Эўрапейскі Зьвяз – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

9 траўня: Дзень Эўропы
9 траўня краіны Эўрапейскага Зьвязу адзначаюць Дзень Эўропы, прысьвечаны еднасьці нашага кантынэнта на асновах міра, дэмакратыі, правоў чалавека і вяршынства права.

У гэты дзень у 1950 годзе францускі міністар замежных справаў Робэр Шуман (Robert Schuman) выступіў са знакамітай прамовай, дзе прапанаваў новую форму агульнаэўрапейскага палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва, якое прадухіліла б войны між краінамі Эўропы.

Прамова Шумана, што прагучала ў гэты дзень 70 гадоў таму, увайшла ў гісторыю як Дэклярацыя Шумана. Яна лічыцца адпраўной кропкаю эўрапейскай інтэграцыі, найвышэйшай формай якой стаў Эўрапейскі Зьвяз. Праз год пасьля выступу Р. Шумана была створаная Эўрапейская супольнасьць вугля і сталі, першая форма эўрапейскай эканамічнай інтэграцыі, якая зь цягам часу ператварылася ў Эўразьвяз.

Амаль усе суседзі Беларусі, зь якімі наша краіна непарыўна зьвязаная сваёй гісторыяй, культурай, мовай, верай і традыцыямі, зьяўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі эўрапейскай і эўраатлянтычнай інтэграцыі і супрацоўніцтва.

ДЭКЛЯРАЦЫЯ ШУМАНА, 9 ТРАЎНЯ 1950 Г.

Мір ва ўсім сьвеце нельга забясьпечыць без творчых высілкаў, якія былі б прапарцыйнымі небясьпецы, якая яму пагражае.

Унёсак, які арганізаваная і жывая Эўропа можа зрабіць у разьвіцьцё цывілізацыі, – неад’емная ўмова захавання мірных адносін. Выступаючы за аб’яднаную Эўропу на працягу больш як 20 год, Францыя заўсёды лічыла служэньне справе захаваньня міра сваёй найважнейшай мэтай. Аб’яднаньне Эўропы не было рэалізаванае, і здарылася вайна.

[Адзіную] Эўропу немагчыма стварыць імгненна альбо згодна з адзіным плянам. Яна будзе пабудаваная ў выніку канкрэтных дасягненьняў, якія спачатку створаць салідарнасьць дэ-факта. Справа аб’яднаньня нацый Эўропы патрабуе спыненьня адвечнага супрацьстаяньня Францыі і Нямеччыны. Любое дзеяньне, якое прадпрымаецца, павінна ў першую чаргу тычыцца гэтых дзьвюх краінаў.

З гэтай мэтай урад Францыі прапануе неадкладныя дзеяньні па асобным, але вырашальным пытаньні.

Ён прапануе перадаць усю франка-нямецкую вытворчасць вугля й сталі пад кіраўніцтва агульнага вышэйшага кіроўнага органа ў рамках арганізацыі, адкрытай для ўдзелу іншых краінаў Эўропы. Аб’яднаньне прамысловасьці вугля й сталі адразу дапаможа стварыць агульны падмурак эканамічнага разьвіцьця ў якасьці першага кроку да эўрапейскай фэдэрацыі і зьменіць лёс тых рэгіёнаў, якія доўгія часы былі занятыя вытворчасьцю вайсковага рыштунку, ахвярамі якога яны найчасьцей самі і станавіліся.

Салідарнасьць у вытворчасьці, якая паўстане такім чынам, прывядзе да таго, што любая вайна паміж Францыяй і Нямеччынай будзе ня толькі неверагоднай, але і немагчымай у прынцыпе. Стварэньне гэтага магутнага прамысловага аб’яднаньня, адкрытага для ўсіх краін, якія пажадаюць прыняць у ім удзел, і абавязанага забясьпечваць усе краіны-ўдзельніцы асноўнымі элемэнтамі прамысловай вытворчасьці на роўных умовах, закладзе сапраўдны падмурак іх эканамічнай кансалідацыі.

