Івонка Сурвілла – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы з нагоды Дня Волі
Дарагія мае Суродзічы, Сябры Беларусы!

Перад усім хочу прывітаць усіх Вас з нашым вялікім нацыянальным Сьвятам – 25-м Сакавіком.

25-га Сакавіка 1918-га году, наш народ, пасьля амаль паўтара стагодздзя няволі, абвясьціў сьвету, што ён “ськідае з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці, якую гвалтам накінулі расейскія цары на наш вольны і незалежны край”.
Хочу прыпомніць тут што наш нацыянальны герой Кастусь Каліноўскі ўжо паўстагодзьдзя раней папярэджваў наш народ, што зажыве ён свабодна толькі калі маскаля над ім ня будзе. Гэтыя словы нашая гісторыя пацьвярджае. Менавіта бальшавіцкая Расея патапіла ў крыві незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Менавіта з Масквы ішлі загады на зьнішчэньне ў Курапатах нацыянальнай творчай і навуковай эліты, на ліквідацыю працавітага сялянства. Памкненьні беларусаў да свабоды і незалежнасьці свайго краю нязьменна душыліся. Нам даводзілася цярпець і фізычны, і духоўны Чарнобыль. А нядоўгі час нацыянальнага Адраджэньня быў спынены стаўленікам Масквы Лукашэнкам.

Нажаль, пасьля ледзь не стагодзьдзя акупацыі і хітрай прапаганды з боку тае самае Масквы, сьвет забыўся пра беларусаў пакуль наш народ ня прыпомніў яму у 2020-м годзе пра нашае існаваньне! Толькі дзякуючы Вашаму гераізму і адвазе сотняў тысяч Беларусаў, якія выйшлі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі на вуліцы Беларусі, мы аджылі! Калі-б зноў ня ўмяшалася Масква, магчыма мы ўжо жылі-б у нашым вольным краю. І не змагаліся б сёньня за вызваленьне тысячаў палітычных вязьняў, якія яшчэ ўсё сядзяць за кратамі ў Беларусі.

Дарагія мае суродзічы Беларусы, не дазвольце нашым адвечным ворагам зьдзекавацца над Вамі толькі таму што гэта выгадна аднаму чалавеку! Не давайце нікому  называць Вас агрэсарамі суседняй краіны. Мы стары Эўрапейскі народ – нашае месца ў дэмакратычнай Эўропе -і толькі тады, калі мы станемся незалежнымі ад так званага “старэйшага брата” – толькі тады мы зоймем тое пачеснае месца між цывілізаванымі народамі сьвету, на якое мы маем поўнае права!

Хочацца верыць што тады ні Масква ні тэрор ня згасяць тае паходні, якую мы будзем несьці шчыльнымі радамі наперад.

Дарагія мае Сябры, прашу тых з Вас, хто яшчэ не далучыўся да змаганьня за волю і незалежнасьць Бацькаўшчыны, каб памяталі што будучыня наша залежыць ад кожнага і кожнае з нас! Так як нашыя продкі ў 1918-м годзе, разам мы вызвалім наш мілы і чароўны край!

Дык памажы нам Божа!!
Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла,
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

25-га САКАВІКА 2026 г.

Навагодні Зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы
Дарагія мае Суродзічы — Беларусы!

Дачакаліся мы зноў нашых цудоўных Калядных і навагодніх Сьвятаў, сьвятаў надзеі, калі мы жадаем адны другім, каб сьвет неяк у хуткім часе зьмяніўся на лепшае.

Нажаль, у гэтым годзе гэтая надзея ня споўнілася дзеля злыдняў, якія або нас нішчаць або трымаюць у няволі. Нашая зямля па крысе зноў пераходзіць у рукі захопнікаў, у якіх адна мэта — сьцерці нас з паверхні Зямлі!

Дарагія мае Суродзічы, таму што нам прышлося шмат перажыць за апошняе стагодзьдзе, многія з нас адзінае што жадаюць гэта выжыць неяк да лепшых часоў.

Але ня веру, што наш народ пойдзе ў няволю, каб выжыць! Мы за моцна любім нашую зямлю, за моцна цэнім нашыя людзкія правы каб задаволіцца чужым кавалкам хлеба!

