доўнар-Запольскага
Ня вельмі шырока вядомае, але важнае для беларусаў месца ў Маскве – магіла прафэсара Мітрафана Доўнара-Запольскага, славутага беларускага гісторыка і этнографа пачатку XX стагодзьдзя, дыплямата БНР.

Доўнар-Запольскі – аўтар шэрагу фундамэнтальных працаў па гісторыі Беларусі і лічыцца адным з заснавальнікаў беларускай гісторыяграфіі. Ён быў адным зь першых, хто ня толькі вывучаў беларускія звычаі і культуру, але і дасьледваў Беларусь як асобную краіну з уласнымі дзяржаўніцкімі традыцыямі.

Нарадзіўся Мітрафан Доўнар-Запольскі ў Рэчыцы ў сям’і службоўца. Дзяцінства правёў у Рэчыцы, Менску, Мазыры і Бабруйску, а ягоная навуковая і выкладчыцкая дзейнасьць была зьвязаная зь некалькімі сучаснымі краінамі: Доўнар-Запольскі скончыў Кіеўскі ўнівэрсытэт св. Уладзіміра і абараніў там доктарскую дысэртацыю, выкладаў у Маскоўскім і Кіеўскім унівэрсытэтах, а таксама ў адукацыйных установах у Харкаве, Баку і, канечне ж, у Беларусі.

Мітрафан Доўнар-Запольскі

У 1918 годзе Доўнар-Запольскі актыўна падтрымліваў стварэньне Беларускае Народнае Рэспублікі і ўдзельнічаў у працы яе ворганаў. Тады ж ён распрацаваў першы праект стварэньня беларускага ўнівэрсытэту.

Жывучы ў 1918 годзе ў Кіеве, Доўнар-Запольскі ўзначальваў Беларускую гандлёвую палату, а таксама ўдзельнічаў у працы дыпляматычнае місіі БНР ва Ўкраіне, якая кантактавала з прадстаўнікамі Савецкай Расеі, Нямеччыны, Аўстра-Вугоршчыны. Па заданьні ўладаў БНР Мітрафан Доўнар-Запольскі склаў адмысловы Мэмарыял аб гісторыі Беларусі і беларускай дзяржаўнасьці – “Асновы дзяржаўнасці Беларусі”. Гэты дакумэнт быў перакладзены на некалькі замежных моваў і актыўна выкарыстоўваўся дыпляматамі БНР, якім было неабходна весьці асьветніцкую працу сярод замежных урадаў, абгрунтоўваючы гістарычныя карані беларускай дзяржаўнасьці і правы беларускага народу на незалежнасьць.

У 1925-1926 гадах Доўнар-Запольскі быў загадчыкам катэдры гісторыі ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, а ў 1925 годзе быў адным з стваральнікаў археаграфічнае камісіі Інбелкульту (цяперашняй Акадэміі навук Беларусі).

У 1926 годзе савецкія ўлады вымусілі Доўнар-Запольскага зьехаць у Маскву, дзе ён правёў апошнія гады свайго жыцьця. Нагодай для гэтага стала напісаная ім кніга па гісторыі Беларусі, якая супярэчыла афіцыйнай бальшавісцкай ідэалёгіі. Рукапіс кнігі быў канфіскаваны, а самога гісторыка пазбавілі магчымасьці працаваць на радзіме.

Мітрафан Доўнар-Запольскі памёр у 1934 годзе, не дажыўшы лічаных гадоў да масавага савецкага тэрору супраць беларускай інтэлектуальнай эліты.

У гонар Доўнар-Запольскага, прафэсара Кіеўскага ўнівэрсытэта і заснавальніка цяперашняга Нацыянальнага эканамічнага ўнівэрсытэту імя Вадыма Гэцьмана, названая вуліца ў Кіеве. Цікава, што з 1965 па 2015 гг. яна называлася ў гонар ягонага сына Ўсевалада, кіраўніка бальшавісцкіх атрадаў у Кіеве, памерлага ў 1919 годзе. Гарадзкія ўлады перайменавалі вуліцу ў 2015 годзе ў рамках дэкамунізацыі тапаніміі.

Урна з прахам прафэсара Доўнар-Запольскага знаходзіцца ў калюмбарыі царквы Новых Данскіх Могілак у Маскве. Першым сярод беларускіх гісторыкаў на магілу зьвярнуў увагу Уладзімер Арлоў.