Такая вытворчасьць будзе прапанаваная ўсяму сьвету без разьдзяленьняў і выключэньняў, каб павысіць узровень жыцьця й пашырыць мірныя дасягненьні. З павялічынымі рэсурсамі Эўропа будзе мець магчымасьць займацца выкананьнем адной са сваіх найважнейшых задач –разьвіцьцём афрыканскага кантынэнта. Такім чынам проста і хутка будзе рэалізаванае зьліцьцё інтарэсаў, неабходнае для стварэньня адзінай эканамічнай сыстэмы. Магчыма, гэта і стане закваскай, якая дазволіць зьявіцца больш шырокай і глыбокай еднасьці краінаў, што адвеку змагаліся ў крывапралітных канфліктах.

Праз аб’яднаньне базавай вытворчасьці і стварэньне новага вышэйшага кіроўнага органа, рашэньні якога будуць абавязковымі для Францыі, Нямеччыны ды іншых краін-ўдзельніц, гэтая прапанова прывядзе да ўсталявання першага канкрэтнага падмурка эўрапейскай фэдэрацыі, неабходнага для захавання міру.

Каб садзейнічаць рэалізацыі названых мэтаў, урад Францыі гатовы пачаць перамовы, заснаваныя на наступных прынцыпах.

Задачай, даручанай агульнаму вышэйшаму кіроўнаму органу, будзе забесьпячэньне найхутчэйшай мадэрнізацыі вытворчасьці і павышэння якасьці прадукцыі; пастаўка вугля і сталі на аднолькавых умовах на рынкі Францыі і Нямеччыны, а таксама на рынкі іншых краін-удзельніц; супольнае разьвіцьцё экспарту ў трэція краіны; выраўноўваньне і падвышэньне ўзроўню жыцьця працоўных у гэтых галінах прамысловасьці.

Для дасягненьня гэтых мэтаў, пачынаючы зь вельмі розных умоў, у якіх на гэты момант знаходзіцца вытворчасьць краін-удзельніц, прапануецца ўвесьці некаторыя пераходныя меры, такія як прымяненьне пляна вытворчасьці і інвэстыцый, усталяваньне кампэнсаторных мэханізмаў для выраўніваньня цэн і стварэньне фонда рэструктурызацыі, каб спрыяць рацыяналізацыі вытворчасьці. Перасоўваньне вугля і сталі паміж краінамі-ўдзельніцамі будзе вызваленае адразу ад усіх мытных плацяжоў, на яго не будуць распаўсюджвацца адрозьненьні ў тарыфах перавозчыкаў. Паступова будуць створаныя ўмовы, якія забясьпечаць больш рацыянальнае разьмеркаваньне вытворчасьці пры найвышэйшым узроўні прадуктыўнасьці.

У адрозьненьне ад міжнародных картэляў, якія схільныя ўводзіць абмежавальныя практыкі пры разьмеркаваньні і выкарыстаньні нацыянальных рынкаў, а таксама каб падтрымліваць высокія прыбыткі, арганізацыя забясьпечыць зьліцьцё рынкаў і пашырэньне вытворчасьці.

Сутнасныя прынцыпы і задачы, азначаныя вышэй, стануць прадметам дамовы, якая будзе падпісаная дзяржавамі і перададзеная на ратыфікацыю сваім парлямэнтам. Перамовы, неабходныя для ўзгадненьня падрабязнасьцяў яе прымяненьня, будуць праводзіцца з удзелам арбітра, прызначанага ўзгоднена і супольна. Яму будзе даручана сачыць за тым, каб дасягнутыя пагадненьні адпавядалі закладзеным прынцыпам, а ў выпадку безвыходнага становішча ён вырашыць, якое рашэньне павінна быць прынятае.

Агульны найвышэйшы орган, якому будзе даручанае кіраўніцтва гэтай праграмай, будзе складацца зь незалежных асобаў, прызначаных урадамі, і забясьпечваць роўнае прадстаўніцтва. Старшыня будзе абірацца ўрадамі пры агульнай згодзе. Рашэньні органа будуць мець сілу для Францыі, Нямеччыны ды іншых краінаў-удзельніц. Будуць забясьпечаныя і шляхі аспрэчваньня рашэньняў органа.