Моцна спадзяюся на нашае пачуцьцё годнасьці і нашыя Эўрапейскія карані, мае дарагія Сябры! Кожны з нас здольны прыдумаць як можна даваць сабе рады і адначасна працаваць на карысьць свайго народу. Трэба толькі выбраць свой шлях. Адзінае на што мы ня можам сабе дазволіць, гэта быць абыякавымі!

Днямі я мела радасьць пагутарыць зь некаторымі нашымі змагарамі за вольную і незалежную Беларусь, якіх Лукашэнка трымаў за кратамі — з Алесем Бяляцкім і Паўлам Севярынцам. Яны ёсьць прыкладамі нязломнасьці і адданасьці Бацькаўшчыне. Асабліва кранула мяне гутарка са Зьмітром Дашкевічам і ягонай жонкай Настай, якія разам з чатырма дзеткамі, нарэшце ўзьядналасіся. Нажаль, адбылося гэта не на беларускай зямлі. І сёньня тысячы беларускіх сем’яў разьяднаныя ці турэмнымі кратамі, ці дзяржаўнымі межамі.

Будзем верыць у тое, што ў бліжэйшым часе ўсе беларусы змогуць быць разам на сваёй вольнай радзіме.

Дык жадаю маім дарагім неабыякавым Суродзічам утульна правесьці гэтыя Сьвяты, а перад усім набрацца сілаў, каб магчы неадкладна брацца за так патрэбную працу на карысьць нашай Бацькаўшчыны.

Дык жадаю Вам посьпеху, дарагія мае Сябры!

Памажы Вам Божа!!!

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла

Старшыня Рады БНР

Сьнежань 2025

ЗВАРОТ ДА ДНЯ ГЕРОЯЎ
Лістапад 2025 г.

Дарагія мае Суродзічы Беларусы,
У гэтыя дні, 105 гадоў таму, дзесяць тысяч Случчакоў вырашылі што не
дапусьцяць новай навалы з Усходу, што будуць бараніць пад бел-чырвона-белым
сьцягам Беларускую Народную Рэспубліку.
Зьвяртаюся да вас сёньня, каб прыпомніць усім нам нашых магчыма найбольшых
герояў. Прыпомніць зь вялізарнай удзячнасьцю і сказаць ім, што яны дасюль
жывуць у сэрцы кожнага Беларуса, і што мы верым, што зь іхняй дапамогай, мы
адродзім нашую Бацькаўшчыну, не дазволім ворагам сьцерці яе з паверхні Зямлі.
Дарагія мае Суродзічы, жадаю Вам з глыбіні сэрца дачакацца таго дня, калі мы
зноў станем грамадзянамі нашай вольнай дзяржавы, якая зойме сваё пачэснае
месца між іншымі дэмакратыямі сьвету!
Але для гэтага трэба каб кожны і кожная з нас усьвядомілі сабе, што лёс нашай
зямлі ў нашых руках. Не выпадкова стагодзьдзямі мы адчуваем прыналежнасьць
да яе. Апошні раз вы паказалі гэта ў жнівені 2020-га году, калі цывілізаваны сьвет
пераканаўся, што нават пад ботам дыктатара, вы ведаеце хто вы і верыце ў
вашую вольную будучыню.
Гэта было вашае найнавейшае дасягненьне ў гэтым стагодзьдзі, вынікі якога мы
бачым да сёньня. Нягледзячы на ўсе намаганьні агрэсіўнага суседа і яго
траянскага каня на нашай зямлі, сьвет памятае 20-ты год і ніколі не забудзе тых
сотняў тысяч бел-чырвона-белых сьцягоў, якія луналі ў жнівені над нашым краем!
Збудавалі вы падмурак які дасюль бароніць у сьвеце нашую нацыянальную ідэю і
наш народ.
Дарагія мае суродзічы, заклікаю ўсіх вас з удзячнасьцю адзначыць Дзень Герояў!
Жыве Беларусь!

Старшыня Рады Беларускае Народнае Рэспублікі
Івонка Сурвілла

ЗВАРОТ Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы да гадавіны незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі
Сакавік 2025

Дарагія мае Суродзічы Беларусы!