Як знайсьці:

Новое Донское кладбище, Церковь Серафима Саровского и Анны Кашинской. Донская площадь, дом 1с29.

Ад станцыі мэтро “Шаболовская” пасьля выхаду направа па вуліцы Шаболовка, потым направа па вуліцы Арджанікідзэ (ул. Орджоникидзе), потым направа па вуліцы Данской (ул. Донская). Шлях пешкі ад мэтро – каля 20 хвілінаў.

Царква знаходзіцца проста насупраць уваходу ў Новыя Данскія Могілкі. Для наведваньня калюмбарыю царквы трэба ўзяць ключы ў адміністрацыі могілак (прадстаўляюцца свабодна). Калюмбарый мае правае і левае крылы – патрэбнае правае крыло ад уваходу. Урна з прахам Доўнар-Запольскага знаходзіцца прыкладна ў 10 мэтрах ад уваходу ў правае крыло калюмбарыю, у асноўнай галерэі.

Крыніца:

ЗБС “Бацькаўшчына”, 23.01.2019

https://zbsb.org/news/abroad/shpatsyry-pa-belaruskay-maskve-magila-m-do-nara-zapolskaga

Як БНР заваявала незалежнасць Казахстану
На будынку Тэатру імя Янкі Купалы ў Менску дагэтуль вісіць шыльда, прысьвечаная бальшавіцкаму так званаму «Першаму Ўсебеларускаму Зьезду Саветаў Рабочых, Сялянскіх і Чырвонаармейскіх Дэпутатаў», які адбыўся там у лютым 1919 г.

Толькі ўдумайцеся: устаноўчы зьезд сваёй марыянэткавай беларускай рэспублікі расейцы-бальшавікі правялі ў дакладна тым жа самым месцы, і назвалі яго амаль слова ў слова гэтак жа сама, як Першы Ўсебеларускі Зьезд сьнежня 1917 г., на якім была ўтвораная будучая Рада БНР.

Гэта была відавічная спроба перацягнуць на сябе легітымнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі і Ўсебеларускага Зьезду 1917 году, мімікраваць пад іх, заняць іхнае законнае месца.

Ворагі беларускай дзяржаўнасьці любяць казаць, што беларускую дзяржаву стварылі бальшавікі, а ня самі беларусы. Яны кажуць, што камуністы стварылі «рэспублікі» нават для народаў Цэнтральнай Азіі, якія раней ня мелі дзяржаўнасьці, а значыцца ў любым выпадку аўтаматычна стварылі б і БССР для беларусаў, якая ў 1991 г. нібыта аўтаматычна сталася б незалежнай разам з іншымі рэспублікамі ССР.

Аднак гэты тэзіс красамоўна абвяргаецца хаця б элемэнтарнай храналёгіяй падзеяў.

Узбэцкая і Туркмэнская ССР былі створаныя ў 1925 годзе. Таджыцкая ССР створаная ў 1929 годзе, Казахская і Кыргыская — увогуле ў 1936-м. У 1940-м годзе была таксама ўтвораная Карэла-Фінская ССР, потым зноў далучаная да Расеі (РСФСР).

Першая беларуская савецкая рэспубліка (ССРБ) была абвешчаная ў 1919 годзе.

Такім чынам,

на момант стварэньня Казахскай ССР у савецкай Беларусі ўжо пасьпелі адзін раз памяняць канстытуцыю, распачалася і завяршылася савецкая беларусізацыя, прайшло некалькі хваляў рэпрэсій супраць беларускіх незалежнікаў.

Цэнтральнаазіяцкіх рэспублік не было б, калі б перад гэтым не было створана Беларускай ССР, Украінскай ССР і трох закаўкаскіх ССР — то бок, калі б цэнтральная савецкая ўлада не прыняла менавіта гэтую канфігурацыю сваёй дзяржавы у выглядзе фармальна фэдэрацыі некалькіх незалежных савецкіх рэспублік.

А беларускай, украінскай і закаўкаскіх ССР не было б, калі б на іх месцы перад гэтым не было незалежных дзяржаваў і не было б моцнага незалежніцкага руху (у тым ліку збройнага), зь якім бальшавікі былі б вымушаныя лічыцца.

У тым ліку і руху за незалежнасьць Беларусі.

ССРБ/БССР была створаная не на пустым месцы, а відавочна як антыпод, як «савецкая вэрсія» Беларускай Народнай Рэспублікі, якая зьявілася перад гэтым. Нават абвешчаныя першапачатковыя межы ССРБ супадалі з межамі БНР.