Прадстаўнік Арганізацыі Аб’яднаных Нацый будзе акрэдытаваны пры гэтым органе, і яму будзе даручана два разы на год даваць у ААН публічную справаздачу пра дзейнасьць новай арганізацыі, асабліва што датычыцца выкананьня яе мэтаў.

Стварэньне найвышэйшага кіроўнага органа ніякім чынам ня будзе перадвырашаць форму ўласнасьці прадпрыемстваў. Выконваючы свае функцыі, агульны найвышэйшы кіроўны орган будзе ўлічваць паўнамоцтвы, ускладзеныя на Орган міжнароднага кіравання Рурам, і любыя абавязкі, ускладзеныя на Нямеччыну, пакуль яны будуць заставацца ў сіле.

Францускі тэкст: https://europa.eu/european-union/about-eu/symbols/europe-day/schuman-declaration_fr

Пераклад: https://novychas.by/hramadstva/deklaracija_shumana

Беларусы павінны езьдзіць у краіны Захаду бязь візаў – І. Сурвілла
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла пракамэнтавала для Радыё Свабода рашэньне ўладаў Беларусі ўвесьці пяцідзённы бязьвізавы рэжым для грамадзян 80 краінаў.

«На мой погляд, гэты крок можна ацэньваць як станоўчы, але за ім павінны быць іншыя дзеяньні, зьвязаныя з дэмакратызацыяй жыцьця — свабодныя выбары, выкананьне правоў чалавека, свабода прэсы. Інакш гэта будзе ўсяго толькі запрашэньнем на экскурсію ў рэзэрвацыю камунізму, якой Беларусь шмат каму ўяўляецца, на вялікі жаль. Тым часам як наш край мае куды больш старажытную гісторыю, чым тая, пра якую распавядаюць гасьцям на „лініі Сталіна“. Але каб усьвядоміць каштоўнасьць гэтай гісторыі — тыя, хто цяпер кіруе Беларусьсю, павінны найперш усьвядоміць каштоўнасьць незалежнасьці.

Адносна візавай праблемы. Некалькі гадоў таму я зьвярталася да Вярхоўнага камісара Эўразьвязу Бэніты Фэрэра-Вальднэр з прапановай увогуле скасаваць візы ў краіны ЭЗ для грамадзянаў Беларусі, як гэта было зроблена для грамадзянаў, напрыклад, Літвы ці Польшчы. Яна мне адказала, што першы крок павінен зрабіць беларускі бок. І сапраўды, калі паглядзець на „візавую гісторыю“ былых сацыялістычных краінаў — дык спачатку яны скасоўвалі візы для краінаў „старога Захаду“, а тыя ў адказ спрашчалі візавы рэжым, а потым увогуле яго скасоўвалі.

Маё перакананьне — беларусы павінны мець магчымасьць езьдзіць у краіны Эўразьвязу, увогуле краіны Захаду, свабодна, бязь візаў. Разумею, што рэалізацыя гэтай мэты зойме пэўны час, але што Брусэлю неабходна зрабіць ужо зараз — гэта зьняць празьмерную пошліну за візу ў Шэнгэнскую зону, якая для грамадзянаў Беларусі цяпер большая, чым для грамадзянаў Расеі. Гэта абсурдная сытуацыя.

Беларусь гістарычна была часткаю Эўропы і будзе ёй, яна павінна быць адкрытая для Эўропы — як і Эўропа павінна быць адкрытая для яе».

http://www.svaboda.org/a/28222113.html

ПАЛІТЫКА ЭЗ АДНОСНА БЕЛАРУСІ НЕДАЛЬНАБАЧНАЯ, САНКЦЫІ БЫЛІ ЗЬНЯТЫЯ БЕЗ ПРАГРЭСУ Ў ДЭМАКРАТЫІ Ў БЕЛАРУСІ – РЭЗАЛЮЦЫЯ РАДЫ БНР
Рэзалюцыя

XXIX чарговай сэсіі

Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Аб палітыцы Эўрапейскага Зьвязу да Беларусі