Вітаю Вас з гэтай найважнейшай датай сучаснай гісторыі нашай Бацькаўшчыны, 25-га Сакавіка 1918-га году, калі наш народ абвясьціў незалежнасьць і волю свае дзяржавы, Беларускай Народнай Рэспублікі.

Хаця мы не змаглі тады абараніць нашую незалежнасьць, абвешчаньне Беларусі сувэрэннай дзяржавай змусіла бальшавікоў стварыць БССР а існаваньне БССР дазволіла беларусам у 1991 годзе абвесьціць незалежную Рэспубліку Беларусь. Абавязкам кожнага Беларуса ёсьць сёньня зьберагчы гэтую незалежнасьць.

Ня гледзячы на жаль на падзеі 2020-году і на нашую дзейнасьць у сьвеце, сусьветныя СМІ ўсё часьцей забываюцца пра нашае існаваньне, асабліва калі гавораць пра вайну ўва Украіне.

Дарагія мае суродзічы, не давайце ім забывацца!

Гэтак жа, як Канада зьядналася як ніколі, каб бараніцца ад пагрозаў свайго паўднёвага суседа, як яднаюцца ўсе народы, калі адчуваюць патрэбу бараніць свае інтарэсы, – прыйшоў час усім нам адчуць як ніколі нашую прыналежнасьць да нашае зямлі і наш абавязак бараніць яе ад усіх захопнікаў – як ворагаў, гэтак і невукаў, якія за 34 гады яшчэ не ўцямілі, што ў цэнтры Эўропы жыве сувэрэнная нацыя, якая мае такія самыя правы на існаваньне як і яны.

У гэты час, калі ў Беларусі наш народ пад ботам тырана, зьвяртаюся да Беларусаў замежжа, якім ніхто не забараняе прадаўжаць змаганьне за волю і лепшую долю нашага народу: карыстайце з кожнай нагоды, каб прыцягваць увагу палітыкаў і грамадзян краін, якія вам далі прытулак, што ў цэнтры Эўропы не адзін а два народы церпяць ад Маскоўскага імпэрыялізму, і што Беларусі ніхто не памог, калі яна дамагалася вызваліцца ў 2020-м годзе.

25-га Сакавіка ізноў пакажыце сьвету, што вы таксама маеце права быць вольным народам на сваёй вольнай зямлі.

Дык памажы Нам, Божа!

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла,
Старшыня Рады БНР

Зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы.
Дарагія мае суродзічы, 106 гадоў таму – 25-га Сакавіка 1918 году – пасьля стагодзьдзяў няволі, беларускі народ парваў ланцугі, у якіх яго трымала чужая імпэрыя, і абвясьціў сьвету незалежнасьць свае дзяржавы – Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дзень 25-га сакавіка стаўся нашым найвялікшым сьвятам, і, нягледзячы на ўсе высілкі ўсходняга суседа, каб нас сьцерці з паверхні Зямлі, народ наш больш як сто гадоў змагаецца, каб адрадзіць свой вольны край. Натхнялі нас ідэалы 25-га Сакавіка.

У вельмі неспрыяльных для нацыянальнага адраджэньня варунках у Беларусі вырасла і выхавалася на ідэях БНР новае пакаленьне беларускіх палітыкаў, якія здолелі ў сваю чаргу скарыстаць распад СССР і дасягнуць абвяшчэньня 25 жніўня 1991 году незалежнасьці краіны ў новым абліччы – Рэспублікі Беларусь.

На жаль, здабытая ў 1991 годзе дзяржаўная незалежнасьць ізноў апынулася пад пагрозаю. Усталяваная з дапамогаю Масквы дыктатарская ўлада Лукашэнкі стварыла рэальную пагрозу існаваньню ўжо ня толькі дзяржаве, але і беларускай нацыі.

Але беларускі народ змагаецца за сваю будучыню, што яскрава выявілася ў магутным уздыме 2020 году. Найбольш яскравым доказам таго ёсьць факт, што наш асноўны дзяржаўны ворган – Рада БНР, захавалася да сёньня.

Бальшавіцкая акупацыя прымусіла Раду БНР пакінуць краіну і выехаць у эміграцыю, але і на чужыне яна не спыніла сваю дзейнасьць.