Акупаваўшы Беларусь, сваёй самай першай пастановай бальшавікі забаранялі дзейнасьць Рады БНР. Бо Рада БНР і ідэя незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі уяўлялі для савецкай улады рэальную пагрозу.

Бальшавікі былі вымушаныя стварыць марыянэткавую рэспубліку на месцы БНР толькі і выключна таму, што беларускі нацыянальны рух — адзіная сіла, якая патрабавала незалежнасьці ці хаця б аўтаноміі для Беларусі — стаў фактарам, зь якім нельга было не лічыцца.

Стварыўшы БНР, беларусы навязалі бальшавікам парадак дня і паставілі іх перад неабходнасьцю стварэньня асобнай беларускай рэспублікі, а ня некалькіх дадатковых абласьцей у складзе РСФСР.

Бальшавікам было выгадней накіраваць беларускі рух у рэчышча БССРаўскай квазідзяржаўнасьці, чым наўпрост супрацьстаяць балахоўцам, партызанам-незалежнікам, масаваму незалежніцкаму і нацыянальна-адраджэнскаму руху сярод беларускіх інтэлектуалаў.

Беларусы з зброяй у руках патрабавалі сабе незалежнасьці — і бальшавікі былі вымушаныя ім даць хаця б фармальныя атрыбуты яе. А разам зь беларусамі аўтаномію атрымалі і многія іншыя народы былой Расейскай Імпэрыі.

// Наша Ніва, 23 сакавіка 2016 г.

25 марца 1918 году – успаміны Антона Луцкевіча пра абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі
“Урэшце, настаў гэты дзень, катораму было суджана стаць гістарычным днём у барацьбе за волю Беларусі. Вечарам 24 марца – у 6 гадзін, сабралася Рада Рэспублікі. І запраўды, было штось сільнага, штось магутнага ў гэтым першым беларускім народным Парляманце! Шэрыя сьвіткі, шэрыя салдацкія шынэлі, якія яшчэ мала хто пасьпеў скінуць з плеч, надавалі агульны тон сабраньню. Але сьветлыя, рахманыя вочы, энэргічныя твары іx валадароў гаварылі ясна, што то ня простыя сярмягі зыйшліся, а цьвет беларускае народнае інтэлігенцыі!” – Артыкул Антона Луцкевіча, аднаго з асноўных ідэолягаў беларускага незалежніцкага руху, прам’ер-міністра і міністра замежных справаў БНР у 1918-1919.

Калі ў лютым 1918 году нямецкія войскі занялі Менск, віленскія беларусы нязвычайна ажывіліся: гэта-ж у працягу трох гадоў мы былі зусім адрэзаны фронтам ад нашых усходніх братоў, гэта-ж ніводная вестка аб іx і іхнай працы не далятала да нас праз лінію акопаў, – i вось адкрываецца магчымасьць зьвязацца з Менскам!

Беларуская Рада ў Вільні, абраная толькі за месяц да таго на конфэрэнцыі 25.1.1918г., зараз-жа начала заходы перад акупантамі, каб дабіцца пазваленьня на падарожжу спэцыяльнае дэлегацыі ў Менск. Цяжкая была з гэтым справа: беларуская конфэрэнцыя ня споўніла таго, чаго дамагалася ад яе нямецкая ўлада, і станула на ярка незалежніцкім становішчы. Цэлы месяц прайшоў, пакуль дэлегацыя атрымала гэтак жаданае пазваленьне:перад тым у Менск быў пасланы на “рэкогносьціроўку” дазнаны шпіон, Эдмунд Зузэміль, каторага ў тайне ад Рады надзяліў пісьмамі да менскіх дзеячоў адзін з віленскіх беларусаў (імя яго ў сваім часе будзе пададзена да агульнага ведама), і толькі пасьля павароту Зузэміля, выступаўшага ў Менску пад прозьвішчам “таварыша Кузьміцкага”, пазваленьне было дадзена.

У дэлегацыю ўвайшло пяць асоб: ніжэпадпісаны, мой брат Іван Луцкевіч, Янка Станкевіч, Язэп Туркевіч і Дамінік Сямашка. Мы ўраз-жа і выехалі, ня гледзячы на тое, што ў люты мароз трэба было правясьці ў нятопленых вагонах 24 гадзіны, што Іван ужо тады быў цяжка хворы на грудзі і харкаў крывёй…

Прыехаўшы ў Менск, дэлегацыя наша прыбыла першым чынам да Народнага Сэкрэтарыяту Беларусі – першага беларускага ўраду, каторы пасьвяціў спэцыяльнае засяданьне для парады з намі. На гэтым засяданьні першы раз была ясна і выразна пастаўлена справа незалежнасьці Беларусі.