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, разгледзіўшы на XXIX чарговай сэсіі ў Нью-Ёрку стан палітыкі Эўрапейскага Зьвязу да Беларусі, заклікае супрацьстаяць тэндэнцыям у гэтай палітыцы да разыходжаньня як з падставовымі каштоўнасьцямі Эўрапейскага Зьвязу, гэтак і зь беларускімі нацыянальнымі інтарэсамі ў галіне забесьпячэньня незалежнай і дэмакратычнай будучыні для Беларусі, і прыймае наступную Рэзалюцыю:

– З увагі на заявы Рады БНР, палітычных, грамадзкіх і праваабарончых арганізацыяў у Беларусі і ў замежжы, з заклікамі да захадаў міжнароднага супрацьдзеяньня палітычным рэпрэсіям, парушэньню палітычных правоў і правоў чалавека ў Беларусі з 1995 году, асабліва са спасылкаю на Зварот Рады БНР ад 28 сьнежня 2010 г. і Заяву Прэзыдыюму Рады БНР ад 18 кастрычніка 2013 г.,

– Прыгадваючы «Мэмарандум нарады старшыняў і кіраўнікоў беларускіх палітычных і грамадзкіх арганізацыяў са Старшынёй Рады Беларускай Народнай Рэспублікі „Аб захадах для забесьпячэньня незалежнасьці Беларусі “» ад 3 лістапада 2012 г., у асаблівасьці ў п. 4: «Павінен быць мацнейшы скаардынаваны ціск палітычнай і грамадзянскай супольнасьці ў краіне і за яе межамі дзеля зьмяншэньня ў беларускім грамадзтве пачуцьця страху, найперш вызваленьня і рэгабілітацыі палітычных вязьняў, спыненьня палітычных рэпрэсіяў і дэмантажу рэпрэсіўнага апарату, свабоды для сродкаў масавай інфармацыі, а ўрэшце – правядзеньня свабодных выбараў»,

– Прыгадваючы матывацыйныя часткі рашэньняў Рады Эўрапейскага Зьвязу пры ўвядзеньні і падаўжэньні абмежавальных мераў супраць фізычных і юрыдычных асобаў, на падставах іх датычнасьці да арганізацыі палітычных рэпрэсіяў, бесчалавечнага абыходжаньня з ахвярамі, фальсыфікацыяў выбараў, падтрыманьня рэпрэсіўнага рэжыма, іншых цяжкіх парушэньняў грамадзянскіх, палітычных правоў і правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь, асабліва са спасылкаю на: «Агульная пазыцыя Рады» [ЭЗ] №2004/848/CFSP ад 13 сьнежня 2004 г., «Агульная пазыцыя Рады» [ЭЗ] №2006/276/CFSP ад 10 красавіка 2006 г., «Рашэньне Рады» [ЭЗ] №2010/639/CFSP ад 25 кастрычніка 2010 г., «Рашэньне Рады» [ЭЗ] №2011/69/CFSP ад 31 студзеня 2011 г., «Рашэньне Рады» [ЭЗ]  №2012/642/CFSP ад 15 кастрычніка 2012 г.,

– Разглядаючы рашэньне Рады ЭЗ аб прыпыненьні санкцыяў супраць згаданых вышэй юрыдычных і фізычных асобаў у Беларусі, прынятае шляхам «Рашэньня Рады» [ЭЗ] (CFSP) №2015/1957 ад 29 кастрычніка 2015 г., а таксама разглядаючы «Высновы Рады [ЭЗ] аб Беларусі» ад 15 лютага 2016 і «Рашэньне Рады» [ЭЗ] (CFSP) №2016/280 ад 25 лютага 2016 г., шляхам чаго названыя санкцыі былі скасаваныя, акрамя як супраць чатырох асобаў,

Супастаўляючы рашэньні Рады ЭЗ (CFSP) №2015/1957 ад 29 кастрычніка 2015 і №2016/280 ад 25 лютага 2016, а таксама зьмест «Высноваў Рады [ЭЗ] аб Беларусі» ад 15 лютага 2016 – з адначасовымі высновамі прадстаўнікоў міжнародных арганізацыяў, у прыватнасьці:

— «Канчатковая справаздача Мiсii па назiраньнi за выбарамi АБСЭ/БДIПЧ» на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі 11 кастрычніка 2015 г. ад 28 студзеня 2016 г.,  у высновах якой адзначаецца, што згаданыя выбары не адпавядалі стандартам дэмакратычных, што для адпаведных рэформаў адсутая палітычная воля кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь, што «наяўнасьць істотных праблемаў […] ставіць пад сумнеў сумленнасьць выбарчага працэсу», і што вызваленыя палітычныя вязьні надалей пазбаўлены права вылучацца кандыдатамі на выбарах і знаходзяцца пад пагрозаю далейшых рэпрэсіяў;

— Заява Прадстаўніка АБСЭ па справах свабоды прэсы ад 27 студзеня 2016 г., з асуджэньнем гвалту міліцыі супраць журналіста ў Беларусі, і з чарговым заклікам да ўладаў спыніць перасьлед прадстаўнікоў СМІ;

— Заява Спэцыяльнага Дакладчыка ААН аб становішчы з правамі чалавека ў Беларусі ад 9 лютага 2016 г., дзе зазначаецца, што «напрацягу чатырох месяцаў з часу прэзыдэнцкіх выбараў у кастрычніку, у Беларусі не было запачаткавана ніякіх зьменаў дзеля зьмены рэпрэсіўных законаў і практыкі, тады як паўсталі шматлікія выпадкі новых парушэньняў падставывых правоў», а таксама: «Нягледзячы на частковае прыпыненьне санкцыяў ЭЗ і ЗША, аб чым было вырашана ў чаканьні далейшага паляпшэньня становішча з правамі чалавека, улады не спынілі сыстэматычны перасьлед тых, хто спрабаваў карыстацца сваімі асабістымі, грамадзянскімі палітычнымі і іншымі правамі»;

Беручы пад увагу, што:

Як даводзіцца, у прыватнасьці, высновамі міжнародных арганізацыяў – Рада ЭЗ прыпыніла, а пасьля скасавала дзеяньне названых санкцыяў насуперак таму, што тыя абставіны, факты і палітыка ўладаў у Рэспубліцы Беларусь, якія былі зафіксаваныя Радай ЭЗ 2006-2015 у якасьці законных падставаў для ўвадзеньня і падаўжэньня гэткіх санкцыяў, засталіся прынцыпова і ў цэлым нязьменнымі. Рада ЭЗ сама не сьцьвярджае аб зьнікненьні гэтых падставаў, а ў «Высновах Рады [ЭЗ] аб Беларусі» 15 лютага 2016 (п.2) прызнае, што і на момант рашэньня аб зьняцьці санкцыяў правы чалавека ў Беларусі застаюцца прадметам занепакаеньня;

Палітычныя рэпрэсіі, рэакцыяй на якія было ўведзеньне санкцыі, не былі ў Беларусі юрыдычна скончаныя, у прыватнасьці пацярпелыя не былі рэгабілітаваныя, правы ахвяраў палітычных рэпрэсіяў на ўдзел у палітычным жыцьці застаюцца парушаныя, умовы для свабодных і справядлівых выбараў ня створаныя, працягваюцца акты брутальнасьці сілавых структур супраць актывістаў апазыцы і прадстаўнікоў прэсы, палітычна-матываваны судовы персьлед удзельнікаў мірных акцыяў пратэсту:

II-1. Рада БНР зьвяртае ўвагу ў прыватнасьці на справу кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах РБ 2010 г. сп. Алеся Міхалевіча, якому было адмоўлена ў закрыцьці крымінальнае справы ўжо пасьля рашэньня Рады ЭЗ (CFSP) №2015/1957 ад  29 кастрычніка 2015 г., і які быў пакінуты ў статусе абвінавачанага і пасьля рашэньня Рады ЭЗ  аб скасаваньні санкцыяў (CPRF) №2016/280 ад 25 лютага 2016 г.;