На выгнаньні Рада БНР захоўвае ідэалы БНР і да сёньня трымае мандаты дзяржаўнаe ўлады, атрыманыя ад Першага Усебеларускага Кангрэса. Такога ўзроўню паўнамоцтваў ня меў і ня мае пакуль ніводзін з урадаў Беларусі. Яны альбо прызначаліся пры саветах ці абіраліся ў выніку фармальных альбо сфальшаваных выбараў.

Рада БНР вітала абвяшчэньне незалежнасьці Рэспублікі Беларусь і магла б перадаць свае паўнамоцтвы ўраду Рэспублікі Беларусь, дзейнасьць якога адпавядала б ідэалам БНР і гарантавала б незалежнасьць нашага краю, але такога пакуль не сталася. У сувязі з гэтым Рада БНР павінна і надалей выконваць сваю ранейшую ролю.

Сёньня Рада БНР стаіць побач з дэмакратычнымі нацыянальнымі сіламі, што змагаюцца з дыктатарскім рэжымам у Беларусі і дзейнічаюць для нацыянальных інтарэсаў Беларускага народу.

У адпаведнасьці са сваімі паўнамоцтвамі і магчымасьцямі Рада БНР удзельнічае ў гэтым змаганьні, каб наблізіць той час, калі яна зможа перадаць свае паўнамоцтвы годнаму ўраду незалежнай дэмакратычнай Беларусі і тым самым забясьпечыць пераемнасьць ідэі беларускай Незалежнасьці на падставе Акта 25 сакавіка 1918 году.

Сёньня заклікаю кожнага з Вас не забывацца пра наш родны край, і пра гераізм і ахвярнасьць нашых продкаў, якія ня раз ішлі паміраць, каб жыла Беларусь. Дзякуючы ім мы яшчэ маем край – які мы цяпер мусім бараніць, каб не пакінуць жабракамі – «SANS DOMICILE FIXE» – нашых дзяцей і ўнукаў.

Няма ў нас большага скарбу, як свая дзяржава. Ня дайце ўзурпатару прадаць яе ворагам ды асіраціць Вас. Прыйшоў час, калі сапраўдным беларусам трэба забыцца пра ўсё тое, што іх дзеліць і аднавіць САЛІДАРНАСЬЦЬ, якая так моцна нам патрэбная, каб выжыць.

Мы разумны, здольны і добры народ. Сорам, што рэжым з нас зрабіў у вачах вольнага сьвету суагрэсараў суседняга краю, зь якім мы стагодзьдзямі жывём у згодзе. Нашым абавязкам ёсьць даказаць, што народ наш ня хоча вайны! Адзінае, што мы жадаем, гэта жыць спакойна на нашай уласнай вольнай зямлі.

Дык віншую Вас усіх з нашым вялікім нацыянальным сьвятам, мае дарагія суродзічы!

Памажы нам Божа! Жыве вольная і незалежная Беларуская Народная Рэспубліка!

Івонка Сурвілла  Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Віншаваньне з Днём Герояў, 2023 г.
Зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы з нагоды ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну, 2023 г.

“Дарагія суродзічы,

Гэтак, як сёньня ўкраінскія героі змагаюцца,каб выратаваць свой край ад нападу з Усходу, гэтак і ў 1920 годзе 10 тысячаў Случчакоў узялі зброю ў рукі, каб бараніць ад расейскай навалы Беларускую Народную Рэспубліку.

Ніхто, нажаль, ім не дапамог – не было ў іх нават і зброі для кожнага змагара, але нашыя героі стрымалі ледзь не на месяц бальшавіцкі напад.

Беларусы ва ўсім вольным сьвеце дасюль кожны год адзначаюць гэты гераічны збройны чын сваіх суродзічаў са Случчыны. З удзячнасьцю адзначае яго і Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, кожны год у канцы лістапада ўрачыста прыпамінае сваіх герояў і аддае ім павагу.

Ад імя Рады БНР і ад сябе асабіста, вітаю ўсіх, каму баліць сэрца па героях, якія пайшлі паміраць, каб жыла незалежная Беларуская Народная Рэспубліка.

З захапленьнем узгадваем Вас, дарагія Случчакі, і дзякуем Вам за Вашую мужнасьць, Ваш гераізм, а перад усім – за Вашую бязьмежную любоў да свае зямлі і свайго народу!