Справа гэта ўжо даўно “вісела ў паветры”. Ужо ня раз на сходах, кіраваўшай тады ўсім палітычным жыцьцём Беларусі “Беларускай Соцыялістычнай Грамады”, узьнімаліся галасы за тое, каб не чапляцца па старой прывычцы за расейскую дзяржаўнасьць, пачаўшую валіцца пасьля бальшавіцкага перавароту. Але ніхто ня мог адважыцца разьбіць старую фэдэралістычную традыцыю і пытаньне аб адносінах да Расеі абаперці не на гэнай традыцыі, а на волі насяленьня Беларусі, выяўленай на Устаноўчым Сойме Беларусі. Абмен думкамі з віленскімі дзеячамі, якія ўжо самым ходам выпадкаў былі прымушаны стануць на незалежніцкае становішча, паслужыў і для мянчукоў імпульсам да перагляду іх палітычнага становішча, чаго і так вымагаў учынены над беларусам на Берасьейскім міры гвалт. І вось Народны Сэкрэтарыат пастанаўляе: на 24 марца склікаць пленарнае засяданьне Рады Рэспублікі, паставіўшы на павестку дня аб праўна-дзяржаўным палажэньні Беларускае Народнае Рэспублікі.

Пачаліся вельмі жывыя нарады фракцый Рады. Дзякуючы лічэбнай перавазе сябраў “Беларускае Соцыялістычнае Грамады”, разьвязка пастаўленага пытаньня залежала ад таго, якое становішча займець гэта партыя,- 23 марца адбыўся пленарны сход членаў Грамады і з нязвычайнай аднадушнасьцю пастанавіў: усе галасы свае ў радзе падаць за незалежнасьць.

Першы крок у кірунку незалежнасьці быў зроблены. Але перад намі была яшчэ генэральная баталія на сходзе Рады Рэспублікі. Мы ўжо даведаліся, што партыя “земцаў”- прадстаўнікоў земств, прыналяжаўшых пераважна да расейскіх соцыялістаў-рэвалюцыянэраў, будзе проці незалежнасьці. Так сама і большасьць блоку жыдоўскіх соцыялістаў жадала захаваць старую сувязь з Расеяй, не аглядаючыся на пытаньне, з якой Расеяй? Але мы бачылі, з якой пэўнасьцю, з якой верай у сваю справу выступалі ўсе беларускія сялянскія i работніцкія дэпутаты, мы чулі ў ix словах сапраўдны голас народу, i мы не баяліся нічога.

Урэшце, настаў гэты дзень, катораму было суджана стаць гістарычным днём у барацьбе за волю Беларусі. Вечарам 24 марца – у 6 гадзін, сабралася Рада Рэспублікі. І запраўды, было штось сільнага, штось магутнага ў гэтым першым беларускім народным Парляманце!

Шэрыя сьвіткі, шэрыя салдацкія шынэлі, якія яшчэ мала хто пасьпеў скінуць з плеч, надавалі агульны тон сабраньню. Але сьветлыя, рахманыя вочы, энэргічныя твары іх валадароў гаварылі ясна, што то ня простыя сярмягі зыйшліся, а цьвет беларускае народнае інтэлігенцыі!

Настрой з самага пачатку быў урачысты, паважны. Відаць было, што штось запраўды важнае мае важыцца ў салі Рады.

Пасьля гарачае сустрэчы дэлегатаў (на сходзе Сямашкі ня было: даведаўшыся, што нямецкая ўлада скоса глядзіць на Раду, гэты “дэлегат” убаяўся за сваё “высокае” становішча начальніка віленскае пажарнае дружыны і ў Раду не зьявіўся!), пасьля нашае абшырнае палітычнае справаздачы аб палажэньні і працы ў Віленшчыне і Горадзеншчыне, старшыня Рады Рэспублікі абвесьціў цэнтральны пункт павесткі: пытаньне аб незалежнасьці. І вось пачалася запраўдная баталія!