II-2. Рада БНР зьвяртае ўвагу на вынясеньне ўладамі РБ мноства палітычна матываваных рэпрэсіўных прысудаў ужо пасьля прыпыненьня і скасаваньня санкцыяў. Назіраецца зьмена акцэнта з арыштаў на штрафы ў памерах, што часта шматкроць перавышаюць сярэдні месячны заробак у Беларусі. Шляхам такіх штрафаў ахвары матэрыяльна паралізуюцца, ствараюцца падставы для канфіскацыі і арышта. Варты адзначэньня факт вынясеньня такіх прысудаў судзьдзямі, зь якіх Рада ЭЗ зьняла санкцыі шляхам названых вышэй рашэньняў. Рада БНР зьвяртае ў гэтай сувязі ўвагу на справы, сярод іншых, кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 г. сп.сп. Ўладзіміра Някляева і Мікалая Статкевіча, старшыні Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Анатоля Лябедзькі, актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова і Максіма Вінярскага, лідэра руху салідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка, аднаго зь лідараў беларускіх прадпрымальнікаў Алеся Макаева, актывіста абароны правоў чалавека Мікалая Казлова;

III. Названыя вышэй рашэньні Рады ЭЗ аб зьняцьці санкцыяў не суправаджалася ані адпаведным узмацненьнем падтрымкі з боку ЭЗ для беларускіх дэмакратычных сілаў, ані захадамі дзеля эўрапейскай інтэграванасьці для грамадзян Рэспублікі Беларусь;

Зазначае, што пры акрэсьленых вышэй абставінах скасаваньне санкцыяў адносна асобаў і ўстановаў, адказных за цяжкія парушэньні правоў грамадзян Беларусі, падрывае эфэктыўнасьць усіх ужытых дагэтуль захадаў ЭЗ па супрацьдзеяньні рэпрэсіям у Беларусі, а таксама дыскрэтуе патэнцыял дзейснасьці такіх захадаў у будучыні, як з пункту гледжаньня сытуацыі ў Беларусі, гэтак і ў рэгіянальным і шырэйшым міжнародным вымярэньні;

Зазначае, што спасылка ў «Высновах Рады [ЭЗ] аб Беларусі» ад 15 лютага 2016, у кантэксьце рашэньня аб скасаваньні санкцыяў, на «канструктыўную ролю ў рэгіёне», якую нібыта граюць улады Аляксандра Лукашэнкі, паказвае на магчымасьць, што рашэньне Рады ЭЗ аб скасаваньні было прынята без істотнай сувязі з тымі падставамі і мэтамі, дзеля якіх санкцыі былі ўведзеныя. Рада БНР заяўляе аб непрыймальнасьці палітыкі вырашэньня рэгіянальных задачаў трэціх бакоў за кошт інтарэсаў аднаўленьня дэмакратыі, законнасьці, свабоды і правоў беларусаў. Дадаткова Рада БНР заяўляе, што рэжым, дзяржаўная палітыка якога ёсьць закладнікам неабмежаванай волі і інтарэсаў адной асобы, ня можа быць сапраўдны канструктыўным фактарам рэгіянальнай стабільнасьці;

Заклікае Эўрапейскі Парлямэнт разгледзіць зьмест і абставіны рашэньняў эўрапейскіх інстытуцыяў у адносінах з рэжымам Лукашэнкі ў Беларусі, з увагі на небясьпеку адыходу ў дзеяньнях Рады ЭЗ ад падставовых каштоўнясьцяў, закладзеных у падмурку Эўрапейскага Зьвязу, дзеля тымчасовых інтарэсаў і кароткатэрміновых задачаў;

Заклікае Раду Эўрапейскага Зьвязу і іншыя інстытуцыі Эўрапейскага Зьвязу кардынальна ўзмацніць і пашырыць падтрымку тым грамадзкім і палітычным сілам у Беларусі і ў замежжы, якія імкнуцца да аднаўленьня ў Беларусі дэмакратыі. Рада БНР дадаткова засьцерагае ад спрычыненьня, у выніку рашэньняў Рады ЭЗ аб скасаваньні санкцыяў, шкоды адносным палітычным пазыцыям пра-дэмакратычных, дэмакратычна-незалежніцкіх і пра-эўрапейскіх сілаў у Беларусі, і заклікае да захадаў з боку Эўрапейскага Зьвязу дзеля кампэнсаваньня такой палітычнай шкоды;