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла,
Старшыня Рады
Беларускай Народнай Рэспублікі

Лістапад 2023″

XXXI Сэсія Рады БНР
У Празе ў памяшканьні Беларускай клюбоўні прайшла XXXI Сэсія Рады Беларускае Народнае Рэспублікі.

Асабіста прысутнічалі радныя з ЗША, Вялікай Брытаніі, Канады, Літоўскай Рэспублікі, Нямеччыны, Польшчы, Чэхіі, Эстоніі.

Былі абмеркаваныя бягучыя справы Рады і яе прыярытэты ва ўмовах актуальнай палітычнай абстаноўкі ў Беларусі. Разгледжаны шэраг паправак да Статуту Рады.

Заслуханыя справаздачы Старшыні Івонкі Сурвіллы, Заступнікаў Старшыні Сяргея Навумчыка і Мікалая Пачкаева, Сакратара Паліны Прысмаковай, Сакратара інфармацыі і прадстаўніка Камісіі па ўзнагароджаньнях Алеся Чайчыца.

Перад сэсіяй была прынятая заява Рады БНР зь віншаваньнем з Днём беларускай вайсковай славы і абвяшчэньнем пра ўзнагароджаньне 14 беларускіх байцоў ва Ўкраіне Мэдалямі БНР за баявыя заслугі.

Івонка Сурвілла пераабраная Старшынёй Рады БНР на наступны тэрмін у 6 гадоў.

Пераабраны Прэзыдыюм Рады БНР у наступным складзе:

Сяргей Навумчык (Першы Заступнік Старшыні)

Мікалай Пачкаеў (Заступнік Старшыні)

Паліна Прысмакова (Сакратар)

Алеся Сёмуха (Скарбнік)

Валеры Дворнік

Алесь Кот

Ала Орса-Рамана

Вячка Станкевіч

Аляксандар Старыкевіч

Валянціна Трыгубовіч

Алесь Чайчыц

Павал Шаўцоў

Уладзіслаў Яндзюк

У склад Рады БНР былі прынятыя чатыры новыя радныя:

Людвіка Кардзіс (Літоўская Рэспубліка)

Цімафей Кахновіч (Украіна)

Віталь Кошалеў (Канада)

Ірына Тоўсьцік (Канада)

Удзельнікі Сэсіі ўшанавалі памяць радных, якія адыйшлі з моманту папярэдняй сэсіі, а таксама ўсклалі кветкі да магілаў Старшыняў Рады БНР Пётры Крэчэўскага і Васіля Захаркі на Альшанскіх могілках.

ЗВАРОТ СТАРШЫНІ РАДЫ БНР ІВОНКІ СУРВІЛЛЫ З НАГОДЫ 25 САКАВІКА 2023 г.
Мае дарагія суродзічы,

Як заўсёды хачу перад усім прывітаць вас ад Рады БНР і сябе асабіста з нашым вялікім нацыянальным сьвятам, якім мы кожны год адзначаем абвешчаньне незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны.

Колькі часу прайшло і колькі падзеяў мы перажылі ад таго часу, калі Рада Першага ўсебеларускага кангрэсу, выбраная амаль дзьвюма тысячамі дэлегатаў з усяе Беларусі, абвясьціла на сваім сходзе наступнае:

“Год таму назад народы Беларусі разам з народамі Расеі скінулі ярмо расейскага царызму‚ які найцяжэй прыціснуў быў Беларусь; не пытаючыся народу‚ ён кінуў наш край у пажар вайны‚ якая чыста зруйнавала гарады і вёскі беларускія.

Цяпер мы‚ Рада Беларускай Народнай Рэспублікі скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці‚ якое гвалтам накінулі расейскія цары на наш вольны і незалежны край.

Ад гэтага часу Беларуская Народнай Рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю вольнаю дзяржавай. Самі народы Беларусі ў асобе Ўстаноўчага Сойму пастановяць аб будучых дзяржаўных зьвязях Беларусі.

Абвяшчаючы аб незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі‚ Рада яе пакладае свае надзеі на тое‚ што ўсе любячыя волю народы дапамогуць беларускаму народу ў поўнай меры зьдзейсьніць яго палітычна-дзяржаўны ідэал.”