Дванаццаць гадзін трывала яна. Першую атаку пачалі “земцы”, а між імі асабліва яркім было выступленьне вялікага зямляўласьніка Менскае губэрні адваката Канстанціна Дэмідэцкага-Дэмідовіча. І так дзіўна было чуць у вустах гэтага гарачага польскага патрыота, б. члена П.П.С., гарачьы словы аб “нашай дарагой Матушцы-Расеі”, каторая адна толькі нясе запраўднае шчасьце беларускаму народу… Нікога не ўражала, калі ў такім-жа тоне прамаўлялі людзі, узросшыя ў расейскай культуры i абаламучаныя абрусіцельнай расейскай школай. Але ў вустах паляка-абшарніка гэтыя словы здаваліся фальшывымі, прымушалі шукаць у ix укрытага значэньня, укрытае мэты… Так паглядзелі на ix усе шчырыя беларусы – сялянскія сыны, ды толькі ўзмацаваліся ў сваей веры ў слушнасьць справы незалежнасьці.

Няшчырымі, фальшывымі выглядалі і прамовы бундаўцаў, каторыя стаялі за еднасьць з Расеяй “у імя інтарэсаў сялянства”. І толькі выступленьні соцыяліста-сыяніста Мар’ясіна, натхнёныя гарачым спогадам да беларускага народу i яго жаданьні незалежнасьці, паказалі, што далека ня ўсё жыдоўскае грамадзянства так сьлепа кідалася ў абоймы маскоўшчьшы…

Атмасфэра ставалася ўсё больш цяжкой. Узрастала нэрвовасьць прамоўцаў, і часта падалі рэзкія словы то з аднаго, то з другога боку. Усе спробы дайсьці компромісу нічога не далі. “Мы выйдзем з Рады!” – гразіліся “земцы”. – “Шчаслівае дарогі!”- адказвалі з беларускіх месц.

Урэшце, настаў станоўчы мамэнт: галасаваньне. Новыя спробы сарваць справу, новыя “адводы” з боку ворагаў незалежнасьці. Дарэмна!

Ужо днее. Блеск сьвітаньня так дзіўна б’ецца з сьвятлом электрычных лямпачак і так дзіўна асьвятляе змучаныя, але ажыўлёныя напружанай воляй твары людзей.

Каля шостае гадзіны раніцы старшыня ставіць на галасаваньне формулу: “Рада Рэспублікі абвяшчае Беларусь незалежнай і сувэрэннай дзяржавай і выдае аб гэтым устаўную грамату”.

Хоць ясна для ўсіх, што пабеда забясьпечана, усё-ж глыбокая ціша пануе ў салі, пакуль лічаць галасы. Кожын чуе, што вось-вось зараз нешта мае зрабіцца – нешта важнае, выключнае, такое, што двойчы не паўтараецца. Кожын разумее, што кліч, каторы зара прыме ці адкіне Рада, – гэта кліч да новага, вольнага жыцьця, гэта запаведзь яснае долі для усяго многапакутнага беларускага народу…

І яно сталася: новая ідэя нарадзілася. Вялізарнай перавагай галасоў формула прынята!

Радаснымі клікамі нарушаецца ціша. Пачьшаюцца гарачыя овацыі.

“Новае сьвятло нарадзілася на Беларусі!”- кліча нехта ў экстазе.

І быццам у адказ яму ў салю ўліваюцца ясныя праменьні толькі-што ўзышоўшага сонейка, якое паднялося ўжо панад дахі камяніц і заглянула праз вокны да нас.

Тухнуць электрычныя лямпачкі…

“А старое сьвятло загасла!”- адказвае брат Іван.

Сонца 25 марца сьвяціла ўжо незалежную Беларусь. Во хоць і стаялі на ёй чужацкія войскі, хоць і далей паношыўся і паношыцца на ёй чужынец, але народ беларускі скінуў путы няволі з душы сваей, i гэтых путаў ніхто і нішто яму ужо назад ня ўзьдзене!

25 марца роўна ў 12 гадзін дня Рада прадоўжыла сваё начное засяданьне. Тэкст Устаўное Граматы ўжо гатоў. Яшчэ раз ворагі незалежнасьці прабуюць адрабіць зробленае: яны вядуць спорку аб кожнае слова і стараюцца хоць контрабандай правясьці сувязь з Расеяй. Але ўсё дарэмна.

Акт аб незалежнасьці прыняты. Тут-жа яго тлумачаць на чужаземныя мовы, і на ўвесь сьвет ідзе вестка, што нарадзілася у гэту ноч Незалежная Беларусь.