Заклікае Раду Эўрапейскага Зьвязу настойваць у рамках яе адносінаў зь дзяржаўнымі ўладамі ў Беларусі на забесьпячэньні абавязковага прадстаўніцтва для голасу тых незалежных беларускіх палітычных і грамадзкіх сілаў, якія дамагаюцца аднаўленьня дэмакратыі, забесьпячэньня правоў чалавека і вяршэнства закона ў Беларусі;

Заклікае Раду Эўрапейскага Зьвязу да комплексных аднабаковых захадаў дзеля збліжэньня з грамадзтавам Беларусі, не зважаючы на інтарэсы і без умовы супрацоўніцтва з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку да лібэралізацыі візавага рэжыма для грамадзянаў Беларусі, за выключэньнем асобаў, адносна якіх была ўсталяваная датычнасьць да катэгорыяў парушэньняў, зафіксаваных у адпаведных рашэньнях аб санкцыях, або такая датычнасьць будзе ўсталяваная ў прышласьці;

Даручае Прэзыдыюму Рады БНР ажыцьцяўляць захады спрыяньня ў разе, калі зацікаўленыя бакі пададуць адпаведныя рашэньні Рады ЭЗ на разгляд Эўрапейскага Суду Справядлівасьці, з увагі на фармаваньне істотнай доказнай базы таго, што Рада ЭЗ скасавала санкцыі насуперак нязьменнасьці фактаў і абставінаў, усталяваных Радаю ЭЗ у якасьці законных падставаў для ўвядзеньня санкцыяў ды шматразовага іх падаўжэньня і карэкцыі;

Пацьвярджае, што бачыць будучыню для належнага забесьпячэньня беларускіх нацыянальных інтарэсаў у кантэксьце далучэньня Беларусі да Эўра-Атлянычнай супольнасьці дэмакратычных дзяржаваў;

Даручае Прэзыдыюму Рады БНР накіраваць гэтую рэзалюцыю да ўвагі беларускіх палітычных і грамадзкіх арганізацыяў у Беларусі і ў замежжы, а таксама да ўвагі Рады Эўрапейскага Зьвязу, Эўрапейскай Камісіі, Эўрапейскага Парлямэнта, Парляманцкай Асамблеі Эўранэст, Арганізацыі бясьпекі і супрацы ў Эўропе, Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы, урадам і заканадаўцам дзяржаваў.

19 сакавіка 2016 г.

Рэзалюцыя ў фармаце PDF

Мэмарандум Прэзыдыюму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў дачыненьні да пачатку вяшчаньня радыёстанцыі “Нямецкая Хваля” для Беларусі
Мэмарандум Прэзыдыюму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

ў дачыненьні да пачатку вяшчаньня радыёстанцыі “Нямецкая Хваля” для Беларусі

12 жніўня 2005 году

Прэзыдыюм Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, разгледзеўшы вынік тэндэру Эўрапейскай Камісіі, паводле якога кантракт на радыёвяшчаньне для Беларусі быў перададзены расейскай службе радыёстанцыі “Нямецкая Хваля”:

прызнае патрэбу міжнароднай дапамогі дзеля стварэньня альтэрнатыўных крыніцаў інфармацыі для жыхароў Беларусі, якія на працягу дзесяцігодзьдзя застаюцца ізаляваныя ад аб’ектыўнай інфармацыі і знаходзяцца пад узьдзеяньнем хлусьлівай прапаганды рэжыма А. Лукашэнкі;

вітае гатовасьць эўрапейскіх інстытуцыяў дапамагчы беларускаму народу ў гэтай справе.

сьцьвярджае, што пашырэньне дэмакратычнай палітычнай культуры на падставах эўрапейскіх стандартаў і вартасьцяў, а таксма ўмацаваньне сьвядомасьці адзінства беларускай нацыі зь сям’ёй дэмакратычных нацыяў Эўропы ёсьць падставовым прынцыпам ды задачай дасягненьня свабоды і дэмакратыі ў Беларусі.