Дарагія суродзічы, дзеля прысутнасьці 105 год таму пазьней на нашай усходняй мяжы таго самага крывавага ворага, які дасюль не пазбыўся сваіх імпэрскіх намераў, мы сёньня яшчэ раз абвяшчаем сьвету, што мэтай нашага народу дасюль ёсьць змагацца ўсімі даступнымі нам сіламі, каб абараніць наш вольны і незалежны край ад цяперашняга самазванца і ад ягоных расейскіх патронаў, якія яшчэ ўсё пагражаюць зноў паняволіць наш народ.

Мы маем ледзь не стагодзьдзе дасьведчаньня ўжо не як “тутэйшыя” рабы імпэрыі зла, а як адукаваны, разумны, разьвіты народ, які здольны дасьці сабе рады ў вольным сьвеце. Ад нас залежыць нашая будучыня – ад кожнага й кожнай з нас!

Хацела б, каб кожны з нас задумаўся, што асабіста ён ці яна можа зрабіць, каб прыцягнуць увагу вольнага сьвету на Беларусь. У цяперашні час гэта надзвычай важна, з улікам таго, якую ганьбу наклікаў на Беларусь дыктатар Лукашэнка сваім саўдзелам у расейскай агрэсіі супраць Украіны. Пакуль сьвет захапляецца адвагай украінцаў і абураецца злачынствамі Пуціна і расейскай арміі, беларусы павінны як наймацней словам і справай дэманстраваць сьвету, што яны на баку сілаў дабра і што Лукашэнка не прадстаўляе наш народ. Ня дай Бог, каб нехта прыдумаў аддаць Беларусь крываваму тырану ўзамен за мір ва Ўкраіне.

Цяперашні час – шмат у чым лёсавызначальны як для Ўкраіны, так і для ўсяго сьвету і для Беларусі. Але разам мы не дамо ворагу разьбіць нашую еднасьць. Разам мы перанясём усе выпрабаваньні і асягнем нашую мэту: жыць на сваёй роднай зямлі, у сваёй і незалежнай дзяржаве, дзе мы самі будзем вырашаць “аб будучых дзяржаўных зьвязях Беларусі”.

Дык памажы нам Божа!

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Сакавік 2023 г.

Выступ Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы на 34-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі
Дарагія мае сябры, беларусы Паўночнай Амэрыкі!

Вітаю вас ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі з гэтай чарговай сустрэчай беларусаў Паўночнай Амэрыкі!

Ад 1952 году беларусы ЗША і Канады што два гады зьбіраюцца, каб разам выказаць сваю любоў да паняволенай Бацькаўшчыны ды паўтарыць яшчэ раз сваю вернасьць ідэалам 25 сакавіка. Кожны раз абавязкава выказвалі надзею, што вернемся ў Беларусь, бо-ж як і кожная імпэрыя, разваліцца і савецкая турма народаў, якая дзяржыць наш народ у няволі.

У пачатку 90-х гадоў з радасьцяй адзначалі адраджэньне незалежнай беларускай дзяржавы.

Пасьля стагодзьдзя змаганьня за волю мы кінуліся памагаць нашаму народу на Бацькаўшчыне стаць на ногі пасьля доўгіх гадоў няволі. Будучыня беларускага жыцьця ў замежжы сталася няістотнай як для старой хвалі эміграцыі, якой яшчэ ўсё сьніліся сны аб вяртаньні на Бацькаўшчыну, так і для новай, якая яшчэ ня ведала, што хутка і ёй прыйдзецца пераймаць абавязкі старэйшых.

З прыходам Лукашэнкі да ўлады пачалася новая хваля беларускай палітычнай эміграцыі. Найбольш актыўныя яе прадстаўнікі згуртаваліся вакол Рады БНР, імкнуліся пераняць традыцыю змаганьня, якое вялі ў дыяспары дзесяцігодзьдзямі іх папярэднікі.

Але былі і такія, хто, далучаючыся да беларускага жыцьця ў замежжы, пачалі рабіць гэта на савецкі лад, выключаючы з дасюлешняга здаровага грамадзкага жыцьця нават найменшыя намёкі на палітычную дзейнасьць у рамках нацыянальна-вызвольнага руху. Бо-ж, маўляў, палітыкай людзі, якія шануюць сябе, не займаюцца!