А з наступленьнем новае ночы мы ізноў у сьцюдзёных, нятопленых, намерзшых “цяплушках”. Мароз ажно трашчыць, на ўсей дарозе ад Менску да Вільні нельга дастаць ані кроплі вады, ані чым сагрэцца. Але нам гэта – нічога!

Во цёпла і радасна на душы, бо мы, старыя дзеячы, першыя сяўцы беларускае ідэі, неўспадзеўкі ўбачылі, які багаты плён дала наша сяўба, пераросшы самыя сьмелыя нашы спадзяваньні.

І якой дзіўнай радасьцю, якой глыбокай верай і пераконаньнем веець ад слоў брата Івана:

“Ну, цяпер дык нам і паміраць ужо можна!

Вільня, 25.11.1921.

“Наша Думка”, № 12, 25.3.1921 г.

Тэкст паводле pawet.net

In Memoriam Paŭlina Paškievič Smith (Pauline Pashkevitch Smith)
Piša Staršynia Rady BNR Ivonka Surviłła:

“Ź vialikim sumam daviedałasia, što adyjšła ŭ lepšy śviet na 85-m hodzie žyćcia maja siabroŭka i supracoŭnica ŭ Kanadzkim Fońdzie Dapamohi Achviaram Čarnobyla ŭ Biełarusi Paŭlina Paškievič Smith.

Pra Paŭlinu ja pisała ŭ majoj knizie “Daroha”. Uspaminała jaje jak adnu z vydatnych žančyn, jakich mnie paščaściła paznać u maim žyćci.

Naradziłasia jana ŭ Kanadzie ŭ siamji biełaruskich baptystaŭ z Stolinščyny, jakija emihravali ŭ pačatku 30-ch hadoŭ. Paznajomilisia my ź joju, kali pierabralisia ŭ pravincyju Quebec, dzie jana brała aktyuny ŭdzieł u halinie školnictva. Kali my załožvali Kanadzki Fond Dapamohi Achviaram Čarnobyla ŭ Biełarusi i byli patrebnyja try podpisy ludziej, jakija nia mieli siamiejnych suviaziaŭ miž saboju, Paŭlina zhadziłasia być adnym z patrebnych troch padpisantaŭ, razam ź Zinaj Himpielevič i mnoju.

Ułažyła Paŭlina Paškievič vializarnuju pracu ŭ žyćcio Fondu. Šmat hadoŭ žyli ŭ jaje ŭsio leta pierakładčyki, jakija pryjaždžali ź dziećmi ŭ Kanadu. Naležała jana da ŭpravy Fondu i vykonvała roznyja funkcyi ŭ hetaj jakaści.

Da apošnich hadoŭ jana maryła, što kaliś adviedaje ziamlu svaich prodkaŭ.”

Каліноўскі як папярэднік БНР: артыкул М. Пачкаева
Уступнае слова Заступніка Старшыні Рады БНР і Старшыні Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі Мікалая Пачкаева на міжнароднай канфэрэнцыі, прысьвечанай Паўстаньню 1863-1864 гг., якая адбылася ў Лёндане ў 2014 годзе.

Падтрымка навуковай канфэрэнцыі ў Лёндане, прысьвечанай ролі К. Каліноўскага ў нацыятворчым працэсе Беларусі, сталася адной з найважнейшых справаў Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі апошняга часу. У ёй ёсьць таксама штосьці глыбока сугучнае ідэёвым падмуркам нашай арганізацыі. ЗБВБ – арганізацыя грамадзкая, непалітычная, аднак ад сваіх пачаткаў у 1946 г. яднае беларусаў на грунце ідэялаў 25 сакавіка 1918 г. Гэтая канфэрэнцыя стварыла добрую нагоду таксама для ярчэйшага ўсьведамленьня гістарычнай сувязі паміж вызвольным рухам пад кіраўніцтвам Каліноўскага 1863-64 гг. — і абвяшчэньнем незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918.

Перадумоваю такой сувязі можна назваць гістарычную блізкасьць, ды факт таго, што рух 1863-1864 году быў апошнім такім папярэднім прэцэдэнтам у краіне. Эпоха 1863 г. была часам маладосьці бацькоў (або старэйшых братоў бацькоў) таго пакаленьня, якое стварала «Нашу Ніву», беларускія суполкі і ўстановы – ды ўрэшце БНР.