Адначасова, Прэзыдыюм Рады Беларускай Народнай Рэспублікі:

зазначае, што пытаньне беларускай мовы ёсьць неабходнай умовай дэмакратызацыі краіны. У сувязі з гэтым пашырэньне ў Беларусі дэмакратычнай палітычнай культуры на грунце эўрапейскіх стандартаў вымагае заахвочаньня ў грамадзкай сьвядомасьці усіх тых аспэктаў нацыянальнай спадчыны, што лучаць Беларусь з Эўропай. Гэта кантрастуе са спадчынай савецкай русіфікацыі ў грамадзкім жыцьці Беларусі, ды з палітыкай сучаснага рэжыму, які, пасьля прыходу да ўлады ў 1994 г., дзеля сваіх палітычных мэтаў заахвочвае ды гвалтоўна накідае новую русіфікацыю;

назірае, што заахвочаньне разуменьня адзінства Беларусі з Эўропай было пасьпяховым выключна на грунце нацыянальнай сьвядомасьці і грамадзкай культуры, якія гістарычна паўсталі ва ўмовах эўрапейскага кантэксту, ды захавалі сьвядомую прыналежнасьць да яго. У супрацьлегласьць гэтаму, нішто з тае грамадзкае спадчыны, якую Беларусь дзеліць з Савецкім Саюзам або Расейскай Імпэрыяй, не ўзгадоўвае сьвядомасьці роднасьці з Эўропай. З гэтай прычыны пануючы сёньня ў Беларусі рэжым насаджае ўсе аспэкты савецкай/расейскай спадчыны.

сьцьвярджае, што да выбару мовы радыёперадачаў, што факт шырокага ўжываньня расейскае мовы ў Беларусі пад чужынскім панаваньнем ды пад рэжымам Лукашэнкі яшчэ ня робіць гэтую мову найбольш адпаведнай для названых вышэй задачаў. Беларуская мова таксама агульна зразумелая (аб чым сьведчаць зьвесткі афіцыйных перапісаў) і захоўвае статус афіцыйнай мовы ў краіне. Паколькі мовам у Беларусі ўласьцівая гістарычна-палітычная матываванасьць, выбар мовы ня можа быць палітычна-нэўтральным;

дадаткова зазначае адносна ужываньня расейскае мовы у фінансаваных Эўрапейскай Камісіяй радыёперадачаў для Беларусі, што гэткія падвойныя стандарты адносна роднай мовы нацыі – у параўнаньні з падыходамі, ужыванымі да суседніх краінаў – неапраўданыя і непрыймальныя. Напрыклад, “Нямецкая Хваля” мае асобную ўкраінамоўную службу, нягледзячы на параўнальны зь беларускім узровень русіфікацыі ва Ўкраіне. Вышэйузгаданае таксама пярэчыць усяму досьведу пасьпяховай дэмакратызацыі ў суседніх пост-камуністычных краінах, якая нязьменна ўключала адахвочаньне савецкай спадчыны ва ўсіх праявах грамадзкага і палітычнага жыцьця, ды замацаваньне новай нацыянальнай эўрапейскай тоеснасьці на грунце гістарычных нацыянальных культураў;

заўважае, што названае рашэньне выклікала ў Беларусі рэакцыю пратэсту, асабліва сярод палітычна-актыўнай часткі грамадзтва; гэтае рашэньне шырока разглядаецца як фактар захаваньня спадчыны савецкай русіфікацыі ў Беларусі і, як вынік, працягу цяперашняй палітычнай стагнацыі.

З увагі на зазначанае вышэй, Прэзыдыюм Рады Беларускай Народнай Рэспублікі:

робіць выснову, што ў цяперашніх умовах праект вяшчаньня на Беларусь не па-беларуску ня будзе эфэктыўны ў дасягненьні сваіх мэтаў, паколькі канкрэтнае палітычнае значэньне, уласьцівае ў рэаліях Беларусі расейскай мове востра супярэчыць сутнасьці яе прызначэньня

Прэзыдыюм Рады Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае шкадаваньне аб рашэньні Эўрапейскай Камісіі ўхваліць радыёвяшчаньне для Беларусі ў яго сучасных моўных парамэтрах, да настойліва заклікае да тэрміновага перагляду гэтага рашэньня, каб фармат радыёвяшчаньня адпавядаў мэтам дасягненьня дэмакратыі і свабоды ў Беларусі.