Безумоўна, новая хваля эміграцыі яшчэ не адчувала тады патрэбы тварыць нешта канкрэтнае з мэтай, каб заняць належнае месца ў шматкультурным грамадзтве ЗША і Канады, тым болей што яшчэ існавалі здабыткі старэйшых. Пакрысе нашая дыяспара апынулася адной з найменш заможных у Пауночнай Амэрыцы.

Тады, калі ўкраінцы, чэхі, палякі і іншыя нашыя суседзі бераглі здабытае і будавалі новыя музэі і ўстановы для захаваньня спадчыны, пакінутай ім папярэднімі хвалямі эміграцыі, мы не здабыліся на ніводзін доўгатрывалы дасьледчыцкі цэнтар беларусазнаўства, на ніводзін будынак для архіву, на ніводную салідную бібліятэку для захаваньня спадчыны, якую пакідаюць пасьля сябе адыходзячыя патрыёты. Стараньні адзінак стварыць нешта трывалае засталіся без падтрымкі грамадзтва. Пакаленьне, якое пераняло здабытую маёмасьць, дасюль не уцяміла, што яе абавязкам ёсьць ня толькі яе захаваць для будучых пакаленьняў, але і разьвіваць яе.

Kaлі б Беларусь была вольнай краінай, яна мела б, з пэўнай дапамогай беларусаў замежжа, свае культурныя прадстаўніцтвы на чужыне, падобныя да нямецкага Інстытуту Гётэ ці францускага Alliance Francaise. Нашая дзяржава дагледзела б, каб мы не прапалі з паверхні зямлі.

На жаль, у нас скралі нашую краіну, і бяз нашых высілкаў не застанецца пасьля нас і сьледу.

Каб пакінуць наступным пакаленьням нейкую спадчыну, каб яны не забыліся пра зямлю сваіх продкаў, нам трэба безадкладна брацца за працу. І гэта ёсьць мэтай майго сёньняшняга звароту да вас, мае дарагія сябры-беларусы, якія апынуліся на Паўночна-амэрыканскім кантынэнце.

Каб ня зьнікнуць у гэтыя асабліва цяжкія часы, якія перажывае сёньня беларускі народ, калі існаваньне ўсяго беларускага ёсьць пад пагрозай, патрэбныя ахвярныя людзі, якія не пашкадуюць прысьвяціць хоць адзін дзень у тыдзень свайго жыцьця, каб далучыцца да беларускае талакі.

Адначасна, сьпешна патрэбныя сродкі, каб захаваць беларускую прысутнасьць у Паўночнай Амэрыцы.

Некалькі гадоў пасьля Чарнобыльскай бяды 42 аддзелы нашага Канадыйскага фонду дапамогі ахвярам Чарнобылю ў Беларусі – а кожны зь іх налічваў ня болей дзесятка звычайных канадыйскіх сем’яў – зьбіралі мільён даляраў у год, каб прывесьці ў Канаду на адпачынак шэсьцьсот дзетак з пацярпеўшых раёнаў Беларусі. Дарагія сябры, тыя з вас, хто думае, што тады гэта было магчыма, а цяпер і уявіць гэтага ня можна – памыляецца! Нічога не зьмянілася. Толькі нашыя канадыйскія сябры ня ведалі, што нешта можа быць віламі па вадзе пісана! Кожная сям’я прысьвячала паўгоду свайго жыцьця, каб прывесьці ў Канаду на паўтара месяцы адпачынку беларускае дзіця.

Мы і цяпер можам такое асягнуць. Няўжо мы ўважаем, што беларушчына ня вартая такога высілку?

І вось я зьвяртаюся да вас сёньня, дарагія сябры, з вялікай просьбай. Далучайцеся да талакі з мэтай стварыць Беларускую Амэрыку і Беларускую Канаду, якія застануцца назаўсёды доказам, што мы сюды даехалі, што мы тут жылі і што адчуваем сябе дома ў Амэрыцы, так як адчуваюць сябе дома тут “our fellow Аmericans” i “our fellow Canadians”, з тымі самымі правамі і з тым самым голасам.