кс. Адам Станкевіч

Найважнейшым сьведчаньнем такой сувязі ёсьць уласна тое, што яна існавала ў разуменьні саміх непасрэдных удзельнікаў і сьведкаў беларускай незалежнасьці 1918 г., выдатную ілюстрацыю чаго знаходзім у творы кс. Адама Станкевіча 1933 г. «Кастусь Каліноўскі, «Мужыцкая праўда» і ідэя незалежнасьці Беларусі»:

«Тое ўсё, чаго сваей працай агулам, а прадусім «Мужыцкай праўдай», а такжа і сьмерцяй сваей даканаў К. Каліноўскі для беларускага народу семдзесят гадоў таму, змагаючыся за волю і долю гэтага народу, — акт абвешчаньня незалежнасьці Беларусі 25 сакавіка 1918 г. падабраў, згарнуў у цэласьць, прыкрасіў, дапоўніў і выразіў як яўную — ужо сучасную — волю беларускага народу да вольнага і самастойнага жыцьця. Словам, зярнё, якое на беларускай грамадзка-палітычнай ніве пасеяў Каліноўскі, акт 25 сакавіка 1918 г. зжаў, карыстаючыся пладом гэнага зярня— ці для сяўбы далейшай».

Сапраўды, ідэёвую аналёгічнасьць, з папраўкаю на розьніцу гістарычнай эпохі, —і нават сувязь ідэёвае «гэнэалёгіі» можна вылучыць у некалькіх аспэктах.

У палітычным — назіраем падабенства сацыяльнай ды нацыянальнай дваістасьці ў поглядах. На сьветапогляд Каліноўскага ў студэнцкія гады мелі ўплыў расейскія прыхільнікі аграрна-сацыялістычных ідэяў — «народнікі»; тымчасам у 1918 заснавальнікамі БНР сталіся пераважна беларускія аграрныя сацыялісты — таксама пераемнікі лева-«народніцкай» ідэёвай традыцыі пазьнейшай эпохі на беларускай нацыянальнай глебе.

У нацыянальна-палітычным аспэкце, у Каліноўскага ўжо назіраем прызнаньне моўна-этнічных крытэраў падзелу ў былым ВКЛ. На грунце такога палітычнага мысьленьня урэшце паўстануць асобныя этнічныя дзяржавы Беларусі і Літвы ў 1917-1918 годзе.

Сярод сымболікі БНР была «Пагоня», якую перад тым апошніяй у Беларусі ўжывала паўстанская ўлада Каліноўскага. Можна сказаць, што ў Каліноўскім і яго аднадумцах маем сваеасаблівы ланцужок палітычна-гістарычнай сувязі пазьнейшай беларускай нацыянальна-палітычнай традыцыі з колішнім ВКЛ. А заснавальнікі БНР належылі да маладзейшай галіны традыцыі таго самага кораню, што і Каліноўскі. Таму для кс. Адама Станкевіча ў 1933 г. зусім натуральна выглядала, што

«ў акце 25 сакавіка 1918 г. аказаўся нам зноў Каліноўскі, ягоныя ідэалы ўваскрэсьлі ўва ўсей сваей красе. Уваскрэсьлі яны з большай ужо сілай, у шырэйшых ужо рамках».

Калі матэрыялы ў гэтай кнізе, плён працы многіх выдатных навукоўцаў-сучасьнікаў, паспрыяюць шаноўнаму чытачу ў лепшым усьведамленьні даўгой пераемнасьці ў беларускай нацыянальнай гісторыі — мы будзем уважаць, што зрабілі варты ўнёсак ва ўшанаваньне 150-х ўгодкаў гістарычнага подзьвігу К. Каліноўскага.

Мікалай Пачкаеў

Старшыня «Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі»

[Крыніца: Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі: матэрыялы міжнароднай навуковай канфэрэнцыі (Лёндан 27-29 сакавіка 2014 г.) / Пад рэд. Алеся Смаленчука і Джыма Дынглі. – Мн., Зьміцер Колас, 2015. Сс. 9-10]

Якой магла б быць БНР у 2018 годзе? Меркаваньне А. Чайчыца для часопісу Bolshoi
Сваім меркаваннем на тэму, як выглядала б сучасная Беларусь, калі б БНР у свой час перамагла і мела шанец метадычна развівацца, з «Большим» падзяліўся Алесь Чайчыц — сябра Прэзідыюму Рады БНР, Сакратар Інфармацыі Рады БНР

— Адзіная краіна ў нашым рэгіёне, якая ў 1917—18 гг. атрымала незалежнасць, здолела яе абараніць і змагла больш-менш канструктыўна развівацца, гэта Фінляндыя. Краіна без асаблівых прыродных рэсурсаў, з суворым кліматам, з насельніцтвам трохі большым, чым палова Беларусі. Але за дваццатае стагоддзе яна стала адной з найбольш паспяховых і заможных дзяржаваў у свеце, адным з найлепшых месцаў для жыцця.

Гісторыя, зразумела, не церпіць умоўнага ладу. Казаць, што калі б БНР перамагла, Беларусь была б Фінляндыяй — гэта занадта гучна. Але фінскі прыклад у нас заўжды павінен быць перад вачыма.

Канечне ж, ёсць шмат пераменных, ад якіх залежыла б, якой была б незалежная дэмакратычная Беларусь у форме БНР. Якімі склаліся б межы Беларусі? Якімі былі б стасункі БНР з Польшчай і Літоўскай Рэспублікай? З міжваеннай Нямеччынай? Якой была б савецкая Расея? Ці існавала б незалежная Украіна і якімі былі б стасункі БНР з ёю? Ці здарылася б Другая сусветная вайна? Ці была б савецкая акупацыя Усходняй Эўропы пасля вайны?

Можна з пэўнымі дапушчэннямі прадставіць сабе, што БНР стала б у адзін шэраг з іншымі краінамі рэгіёну, нашымі самымі блізкімі суседзямі — Польшчай і краінамі Балтыі.

У Беларусі была б рынкавая эканоміка, якая абапіралася б на самастойнасць людзей, а не на цэнтральнае плянаванне і прыказы чыноўнікаў. Сялянам далі б працаваць на саміх сябе на сваёй зямлі, хаця эканоміка ўсё ж мела б выразны «сацыяльны» ўхіл.

Беларуская мова надзейна замацавалася б у якасці асноўнай дзяржаўнай мовы. Пры гэтым расейская, ідыш і польская таксама мелі б афіцыйны статус.

Беларуссю б увесь час кіравалі беларусы з аглядкай на інтарэсы Беларусі, а не на інтарэсы Крамля. Што да стасункаў з суседзямі, таксама былі б спрэчкі з суседзямі наконт гістарычнай спадчыны — «чый Адам Міцкевіч», «чыё ВКЛ». Проста цяпер спрэчкі толькі пачынаюцца (глядзі сытуацыю вакол беларускага помніка Касьцюшку ў Швейцарыі), а так яны на дадзены момант ужо даўно былі б вырашаныя і мы б даўно прыйшлі з усімі да згоды.

Без савецкай індустрыялізацыі ў сучаснай Беларусі не было б МАЗа, БелАЗа і Мазырскага НПЗ. Але можа і добра, што іх бы не было? У краінах Балтыі пасля распаду СССР аналягічныя савецкія паўваенныя заводы пазачынялі — і неба на зямлю там не ўпала, узровень жынця там вышэйшы, і гастарбайтары едуць з Беларусі туды, а не ў зваротным кірунку. Зноў жа, у Фінляндыі савецкай індустрыялізацыі не было, але Nokia ёсць.

Паколькі ў створанай сапраўднай Беларусі мы б абыйшліся без жалезнай заслоны, БНР увесь час не была б белай плямай на мапе Эўропы — людзі ў Заходняй Эўропе, Амэрыцы, Азіі ўвесь час ведалі б, што такая краіна ёсць, што яна мае свае ўласныя самабытныя культуру, мову, гісторыю. Беларусь мела б нашмат больш часу, каб распавесці свету пра сябе і запомніцца не толькі палітолягам, але і простым людзям. Не было б: якая такая «белая Расея»? А што, ёсьць і «чорная»?

БНР была б больш багатай і шчаслівай краінаю, чым БССР і цяперашняя Беларусь. Але, адкінуўшы ў бок фантазіі, лічу, што многае застаецца дасягальным і цяпер — была б толькі воля. І калі Беларусь устане на стабільны шлях развіцця як самастойная дэмакратычная эўрапейская дзяржава, калі 25 сакавіка будзе дзяржаўным сьвятам, а беларуская мова — паўнапраўнай дзяржаўнай мовай, тады місія Рады БНР будзе выкананая і мы перадамо наш мандат дэмакратычным беларускім уладам. Я ўпэўнены, што да гэтага моманту дажыву.

Bolshoi,

лістапад 2017 г.

https://bolshoi.by/persona/bnr-100/