З пазыцыі сілы і самаўпэўненасьці мы зможам хутчэй памагчы і Беларусі вызваліцца з кіпцюроў драпежнага арла, які разьлічае на нашую бездапаможнасьць, каб зноў намагацца паняволіць нас у сваёй імпэрыі. І адначасна захаваем так важную нашую прысутнасьць на гэтым кантынэнце. Бо толькі так мы не загінем!

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Саўт-Рывэр, 3 верасьня 2022 г.

Зварот да беларускіх ваяроў і добраахвотнікаў
Старшыня Рады БНР зьвярнулася да беларускіх ваяроў, якія змагаюцца на баку Ўкраіны

“Дарагія беларускія дабраахвотнікі – абаронцы Ўкраіны!

Я ўзрушаная вітаць беларусаў батальёну імя Каліноўскага, якія трымаюць у руках зброю пад нашымі нацыянальнымі сымбалямі – бел-чырвона-белым сьцягам і “Пагоняй”.

У першы дзень расейскай агрэсіі супраць Украіны Рада БНР, як гістарычнае дзяржаўнае кіраўніцтва Беларусі на выгнаньні,  абвясьціла, што “разглядае любую падтрымку, якую беларусы ў Беларусі і ўсім сьвеце будуць аказваюць украінскаму народу і дзяржаве ў справе абароны сувэрэнітэту Украіны ад вонкавай агрэсіі, а таксама такую падтрымку трэцім бакам, якія б дзейнічалі ў названых мэтах, як адпаведную доўгатэрміновым інтарэсам нацыянальнай бясьпекі Беларусі”.

Дарагія беларусы-ваяры і цывільныя валянтэры!

Абарона Ўкраіны ці дапамога абароне Ўкраіны – сьвятая справа для кожнага ва ўсім цывілізаваным сьвеце. Тым больш для найбліжэйшага суседняга народу, як беларусы.Але для беларусаў дадатковая важнасьць ёсьць у тым, што перамога Ўкраіны неабходная і для нашае нацыянальнае перамогі, для вызваленьня Беларусі.

Нарэшце, трэцяя сьвятая справа ёсьць у тым, што беларускі збройны дабраахвотнік, баронячы Ўкраіну, сваёй крывёю і жыцьцём ратуе гонар беларускага імя перад украінцамі і народамі цывілізаванага сьвету – у той час, калі Лукашэнка ўвайшоў у злачынную змову з Пуціным супраць перш беларускага народу ды пасьля й супраць Украіны.

Я маю гонар вітаць усіх беларусаў, якія робяць гэтыя сьвятыя справы ў шэрагах Збройных сіл Украіны, Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны, Інтернацыянальнага легіёну абароны Ўкраіны, у тэрытарыяльных абаронах Украіны ў многіх месцах. Пачэсную справу робяць таксама беларускія цывільныя валянтэры, якія падтрымліваюць беларускіх і ўкраінскіх ваяроў ва Ўкраіне і ў дыяспары: у Канадзе, ЗША, Польшчы, Чэхіі, Вялікай Брытаніі і паўсюль.

Вялікі гонар належыцца безумоўна ўсім беларусам, якія знаходзяць спосабы дапамагчы перамозе Ўкраіны з самой Беларусі ва ўмовах палітычнага тэрору і таксама, часта, з рызыкай для жыцьця. Так здаралася ў гісторыі нашых суседзяў, – як Чэхаславаччыны і Польшчы, – што асноваю для іх нацыянальнага войска сталіся іх нацыянальныя легіёны ў складзе войскаў іншых дзяржаваў.

Беларускае нацыянальнае войска, якое б ня здрадзіла беларускаму народу – ані як найміт нутранага захопніка ўлады, ані як калябарант Крамля, – яшчэ мае зьявіцца. Гэта тое, чаго не хапіла для абароны незалежнасьці БНР у 1918 годзе, і тое, што неабходна для незалежнасьці і вызваленьня Беларусі цяпер. Я дзякую ўладам Ўкраіны за стварэньне магчымасьці беларусам змагацца за Ўкраіну пад уласным нацыянальным сьцягам.

Слава Ўкраіне! Жыве Беларусь!”